Сучасная праблематыку ў прозе Віктара Казько

Характарыстыка літаратурнай спадчаны В. Казько ў кантэксце дасягненняў сучаснага мовазнаўства і крытыкі. Вызначэнне мастацкай знаходкі ў асвятленні тэмы вайны. Раскрыццё праблемы экалогіі ў прозе В. Казько. Апісанне біблейскіх матываў і вобразаў.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 30.01.2014
Размер файла 126,6 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Пантэістычная аб'яднанасць з прыродай і разам з тым -- надзвычайная яснасць, існасць, адпаведная прыродзе і на імгненне вернутая памяццю. 3 такога даверу і нараджаецца жыццё, як нараджалася і множылася ў Мар'янавым садзе з кожным новым дрэвам. У такім даверы набывае яно сапраўдны сэнс, бо “наша жыццё адбудзецца ўсё роўна, знайшлі ці не знайшлі, сказалі ці не сказалі мы што-небудзь сваё” [27, с. 296]. Не пасадзіўшы, не выкажаш таго, што некалі адбіткам чагосьці глыбока сапраўднага лягло на дзіцячую душу.

Духоўнае сталенне звязана ў аўтара з садам. “Мы самі раслі ў тым садзе, -- прызнаецца ён. -- ...Яны падобныя на нас, дрэвы. I ніякімі сякерамі нікому не ўзяць нас” [27, с. 312]. Матыў саду і зерня, якое павінна вырасці, даваць плады і ў чым жыццё паўторыць само сябе, каб быць працягам і пачаткам, -- скразны і вельмі важны ў рамане. Менавіта сад будзе асноўным вузельчыкам у доўгай нітачцы памяці, якую раскручвае аўтар, і адначасова -- полем выразнага супрацьстаяння Мар'яна Знаўца і Сідара Місцюка. Трэба сказаць, у рамане адбываецца шмат падзей, часцей сапраўды хранікальна-бытавога характару, “мясцовага” значэння, але істотных для канцэпцыі твора. Аднак гэтае “шмат” (шмат падзей, розныя твары) прыводзіць аўтара і да залішняй “шчодрасці”, калі не ўсе цікавыя знаходкі выкарыстоўваюцца ім на поўную моц. Возьмем вобраз Сідара Місцюка, галоўнага апанента Мар'яна Знаўца. Сідар і Мар'ян ла розных полюсах жыцця. Але гэтая супрацьлегласць у герояў не павінна была ператварацца ў іх адасобленасць у ідэйна-мастацкай структуры твора, а яна відавочная ў рамане. А якраз іхняе сутыкненне, актыўнае ўзаемадзеянне былі непазбежныя.

Мар'ян -- вера, Сідар -- бязвер'е, і бязвер'е агрэсіўнае. Місцюк і іншых хоча выкрыць у гэтым бязвер'і: маўляў, адбудую хату ў дзетдомаўскім садзе на вашых вачах і пакажу, хто вы ёсць сапраўды. Нават адно непасрэднае сутыкненне Мар'яна і Сідара ужо дужа паглыбляе псіхалагічныя магчымасці апавядання. Аўтар “Хронікі...” прапануе чытачу стаць саўдзельнікам творчасці, запрашае да пісьменніцкага стала. Аднак гэтае, своеасаблівае “агаленне прыёму” стварае для чытача і пэўныя цяжкасці. Яны, на нашу думку, часам куды большыя за тое натуральнае, уласцівае кожнаму сур'ёзнаму твору супраціўленне матэрыялу, якое вымагае працы чытацкай душы і адрознівае сапраўднае мастацтва ад спажывецкай літаратуршчыны.

Сам аўтар не намячае загадзя шляхоў, якімі ісці, аднак ён знаходзіцца ў сваёй памяці, сваіх успамінах і, не ведаючы, што наперадзе, усё ж адкрывае некалі ўжо ім адкрытае, спазнанае -- тое, што было, здаралася. Чытач жа ступае ў незнаёмае, якое стане для яго зразумелым пазней, пасля першапачатковай разгубленасці і падарожжа навобмацак, дзе невядомасць і ў мінулым, і ў будучым. Але калі недахоп -- працяг вартасці, дык якраз тое, што ўскладняе дыялог з творам, вызначае і яго непаўторны каларыт. Сталоўка, пабудаваная не з жывога, а ў плытагонаў здабытага лесу, “маленькая хатка пад інвентарным нумарам 301”, -- сардэчнае памкненне (“прыемна, радасна ўсведамляць, што... пабудавалі не з таго рэліктавага гаю”), якім набліжаецца здзяйсненне чысцюткай дзіцячай мары. I няпраўда, быццам чароўны Залаты ключык бывае толькі ў казках. Лепік, дзетдомаўскі сябар расказчыка, перакананы: ключык гэты зусім блізка, пэўна ж, у той халупцы, і тры таварышы смела рушаць у начны паход па яго...

