Сучасная праблематыку ў прозе Віктара Казько
Характарыстыка літаратурнай спадчаны В. Казько ў кантэксце дасягненняў сучаснага мовазнаўства і крытыкі. Вызначэнне мастацкай знаходкі ў асвятленні тэмы вайны. Раскрыццё праблемы экалогіі ў прозе В. Казько. Апісанне біблейскіх матываў і вобразаў.
Рубрика | Литература |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 30.01.2014 |
Размер файла | 126,6 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
У аповесці Віктара Казько “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел” Ї той самы дысгарманічны “жалезны век”, аднак ён супастаўляецца не з “дасканалай” эпохай сацыялізму, а з ідэальным міфічным часам прытчы пра чорнага бусла. Часава-прасторавыя характарыстыкі аповесці ўключаюць у сябе міфалагічнае мінулае, сакральны час (які супрацьпастаўляецца прафаннаму часу чалавечай гісторыі), а таксама эсхаталагічную канцэпцыю пазагістарычнай будучыні. У дачыненні да мастацкага свету твора прытча выступае як метарэальнасць, суадносіцца з ім так, як у хрысціянскім дыскурсе Апакаліпсіс Яна Багаслова суадносіцца з чалавечай гісторыяй. Аўтар урыўкамі ўплятае прытчу ў ход сюжэта аповесці, каб патлумачыць тое, што адбываецца, і даць надзею на змену абсурднасці і жорсткасці быцця. У той час, як мастацкі свет I. Шамякіна прынцыпова гістарычны, пазбаўлены вертыкальнага вымярэння, В. Казько стварае ўласную мадэль свету і ўласную міфалогію, якая адлюстроўвае бачнае і глыбіннае, марнае Ї і вечнае.
Псіхолаг В. Казько эпіцэнтрам твора робіць захаванне дубровы. Менавіта да яе абароны зводзяцца адгалінаванні чалавечых характараў, іх лёсаў. Адсутнасць такога эпіцэнтра пацягнула б за сабой бясконцасць сюжэтных ліній жыццяпісу людзей, што разбавіла б канцэнтрацыю ўнутранай кампазіцыі твора. Пазбег празаік і нанізвання фактаў “гвалтавання” прыроды. Кампазіцыйна вывераны пісьменніцкай логікай, твор прасякнуты пафасам трагедыі сённяшняй і не меншай трагедыйнасці на будучае. Не ўдалося ўратаваць дуброву ад знішчэння, гіне пад зрэзаным клёнам галоўны герой Янка Каганец (ён жа Лазар Кагановіч). “3 напаўразнятага кулака Лазара сыпаўся на зямлю чорны радыёактыўны пясок і змешваўся, набрыньваў крывёю” [20, с. 47] -- такая безвыходна-песімістычная канцоўка аповесці з біблейскім “амінь”. Развязка твора больш падобна на самагубства Янкі -- Лазара Кагановіча, бо бессэнсоўна жыць далей у свеце, які пазбаўлены жыццёвага сэнсу і логікі. Невыпадкова ж Лазар Кагановіч перад свядомым абраннем смерці ўспамінае сапраўднае імя сваё, беларускае па гучанні і беларускае па змесце, улічваючы такі безабаронны, поўны непраціўленнем злу насіллем акт яго смерці. Янка Каганец “прасачыў і адзначыў, куды ляжа клён. Тут патрэбны былі строгасць і акуратнасць. Прафесіяналы не жартуюць і не маюць права памыляцца. Зыходзячы з гэтага, строга і акуратна размясціу ён на купінах і дзяцей з Дзевай Марыяй (сваёй незапісанай жонкай), загадаў ім сядзець і не кратацца. Пасля гэтага падышоў яшчэ раз да вальшчыка, адарваў яго ад клёна, паказаў пальцам на каску, што ляжала каля крынічкі: надзень, маўляў. Той паслухмяна падняў яе і пачапіў на галаву. Лазар прымусіў яго паглядзець на неба, на гняздо чорнага бусла. Вальшчык, не сцішаючы раззлаванай пілы, задзёр галаву і адразу ж апусціў яе, махнуў рукой. Тады Лазар пайшоў на прызначанае ім самім і для сябе месца і сеў... Клён здрыгануўся. Неба схінула гняздо бусла, клён пайшоў на яго. Лазар падняўся яму насустрач і увайшоў у дрэва” [20, с. 5].
Такім чынам, свядомасць і светаадчуванне Дзевы Марыі з аповесці В. Казько, як і гераіні І. Шамякіна, таксама сапсаваныя прапагандай, афіцыёзам, аднак тут гаворка вядзецца пра хаос, разлад у душы чалавека. Героі аповесці (і Дзева Марыя разам з імі) адчужаныя, закінутыя, самотныя і няшчасныя. Найперш яны адчужаныя ад саміх сябе, уласнага першапачатковага імя, выкінутыя на перыферыю жыцця, аглушаныя бясконцымі лозунгамі, у іх жыцці ілюзія пануе над явай: “3 нейкай пары невядома чаму і як цені, здані набылі больш моцы і рэальнасці, чымсьці жывыя людзі. Варта было б працверазець калі-небудзь канчаткова і сур'ёзна зірнуць на гэтую насмешку жыцця, што прызначыла яму прозвішча, лічы, імя: Лазар Кагановіч” [20, с. 27]. Матыў адчужанасці канкрэтызуецца матывам бяздомнасці: “Чалавеку сяго толькі кватарант народнай зямлі без права прапіскі і валодання ёй” [20, с. 27]. Жыццё дваістае, і бачнае, вонкавае радыкальна не супадае з існым, глыбінным.
