Сучасная праблематыку ў прозе Віктара Казько
Характарыстыка літаратурнай спадчаны В. Казько ў кантэксце дасягненняў сучаснага мовазнаўства і крытыкі. Вызначэнне мастацкай знаходкі ў асвятленні тэмы вайны. Раскрыццё праблемы экалогіі ў прозе В. Казько. Апісанне біблейскіх матываў і вобразаў.
Рубрика | Литература |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 30.01.2014 |
Размер файла | 126,6 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
РЭФЕРАТ
Дыпломная работа складаецца з 75 старонак, 52 выкарыстаныя крыніцы.
Ключавыя словы: праблема, тэма, ідэя, сучаснасць, міфалогія, біблейскія вобразы, народны характар.
Аб'ект даследавання: проза Віктара Казько.
Прадмет даследавання: сучасная праблематыка.
Метады даследавання: апісальны, структурна-аналітычны.
Мэта дыпломнай работы: раскрыць сучасную праблематыку ў прозе Віктара Казько.
Задачы дыпломнай работы:
-- асэнсаваць літаратурную спадчану В. Казько ў кантэксце дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі;
-- выявіць адметнасці творчай манеры В. Казько;
Ї вызначыць мастацкія знаходкі ў асвятленні тэмы вайны;
Ї раскрыць праблемы экалогіі ў прозе В. Казько;
-- адзначыць біблейскія матывы і вобразы ў прозе В. Казько;
Ї вызначыць спецыфіку тэматычных накірункаў прозы В. Казько.
Высновы: Праблемна-тэматычны дыяпазон прозы Віктара Казько шматстайны. Творы пра вайну і ваенныя катаклізмы 20 стагоддзя -- гэта своеасаблівы адказ на сумненні асобных тэарэтыкаў сучаснай літаратуры, якія сцвярджалі, што “мастацкая літаратура немагчыма пасля Асвенцімаў”. Беларускі пісьменнік, здаецца, свядома ўступаў у адкрытае спаборніцтва з гістарычнымі дакументамі і ўспамінамі відавочцаў і ахвяраў страшных ваенных злачынстваў на тэрыторыі Беларусі, дэманстраваў здольнасць літаратурнага слова перадаваць эмацыйны напал падзеяў часу вайны, невыносны боль беларускіх жанчын і дзяцей, якія перажылі сваю пагібель і намагаюцца адшукаць словы, адэкватныя перажытаму імі. Уплеценыя ў тэкставую структуру і сістэму аўтарскага мыслення міфалагічныя вобразы ў беларускага пісьменніка сведчаць пра арыгінальнасць яго думкі і погляду на свет. У прозе В. Казько адбываецца міфалагізаванне не толькі цяперашняй рэчаіснасці, але і гісторыі. Аўтар у аповесці “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел” раскрывае шэраг праблем: чалавек і прырода, мацярынства, таксама будуе ўласную мадэль свету і ўласную міфалогію, якая адлюстроўвае бачнае і глыбіннае, марнае Ї і вечнае.
Прапановы: Матэрыялы дыпломнай работы могуць быць выкарыстаны ў працэсе выкладання курса “Беларуская літаратура дваццатага стагоддзя” на факультатыўных і краязнаўчых занятках у сярэдняй школе.
казько літаратурный проза
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ
1. МАСТАЦКІЯ ЗНАХОДКІ Ў АСВЯТЛЕННІ ТЭМЫ ВАЙНЫ
1.1 Вопыт ваеннага дзяцінства
1.2 Аповесць пра беспрытульнае каханне “Суд у Слабадзе”
1.3 Мінулае і сучаснае ў рамане “Хроніка дзетдомаўскага саду”
1.4 Ваенныя катаклізмы 20 стагоддзя ў апавяданні “Нахаў”
2. ПРАБЛЕМЫ ЭКАЛОГІІ Ў ПРОЗЕ ВІКТАРА КАЗЬКО
3. АСАБЛІВАСЦІ РАСКРЫЦЦЯ НАЦЫЯНАЛЬНАГА ХАРАКТАРУ
4. ФАЛЬКЛОРНЫЯ МАТЫВЫ І ВОБРАЗЫ Ў ПРОЗЕ ВІКТАРА КАЗЬКО
4.1 Звычаі і традыцыі беларускага народа
4.2 Біблейскія вобразы ў творах
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
УВОДЗІНЫ
Сучасная беларуская літаратура -- з'ява шматаблічная, рухомая, зменлівая. Яе развіццё пазначана арыгінальнымі мастацкімі набыткамі, жанравай і стылёвай дынамікай, цікавымі творчымі пошукамі. “У беларускай літаратуры другой паловы 80-х-90-х гг. адбыліся прыкметныя зрухі: пашырылася кола мастацкіх кірункаў, жанравых формаў, зроблены смелыя творчыя спробы і прадэманстраваны эксперыменты, звязаныя з наватарствам у версіфікацыі, архітэктоніцы, моўна-стылёвай арганізацыі твора” [1, с. 189], Ї слушна заўважае А. Бельскі. Літаратура пачала выкарыстоўваць сістэму сродкаў і прыёмаў еўрапейскага і сусветнага мадэрнізму, і як вынік гэтага -- створаны неардынарныя мастацкія тэксты.
Пачынаючы з другой паловы 80-х гг., назіраецца асабліва актыўнае светапогляднае абнаўленне нашага празаічнага мастацтва. Пад уплывам дэмакратызацыі жыцця, галоснасці і іншых змен, выкліканых перабудовай грамадства, у паэзіі ўсталёўвалася новае, крытычнае і праўдзівае ў сваёй аснове, успрыманне рэчаіснасці, набылі пераасэнсаванне ці вострае гучанне многія тэмы. Паэзія абнаўлялася духам свабоды і адраджэння. Пасля дзесяцігоддзяў ідэалагічнай закамплексаванасці, псеўдаграмадзянскасці, дагматызму пачала інтэнсіўна мадэрнізавацца паэтычная свядомасць: за вельмі кароткі час адбылася відавочная актуалізацыя нацыянальнага пачатку патрыятычна-адраджэнскага ідэалу, духоўнага субстрату як першаснага для самавыяўлення чалавечай асобы. Дамінанта сучаснага празаічнага мыслення Ї гуманістычная скіраванасць у сцвярджэнні вечных нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцяў. У літаратуры савецкага часу нярэдка сустракаліся казённая ідэалагічная рыторыка, агульшчына, схематызм, гладкапіс, прамаўленне ад безаблічнага калектыўнага “мы”. 90-я гады прынеслі разняволенасць у мастацкай творчасці, а гэта паспрыяла паглыбленню асабовасці паэтычнага выказвання, раскрыццю непаўторнага індывідуальнага “я”. Як бачым, літаратура другой паловы 80-х -- 90-х гг. -- гэта літаратура эпохі нацыянальна-культурнага адраджэння, якое стала магчымым у суверэннай, незалежнай дзяржаве. Сама новая беларуская ява ўзняла паэтычную думку на новы ўзровень, актывізавала яе і прадвызначыла духоўна-творчыя імператывы часу.
Узмацняліся сацыяльны крытыцызм, публіцыстычнасць, грамадзянскі пафас паэзіі. Красавік 1986 г. спарадзіў жудасную бяду -- выбух на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, і гэтая катастрофа зрабіла жыццё нашага народа і лёс Беларусі трагедыйна зломным, расколатым на розныя перыяды: да і пасля Чарнобыля. Паступова Чарнобыль кардынальна памяняў погляды і ўяўленні беларускіх мастакоў слова, паўплываў на іх светабачанне і светаадлюстраванне -- прадвызначыў трагічны пафас, сумныя і змрочныя фарбы. Чарнобыльская трагедыя стала вярэдлівай і балючай тэмай сучаснай літаратуры.
I пазітыўныя, і крызісныя моманты беларускай рэчаіснасці істотна ўплывалі на паэтычнае светаадлюстраванне. Сучасная нацыянальная літаратура ў значнай ступені па-новаму паяднала палітыку і гуманізм, сацыяльнае і маральнае, асабістае і грамадскае, у ёй пашырыліся сацыяльна-тэматычныя і выяўленчыя абсягі думкі.
Свой адбітак на сучасную паэзію наклала сама гісторыя 20 стагоддзя. Чалавек і грамадства зведалі ахвярнасць вялікай крыві, страх і нянавісць, іх напаткалі шматлікія трагедыі і беды, сярод якіх самыя жахлівыя -- дзве сусветныя вайны, сталінскі генацыд, Чарнобыль.
У літаратуры другой паловы 80-х-90-х гг. відавочная рамантызацыя і гераізацыя далёкага мінулага. Разам з тым пэўныя падзеі і вобразы беларускай гісторыі паўстаюць у рэальнай сацыяльна-гістарычнай канкрэтыцы, раскрыты праз прызму драматычнага і трагічнага светаадлюстравання. Творчай дамінантай для многіх паэтаў у сучаснай культурнай сітуацыі зрабілася патрэба спазнання свайго “я” ў кантэксце мінулага -- і гэта стымулюе далейшы працэс мадэрнізацыі і развіцця нацыянальнай літаратурнай традыцыі.