Замест казачнага цуду знайшлі яны ў хатцы пад інвентарным нумарам 301 цукеркі (зрэшты, “Золотой ключик”). Але не расчараванне ўспамінаецца сёння аўтару: “...я меў, валодаў Залатым ключыкам. Не можа таго быць, каб не валодаў. I не толькі адзін я, яго мелі ўсе, у каго было дзяцінства, хто памятае яго, хто не здрадзіў яму” [27, с. 367].

Дзе ён цяпер, чароўны Залаты ключык? I што ён? Мабыць, сам сад?

Усе сцяжынкі вядуць у сад... Аднак не ў той, адкуль дзедка выганяе Сноўдалу. Ідэал, гармонію саду адчуеш, зразумееш і будзеш прагнуць, калі пойдзеш насустрач грэшнай зямлі, яе гукам, якія даносяць адвечную супярэчлівасць быцця... Калі адродзішся, дык на гэтым шляху. I Мар'ян Знавец бяжыць ад уладкаванасці, ад бестурботнай наканаванасці наперад знанага кроку. Ад бестурботнасці -- да невядомага, да новых турбот. Спачатку -- ад, потым -- да... Да сябе. У чым сэнс гэтага вяртання? У расчараванні? Вяртанне -- значыць, страта і пошук? Перш за ўсё -- сцвярджэнне праз адмаўленне чагосьці: у жыцці і ў сабе. Адмаўленне і ачышчэнне, выяўленне “дзіцячых”, першаадкрывальніцкіх запасаў душы, якое і дае чалавеку цудоўны Залаты ключык.

Не хітраваў Мар'ян, калі па-дзіцячы “гучна, усхліпваючы і скаланаючыся”, плакаў на вачах дзетдомаўцаў, падаў на калені перад прыезджай камісіяй, прасіў не губіць ласіны востраў, зубрыную затоку, не кранаць таго, па-новаму -- рэліктавага (дзіцячая фантазія насяліла яго нават малюсенькімі птушкамі калібры). Бог пераставаў быць богам і быў толькі слязлівым чалавекам з набіўнымі ватнымі плячамі афіцэрскага кіцеля. Але наперак жаданню пачалі плакаць і яны, дзетдомаўцы, не так, як іхні дырэктар, а мужна, ціхенька. Злаваліся на сябе, таму што выломваліся з “тыповых паводзін” у тыповых дзетдомаўскіх абставінах, але плакалі і, не ведаючы таго, таксама вярталіся да сябе (бо дзеці ж, дзеці!). Герою рамана В. Казько прыйшлося сутыкнуцца з гэтай бязлітаснай рэальнасцю. Тады -- асабліва бязлітаснай. Але...

Ёсць у В. Астаф'ева праніклівая думка-напамінак, думка-папярэджанне: “Дзеці могуць намі засланіцца, мы імі -- ніколі”. Мар'ян не засланяўся Сёмам Шверкіным. Шмат было ў дзетдомаўскім садзе яблынь, але калі Сідар Місцюк зваліў мужыцкім самапалам (тым, што калісь ссек пагранічны сад) помнік правадыру, закапаў яго Мар'ян пад сваёю яблыняй.

Свой грэх -- сабе? Наш грэх -- сабе. Не дзіцячай слязінкай вымольваць адпушчэнне, аплакваць свой грэх, свой лёс, з чым і з кім прайшлі і вайну, і многае іншае, і хто прыкладам сваім настаўляў: “...каб кіраваць жывымі, патрэбна...” [3, с. 194]. Не сысці было з таго крука, “на якім вісела, мусіць, ва ўсе часы паўчалавецтва», не ўцячы, і пайшоў Мар'ян, бо здолее, не здрадзіць; бо менавіта Знаўцовым клопатам трымаецца белы свет (“Са скону Мар'яна пачалося ўсё і тут...” [27, с. 341]).