Светапоглядныя ўстаноўкі творцаў, асаблівасці іх дыскурсаў актуалізуюць таксама і розныя культурныя кантэксты вобраза. Твор I. Шамякіна адсылае да традыцыі трактоўкі Мадонны як зямной жанчыны, маці, да сэнсаў, створаных М. Савіцкім, М. Танкам; галоўным яе атрыбутам становіцца мацярынства. Гэта абумовіла акцэнтаванне ўвагі на пачуццёвым, цялесным пачатку жанчыны, яна цалкам пазбаўлена арэолу нябеснай чысціні і цноты: “Маладая жанчына, паэтка ў душы -- у школе вершы складала”, успамінае, як “побач ляжаў Коля і па-дзіцячаму соп у нос, пасміхаўся ў сне. Прыемнае сніў. А чаму б і не прыемнае? За ноч яны далі адно аднаму колькі радасці!” [50, с. 311]. Аўтар часта падкрэслівае цялесны бок узаемаадносінаў сваёй гераіні з мужам, яе пачуццёвасць. Матыў непарочнасці, чысціні не актуальны ў “Палескай мадонне”.
Аповесць В. Казько самой мянушкай Ї Дзева Марыя Ї адсылае непасрэдна да Бібліі. На першы погляд, у творы парадыруецца адзін з цэнтральных евангельскіх персанажаў Ї Дзева Марыя, а таксама сюжэт пра непарочнае зачацце. Агульнапрынятым стала лічыць гэты вобраз аповесці парадыйным і карнавальным [9, с. 6], аднак, на нашу думку, больш падыходзіць азначэнне, прапанаванае літаратуразнаўцам I. Штэйнерам: “гратэскны вобраз”, але без дадатку “карнавальны” [52, с. 290]. Хоць Дзева Марыя і ўвасабляе цялесны пачатак, жаноцкае, аднак гэта ўсё ўступае ў канфлікт з яе ўнутраным светам, з яе забытай сутнасцю. У дадзеным выпадку гаворка ідзе пра інтэрпрэтацыю традыцыйнага сюжэтнага матыву пра непарочнае зачацце разам з цэнтральным вобразам Ї Дзевай Марыяй. Але навошта спатрэбілася ўводзіць вобраз Маці Божай у гэты вар'яцкі і абсурдны свет, ды яшчэ і ў такім зніжаным святле? Падаецца, што не проста дзеля блюзнерства. Вобраз травесційны: замест цноты і чысціні, духоўнай дасканаласці Ї п'яная і вычварная вясковая жанчына, у якой без мужа штогод нараджаецца дзіця. Гэты яе цялесны пачатак, гіпербалізаваныя фізічныя формы, акцэнт на нізкіх (у тэрміналогіі Міхаіла Бахціна) частках цела і даў падставу Г. Друк характарызаваць вобраз як карнавальны [9, с. 123]. Але нам падаецца, тут мае месца супрацьлеглая з'ява. Мэта карнавалу (у разуменні М. Бахціна, на якога і спасылаецца даследчыца) Ї у вызваленні ад навязанага афіцыёза, ад поснай добрапрыстойнасці і ілжывай маральнасці. “Яго (карнавалу) глыбінны сэнс -- у жыццярадасным (“смехавым”) непрыманні народам усякай адасобленай ад яго застылай афіцыйнай праўды, усяго зацвярдзелага, “гатовага” ў быцці” [52, с. 150-151]. Карнавал, паводле М. Бахціна, выводзіў чалавека ў “сферу ўтапічнай свабоды”, “у яго ўкладваліся народныя мары пра лепшую будучыню, больш справядлівы сацыяльна-эканамічны лад, новую праўду”. Але смех, смешнае ў В. Казько -- гэта хутчэй “насмешка” (ад яе пакутуе Лазар Кагановіч), гэта смех трагічны, рэакцыя на ўласнае бяссілле і бездапаможнасць, але ніякім чынам не жыццярадаснасць і гарманічнасць. Хіба ёсць у творы хоць адзін радасны, разняволены і аптымістычны герой? Відавочна, што мянушкі, ярлыкі Ї пакута для герояў, прыкмета ап'янення. Гэта не вызваленне, а яшчэ большае заняволенне. Таксама і пра ўтапічнасць ці хоць бы пра намёк на яе ў творы гаворка не вядзецца.
Цялесны пачатак Дзевы Марыі ў творы В. Казько мае прынцыповае адрозненне ад цялеснасці гераіні I. Шамякіна. Падаецца, што зразумець яго значэнне можна з улікам прынцыповай шматзначнасці і шматузроўневасці вобраза. Вычварнасць гераіні і акцэнт на такіх частках цела, як грудзі і жывот, з аднаго боку, падкрэслівае “мінус-прысутнасць” (Ю. Лотман) такой істотнай традыцыйнай характарыстыкі вобраза, як чысціня, цнатлівасць; з другога ж, адсылае нас да іншай культурнай традыцыі Ї да матрыярхату, прачытваецца як варыянт архетыпу Маці. Відавочнае падабенства знешнасці гераіні з неалітычнымі Венерамі дае падставу рухацца ў іншым кірунку аналізу. У вобразе падкрэсліваецца рэпрадукцыйнасць жанчыны як яе асноўная функцыя. I пачварнае, цынічнае Ї у тым, што дзеці яе казённыя, “ад дзяржавы”. Як сама гераіня скажа, дзяржава яе і згвалціла. Здзек у тым, што яна не маці, жанчына, а проста несапраўдная Дзева. Аднак сутнасць, прычыны трансфармацыі гераіні, паказаныя праз успаміны Лазара Кагановіча, значна больш складаныя, абумоўленыя не толькі знешнімі абставінамі, але і здзейсненым у маладосці злачынствам Ї забойствам дзіцяці. Сучаснае яе аблічча Ї гэта наступства здрады сабе.