Беларуская літаратура ў 20 стагоддзі асэнсавала чалавека ў прасторы і часе, спалучыла мінулае і будучыню, выявіла іх цесную сувязь. Як трапна зазначыў У. Гніламёдаў, “літаратура адчула патрэбу з'яднаць у адно цэлае сучаснасць і гісторыю” [2. с. 298]. Пісьменнікі раскрылі сутнасць сённяшняга, вельмі складанага і супярэчлівага часу, актуалізавалі ў сваёй творчасці высокія чалавечыя ідэалы, дзеля якіх жылі і змагаліся нашы гераічныя продкі.
Беларуская літаратура ўтрымлівае ў сабе важны гісторыка-культурны змест, які дае магчымасць спазнаць мінулае, паглыбіцца ў нацыянальную памяць, адкрыць у падзеях і чалавечым лёсе гераічны дух нашага народа. Гісторыя дапамагае нам, сучаснікам, захаваць духоўнасць, адэкватна ацаніць тыя або іншыя ўчынкі, падзеі з пазіцый вечных каштоўнасцяў і народных традыцый маралі, этыкі, культуры.
Проза як адзін з найбольш суб'ектыўных, душэўна апасродкаваных відаў літаратурнай творчасці вельмі своеасабліва вымярае і вывярае каардынаты таго рэальнага свету, у якім мы жывем.
Для пісьменніка свет адначасова і дастатковы ў сваёй быццёвай невычарпальнасці, і недастатковы, таму што душа паэта імкнецца заўсёды да няздзейсненага, пазамежнага, нетутэйшага.
Мара, ідэал вядуць мастака слова за сабой, не толькі напаўняюць рамантычнымі павевамі яго паэтычныя адкрыцці, але ў многім і прадвызначаюць яго жыццёвы шлях, спосабы ўзаемаадносін са светам.
Можна сказаць яшчэ такім чынам: пісьменнік найбольш абвострана з усіх майстроў мастацкага слова адносіцца да разгорнутасці свайго душэўнага свету ў свет свайго існавання, ва ўзаемадзеянні якіх і рэалізуецца (няхай сабе часткова) яго мара пра ідэал. Таму ў празаічным родзе слоўнай творчасці найбольш поўна ўвасабляюцца складаныя ўзаемадачыненні духоўнага і матэрыяльнага, суб'ектыўнага і аб'ектыўнага, імгненнага і вечнага, канечнага і бясконцага.
Сёння беларускую прозу немагчыма ўявіць без трагічна-высокай і горкай праўды Віктара Казько. Яго проза -- своеасаблівая загадка. Як загадкавае і пытанне: чаму ці каму абавязаны беларусы, што лёс уратаваў, і ў фізічным, і ў духоўна-маральным плане, такога мастака, як Віктар Апанасавіч Казько. Бо ў жыцці гэтага пісьменніка столькі неспрыяльных і нават трагічных момантаў, што міжволі паверыш у цуд ці загадкавую прадвызначанасць лёсу. Загінула маці, замерзла сястрычка, а ён выжыў. Сірочы лёс пакідаў па свеце: дзіцячыя дамы на Палессі, Заходняя Сібір, вучоба ў горным індустрыяльным тэхнікуме, смак шахцёрскага хлеба, рамантыка геолагаразведкі... I ўсё гэта далека ад Беларусі, далека ад літаратуры. Але ж так, мусіць, было наканавана лёсам, каб на чацвёртым дзесятку жыцця вярнуцца на радзіму і стала заняцца літаратурнай творчасцю. Голас продкаў, рух каранёў, паляшуцкая сутнасць натуры становяцца з кожным новым творам пісьменніка больш адчувальнымі, акрэсленымі.
Крытыкі адзначалі ўскладнёную жанравую, сюжэтную, вобразную структуру твораў В. Казько, іх відавочную арыентацыю на эксперымент, фарматворчасць, умоўнасць: проза В. Казько далучаецца да тэндэнцый, агульнай для ўсходнееўрапейскіх літаратур 1970-80-х гадоў, якую літаратуразнавец А. Бачароў слушна характарызаваў як інтэлектуалізацыю літаратуры. Міфалагізацыя, рэтраспектыўны аналіз, элементы прыпавесці і парабалы, “расшчапленне” мастацкага часу, “плынь свядомасці” -- гэтыя рысы інтэлектуалізаванай прозы спалучаліся ў творах В. Казько з ускладнёнасцю канцэптуальнага пошуку. Такое спалучэнне адбывалася ў руху ад рэалізацыі вопыту ваеннага дзяцінства да асэнсавання іншых тэматычных і праблемных прасцягаў (чалавек і прырода, сусвет, чалавек і гісторыя).
Творчасць В. Казько ў сваіх артыкулах і манаграфіях падрабязна разглядалі такія даследчыкі, крытыкі, літаратуразнаўцы, як І. Афанасьеў [3], Т. Барабаншчыкава [4], Г. Белая [5], П. Васючэнка [6], Т. Грамадчанка [7], І. Дзядкоў [8], Г. Друк [9], Н. Капшай [10], У. Конан [11], А. Марціновіч [12], Г. Тычка [13] і іншыя.
Мэта дыпломнай работы Ї раскрыць сучасную праблематыку ў прозе Віктара Казько.
Мэтай прадвызначана вырашэнне наступных задач:
-- асэнсаваць літаратурную спадчану В. Казько ў кантэксце дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі;
-- выявіць адметнасці творчай манеры В. Казько;
Ї вызначыць мастацкія знаходкі ў асвятленні тэмы вайны;
Ї раскрыць праблемы экалогіі ў прозе В. Казько;
-- адзначыць біблейскія матывы і вобразы ў прозе В. Казько;
Ї вызначыць спецыфіку тэматычных накірункаў прозы В. Казько.
Аб'ект даследавання -- проза Віктара Казько.
Прадмет даследавання -- сучасная праблематыка.
Матэрыялы дыпломнай работы могуць быць выкарыстаны ў працэсе выкладання курса “Беларуская літаратура 20 стагоддзя” на факультатыўных і краязнаўчых занятках у сярэдняй школе.
1. МАСТАЦКІЯ ЗНАХОДКІ Ў АСВЯТЛЕННІ ТЭМЫ ВАЙНЫ
Класікі беларускай літаратуры ў сваіх творах даволі аб'ёмна адлюстравалі гэтыя жудасныя гады ваеннага ліхалецця. Не застаўся абыякавым да гэтай людской бяды і В. Казько, які бачыў гэтую навалу сваімі вачыма.
Даўно адгрымелі апошнія залпы вайны, але ў памяці народнай назаўжды застануцца гераізм, мужнасць, адвага воінаў і працаўнікоў тылу, што адваявалі незалежнасць нашай Радзімы.
Вогненныя гады ваеннага ліхалецця назаўжды ўпісаны ў гераічны летапіс нашай краіны. Як сімвалы вечнай славы воінам і партызанам узвышаюцца велічныя помнікі і абеліскі ва ўсіх кутках Беларусі.
Толькі згуртаваны, моцны духам народ мог перамагчы ў самай жорсткай у гісторыі чалавецтва вайне, вынесці нягоды і цяжар пасляваеннай разрухі, падняць з руін фабрыкі і заводы, гарады і вёскі.
Звернемся непасрэдна да разгляду тэмы вайны ў творчасці В. Казько.
“I найцяжэйшая за ўсё на свеце -- Праўда”. Так сказаў на схіле свайго жыцця Максім Танк [14, с. 97]. Зрэшты, ісціна гэта не новая. Яна хутчэй за ўсё старая як свет. Але сумленным людзям даводзіцца адкрываць яе кожны раз нанава і не проста спасцігаць, а выпакутаваць на ўласным, як правіла, горкім і балючым вопыце.
Вось і вялікі пакутнік за чалавека Дастаеўскі засведчыў: “Праўда вышэй за Някрасава, вышэй за Пушкіна, вышэй за народ, вышэй за Расію, вышэй за ўсё, а таму трэба жадаць адной праўды і шукаць яе, нягледзячы на ўсе выгоды, якія мы можам страціць з-за яе, і нават нягледзячы на ўсе тыя праследаванні і ганенні, якія мы можам атрымаць з-за яе” [15, с. 97].
Аднойчы, яшчэ ў часы Каіна, стаўшы на “сцяжыну вайны”, чалавек асуджаны зноў і зноў паўтараць свой сумны вопыт і спрабаваць вырашаць свае праблемы з дапамогай сілы. В. Казько заўсёды памятаў пра гэта. Аднак няўжо зло непазбежнае і вечнае? Розум і сумленне пісьменніка-гуманіста не маглі пагадзіцца з наканаванай асуджанасцю роду чалавечага. На самым ускрайку прорвы, у якую па інерцыі гісторыі спаўзаў свет, ён шукаў словы, здольныя абудзіць людзей да актыўнага дзеяння, да ўпартага супраціўлення лёсу.
Вайна з фашызмам закранула самыя асновы чалавечага быцця на зямлі, і вынікі гатага ўзрушання выяўляліся ўсё больш відавочна з кожным новым дзесяцігоддзем. Імкненне да замацавання ў народнай памяці вялізарнага гістарычнага вопыту, да запісвання, збірання, калекціянавання ўсяго, што мае каштоўнасць для нашчадкаў, было моцным у гэты час у розных сферах гуманітарных ведаў. Менавіта тады ўзнікла задума стварыць 12-томную Энцыклапедыю Беларусі, шматтомны фальклорны збор, Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі, серыял “Памяць”.