Гай не збераглі. Лавілі ў небе жураўля, а сініцы скручвалі галаву, хоць: “...спачатку знікнуць пчолы, потым рыбіны, а потым і чалавек” [27, с. 342]. А ў адказ --звычайная цікаўнасць: “Колькі ж красці і расцягваць можна гэтую зямлю...” [27, с. 343], бо адкуль яшчэ павялося: “Жыць па старым запавеце: “Не ўкрадзеш у пушчы -- грэх не адпушчан” -- лічылі ў народзе за гонар” [31, с. 23].

Узнялося над распуцінскай Ангарой, шуганула на Палессі полымя -- а ў адказ: “...гарыць, і ліха яго бяры, мая ж хата яшчэ не занялася...” [27, с. 345]

Засмярдзела ў свеце, адпалалі лясныя пажары ў Еўропе, прыпякло і Амерыцы -- а ў адказ: “Свет вялікі, хай ён сам аб сабе паклапоціцца...” [27, с. 350]. У такіх фантасмагарычных карцінах пажару настойліва гучыць самая жыццёвая і неабходная для нашага штодзённага існавання думка: ніхто нас не засцеражэ, акрамя нас саміх. Гэтая сцэна вельмі арганічная ў творы. У ёй дасягаюць кульмінацыі “усяленскія... сум і абыякавасць” аднавяскоўцаў Мар'яна (“Цяпер толькі б жыць, але чамусьці не хочуць. ...Кінуўся будзіць, але ніхто прачынацца не хацеў...” [27, с. 341]), змыкаючыся з міфалагічнай плынню рамана, вызначанай яшчэ напачатку ў “зубрынай” тэме “Хронікі...” (гісторыя пра адноўлены статак зуброў). Мастацкая мэтазгоднасць паяднала тут рэальнае і казачнае. Аднак такой мэтазгоднасцю пазначаны не ўсе эпізоды вясковага жыцця ў рамане. На жаль, хранікальнасць нярэдка ператвараецца ў неабавязковую падрабязнасць замалёвак. Наогул, найбольш уражваюць тыя старонкі твора, што прысвечаны самому Мар'яну, Сноўдалу і, безумоўна, аўтарскія, спавядальныя. Іншыя ж неяк здрабняюць агульную ідэю. Невыпадкова, што і Сноўдала, тэма якога моцна заяўлена ў пачатку і нясе ў сабе вялікі філасофскі сэнс, пасля грунтоўнага пачатку, можа, у нечым нават зацягнутага (сустрэча Сноўдалы з людзьмі на шашы), знікае на добрай частцы рамана. I адсутнасць яго даволі адчувальная, бо з ім губляецца найважнейшы выток ідэйна-вобразнай плыні твора. I хоць у згаданай сімвалічнай сцэне пажару «зубрыная» тэма атрымлівае новы зарад, каб выбухнуць у трагічным фінале, шчыра кажучы, пачуццё не да канца распрацаванага матыву застаецца.

3 “зубрынай” тэмай звязана абуджэнне ў чалавеку геннай гістарычнай памяці (рэмінісцэнцыі з прашчурамі-яцвягамі) праз сумленнае стаўленне да роднай зямлі, роднага кута. Шукшынскае “што з намі адбываецца?” і абрамаўскае “што з вамі (даруйце -- з намі) землякі?” у В. Казько не прыгожае слова, а запытанне аб адказнай прысутнасці чалавека на зямлі. Нават сад, што на сіроцкіх слязах вырас, без нашага клопату можна зноў пад сякеру, нагамі -- па душы. Але ён адродзіцца (і адраджаецца ў рамане!), бо ёсць яшчэ на зямлі Знаўцова племя, ёсць Мар'янаў працяг: “Калі дрэва пасаджана, яно павінна цвісці і пладаносіць”. Падабраўся агонь да вёскі --прытушылі яго дзеці, не скарыліся там, дзе дарослыя, усё разлічыўшы, змірыліся: “...хат не адстаім” [27, с. 356]. Пагасілі, як колісь жменькамі пяску з маленькіх далоняў ратавалі хату дзетдомаўцы Мар'яна; як спынялі сваёй безабароннасцю і бездапаможнасцю зубраняты смяротную бойку магутных волатаў.

Дарэчы, дарогі ў рамане сышліся, і Сноўдалы дачакаліся. Дачакаўся Уладзімір Саліла. Разам абаранілі яны баброў ад брананьерскай кулі і ляглі разам: звер за чалавека, чалавек -- за звера. Сустрэча адбылася. Няўжо зноў дзеля ростані?..

Барані, Залаты ключык, родную хату...