Мы ўжо адзначалі, што вобраз Дзевы Марыі можа разглядацца як сімвал Маці ў яе міфалагічным, архетыпавым значэнні, і ў творы вельмі выразна падкрэсліваецца гэтая яе роля. Вобраз яшчэ больш адцяняе стан абсурднасці рэчаіснасці і разгубленасці людзей (найперш мужчын), іх няздольнасць да перамогі над сітуацыяй. У аповесці раскрываюцца адносіны да Дзевы Марыі двух мужчын: Лазара Кагановіча і Аўгуста Серады. Абодва яны, кожны па-свойму, адчуваюць цяжар раздвоенасці быцця, вар'яцтва свайго і таго, што навокал, і стому ад жыцця. Серада і баіцца Дзевы Марыі, і любуецца ёю, Дзева Марыя ўвасабляе Маці, прытулак у вар'яцкім свеце, першапачатковы стан адзінства з ёй. Героем авалодвае інфантыльнае (па тэрміналогіі Фрома) жаданне зліцца з маці, зямлёй, каб пазбавіцца адзіноты і адчужанасці, невыноснасці быцця: “Яе распірала ад прытоенага, сцішанага дыхання. I Аўгусту, прыгнечанаму стомай і абыякавасцю ад цяжкой гаворкі з інспектарам, было прыемна пазіраць на гэтае вялізнае дрыгатлівае цела, хаця ён і пазбягаў неабдымных жанчын. Але тут мімаволі яго захапіла жаданне прыпасці да яе жывога мяккага цяпла і надоўга забыцца. Цяпла ў Дзевы Марыі хопіць, каб прыспаць якога хочаш мужчыну... Вока супакойвалася, пакуль аббягала яе ўсю, і адпачывала, калі даходзіла да шырокіх стагоў грудзей. Жыццё і тленнасць яго сышліся і парадніліся ў ёй” [50, с. 389]. Тое самае адчуванне Ї і ў Лазара Кагановіча, якога аб'ядноўвае са старшынёй калгаса трагічны разлад паміж сапраўдным і бачным, страчанасць, непражытасць жыцця. Нездарма Аўгуст Серада адчувае сімпатыю да Лазара Кагановіча, роднасць з ім. Яны абодва стаміліся ад няўдалых пошукаў ідэнтычнасці, страцілі сілы, і абодва прагнуць з'яднання з вялікай Маці.
Мацярынства ў трактоўцы вобраза I. Шамякіным мае зусім іншае значэнне: Надзея Русак увасабляе ідэальную, паводле аўтара, але цалкам зямную жанчыну, клапатлівую маці. Неаднаразова яна разважае пра любоў да сваіх дзяцей, пра тое, каго з іх любіць больш. Своеасаблівым пацвярджэннем сілы мацярынскай любові павінны служыць, напэўна, тыя моманты, калі гераіня адмаўляецца падарыць, а пазней і прадаць сваё дзіця. Пра шырыню яе натуры сведчыць таксама тое, што яна, не маючы чым пракарміць уласных дзяцей, хоча забраць на выхаванне яшчэ і хлопчыка-сірату. Аднак самі гэтыя прапановы Ї з'ява не надта тыповая ў рэальным жыцці, на якое арыентуецца аўтар. Не на карысць вобразу, як падаецца, служыць і ўключэнне яго ў дэтэктыўны сюжэт.
Такім чынам, два творы яскрава дэманструюць, як адна і тая традыцыйная структура можа напаўняцца зусім розным, нават дыяметральна супрацьлеглым сэнсам. Вобраз Мадонны ў творах В. Казько і I. Шамякіна рэпрэзентуе асаблівасці светапогляду творцаў і нясе важную сэнсавую нагрузку. Іх трактоўкі судакранаюцца паміж сабой тэмамі мацярынства, цялеснасці; Мадонна ў іх творах Ї зямная жанчына, якая вымушана існаваць ва ўмовах хаосу і разладу. Але творы прынцыпова разыходзяцца паміж сабой у разуменні сутнасці названых праблем. Гераіня I. Шамякіна існуе ў свеце, які ёй хоць і не падабаецца, аднак з'яўляецца цалкам зразумелым. “Палеская Мадонна” прачытваецца ў кантэксце беларускай савецкай традыцыі разумения “вечнага” вобраза, якая акцэнтуе ўвагу на мацярынстве, зямным абліччы Мадонны. Вобраз жа галоўнай гераіні В. Казько Дзевы Марыі падкрэслена шматзначны, ускладнены рознымі культурнымі кантэкстамі. 3 аднаго боку, ён актуалізуе традыцыйныя біблейскія і раннехрысціянскія сэнсы, з другога Ї язычніцкі дахрысціянскі пласт архетыпу Маці. Аднак галоўнае адрозненне паміж абодвума Мадоннамі палягае ў тым, што трагедыя ў гераіні В. Казько пачынаецца там, дзе для гераіні I. Шамякіна яна заканчваецца.