Не мог абмінуць гэту тэму і В. Казько, бо памяць пра мінулую вайну займае асаблівае месца ў творчасці пісьменніка. Звернемся непасрэдна да разгляду тэмы вайны ў творчасці пісьменніка.
1.1 Вопыт ваеннага дзяцінства
Пісьменніку ўласціва імкненне да ранніх жыццёвых уражанняў. Асэнсаванню падзёй не толькі свайго ваеннага дзяцінства, сірочага, горкага, але і лёсу ўвогуле дзяцей вайны.
Вайна ў асобных творах пісьменніка ўзноўлена праз дзіцячыя перажыванні, праз жывое ўспрыманне жахлівых падзей учарашнім хлопчыкам. Мастацкі свет В. Казько вызначаецца ўвагай да чалавечых стасункаў і перажыванняў, якія ўкладваюцца ў спрадвечныя мадэлі. Пры гэтым у творах празаіка ролю духоў-нага камертона, па якім настройваецца разладжаная дыс-гарманічная рэчаіснасць, выконвае ўмоўна-фантастычная нлынь. Так, выкарыстанне міфа, легенды ў творах В. Казько заўсёды мае пэўную скіраванасць і падпарадкоўваецца агульнай аўтарскай часавай канцэпцыі. Умоўнасць -- адзін са сродкаў “злучэныя часу”, калі гістарычны і пазагістарычны вопыт народа ўваходзіць у сучаснасць, дапамагаючы яе асэнсаванню. Разам з тым героі В. Казько, апынуўшыся ў фантастычным свеце, дзе іх нішто не абмяжоўвае, раскрываюць свае сапраўдныя якасці і тыя патаемныя думкі, якія не дазваляюць жыць “спакойна”.
Так, у аповесці “Высакосны год” Дзіму Прыгоду не пакідае пачуццё ўласнай віны за смерць маці, якая загінула ад снарада, што трапіў у сялянскую хату, і маленькай сястрычкі. Адчуванне віны настолькі моцнае, што прымушае героя ўбачыць фантастычны сон-мрою падчас наведвання могілак. У ім Прыгода нібы вяртаецца ў дзяцінства, становіцца пяцігадовым хлопчыкам. Адбываецца вяртанне часу -- зноў жывыя маці і сястра, паўстаюць з магіл нябожчыкі, жыццё якіх забрала вайна. Фантасмагарычнасць тут цалкам апраўданая, яна неабходная, каб зняць унутраны цяжар з душы героя. Зрабіць гэта могуць толькі памерлыя маці і сястра Тома. Іх ужо няма ў рэальным жыцці, таму адзіная магчымасць вызваліцца ад ціску віны -- мроя. “Віна” Прыгоды толькі ў тым, што ён застаўся жыць. Ён быццам пражывае не толькі за сябе, але і за маці з сястрычкай.
Ужо дарослым Прыгода пакутуе за ўвесь вар'яцкі свет, за ягоныя злачынствы. Таму і няма ў фантасмагарычным судзе-мроі поўнага зняцця ўласнай віны, хоць у ім асуджаюцца і сапраўдныя злачынцы, вінаватыя ў смерці маці і сястры, у мільёнах знішчаных жыццяў.
Фантастычнае ў аповесці ўвасабляе і тэму памяці, адну са скразных у творчасці В. Казько. Памяць праходзіць праз сэрца Дзімы Прыгоды. Памяць -- гэта абавязак сумлення. Абавязік перад праўдай жыцця, якую чалавек павінен захоўваць у імя будучыні. Дзеля яе Прыгода не дазваляе сабе ўсё спісаць на рахункі іншых. Гэта вядзе героя да сумненняў: “Я покидаю кладбище и никак не могу понять, что со мной. То мне кажется, что под моими ногами проваливается земля, то я будто невесом. Я иду, шагаю по солнечному лучу, и он даже не прогибается подо мною” [16, с. 176].
Так ужо ў першай аповесці В. Казько праявіўся адметны стыль. У ім спалучаны фантастычнае з публіцыстычным, эстэтычныя пошукі з этычнай праблематыкай, мастацкасць з дакументалістыкай. “Высакосны год” -- твор шмат у чым аўтабіяграфічны: падзеі, уражанні з асабістага жыцця пісьменніка знайшлі адлюстраванне на старонках аповесці.
Жудасныя ўспаміны пра вайну не адпускаюць і Андрэя Разорку, героя “Аповесці аб беспрытульным каханні”. Памяць не пазбаўляе Андрэя ад пакутаў, наадварот, яна іх абвастрае. Сімвалам страшэннага мінулага ў аповесці становіцца не толькі фашысцкі канцлагер, але і вобраз чорнага сабакі-здані, які мроіцца Андрэю Разорку. Сны-мроі наведваюць яго і ў асабліва цяжкі, трагічны час, калі жыць у рэальнасці, вытрымаць яе амаль немагчыма. У такім выпадку ўцёкі ў прыдуманы героем свет з'яўляецца не чым іншым, як рэакцыяй на нечалавечую жорсткасць рэчаіснасці. Невыпадкова, што Андрэй Разорка навучыўся “лятаць” менавіта ў канцлагеры. Гэтыя мроі-палёты -- своеасаблівы адказ і адначасова прыгавор свету дарослых. На думку літаратуразнаўцы П. Васючэнкі, “В. Казько -- мастак, схільны да міфалагізацыі, але міф у ягоных творах найчасцей праяўляецца як асаблівасць дзіцячага светабачання. Дзіцячае мысленне надзелена такімі рысамі, як непадзельнасць (сінкрэтызм) думкі і пачуцця, паяднанне рэальнага і ірэальнага, вялікая доля несвядомага ў разумовай дзейнасці і г.д.” [6, с. 739].
Такім чынам, трывожная памяць героя В. Казько і самога аўтара нясе адбітак вострых асабістых уражанняў, даносіць да нас пачуццё ўнутранага пратэсту супраць вайны, якая прынесла столькі гора і бяды. Асэнсоўваючы падзеі і вынікі фашысцкага генацыду, паэт робіць агульназначны вывад пра бесчалавечную сутнасць вайны, якую вялі на беларускай тэрыторыі гітлераўскія захопнікі і іх паслугачы.
Аўтар улічваў спецыфіку чалавечай псіхалогіі, якая адмаўляецца ўспрымаць жахлівае ў жыцці ва ўсёй яго паўнаце, і вёў свайго сучасніка эпізод за эпізодам да той самай страшнай праўды пра вайну “у яе сапраўдным, крывава-пачварным аблічы” (Л. Талстой), якая надзіва яскрава захавалася ў памяці беларусаў.
1.2 Аповесць пра беспрытульнае каханне “Суд у Слабадзе”
Аповесць В. Казько “Суд у Слабадзе” Ї гэта твор складаны для ўспрымання. Адна з прычын цяжкага разумення яго творчасці бачыцца ў тым, што ў кожным творы празаіка суіснуюць два планы: знешні (рэальны) і ўнутраны (умоўна-фантастычны, міфалагічны). Прычым рэальнае і нерэальнае “непарыўна злітыя, адно пераліваецца ў другое дзеля таго, каб другое зноў магло стаць іншабыццём першага” [18, с. 214]. Калі не разумець гэтай спецыфікі, то ўвага засяроджваецца толькі на знешнім, сюжэтна-падзейным развіцці твора, больш зразумелым і ясным вучню. Такі падыход, аднак, прыводзіць да збедненага асэнсавання эстэтычнага зместу мастацкага твора.
Дзіцячае мысленне падлетка Колькі Лецечкі нагадвае міфалагічнае, якое даследчыкі разумеюць як своеасаблівы тып светаадчування. Сутнасць яго -- у адухаўленні жывога і нежывога, у эмацыянальным пазнанні свету з дапамогай інтуіцыі і фантазіі. Лецечка таксама здольны абстрагавацца ад рэальнасці і жыць мрояй, хаця гэта апошняе, як адзначае Г. Егарэнкава [18, с. 213], -- інстынктыўная спроба дзіцячай псіхікі ўцячы ад жорсткасці. Уражвае здольнасць Колькі пазнаваць жыццё “не слыхам, не зрокам, а па пахах” [19, с. 12]. Якую ж трэба мець тонкую душэўную арганізацыю, каб чуць дыханне зямлі, дрэў, рыбаў -- усяго жывога! Паказальныя ў гэтым плане ўжо першыя старонкі твора, дзе спачатку цяжкавата адрозніць сапраўднае ад уяўнага. “Неба плавілася. Неба гарэла і палала. Рушылася сонца. Надломвалася пластамі і навальвалася на парныя ўжо ад спёкі просіні, на бляклую сцяжынку ад самалёта, які праляцеў над горадам, пэўна яшчэ цемнатой. Агонь і спёка цяклі на зямлю, і вось агонь і спёка дасягнулі зямлі. Сонца рэдкай і празрыстай лавай ахутала лес і памчала па зямлі, асляпляючы ўсё на сваім шляху нясцерпнай зыркасцю.