Спраўдзілася чаканне, і спатканне аўтара з дзяцінствам адбылося: “Я вярнуўся ў дзяцінства і не пазнаў яго” [27, с. 356]. Невясёлае спатканне. А тады і ці вярнуўся наогул? Ці было тое, што было? Колькі дзіцячых казак, неверагодных баек знікла, як дым, і следу не засталося! Многае знікла, быццам і не было. Многае, але не ўсё. Нешта абавязкова павінна застацца. Назаўсёды. I ў кожнага. Аўтар назваў раман сваёй самай суб'ектыўнай кнігай, таму што гэта кніга пра родную хату. Мажліва.

Ну што ж, як казаў некалі Трахім Трубецкі, “...парад скончыўся, будзем садзіць сад...” [27, с. 379].

Выкарыстоўваючы традыцыі і матывы народнай творчасці, усё багацце вобразна-выяўленчых сродкаў, паэт імкнецца глянуць на свет вачыма свайго далёкага продка, як бы ўзнаўляе сваю кроўную повязь з зямлёй-маці, вяртаецца да сваіх вытокаў, першакрыніц. А гэтыя вытокі -- у нацыянальнай цэласнасці, якую складаюць прырода, этнас, мова, гісторыя, побыт. Што з іх больш стабільнае? Усё схільнае да зменаў. Галоўнае, чым пастаянна жывіцца і ўзнаўляцца нацыянальная еднасць,-- гэта тая адметная прырода, дзе вяршыцца гісторыя народа.

Даследчык Г. Гачаў лічыць, што “ў стасунках са своеасаблівай прыродай у пэўнага народа складваецца свой адметны нацыянальны вобраз свету” [32, с. 78]. Гэта яскрава паказаў нам В. Казько у рамане “Хроніка дзетдомаўскага саду”.

Такім чынам, В. Казько і сам надаваў прыклад такога інтэнсіўнага пошуку ўсяго, што здольна паказаць людзям шляхі да дэмакратыі, культуры, свабоды. Тэма Вялікай Айчыннай вайны запатрабаваная часам. Натуральна нельга загадаць напісаць эпахальнае палатно. Але сама логіка культуры вымагае гэта. Перамога ў вайне супраць разбурэння культуры -- неацэнная культурная падзея, набытак усяго чалавецтва. Вось чаму выбітыя творы В. Казько пра Вялікую Айчынную вайну -- справа не толькі ўчарашняга дня і не толькі ваеннага пакалення, але і справа будучыні.

1.4 Ваенныя катаклізмы 20 стагоддзя ў апавяданні “Нахаў”

Грунтуючыся на праўдзе жыцця, добра адчуваючы яго глыбінны ход і магчымыя павароты, В. Казько завастрыў сюжэтныя канфлікты, паказаў напружанасць, дыялектычную супярэчлівасць грамадскага развіцця, прасвятліў маральны, духоўны сэнс штодзенных, пабытавых сутыкненняў людзей, заклапочаных інтарэсамі справы. Яго героям уласціва працоўная спантанасць, захапленне любімай працай робіць іх яшчэ больш чулымі да самых надзённых праблем грамадскага жыцця, бо праз уласную працу яны ўступаюць у шырэйшыя ўзаемаадносіны з людзьмі і здольныя асэнсаваць гэтыя ўзаемаадносіны. У пераадоленні цяжкасцей, у барацьбе з адмоўнымі з'явамі навакольнага жыцця адбываецца далейшае іх унутранае, духоўнае пасталенне.

В. Казько яшчэ і страстны прапагандыст адлюстравання сучаснай тэмы ў мастацкай літаратуры. Ён і творы іншых пісьменнікаў і сваіх калег, ацэньвае па тым, у якой ступені яны захапляюць навізной зместу, драматызмам жыццёвых калізіяў, радуецца, калі, як ён кажа, “цяжка адарвацца” ад кнігі.

Але творчая вернасць сучаснай тэме не азначае абавязковай няўвагі да гісторыі. Наадварот. Мінулыя дзеянні народа, асабліва падзеі Вялікай Айчыннай вайны, арганічна ўваходзяць у сюжэтыку многіх твораў пісьменніка, асабліва раманаў, паглыбляюць і абвастраюць сучасную праблематыку, умацоўваюць гістарычны прынцып мастацкага мыслення. Тэма вайны для пісьменніка надзвычай “гарачай” і надзенная. Сучаснасць -- гэта працяг мінулага. Вось чаму літаратура, якая задавальняецца толькі імгненным “здымкам” убачанага ў сённяшні дзень, не можа карыстацца вялікай і глыбокай папулярнасцю. Жыццёвы факт ці падзея, пададзеныя без каранёў і прычын узнікнення, застаюцца па-сапраўднаму не асэнсаванымі, адкрываючы толькі паверхневы пласт жыцця. Сучаснасць не можа цалкам выявіць свой сэнс, стаць зразумелай да канца, калі яна адарвана ад мінулага, ад сваёй гісторыі -- ці гэта будзе лёс асобнага чалавека, ці лёс усяго народа.