Прааналізаваўшы вобраз Мадонны на палескім матэрыяле, трэба адзначыць, што Палессе для В. Казько, І. Шамякіна і іх персанажаў -- гэта не проста куточак зямлі, дзе яны нарадзіліся, выраслі, паднялі на крыло дзяцей. Калі ў Якуба Коласа мы пазнаём, адкрываем Палессе і паляшуцкі лад жыцця вачыма інтэлігента-дэмакрата Андрэя Лабановіча, калі ў І. Мележа Палессе -- гэта сацыяльна-псіхалагічны зрэз тых змен і пераўтварэнняў, якія адбываюцца з чалавекам, народам у выніку грамадска-палітычных віхур, то Палессе Віктара Казько -- адметна свае, і знаёмае нам, і зусім іншае. Яго героі, іх чалавечая сутнасць, духоўнасць, актыўнасць, далучанасць да балючых праблем часу пададзены пераважна праз іх успрыняцце сваёй зямлі, свайго Палесся. I не столькі канкрэтызавана, лакальна абмежавана, а глабальна. На ўзроўні біблейска-ўсяленскай бяды ці радасці, прыгажосці ці пачварнасці, дабра ці зла. Дарэчы, такая канцэпцыя ўсё больш выразна акрэсліваецца, знаходзіцца ў прамой залежнасці ад характару станаўлення і сталення творчай індывідуальнасці мастака і нарастання ў адпаведнай прапорцыі зла, азвярэння ў сённяшнім жыцці краіны.
Аўтары ў сваіх творах раскрываюць шэраг праблем: чалавек і прырода, мацярынства, таксама будуе ўласную мадэль свету і ўласную міфалогію, якая адлюстроўвае бачнае і глыбіннае, марнае Ї і вечнае. Свядомасць і светаадчуванне Дзевы Марыі з аповесці В. Казько, сапсаваныя прапагандай, афіцыёзам, аднак тут гаворка вядзецца пра хаос, разлад у душы чалавека. Героі аповесці (і Дзева Марыя) адчужаныя, закінутыя, самотныя і няшчасныя. Найперш яны адчужаныя ад саміх сябе, уласнага першапачатковага імя, выкінутыя на перыферыю жыцця, аглушаныя бясконцымі лозунгамі, у іх жыцці ілюзія пануе над явай. Матыў адчужанасці канкрэтызуецца матывам бяздомнасці: “Чалавеку сяго толькі кватарант народнай зямлі без права прапіскі і валодання ёй” [20, с. 184]. Жыццё дваістае, і бачнае, вонкавае радыкальна не супадае з існым, глыбінным.
Пісьменнікі актуалізуюць праблему дыялектычнага адзінства жыцця Ї смерці Ї несмяротнасці. Міфалагічныя вобразы-сімвалы, матывы па-мастацку арганічна ўплецены ў апавядальную тканіну твора і нагадваюць чытачу пра сусветны спрадвечны колазварот, пра далучанасць сучаснага чалавека да гісторыі роду людскога, пра неабходнасць спасціжэння глыбіннай сутнасці светабудовы.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Такім чынам, прааналізаваўшы сучасную праблематыку ў прозе Віктара Казько, мы прыйшлі да наступных высноў:
Праблемна-тэматычны дыяпазон прозы Віктара Казько Ї шматстайны.
Творы пра вайну і ваенныя катаклізмы 20 стагоддзя В. Казько -- гэта своеасаблівы адказ на сумненні асобных тэарэтыкаў сучаснай літаратуры, якія сцвярджалі, што “мастацкая літаратура немагчыма пасля Асвенцімаў” (вядомае выказванне філосафа Тодара Адорна). Беларускі пісьменнік, здаецца, свядома ўступаў у адкрытае спаборніцтва з гістарычнымі дакументамі і ўспамінамі відавочцаў і ахвяраў страшных ваенных злачынстваў на тэрыторыі Беларусі, дэманстраваў здольнасць літаратурнага слова перадаваць эмацыйны напал падзеяў часу вайны, невыносны боль беларускіх жанчын і дзяцей, якія перажылі сваю пагібель і намагаюцца адшукаць словы, адэкватныя перажытаму імі.
Аналіз аповесці В. Казько “Суд у Слабадзе” дазваляе ўбачыць неардынарнае вырашэнне пісьменнікам тэмы вайны і прымушае чытача шукаць глыбокія адказы на няпростыя філасофскія пытанні. Зварот да ўніверсальных, ёмістых біблейскіх вобразаў і матываў абумоўлены агульначалавечай значнасцю праблем, узнятых у творы. Міфалагічны матэрыял выкарыстоўваецца празаікам як мастацкі прыём і як тып мыслення, прысутнічае ў адкрытай і скрытай формах.
Складаную форму ўвасаблення творчага намеру абраў В. Казько ў “Хроніцы дзетдомаўскага саду”. Узаемадзеянне чалавека і сусвету -- адна з важнейшых тэм гэтага рамана, у эстэтычным асваенні якой выразна праяўляецца гуманістычная сутнасць яго дару і павага да класічных традыцый роднай літаратуры.