-- Што ж гэта такое? Што гэта? -- не чуючы свайго голасу, закрычаў Колька, заплюшчыў вочы і выпрастаў перад сабой рукі. -- Трымайце, людзі, сонца!” [20, с. 6]. Гэта нагадвае хутчэй сон, дзіўны і страшны. Цяжка ўспрыняць як рэальную сустрэчу вартаўніка Захара з Колькам, які даведваецца ад старога пра сваю хуткую смерць на ўзыходзе сонца. Ці не занадта жорстка гэта? Пазней становіцца відавочным, што пісьменнік стварае рэальнасць, пададзеную праз успаміны. Яны, у сваю чаргу, змяняюцца трызненнем Лецечкі пра апошнія развітальныя хвіліны з жыццём. Страх прымушае яго закрычаць, адплюшчыць вочы і ўбачыць іншую карціну: “А сонца ляжала ў сажалцы, ля ног Лецечкі. Сонца купалася, умывалася вадой. І сажалка была ўся ружовая і прамяніста-залатая, аголеная. Сонца раздзела яе, высвяціла да апошняй пясчынкі на дне. На дне разгублена і ў той жа час радасна мітусіліся маляўкі, шчыпалі сонца за яго ружовыя бакі, а рыбы большыя смакталі сонца, як бабулькі смокчуць мякіш, і самая вялізная рыба ўжо брала сонца на буксір, чапляла яго, як крукам, гарбатым плаўніком і цягнула за сабой у самую цемру, углыб” [20, с. 9]. І гэты малюнак не сон, а самы сапраўдны ўзыход сонца, убачаны чуйнай і паэтычнай душой Колькі. Цеснае перапляценне мроі-рэальнасці-сну азначае дзіцячае, наіўнае разуменне Лецечкам складанай для яго жыццёвай сітуацыі. Ён палічыў, што не памрэ, калі не будзе спаць на ўзыходзе сонца. Падлетак проста не выспаўся, таму знаходзіцца ў напаўрэальным свеце.
Дзіцячае мысленне стварае таямніцы, ілюзорныя па сваёй прыродзе, якія разам з тым з'яўляюцца фантазіямі. Гэтыя фантазіі неабходныя для цэласнага, гарманічнага ўспрымання свету. Дзетдомаўцы “былі здатныя на прыдумку, таму што не прызнавалі абыдзёнкі. Абыдзёнка была іх жыццём, а яны ў ім прагнулі незвычайнасці” [20, с. 30]. Да ліку такіх выдумак можна аднесці дзётдомаўскія легенды пра курган, які яны ўяўлялі то як “прытулак бандытаў”, то як месца, дзе “захаваны скарбы старажытных князёў”. Альбо, напрыклад, баба Зося была для іх коласаўскай шляхетнай пані Ядвісяй. Аднак ёсць іншыя таямніцы, якія прымушаюць чалавека думаць. Колька цудоўна разумее: уяўляць і думаць не адно і тое ж. Загадкавасць ён знаходзіць і ў лясным арэху, і ў самім жыцці: “Усё на зямлі разумна, усё па ланцужку ідзе, і ва ўсім сваё прызначэнне, свая мэта: каровы даюць малако, мяса, бык ... бык патрэбен для таго, каб былі каровы, жыта -- каб было пад бок гэтым каровам, каб людзі не галадалі, і г.д. Нічога лішняга, непатрэбнага. І загадзя вядома: што, навошта” [20, с. 28]. Але Колька яшчэ дзіця, яму больш уласціва мроіць, фантазіраваць, таму ён марыць аб адкрыцці сваёй “вялікай тайны”. Паводле традыцыйных уяўленняў, адкрыць тайну -- набыць сакральныя веды -- здольны толькі той, хто авалодаў уменнем чэрпаць “сваю незвычайную сілу з нейкай фізічнай агульнасці з прыродай” [21, с. 64], хто тонка настроены на гармонію з ёй. Такімі людзьмі з'яўляюцца знахары, жрацы і т.п. Астатнія ж могуць толькі наблізіцца да разумення гэтых таямніцаў. Як сцвярджаецца ў легендзе пра папараць-кветку, шлях да разгадкі свяшчэннага, таямнічага -- неймаверна цяжкі, а для непасвячоных часта заканчваецца трагічна. Пагэтаму мудра гучаць словы Захар'і, якія для Колькі Лецечкі з'яўляюцца перасцярогай: “Заўсёды наперадзе ў чалавека павінна быць загадка нейкая, таямніца. Няхай невялікая, па чалавеку, па яго розуму, але павінна быць у жыцці кожнага загадка, як і справа неадкладная заўсёды павінна быць у яго. Як жа, навошта жыць, калі няма наперадзе ні справы ніякай, ні таямніцы, чым жыццё тады трымаць, калі ўсё пароблена ўжо, калі ўсё ўжо разгадана, калі ён ведае свой дзень і час, зазірнуў у той дзень” [20, с. 142]. Лецечка, як мы пераконваемся, трапіў у асаблівую жыццёвую сітуацыю, якая і вымагае ступіць на шлях спасціжэння ісціны.
Самай вялікай тайнай для персанажа з'яўляецца пакуль толькі яго мінулае. “Памяць яго -- белы ліст паперы” [20, с. 28]. Падлетку даводзіцца звыкацца з думкай, што “ў жыццё ён прыйшоў са смерці”. Для міфасвядомасці тэза “смерць ёсць жыццё ў іншасвеце” цалкам лагічная і натуральная. Зусім па-іншаму яна ўспрымаецца сучасным чалавекам, бо сведчыць пра ненармальнасць і алагічнасць з'яўлення на свет. Жыве Лецечка з даволі незвычайнай мянушкай -- Маўглі. Ён атрымаў яе ал Веры Канстанцінаўны, якая не ўмела адчуваць душэўны боль дзетдомаўцаў і разумець прычыну іх часам грубых паводзінаў. Гэта характарыстыка была праўдзівай і з іншаі нагоды. Як і персанаж Р. Кіплінга, Колька быў “лясны хлопчык”. Абодва засталіся сіротамі, а прытулак свой знайшлі ў лесе. Міфолагі мяркуюць, што вытокі матыву “выхаванне жывёламі дзіцяці” -- у татэмістычных вераваннях, і трактуюць яго як ахвяраўскладанне татэмнаму продку. Такі знаёмы для літаратурных герояў “свет казявак, чарвякоў, павукоў, сцяблінак і лісцікаў” быў светам, дзё ўсё “поўзала, смактала”. Колька быў народжаны, каб жыць сярод людзей. Аднак аўтар яшчэ раз падкрэслівае: герой адчувае, што ён увогуле “ніколі не жыў, а ўвесь час паміраў”. На наш погляд, прычынай драматычнага, трагічнага наканавання можа быць запраграмаваны ў імені нешчаслівы лёс. Лецечку далі імя чалавека, які загінуў. Паводле народных уяўленняў, так рабіць нельга. Зразумела, што ўсё гэта толькі мастацкія знакі і падрабязнасці, неабходныя для выяўлення ідэйнай задумы твора. Даследчыкі творчасці В. Казько неаднаразова адзначалі яго ўменне даць “уражлівую запамінальную дэталь, якая ёміста кандэнсуе ў сабе сэнс падзеі, з'явы, характару” [22, с. 7].
Пісьменніку важна было паказаць трагізм людзей, якія перажылі вайну (“усе на вайне згарэлі: хто душой, хто целам” [20, с. 95]), выявіць прывіднасць жыцця Колькі, балючую раздвоенасць яго існавання. У якасці асноўнага сродку адлюстравання жыццёвага матэрыялу ў творы аўтарам была выкарыстана сістэма бінарных апазіцый, паводле якіх адбываецца пазнанне свету. Яна ўключае наступныя характарыстыкі: прасторава-часавыя (мроя, сон -- ява, свет зямны -- іншасвет, пустка -- цэнтр); этычныя (дабро -- зло; праўда -- хлусня); персанажныя (жывыя -- мёртвыя, Лецечка -- Захар'я) і інш. Значную ролю ў паказе разбуранага дзіцячага свету адыгрываюць вобразы-сны і вобразы-колеры.
Жыць у такім свеце немагчыма. Для героя адзіны спосаб дасягнуць гармоніі -- успомніць сваё мінулае. Толькі ведаючы ўсё магчымае пра сябе, можна жыць суладна з самім сабой і са светам. “Быць як усе” зусім не азначае самарастварэнне ў калектыве. Наадварот, гэта адчуванне, што “жыццё і для цябе” [20, с. 136], што і ты “некаму неабходны”. Спісанне машыны-палутаркі міжволі асацыіруецца са спісваннем з жыцця Колькі. Ідэя генетычнай памяці ў творы становіцца вызначальнай і суадносіцца з ідэяй суда і пакарання. Гэтая ідэя раскрываецца ў двух планах: пра язычніцкую і біблейскую вобразнасць.
Гаворка ў аповесці ідзе пра зямны, а не Божы суд, хаця аўтар і выкарыстоўвае біблейскую сімволіку. Пісьменнік даводзіць, што кожнаму чалавеку будзе “па справах яго” не нейкім міфічным боскім судом, а зусім рэальным, людскім” [19, с. 30]. У сучаснай навуцы існуе думка, што суд ёсць і “на небе”, у іншай рэальнасці, які, аднак, цесна звязаны, як сцвярджаецца, з зямным [23]. Паводле Евангельскіх кніг, Суд адбудзецца, калі надыдзе канец свету і пачнецца панаванне цёмных, злых сілаў над светлымі. Апакаліптычны час -- час войнаў, няшчасцяў, смерці і т.п. У аповесці Апакаліпсіс суадносіцца з другой сусветнай вайной. Гэты Суд будзе бязлітасным і самым Справядлівым, бо суддзёй выступіць найвышэйшая мудрасць, сам Бог. Як вынікае з ідэйнай канцэпцыі твора, галоўным суддзёй паліцаяў з'яўляецца Лецечка. Мы лічым, што ў гэтым вобразе ёсць больш ад Ісуса Хрыста, чым ад Іова, з якім параўнаў Кольку М.Тычына [24]. Бог дазволіў Сатане выпрабоўваць Іова толькі матэрыяльным багаццем ды здароўем, але загадаў зберагчы яго душу (Іоў. 1,12; Іоў. 2,6). Лецечка нагадвае Хрыста менавіта па бязвіннасці і глыбіні душэўна перажытага: Іоў пакутуе толькі з-за сябе, Ісус прыняў грахі ўсяго чалавецтва. Пацверджанне нашай думкі знаходзім у мастацкім тэксце. Па-першае, паблізу месца, дзе адбываецца суд, знаходзіцца курган, які асацыятыўна звязваецца з Галгофай. Па-другое, Колька баяўся, каб яго “не распялі” [20, с. 101], калі трапіў у людскі вірлівы паток у палацы. Трагізм сіротаў вайны ў тым, што жыць без памяці яны не маглі, але і з ёю -- таксама. Прычына не толькі ў адабраным фізічным здароўі. Парушаная была псіхіка. Ні жыццядайная сонечная энергія, ні чалавечая цеплыня не маглі яе аднавіць. Таму што “жудасней за іх дзіцячыя ўспаміны на зямлі ўжо нічога не было, не магло быць. Тут, на зямлі, толькі раскачаўшы жыццё, толькі адплюшчыўшы вочы, яны прайшлі праз такое, чаму яшчэ няма назвы... 3 грузам, з цяжарам сваёй памяці яны не маглі жыць на зямлі. Зямлі было б сорамна працягваць іх жыццё” [20, с. 44-45]. Такая думка прагучала ўжо раней (праз сімвалічны вобраз ліпы), цяпер яна выяўляецца ў голасе самога аўтара, якому нясцерпна-балюча маўчаць.
Трэцяя і галоўная характарыстыка Суда -- “мёртвыя будуць судзіць жывых”. Таму ён мае назву Страшны Суд.
Здольнасць забываць Ї гэта адметная асаблівасць чалавечай псіхікі ўвогуле. Боль Захар'і і тых, хто перажыў ваеннае ліхалецце, не праходзіць, але з часам суцішваецца. Трагічныя падзеі мінулага не ўспрымаюцца людзьмі ярка, выразна і абвострана тады, калі ўжо нішто не нагадвае пра іх. Таму, як толькі быў знішчаны апошні знак вайны -- бомба, якая доўгі час ляжала на плошчы, а пустка зрабілася “цэнтрам”, для слабадзян наступіла “лета збавення, развітання” [20, с. 56], значыць, і забывання.
У адрозненне ад Захар'і Колькава разуменне расплаты -- у пакаянні і незабыванні. Л. Анінскі тонка заўважыў: “Пранізлівая ісціна “Суднага дня”: каб сабачая смерць была ўсвядомленая сапраўды як сабачая, каб яна выйшла з туману кругавой аб'ектыўнай абыякавасці, -- нехта павінен прарваць гэта роўнае кола -- нехта павінен па-мерці чалавекам” [25, с. 186]. “Святасць” адчуваецца ў смерці Лецечкі. Віна расцэньваецца, па ўяўленнях народа, як “станоўчая выпадковая смерць -- знак Божай ласкі-любві” [26, с. 180].
На думку некаторых даследчыкаў, менавіта Памяць стала ў аповесці В. Казько актыўнай і нават дзейнай асобай. Як міфічнае боства памяць прысутнічае ў грэцкай міфалогіі, імя якому -- Мнемасіна. У беларусаў архетып памяці звязаны з ушанаваннем “Дзядоў”. Лецечкава душа занясе продкам вестку, што будзе “дзе ім і адпачыць, заначаваць”, што “стаяць хаты, пазвоньваюць смалістым звонкім бярвеннем. Яшчэ лепей, яшчэ прыгажэй стала зямля, каб яны, здзейсніўшы тое, што задумалі, справядлівы свой суд, супакоіліся ў зямлі” [20, с. 144]. Значыць, Памяць -- тая найвышэйшая мудрасць, што з'яўляецца галоўным суддзёй у жыцці. Выслоўе “мёртвыя судзяць жывых” сведчыць: самы Страшны Суд для чалавека -- суд за яго бяспамяцтва.
Такім чынам, у аповесці В. Казько адбываецца асэнсаванне не толькі цяперашняй рэчаіснасці, але і гісторыі. Выкарыстанне мастацкай умоўнасці, вобразаў і матываў нацыянальнай міфалогіі дазваляе стварыць адметную гістарычную рэтраспекцыю, паглыбіць адчуванне даўніны, перадаць светаўспрыманне і веру нашых продкаў, намаляваць падзеі ў легендарна рамантычным ці трагічным святле.
Аналіз аповесці В. Казько “Суд у Слабадзе” дазваляе ўбачыць неардынарнае вырашэнне пісьменнікам тэмы вайны і прымушае чытача шукаць глыбокія адказы на няпростыя філасофскія пытанні. Зварот да універсальных, ёмістых біблейскіх вобразаў і матываў абумоўлены агульначалавечай значнасцю праблем, узнятых у творы.
1.3 Мінулае і сучаснае ў рамане “Хроніка дзетдомаўскага саду”
Раман В. Казько “Хроніка дзетдомаўскага саду” ствараўся ў першай палавіне 80-х гадоў, у час, калі ў краіне выспявала неабходнасць пераацэнкі гістарычнага мінулага, сучаснага стану грамадства, прамалінейных сацыяльных уяўленняў аб асобе чалавека, калі ўсё глыбей пачынала ўсведамляцца самацэннасць кожнай асобы. Час патрабаваў ад мастакоў неадкладнага водгуку на праблемы сённяшняга дня. “Сучаснае стала галоўным. Але выявілася, калі яно не высветлена агульнай думкай, гэтага недастакова” [5, с. 68], -- сцвярджае літаратуразнаўца Г. Белая.
У літаратуру ўваходзіла новая канцэпцыя свету, новая канцэпцыя асобы. Новы змест патрабаваў новай мастацкай формы, якая найбольш адэкватна адлюстравала б наш дзень. Адбылося колькаснае і якаснае пашырэнне прыроднай праблематыкі. Звернем нашу ўвагу на стварэнне “новага” чалавека ў рамане Казько “Хроніка дзетдомаўскага саду”.
Канцэпцыя чалавека -- цэнтр, у якім сыходзяцца ўсе кампаненты твора. Чалавек з'яўляецца галоўным героем “Хронікі”, а лёс чалавецтва -- асноўнай тэмай. У “Хроніцы” зышліся вякі, гістарычныя эпохі, розныя тыпы чалавечых адносін. Яе героі могуць быць бессмяротнымі і паміраюць на нашых вачах, пачуцці глыбока інтымнымі і тыповымі для ўсіх часоў і народаў, рэаліі маюць сімвалічнае і побытавае значэнне. Каб аб'яднаць прасторавую і часавую шматслойнасць зместу, аўтар звярнуўся да фрагментарна-асацыятыўнага прынцыпу кампазіцыі, якая ўжо трывала ўкаранілася ў сусветнай літаратуры. Для адлюстравання шматмернасці чалавечага быцця ў дыялектычнай узаемаабумоўленасці В. Казько мадэліруе сваю эстэтычную, лагічна-паслядоўную структуру свету, у цэнтры якой знаходзіцца чалавек:
Вечнае -- быццё чалавецтва -- гістарычнае мінулае --
лёс асобнага чалавека -- сучасная рэальнасць -- праекцыя будучыні.
Усе патокі ў ёй перадаюць нешта істотнае, зліваюцца ва ўніверсальную панараму быцця, адкрываюць магчымасць даследавання гісторыі ад самых вытокаў да нашых дзён.
Падзеі, якія адбываюцца ў палескай вёсцы, што на беразе ракі Пятлянкі, набываюць сэнс “маленькай паштовай маркі зямлі” [10, с. 107]. Эканамічна, духоўна дэградуе вёска і яе жыхары. Людзі дажываюць свой век у прадчуванні апакаліпсіса: “... хутка знікнуць пчолы, потым рыба, а потым і чалавек. Гэта, пэўна, з Бібліі, не ведаю. Але як бы яно ні было, старэйшыя людзі бачаць і разумеюць сэнс і прадвесце гэтага. I прадвесце, знак гэты, па іх меркаванні, спраўджваецца” [27, с. 241].