Уплеценыя ў тэкставую структуру і сістэму аўтарскага мыслення міфалагічныя вобразы ў беларускага пісьменніка сведчаць пра арыгінальмасць яго думкі і погляду на свет. Міфапаэтыка ў раманах В. Казько становіцца важным ідэйна-канцэптуальным сродкам творчага працэсу. Празаік гаворыць пра неабходнасць мацавання духоўнай повязі з прыродай і родным краем, нагадвае пра тое, як важна захаваць у сабе гістарычную памяць, каб набыць павагу ў сучасным цывілізаваным свеце.
У прозе В. Казько адбываецца міфалагізаванне не толькі цяперашняй рэчаіснасці, але і гісторыі. Выкарыстанне мастацкай умоўнасці, вобразаў і матываў нацыянальнай міфалогіі дазваляе стварыць адметную гістарычную рэтраспекцыю, паглыбіць адчуванне даўніны, перадаць светаўспрыманне і веру нашых продкаў, намаляваць падзеі ў легендарна рамантычным ці трагічным святле.
Выяўленую В. Казько пераемнасць мележаўскіх традыцый народнасці можна назваць “вышэйшай пераемнасцю”. Бо вельмі тонка і дасканала ажыццёўлена творчае пераўтварэнне атрыманага ў спадчыну.
Аўтар у аповесці “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел” раскрывае шэраг праблем: чалавек і прырода, мацярынства, таксама будуе ўласную мадэль свету і ўласную міфалогію, якая адлюстроўвае бачнае і глыбіннае, марнае Ї і вечнае. Свядомасць і светаадчуванне Дзевы Марыі з аповесці В. Казько, сапсаваныя прапагандай, афіцыёзам, аднак тут гаворка вядзецца пра хаос, разлад у душы чалавека. Героі аповесці (і Дзева Марыя разам з імі) адчужаныя, закінутыя, самотныя і няшчасныя. Найперш яны адчужаныя ад саміх сябе, уласнага першапачатковага імя, выкінутыя на перыферыю жыцця, аглушаныя бясконцымі лозунгамі, у іх жыцці ілюзія пануе над явай: “3 нейкай пары невядома чаму і як цені, здані набылі больш моцы і рэальнасці, чымсьці жывыя людзі. Варта было б працверазець калі-небудзь канчаткова і сур'ёзна зірнуць на гэтую насмешку жыцця, што прызначыла яму прозвішча, лічы, імя: Лазар Кагановіч”. Матыў адчужанасці канкрэтызуецца матывам бяздомнасці: “Чалавек у сяго толькі кватарант народнай зямлі без права прапіскі і валодання ёй”. Жыццё дваістае, і бачнае, вонкавае радыкальна не супадае з існым, глыбінным.
Палессе для В. Казько і яго персанажаў -- гэта не проста куточак зямлі, дзе яны нарадзіліся, выраслі, паднялі на крыло дзяцей. Калі ў Якуба Коласа мы пазнаём, адкрываем Палессе і паляшуцкі лад жыцця вачыма інтэлігента-дэмакрата Андрэя Лабановіча, калі ў І. Мележа Палессе -- гэта сацыяльна-псіхалагічны зрэз тых змен і пераўтварэнняў, якія адбываюцца з чалавекам, народам у выніку грамадска-палітычных віхур, то Палессе Віктара Казько -- адметна свае, і знаёмае нам, і зусім іншае. Яго героі, іх чалавечая сутнасць, духоўнасць, актыўнасць, далучанасць да балючых праблем часу пададзены пераважна праз іх успрыняцце сваёй зямлі, свайго Палесся. I не столькі канкрэтызавана, лакальна абмежавана, а глабальна. На ўзроўні біблейска-ўсяленскай бяды ці радасці, прыгажосці ці пачварнасці, дабра ці зла. Дарэчы, такая канцэпцыя ўсё больш выразна акрэсліваецца, знаходзіцца ў прамой залежнасці ад характару станаўлення і сталення творчай індывідуальнасці мастака і нарастання ў адпаведнай прапорцыі зла, азвярэння ў сённяшнім жыцці краіны.
Пісьменнік актуалізуе праблему дыялектычнага адзінства жыцця - смерці - несмяротнасці. Міфалагічныя вобразы-сімвалы, матывы па-мастацку арганічна ўплецены ў апавядальную тканіну твора і нагадваюць чытачу пра сусветны спрадвечны колазварот, пра далучанасць сучаснага чалавека да гісторыі роду людскога, пра неабходнасць спасціжэння глыбіннай сутнасці светабудовы.
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
1. Бельскі, А. Класікі і сучаснікі ў школе [Тэкст] / А. Бельскі. -- Мн. : Аверсэв, 2005. -- 353с.
2. Лысова, Н. Міфалогія ў новай беларускай паэзіі. спроба культуралагічнага аналізу вершаў А. Хадановіча [Тэкст] / Н. Лысова. // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А. -- 2006. -- №6. -- С. 122-127.
3. Афанасьеў, І. Будзем садзіць сад [Тэкст] / І. Афанасьеў. // Полымя. Ї 1988. Ї №7. Ї С. 192-196.
4. Барабаншчыкава, Т. Л. Фальклорныя традыцыі ў ранніх творах В. Казько [Тэкст] / Т. Л. Барабаншчыкава. // Народная асвета. -- 2002. -- №2. -- С. 22-27.