Каб адказаць на шукшынскае пытанне “Што з намі адбывецца?”, В. Казько зноў звяртаецца да міфалогіі, шукае там пачатак сучаснай трагедыі, “спрадвечныя, непераходныя выяўленні чалавечай сутнасці, бо ў кожным імгненні жыве вечнасць” [8, с. 6]. У далёкай мінуўшчыне існавала агульнапрыродная і агульначалавечая супольнасць, калі і звер радаваўся “за чалавека, з якім у яго было адно імя” [27, с. 17] -- Сноўдала-яцвяг. Але ў працэсе эвалюцыі чалавек зрабіўся ворагам для самаго сябе -- ужо не ўваскрэсне род яцвягаў. Чалавек стаў страшнай пагрозай нават для магутнага ляснога звера -- зубра. I усё ж “у дарогу, праз мінулае ў будучыню, а праз будучыню ў мінулае” [27, с. 92] да людзей адпраўляецца зубр Сноўдала. Яго з'яўленне пастаянна, напружана чакаюць самыя мудрыя з людзей -- Дзедка, Мар'ян, Пісьменнік -- тыя, хто надзелены пачуццём дачынення да ўсіх гістарычных эпох, хто разумее магчымую імгненнасць існавання роду чалавечага на зямлі. Вяртанне Сноўдалы для іх -- знак адраджэння свету, устанаўлення парушанай “вселенской” гармоніі, адзін са шляхоў уваскрашэння духоўнасці ў чалавеку, які ў гэтым цывілізаваным грамадстве паспеў пераўтварыцца ў нешта аморфнае, у чалавека-звера, імя якому -- Янот. Але няма зубру месца побач з чалавекам на зямлі, пакуль яе сатрасаюць гістарычныя катаклізмы. У пару гістарычных ліхалеццяў некаторыя з людзей робяцца страшней за звера, а самы люты звер -- галодны воўк -- здатны пашкадаваць чалавека, як пашкадавала, пакінула жывым воўчая зграя Сідара Місцюка.
Гісторыя і чалавек. Казько спрабуе па-новаму падысці да праблемы ўзаемадзеяння гісторыі і чалавека. “... Не было, здаецца, у пісьменніка запаветнай мэты, як адчуць, зразумець, чым былі яго героі для гісторыі, што значылі і маглі, і як яна да іх адносілася” [13, с. 256], -- слушна заўважаеГ. тычка. У экстрэмальных гістарычных сітуацыях з гранічнай выразнасцю раскрываюцца характары герояў “Хронікі”, тыя якасці, што абумоўлены патрабаваннямі часу, эпохі, і тыя, што закладзены ў чалавеку самой прыродай, векавым вопытам продкаў.
Жыхары палескай вёскі прайшлі праз усе выпрабаванні, што выпалі на долю савецкага народа. Надзею, веру ў светлую будучыню прынесла беларусам Савецкая ўлада. 3 энтузіязмам узяліся яны садзіць свой Сад. I нават ахвяры, на якія прыйшлося часам ісці, прымаліся як належнае. Ключавы эпізод -- перасяленне з абжытага месца сям'і Знаўцоў. Сімвалічна, што першым прапанову Трубецкага пакінуць хутар падтрымаў Дзедка, у вобразе якога аўтар увасобўу народную мудрасць, такія рысы нацыянальнага характару, як вынослівасць, бескарыснасць, гатоўнасць да рашучых перамен у жыцці. Фактычна ў паводзінах Дзедкі спраецыраваны далейшы лёс яго нашчадкаў -- Івана, Міхаіла, Мар'яны: яны пакажуць высокія прыклады служэння грамадскаму ідэалу.
Але ў гістарычны пераплёт трапілі і другія прадстаўнікі знаўцоўскага роду, якія даўно адасобіліся ад Знаўцоў і атрымалі вулічную мянушку Місцюкі. Час, абставіны сфарміравалі ў Місцюкоў іншы характар. Гэта тып людзей, якія псіхалагічна не падрыхтаваны да сацыяльнай буры. Тут дарэчы будзе правесці паралель з Бібліяй: калі Знаўцы бяруць свой пачатак ад бунтара, мучаніка ідэі Каіна, то Місцюкі -- нашчадкі пакорнага, баязлівага Авеля. Векавая залежнасць ад прыроды, пагроза смерці выпрацавалі ў “маленькім чалавеку” як станоўчыя якасці -- здаровы погляд на жыццё, звычку спадзявацца на сябе, беражлівасць, так і адмоўныя рысы -- прыстасаванасць, прагматызм, карыслівасць. У крытычныя моманты Місцюкоў ратуе першае і вядзе да маральнага канфармізму апошняе.
Сапраўдным выпрабаваннем для Знаўцоў і Місцюкоў стала Вялікая Айчынная вайна. У адных і тых жа абставінах па-рознаму адкрыліся іх характары. Адразу ж пайшоў на фронт Мар'ян Знавец. Схавацца ад вайны паспрабаваў Сідар Місцюк. Ён узяўся за сялянскую працу: араў, сеяў, сябе карміў, дапамагаў партызанам, не адмаўляў у пачастунку і акупантам. Знаходзячыся паміж двух агнёў, ён спадзяваўся не страціць чалавечай годнасці. Не ўлічыў Сідар, што мае справу з добра адрэгуляванай нямецкай машынай, з якой нельга весці гульню і нашым і вашым. Нават яго выгаднае становішча (зяць старасты) не ўратавала ад амаральнага ўчынку: як ні апраўдваецца Сідар, ёсць яго віна ў смерці Івана і Міхаіла Знаўцоў. Ад суда дзяцей, знявагі землякоў пазбавіў яго толькі ўдзел у вызваленчых баях Савецкай Арміі. Увесь вопыт цывілізацыі пацвярджае, што ў гісторыі дзяржавы бываюць моманты, калі недастаткова выканаць свой агульначалавечы абавязак, калі ад кожнага патрабуецца высокае пачуццё патрыятызму.
Казько, пісьменнік 80-х гадоў XX ст., пашырае дыяпазон гістарычна-канкрэтнага стварэння вобраза: яго героі пражываюць некалькі гістарычных эпох, змяняюцца ў залежнасці ад часу. У вобразах “Хронік” арганічна спалучаюцца асабістае, прыроднае, генетычнае, сацыяльна-псіхалагічнае, надгістарычнае, агульначалавечае. Аўтара цікавіць характар як індывідуальнасць, сацыяльны тып, вечны вобраз.
Эпахальны герой Мар'ян Знавец траціць арэол гераізму пры ўсебаковым адлюстраванні. Адзінокім, стомленым прадстае ён у апошнія гады жыцця: “... ён як анямеў, перастаў гаварыць на людзях... ён цураўся людзей, абыходзіў іх бокам” [27, с. 355]. Няпроста растлумачыць прычыны трагедыі Мар'яна. Усё жыццё ён падпарадкаваў выкананню грамадзянскага абавязку. I ў выніку ён ніколі не адчуў сябе свабодным чалавекам, перад ім ніколі не стаяла праблема выбару. Застаўся нерэалізаваным яго прыродны патэнцыял. I трагедыя Мар'яна падкрэсліваецца параўнаннем з яго пастаянным апанентам Сідарам Місцюком. Сідар абраў другую тактыку жыцця: у любых абставінах ён імкнуўся застацца незалежным чалавекам, больш клапаціўся пра сябе, сваю сям'ю (праўда, было, што і проста гроб пад самога сябе). Ен задаволены сабою, жыве ў згодзе з жонкай, не разбрыліся па свету дзеці -- працуюць, будуюцца побач з бацькам. Перспектыўнасць Місцюкоў прызнаў нават Мар'ян. “I Мар'ян упершыню пазайздросціў Місцюку, таму што за ім сапраўды была будучыня” [27, с. 224].
Нялёгка зразумець характар Сідара Місцюка. I гэта відавочна пацвердзіла крытыка. У трактоўцы адных крытыкаў ён спрошчана-адмоўны персанаж: “... калі трэба Ванья, калі трэба Манья” [28, с. 7]. Другія крытыкі падмецілі дыялектычнасць вобраза: “Толькі ці так ужо і трэба і наракаць за прагматызм Місцюкоў? Можа, без гэтай хітраватасці і прагматызму... не змаглі б яны перачакаць “кукурузны бум” і іншыя мерапрыемствы” [28, с. 7]. Вобраз Сідара Місцюка узяты з самой плыні жыцця і таму не ўмяшчаецца ні ў адну літаратурную схему. Ен развіваецца па законах раманнай вобразатворчасці. Аднак ёсць у вобразе Сідара і эстэтычная заблытанасць, якая можа тлумачыцца першапачатковым стэрэатыпным падыходам аўтара да падобнага тыпу герояў. I пры стварэнні вобразаў “Хронікі” выявіліся новыя тэндэнцыі, якія спантанна набіралі сілу ў літаратуры. Дзве мастацкія канцэпцыі асобы дыялектычна сышліся ў рамане. Канцэпцыя, тыповая для літаратуры 30--50-х гадоў ХХ ст., калі толькі ў ідэальным ракурсе прадставалі героі, падобныя Мар'яну, і толькі адмоўную ацэнку атрымлівалі Сідары Місцюкі, і канцэпцыя 80-х гадоў, дзе пачала адраджацца самацэннасць кожнай асобы. Казько пераадолеў традыцыйную сацыяльную ацэнку такіх герояў як непрымірымых ідэйных антаганістаў. У лёсах Мар'яна Знаўца і Сідара Місцюка шмат агульнага, у іх характарах існуе генетычная родавая блізкасць. У сваёй эвалюцыі яны прыйшлі да адзінай субстанцыі: Мар'ян ад гераічнага чалавека -- да чалавека, Сідар ад “маленькага чалавека” -- да чалавека. Сідар і Мар'ян -- два вечныя тыпы роду чалавечага, два варыянты нацыянальнага характару, носьбіты двух полюсаў быцця -- матэрыяльнага і духоўнага. Яны неабходны адзін другому як тэза і антытэза, у сінтэзе іх жыццёвых філасофіі нараджаецца ісціна.