5. Белая, Г. Кризис?.. Кризис?.. [Текст] / Г. Белая. Ї М. : Наука и техника, 1988. Ї 357с.
6. Васючэнка, П. В. Віктар Казько [Тэкст] / П. В. Васючэнка. // Гісторыя беларускай літаратуры 20 стагоддзя: У 4-х тт Ї Т.4. Ї Кн.1 Ї Мн. : Беларуская навука. Ї 2004. Ї С. 729-749.
7. Грамадчанка, Т. К. Перад праўдай высокай і вечнай [Тэкст] / Т. К. Грамадчанка. Ї Мн. : Навука і тэхніка, 1991. Ї 295с.
8. Дедков, И. Гибель и возрождение сада [Текст] / И. Дедков. // Дружба народов. Ї 1985. Ї №12. Ї С. 250-259.
9. Друк, Г. М. Фальклорна-міфалагічная аснова творчасці В. Казько [Тэкст] / Г. М. Друк. // Веснік БДУ. Серыя 4. Філалогія. -- 2002. -- №4. -- С. 116-119.
10. Капшай, Н. П. Чалавек і сусвет у рамане В. Казько “Хроніка дзетдомаўскага саду” [Тэкст] / Н. П. Капшай. // Беларуская літаратура. Ї Выпуск. 19. Ї Мн. : Універсітэцкае, 1991. Ї С. 107-113.
11. Конан, У. Быццё павяраючы сумленнем [Тэкст] / У. Конан. // Літаратура і мастацтва. Ї 1987. Ї 17 красавіка. Ї С. 5.
12. Марціновіч, А. Галінка з дрэва вечнасці [Тэкст] / А. Марціновіч. // Літаратура і мастацтва. Ї 1986. Ї 17 кастрычніка. Ї С. 7.
13. Тычка, Г. Вяртанне даверху [Тэкст] / Г. Тычка. // Літаратура і мастацтва. Ї 1987. Ї 7 красавіка. Ї С. 7.
14. Танк, М. Збор твораў: У 6-ці т.т. -- Т.1 [Тэкст] / М. Танк. -- Мн. : Мастацкая літаратура, 1978. -- 357с.
15. Достоевский, Ф. Казько, В. Высокосный год [Тэкст] / В. Казько. Ї Мн. : Мастацкая літаратура, 1983. Ї 452 с.
16. Егоренкова, Г. Звено связующее [Тэкст] / Г. Егоренкова. -- Мн. : Высшая школа, 1990. Ї 579 с.
17. Казько, В. За ўсё на зямлі ёсць суд: Гутарка В. Жука з пісьменнікам В. Казько [Тэкст] / В. Казько. // Беларусь. -- 1982. -- № 3. -- С.9.
18. Казько, В. Судны дзень: Аповесці, апавяданні [Тэкст] / В. Казько. -- Мн.: Мастацкая літаратура, 1998. -- 579 с.
19. Фрезер, Док. Золотая ветвь [Текст] / Фрезер Док. -- М.: Наука и техника, 1986. -- 495с.
20. Лецка, Я. Балючая праўда вайны: Пра аповесць В. Казько “Суд у Слабадзе” [Тэкст] / Я. Лецка. // Літаратура і мастацтва. -- 1982. -- 24 верасня. Ї С. 7.
21. Правдивцев, В. “Куда ж мы уходим?..” [Текст] / В. Правдивцев. // Беларуская думка. -- 1995. -- № 5. -- С. 51-54.
22. Тычина, М. Время -- это мы (о Викторе Козько) [Текст] / М. Тычина. // Литературная учеба. -- 1982. -- № 4. -- С. 107.
23. Аннинский, Л. Полная цена: Творческий портрет Виктора Козько [Текст] / Л. Аннинский. // Неман. -- 1980. -- № 2. -- С. 185-193.
24. Бернитам, Т. Молодость в символизме переходных обрядов восточных славян: Учение и опыт Церкви в народном христианстве [Текст] / Т. Бернитам. -- Спб., 2000. -- 399 с.
25. Казько, В. Хроніка дзетдомаўскага саду [Тэкст] / В. Казько. Ї Мн. : Мастацкая літаратура, 1987. Ї 591 с.
26. Жук, А. Тупіковая ноч [Тэкст] / А. Жук. // Літаратура і мастацтва. Ї 1988. Ї 21 кастрычніка. Ї С. 7.
27. Семёнова, С. Н. Ф. Фёдоров [Текст] / С. Н. Семёнова. // Литературная газета. Ї 1989. Ї 22 ноября. Ї С. 5.
28. Каваленка, В. А. Міфа-паэтычныя матывы ў беларускай літаратуры [Тэкст] / В. А. Каваленка. Ї Мн. : Навука і тэхніка, 1981. Ї 399 с.
29. Гусоўскі, М. Песня пра зубра [Тэкст] / М. Гусоўскі. Ї Мн. : Навука і тэхніка, 1987. Ї 153 с.
30. Гачаў, Г Мадэль сусвету [Тэкст] / Г. Гачаў. -- Мн. : Навука і тэхніка, 1987. -- 275 с.
31. Казько, В. Нахаў [Тэкст] / В. Казько. // Полымя. Ї 2005. Ї №12. Ї С. 230-239.
32. Дзюбайла, П.
33. Моисеев, Н. Н. Универсум. Информация. Общество [Текст] / Н. Н. Моисеев. Ї М. : Устойчивый мир, 2001. Ї 199 с.
34. Мележ, I. Жыццёвыя клопаты. Артыкулы, інтэрв'ю [Тэкст] / І. Мележ. Ї Мн. : Вышэйшая школа, 1975. Ї 657 с.
35. Бельскі, А. “Гарыць зямля ад фарбаў летніх...”: Лета ў беларускай паэзіі [Тэкст] / А. Бельскі. // Роднае слова. -- 1995. -- №7. -- С. 6-8.
36. Рублевская, Л. Партрэт нацыі: Аспекты нацыянальнага міфа у беларускай паэзіі 10-20-х гадоў 20 стагоддзя [Текст] / Л. Рублевская. // Роднае слова. Ї 1995. Ї № 10. Ї С. 213-223.
37. Нуждіна, Т. Загадка В. Казько [Тэкст] / Т. Нуждіна. // Полымя. Ї 2005. Ї №9. Ї С.
38. Казько, В. Выратуй і памілуй нас, чорны бусел [Тэкст] / В. Казько. // Полымя. Ї 1991. Ї №9. Ї С. 3-59.
39. Мележ, I. Жыццёвыя клопаты. Артыкулы, інтэрв'ю [Тэкст] / І. Мележ. Ї Мн. : Вышэйшая школа, 1975. Ї 657с.
40. Шамякіна, Т. Мадэль свету ў міфалагічных сістэмах [Тэкст] / Т. Шамякіна. // Роднае слова. Ї 1994. Ї № 2. Ї С. 49-58.
41. Шамякіна, Т. Міфалогія і яе значэнне [Тэкст] / Т. Шамякіна. // Роднае слова -- 1993. -- № 7. -- С. 49-53.
42. Яскевіч, А. Узроўні фальклорных уплываў [Тэкст] / А. Яскевіч. // Узроўні фальклорных уплываў: Зборнік / Рэд. У.В. Гніламёдаў, К.А. Цвірка. Ї Мн. : Навука і тэхніка, 1982. Ї С. 57-65.
43. Айтматаў, Ч. Буранны паўстанак: і вякуе дзень даўжэй за век / Пер. з рус. М. Стральцова [Тэкст] / Ч. Айтматаў. Ї Мн. : Навука і тэхніка, 1987. Ї 479 с.
44. Егоренкова, Г. Звено связующее [Тэкст] / Г. Егоренкова. -- Мн. : Высшая школа, 1990. Ї 579 с.
45. Каваленка, В. Высакосныя годы Віктара Казько [Тэкст] В. Казько. // Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах: Міжнародныя навуковыя чытанні 7-8 кастрычніка 2010 [да 85 годдзя з дня нараджэння І. Навуменкі]. Матэрыялы. Ї Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2010. Ї С. 132-137.
46. Буслаев, Ф. Мои досуги // Собранныя изъ периодическихъ изданий. Мелкія сочинения Федора Буслаева. Въ двухъ частяхъ. Часть вторая [Текст] / Ф. Буслаев. Ї Москва : Въ Синоидальной Типографий, 1886. Ї 396 с.
47. Шаўлякова, I. Іван Шамякін і постмадэрн [Тэкст] / І. Шаўлякова // Крыніца. Ї 1998. Ї № 1. Ї С. 33-34.
48. Шамякін, І. Палеская Мадонна [Тэкст] / І. Шамякін. Ї Мн. : Юнацтва, 1998. Ї 591с.
49. Локун, В. І. Іван Шамякін // Гісторыя беларускай літаратуры 20-га стагоддзя: У 4-х т.т. Ї Т. 3 [Тэкст] / В. І. Локун. Ї Мн. : Беларуская навука, 2002. - с. 597-640.
50. Штэйнер, I. “Вы хочаце казку?..”, альбо Сучасныя літаратурныя казкі, прачытаныя праз акуляры гратэску [Тэкст] / I. Штэйнер // Полымя. Ї 2001. Ї № 6. Ї С. 289-304.
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Літаратурная спадчына В. Казько з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Важныя і актуальныя праблемы, раскрытыя пісьменнікам у творы. Раскрыццё канцэпцыі чалавека ў рамане. Вызначэнне ўзаемаадносін чалавека і сусвету.
курсовая работа [40,5 K], добавлен 29.07.2016Кароткія біяграфічныя звесткі. Асноўныя напрамкі і матывы творчасці. Аналіз некаторых твораў пісьменніка. Стварэння рамана новага кшталту. Пераход сінкрэтызму ў сінтэтызм, аналітыкі і дыдактыкі ў канцэптуальнасць і філасафічнасць.
реферат [37,2 K], добавлен 05.11.2006Аналіз літаратурнай спадчыні Віктара Шніпа з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Тэматычнае напоўненне паэзіі. Нацыянальныя матывы ў лірыцы. Мастацкія і жанравыя асаблівасці вершаў і творчай манеры аўтара. Інтымная лірыка паэта.
дипломная работа [132,2 K], добавлен 11.12.2013Характарыстыка творчасці Эдуарда Акуліна з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Суаднесенасць вобраза зямлі з "вечнымі" вобразамі. Наватарскія здабыткі Э. Акуліна ў мастацкім увасабленні задумы, у раскрыцці "вечных" вобразаў.
курсовая работа [50,7 K], добавлен 01.01.2014Публіцыстычная спадчана В. Быкава з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства. Праблемы, якія ён закранаў у публіцыстычных нататках. Асаблівасці разумення вайны В. Быкавым. Наватарскія здабыткі В. Быкава ў мастацкім увасабленні задумы.