Не ідэалізуючы свайго любімага героя Мар'яна Знаўца, аўтар не толькі паказаў яго памылкі, але і прыйшоў да іх філасофскага асэнсавання. Сіратою пры жывым бацьку вырасла дачка Мар'яна. Загінуў на фронце Сёма Шверкін -- вельмі жорсткім аказалася для неабстралянага дзетдомаўца спагнанне дырэктара. Дачасна абарваўся лёс некаторых выхаванцаў Мар'яна Знаўца: Мыса Пожня “згарэў ад гарэлкі, на Лёню Лешка “наехаў трактар, калі ён спаў у капе саломы” [27, с. 227]. І тут разумеем, чаго не хапіла самому Мар'яну, яго выхаванцам: павагі да самога сябе, пачуцця чалавечай годнасці, простага чалавечага шчасця, першаасновай якога з'яўляецца сям'я, дом, праца. А гэта ўжо філасофія Сідара Місцюка, I без яе нельга дасягнуць выключных вышынь чалавечага духу. Бо жыццё рухаецца наперад не толькі дзякуючы, энтузіязму, максімалізму Мар'яна Зиаўца, але і дзякуючы карпатлівай будзённай працы патомнага селяніна Сідара Місцюка.
Сімвалічны сэнс мае з'яўленне ў канцы рамана новага героя -- сына Місцюка, які застаецца гаспадаром у вёсцы. Нашчадку Місцюка перадаліся не толькі бацькоўскія якасці -- працавітасць, адданасць зямлі, але прывіліся знаўцоўская бескарыснасць, гуманныя адносіны да чалавека. I нават Пісьменнік, прадузята настроены да дзяцей Місцюка, змяніў свой погляд: “I буксіраваў мяне сын Мюцюка. Таго самага Місцюка, які ссёк маю яблыню, піў бярозавік з маёй бярозы... I я павінен быў ненавідзець яго... Але дзіўная справа, я не знаходзіў ў сабе ні варожасці да яго, нянавісці. Больш таго, я спрабаваў апраўдаць яго” [27, с. 397].
Жыццё не застыла на месцы. Яго плынь падобна рэчышчу Пятлянкі. Праз сацыяльныя водмелі і выратавальныя ўзлёты духу яно рухаецца ўперад, і кожны чалавек -- важная часцінка яго. 3 перакрыжавання лёсаў самых звычайных людзей складаецца агульная карціна развіцця свету, чалавецтва. Пагэтаму такое важнае значэнне ў рамане мае кожны персанаж, арганічны ў сістэме вобразаў, падняты да ўзроўню сацыяльнага, філасофскага абагульнення.
Лёс сучаснай сельскай дзяўчыны адлюстраваны ў вобразе Светкі Знавец. У драме Светкі скандэнсаваны далёкія ад яе падзеі вайна, сямейныя нягоды Знаўцоў і цяперашняе становішча вёскі, дзе ў жаніхах ходзяць усё больш Іванчыкі-дызерціры ды Вовічкі-алкаголікі. Намякнуў аўтар на тое, што Светка сустракаецца з сынам Місцюка, ды і спыніўся на гэтым -- надта літаратурны атрымліваўся сюжэт.
Філасофская думка аб роднаснай блізкасці чалавека і прыроды ўвасоблена ў вобразах Лукаша-странніка, Уладзіка Салілы. Так ужо склалася ў сучаснай прозе, што прыродны чалавек паказваецца дзіваком, амаль юродзівым. Дзіваком застаецца ў памяці чытача Лукаш-страннік. Яго вобраз даецца эскізна: герой заўсёды нечакана з'яўляецца, таямніча знікае. Але ўжо тое, што сказана аўтарам аб ім (калі гэта ідзе ад жывой рэчаіснасці), выяўляе вострую сацыяльную калію, робіць заяўку на мастацкае адкрыццё. “Плакаў Лукаш... прэсвітэр бапцістаў, у той час яшчэ няверуючы, былы партызан, упаўнаважаны па нечым ад раёна, ён заўсёды быў пры нагане і ездзіў па сяле на матацыкле. Прыйшоў да бога, прызнаў яго, калі пачалі высякаць гай...” [27, с. 250].
Сапраўдным прыродным чалавекам задуманы Уладзік Саліла. Цяжка яму знайсці месца ў сучасным жыцці: толькі ў дубраве, на рацэ ён адчувае сябе шчаслівым. Аднак вобраз Уладзіка атрымаўся больш літаратурным, чым жыццёвым. Не адбылося поўнае зліццё ўмоўнага і аналітычнага стыляў у адным вобразе. Гэта адчуў пісьменнік пры “рэальнай” сустрэчы са сваім героем: “I ўжо адчуваю -- штосьці не тое. Не тое, не той твар, які бачыўся мне раней, не тыя вочы, ды без вусоў ён у мяне... I сам твар патрэбны мне зусім іншы... Усё іншае ад вопраткі да вусоў, вачэй, носа” [27, с. 273].
Асаблівае значэнне ў “Хроніцы” мае вобраз Пісьменніка. Безумоўна, перад намі аўтапсіхалагічны герой, які найбольш блізкі па духоўнаму складу самому аўтару. Гэта і аб'ектываваны герой -- ён дзейнічае ў рамане як эпічны герой, і суб'ектывіраваны персанаж, бо ў ім не пасрэдна прысутнічае сам аўтар. 3 аднаго боку, Пісьменнік -- звычайны чалавек, які, як і іншыя, перажыў сіроцкае ваеннае дзяцінства, быў шахцёрам, журналістам, вярнуўся дадому, каб напісаць сваю кнігу. 3 другога боку, па духоўнаму ўзроўню, па прызванню ён -- Пісьменнік. Чалавек, надзелены дарам акумуляцыі духоўнага вопыту чалавецтва, выключных дасягненняў чалавечага духу. У яго ўяўленні змаглі ажыць вобразы памяці народнай, яму, псіхолагу, дазволена заглянуць у глыбіні падсвядомасці, дзе раўнапраўны ява і фантазія.
У міфалагічнай структуры рамана зусім невыпадковай дэталлю з'яўляецца рамонт дарогі. Па думцы рускага філосафа М. Ф. Фёдарава, ідэал “агульнай справы” прапануе, па сутнасці, выйсце з любога анталагічнага варыянта...” [29, с. 5]. Аднак і тут не паграшыў Казько супраць праўды жыцця: не стала агульная справа панацэяй ад той хваробы, што з'ядае наша грамадства. Яго трэба лячыць усебакова, усім светам рашаючы сацыяльныя, эканамічныя, экалагічныя, маральныя праблемы.
Такім чынам, у складанай сістэме вобразаў, у пошуках ідэі аб чалавеку В. Казько ў заблытаным на першы погляд рамане прыводзіць чытача да эстэтычна завершанай, жыццёва дакладнай філасофскай канцэпцыі свету і чалавека.
Складаную форму ўвасаблення творчага намеру абраў В. Казько ў “Хроніцы дзетдомаўскага саду”. У часопісным варыянце твор быў надрукаваны пад назвай “Сад, або Заблытаны след рамана”. Наўрад ці такім удакладненнем аўтар меркаваў асудзіць чытача на вечную расшыфроўку твора, як гэта зрабіў Джэймс Джойс у “рамане веку” “Уліс”. Заблытанай здаецца кніга пры беглым знаёмстве. Аналітычнае ж пранікненне ў тэкст прыводзіць да разумення эстэтычнай і філасофскай цэласнасці рамана, якая ствараецца аўтарскай канцэпцыяй чалавека і сусвету.
Сад... Не проста зямны служка, а спадарожнік душы. Нават у сваім звычайным існаванні ты ўжо факт духоўнага быцця. Паводле акадэміка Д. С. Ліхачова, “першааснова і ўзор усіх садоў, адпаведна хрысціянскім уяўленням, -- рай, сад, насаджаны богам, бязгрэшны, святы, багаты ўсім, што неабходна чалавеку, з усімі відамі дрэў, раслін, і населены звярамі, што мірна жывуць адзін з адным. Гэты першапачатковы рай абнесены агароджай, за якую бог выгнаў Адама і Еву пасля іх першароднага граху” [цыт. па 30, с. 192].
Пазбаўленыя мільтанавых страсцей, безыменныя палешукі з рамана В. Казько не вярталі сабе раю і не вярталіся ў яго, бо нават страчанага раю ў іх не было. Не было ўжо і саду. I вось тут, ля рачулкі Пятлянкі, на польскай граніцы, камандзір заставы, “маленскі мужык Трахім Трубецкі, а па-мясцоваму проста Бецкі: чалавек савецкі, свой, а не нямецкі”, сказаў: “Будзем зноў садзіць яго... Пралетарскі, агульнасялянскі наш сад садзіць...” [27, с. 32]. I ў адказ на закавыку аднаго з мужыкоў (“Быў тут у нас адзін садавод, самога падвесілі на яблыні, як яблыка. I ты запанеў ужо... Высеклі сад”) -- проста і цвёрда запэўніў: “Дурныя былі. Вось ты высякаў, а сыны твае садзіць будуць” [27, с. 35].
3 таго і пачалася хроніка дзетдомаўскага саду ў рамане В. Казько, навеяная сустрэчай аўтара з роднымі мясцінамі, успамінамі пра сваё дзяцінства. Хроніка саду -- хроніка аднаго жыцця.
Так ужо заведзена: адным высякаць сады, другім -- садзіць. Што б там ні казалася, што б ні абвяшчалася, а ўсё ў жыцці зводзіцца да гэтай нескладанай, немудрагелістай формулы. I ў вялікім свеце, і ў палескай вёсцы над ракою Пятлянкай: Сідар Місцюк высякаў, Мар'ян Знавец садзіў. Сапраўды, няхітрая рэч.
Ссечаны гвалтаўніком па загаду немцаў, адрадзіўся пасля вайны пагранічны сад Мар'янавым клопатам і стаў садам дзетдомаўскім. Кожны выхаванец пасадзіў сваё дрэва. Не памыляўся Трахім Трубецкі, разважаючы ў свой час пра будучы сад: “Чалавек жыве, пакуль пра яго не забыліся, яму можа здрадзіць сябра, яго можа забыць жонка, могуць вырачыся яго дзеці, але зерне, якое ён кінуў у зямлю, калі-небудзь ды ўсё роўна ўзыдзе, прарасце. ...Пасаджанае табою дрэва -- гэта ты сам, гэта чалавек, працяг яго ў вяках. ... Людзі яго не забудуцца, сад будзе расці” [27, с. 297].
Усе сцяжынкі ў рамане вядуць у гэты сад. Ужо і не Мар'янаў толькі. Вядома, іх трэба яшчэ адшукаць, знайсці, як шукае сваю зубрыную сцежку волат беларускіх пушчаў, цар звяроў. Сноўдала, забіты стагоддзі назад Барталамеусам Шпаковічам і адроджаны “з шарсцінкі маці, подыху ветру, з гуку” [27, с. 314], нібы сышоўшы са знаёмых радкоў, каб дапамагчы навек аднавіцца зубрынаму роду; як чакае сустрэчы са Сноўдалам дзед Мар'яна, бо калі адбудзецца яна, то і сцяжынка будзе знойдзена, і шлях недарма пройдзены... Меў рацыю дзедка, меў. Прызнаваўся Мар'яну перад смерцю, бы наказваў: “Аднымі дарогамі ўсе хадзілі. I думалі, вечна так будзе. Але разышліся, разышліся дарогі... Толькі я веру, сыдуцца зноў. Павінны сысціся. Так на свеце не бывае, каб раз і назаўсёды. Ён Сноўдала, я Сноўдала --сыдземся. Бяжы, гуляй пакуль. I чакай, чакай” [27, с. 324].
...Подобные документы
Літаратурная спадчына В. Казько з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Важныя і актуальныя праблемы, раскрытыя пісьменнікам у творы. Раскрыццё канцэпцыі чалавека ў рамане. Вызначэнне ўзаемаадносін чалавека і сусвету.
курсовая работа [40,5 K], добавлен 29.07.2016Кароткія біяграфічныя звесткі. Асноўныя напрамкі і матывы творчасці. Аналіз некаторых твораў пісьменніка. Стварэння рамана новага кшталту. Пераход сінкрэтызму ў сінтэтызм, аналітыкі і дыдактыкі ў канцэптуальнасць і філасафічнасць.
реферат [37,2 K], добавлен 05.11.2006Аналіз літаратурнай спадчыні Віктара Шніпа з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Тэматычнае напоўненне паэзіі. Нацыянальныя матывы ў лірыцы. Мастацкія і жанравыя асаблівасці вершаў і творчай манеры аўтара. Інтымная лірыка паэта.
дипломная работа [132,2 K], добавлен 11.12.2013Характарыстыка творчасці Эдуарда Акуліна з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Суаднесенасць вобраза зямлі з "вечнымі" вобразамі. Наватарскія здабыткі Э. Акуліна ў мастацкім увасабленні задумы, у раскрыцці "вечных" вобразаў.
курсовая работа [50,7 K], добавлен 01.01.2014Публіцыстычная спадчана В. Быкава з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства. Праблемы, якія ён закранаў у публіцыстычных нататках. Асаблівасці разумення вайны В. Быкавым. Наватарскія здабыткі В. Быкава ў мастацкім увасабленні задумы.
курсовая работа [46,4 K], добавлен 29.07.2016Фарміравання светапогляду Лучыны. Уплыв пазітывізму на паэтычную творчасць і вырашэнне праблемы тэхнічнага і сацыяльнага прагрэсу. Характарыстыка пошукаў сэнсу сэнсу жыцця і шчасця ў лірыцы паэта. Адметнасці мастацкага вырашэння тэмы смерці ў яго паэзіі.
курсовая работа [48,6 K], добавлен 27.06.2016Біяграфія і асаблівасці станаўлення творчай індывідуальнасці А.С. Грачанікава (1938-1991), а таксама аналіз палескіх матываў і пейзажных вобразаў у яго лірыкі. Апісанне і значэнне "малой радзімы" ў творчасці беларускіх спявае, у тым ліку і А. Грачанікава.
курсовая работа [35,2 K], добавлен 16.03.2010Асаблівасці паэзіі пра Чарнобыль, яго характарыстыка як канцэпта сучаснай мастацкай свядомасці. Чарнобыльская тэматыка ў сучаснай прозе. Сімволіка і стылёва-функцыянальная адметнасць твораў на чарнобыльскую тэму. Чарнобыльская міфатворчасць, яе рысы.
курсовая работа [68,4 K], добавлен 10.12.2013Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя. Жаночы характар у творчасці І. Мележа. Вобраз беларускай жанчыны ў апавяданнях і аповесцях І. Мележа. Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў раманах "Палескай хронікі" І. Мележа.
дипломная работа [109,9 K], добавлен 16.05.2015Традыцыі і матывы народнай творчасці. Вобраз маці, хаты, дрэва, вады ў Рыгора Барадуліна. Наватарскія здабыткі ў мастацкім увасабленні задумы. Літаратурная спадчына Рыгора Барадуліна з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі.
курсовая работа [39,0 K], добавлен 16.12.2013Літаратурная спадчына Адама Міцкевіча з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Асаблівасці вобразнага разнастайнасці твораў. Маральна-этычны свет ладу русалкі ў баладах Адама Міцкевіча. Беларусь у паэме "Пан Тадэвуш".
курсовая работа [41,7 K], добавлен 29.07.2016Азнаямленьне з біяграфічнай гісторыяй жыцця і зараджэннем літаратурнага таленту Яна Чачота. Стылістычнае асаблівасцю спявае стала выкарыстанне нацыянальнага фальклору пры напісанні балад "Свіцязь", "Мышанка". Вызначэнне ўкладу Яна ў галіну мовазнаўства.
контрольная работа [16,3 K], добавлен 01.03.2010Роля паэзіі ў агульнай сістэме мастацкай літаратуры часоў Вялікай Айчыннай вайны. Кантраснае спалучэнне ў творах любові і нянавісці, традыцыйных вобразаў-сімвалаў і лірычна-песенных інтанацый. Значэнне сатырычнай камедыі ў беларускай літаратуры.
курсовая работа [65,2 K], добавлен 23.02.2011Літаратурнуа спадчына Якуба Коласа з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Філасофія сацыяльна-побытавых пластоў жыцця, дзяцінства на старонках твораў Я. Коласа. Яго наватарскія здабыткі ў раскрыцці філасофіі быта і быцця.
курсовая работа [111,2 K], добавлен 16.06.2016Асаблівасці жанру твора У. Караткевіча. Агульныя заўвагі да праблемы вызначэння жанру літаратурнага твора. Жанрава-кампазіцыйная характарыстыка. Стылёвая адметнасць рамана "Хрыстос прызямліўся ў гародні". Характарыстыка вобразаў рамана, адметнасці мовы.
курсовая работа [42,9 K], добавлен 05.03.2010Паняцце літаратуры. Генезіс і эвалюцыя мастацкай славеснасці і поглядаў на яе. Мастацкія магчымасці слова. "Нярэчыўнасць" вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка. Месца і роля літаратуры ў агульнай мастацкай сям’і і ў сучасным тэхнізаваным свеце.
реферат [30,6 K], добавлен 25.02.2011Обновление, стремление к вечной молодости, отказ от старых косных традиций как фактор социально-художественного сознания. Тема эволюционистско-прогрессистской сменяемости поколений в прозе А. Платонова. Ювенильный миф в эволюционистской теории писателя.
статья [22,4 K], добавлен 11.09.2013"Гроза" как самое решительное произведение А. Островского. Трагическая острота конфликта Катерины с "Тёмным царством". Тема любви в прозе А. Куприна. Жизнь и творчество Максима Горького, Сергея Есенина. Великая Отечественная война в прозе ХХ века.
шпаргалка [50,4 K], добавлен 08.06.2014Стихотворения в прозе, жанр и их особенности. Лаконизм и свобода в выборе художественных средств И.С. Тургенева. Стилистический анализ стихотворения "Собака". Анализ единства поэзии и прозы, позволяющее вместить целый мир в зерно небольших размышлений.
презентация [531,1 K], добавлен 04.12.2013Характеристика типа "мечтателя" в ранних произведениях Достоевского - повести "Хозяйка", сентиментальном романе "Белые ночи", повести "Слабое сердце". Мечтания человека, который задумывается о торжестве правды и справедливости, в прозе Достоевского.
сочинение [27,9 K], добавлен 03.01.2014