курсовая работа [46,4 K], добавлен 29.07.2016Фарміравання светапогляду Лучыны. Уплыв пазітывізму на паэтычную творчасць і вырашэнне праблемы тэхнічнага і сацыяльнага прагрэсу. Характарыстыка пошукаў сэнсу сэнсу жыцця і шчасця ў лірыцы паэта. Адметнасці мастацкага вырашэння тэмы смерці ў яго паэзіі.
курсовая работа [48,6 K], добавлен 27.06.2016Біяграфія і асаблівасці станаўлення творчай індывідуальнасці А.С. Грачанікава (1938-1991), а таксама аналіз палескіх матываў і пейзажных вобразаў у яго лірыкі. Апісанне і значэнне "малой радзімы" ў творчасці беларускіх спявае, у тым ліку і А. Грачанікава.
курсовая работа [35,2 K], добавлен 16.03.2010Асаблівасці паэзіі пра Чарнобыль, яго характарыстыка як канцэпта сучаснай мастацкай свядомасці. Чарнобыльская тэматыка ў сучаснай прозе. Сімволіка і стылёва-функцыянальная адметнасць твораў на чарнобыльскую тэму. Чарнобыльская міфатворчасць, яе рысы.
курсовая работа [68,4 K], добавлен 10.12.2013Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя. Жаночы характар у творчасці І. Мележа. Вобраз беларускай жанчыны ў апавяданнях і аповесцях І. Мележа. Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў раманах "Палескай хронікі" І. Мележа.
дипломная работа [109,9 K], добавлен 16.05.2015Традыцыі і матывы народнай творчасці. Вобраз маці, хаты, дрэва, вады ў Рыгора Барадуліна. Наватарскія здабыткі ў мастацкім увасабленні задумы. Літаратурная спадчына Рыгора Барадуліна з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі.
курсовая работа [39,0 K], добавлен 16.12.2013Літаратурная спадчына Адама Міцкевіча з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Асаблівасці вобразнага разнастайнасці твораў. Маральна-этычны свет ладу русалкі ў баладах Адама Міцкевіча. Беларусь у паэме "Пан Тадэвуш".
курсовая работа [41,7 K], добавлен 29.07.2016Азнаямленьне з біяграфічнай гісторыяй жыцця і зараджэннем літаратурнага таленту Яна Чачота. Стылістычнае асаблівасцю спявае стала выкарыстанне нацыянальнага фальклору пры напісанні балад "Свіцязь", "Мышанка". Вызначэнне ўкладу Яна ў галіну мовазнаўства.
контрольная работа [16,3 K], добавлен 01.03.2010Роля паэзіі ў агульнай сістэме мастацкай літаратуры часоў Вялікай Айчыннай вайны. Кантраснае спалучэнне ў творах любові і нянавісці, традыцыйных вобразаў-сімвалаў і лірычна-песенных інтанацый. Значэнне сатырычнай камедыі ў беларускай літаратуры.
курсовая работа [65,2 K], добавлен 23.02.2011Літаратурнуа спадчына Якуба Коласа з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Філасофія сацыяльна-побытавых пластоў жыцця, дзяцінства на старонках твораў Я. Коласа. Яго наватарскія здабыткі ў раскрыцці філасофіі быта і быцця.
курсовая работа [111,2 K], добавлен 16.06.2016Асаблівасці жанру твора У. Караткевіча. Агульныя заўвагі да праблемы вызначэння жанру літаратурнага твора. Жанрава-кампазіцыйная характарыстыка. Стылёвая адметнасць рамана "Хрыстос прызямліўся ў гародні". Характарыстыка вобразаў рамана, адметнасці мовы.
курсовая работа [42,9 K], добавлен 05.03.2010Паняцце літаратуры. Генезіс і эвалюцыя мастацкай славеснасці і поглядаў на яе. Мастацкія магчымасці слова. "Нярэчыўнасць" вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка. Месца і роля літаратуры ў агульнай мастацкай сям’і і ў сучасным тэхнізаваным свеце.
реферат [30,6 K], добавлен 25.02.2011Обновление, стремление к вечной молодости, отказ от старых косных традиций как фактор социально-художественного сознания. Тема эволюционистско-прогрессистской сменяемости поколений в прозе А. Платонова. Ювенильный миф в эволюционистской теории писателя.
статья [22,4 K], добавлен 11.09.2013"Гроза" как самое решительное произведение А. Островского. Трагическая острота конфликта Катерины с "Тёмным царством". Тема любви в прозе А. Куприна. Жизнь и творчество Максима Горького, Сергея Есенина. Великая Отечественная война в прозе ХХ века.
шпаргалка [50,4 K], добавлен 08.06.2014Стихотворения в прозе, жанр и их особенности. Лаконизм и свобода в выборе художественных средств И.С. Тургенева. Стилистический анализ стихотворения "Собака". Анализ единства поэзии и прозы, позволяющее вместить целый мир в зерно небольших размышлений.
презентация [531,1 K], добавлен 04.12.2013Характеристика типа "мечтателя" в ранних произведениях Достоевского - повести "Хозяйка", сентиментальном романе "Белые ночи", повести "Слабое сердце". Мечтания человека, который задумывается о торжестве правды и справедливости, в прозе Достоевского.
сочинение [27,9 K], добавлен 03.01.2014