Спалучэнне сучаснага і мінулага ў творах В. Казько якраз і з'яўляецца ў першую чаргу адзнакай глыбокага імкнення пісьменніка да сацыяльнага, гістарычна праўдзівага аналізу грамадскіх працэсаў і характараў сваіх герояў.

Ідэйна-мастацкія пошукі прывялі В. Казько да стварэння сучаснай казкі “Нахаў...”. Твор вылучаецца сімбіёзам метафарычнасці з публіцыстычнасцю, дакумеытальнасці з мастацкім вымыслам -- якасцямі, уласцівымі прозе В. Казько ў цэлым. “Нахаў...” паказаў імкненне пісьменніка пашырыць жанравы дыяпазон, захоўваючы ў мастацкай сістэме твора дамінантныя агульнафіласофскія тэмы і праблемы.

Крытыка неяк не адважылася ўслед за аўтарам назваць “Нахаў...” казкай, адзначаючы, што гэта апавяданне (П. Дзюбайла) ці твор, у якім “вызначальнай жанравай прыкметай... выступав хутчэй прытчавы, а не ўласна казачны пачатак” (Дз. Бугаёў). Але ж казка ў адрозненне ад прытчы -- гэта “наўмысная і паэтычная фікцыя”, пра што аўтар і папярэджвае падзагалоўкам твора. Менавіта ён указвае: не было Мар'і, Іванчыка, не было аповеду-споведзі старой жанчыны ў вагоне цягніка, але ўсё гэта магло быць. I фантастычнае ў “Нахаве...” не выключае дакументальнасці. Легенда ззязваецца з назваіі рэальнай палескай чыгуначнай станцыі. Чорная хмара, прыкмета казачнай колеравай сімволікі, пойдзе на Нахаў з рэальнага Чарнобыля. А чалавек-абрубак, пра якога жанчына кажа, што “па нашым радзіву мне яго зрабіў бацька наш адзіны” [33, с. 230], увасабляе трагедыі тых, хто страціў на вайне ў Афганістане фізічнае і маральнае здароўе, але прыдбаў высокае і ганаровае званне інтэрнацыяналіста.

У “Нахаве...” мы маем справу з такім наказам жыцця, калі “мяжа паміж фантастыкай і рэальнасцю рухомая, так што пераход з едной галіны ў іншую праходзіць амаль незаўважна” [6, с. 735]. Дадзены тып фантастычнага Ю. Ман прапанаваў вызначыць як “завуаляваную фантастыку”. Яна здымае ўласна фантастычнае шляхам супадзення таямнічага і загадкавага з рэальным. Адметнасць “завуаляванаіі фантастыкі” В. Казько ў амаль імгненным знікненні фантастычнага.

Жанчына, якая здолела прабідца ў вагон цягніка, заяўляецца як “пасажырка-вядзьмарка”. I тут жа падаецца яе партрэт. Аказваецца, яна аднавокая. Знешняе калецтва робіць жанчыну падобнай да ведзьмы. У гэтым, дарэчы, праяўляецца тыпова казачная рыса: знешні воблік героя звязваецца з уяўленнем пра яго сутнасць. Неверагодна пачварныя словы ў споведзі жанчыны аб палёгцы маці, калі сын трапіць пад колы цягніка, адразу здымаюцца тлумачэннем, што смерць -- усё ж такі гэта не “кожны дзень глядзець, як тваё дзіця на тваіх жа вачах канае” [33, с. 224].

Мы лічым, што трагічная сітуацыя сэнсавага збліжэння маці і смерці, безумоўна, жудасна-ірэальная. Аўтар прымушае ўсвядоміць вар'яцтва дыноміі маці-смерць, якая знішчае адвечнае дрэва жыцця. Але ў мастацкай сістэме тэксту гэтая дыномія амбівалентная. Адваротны бок яе сведчыць пра самаахвярнасць, а яна ляжыць у падмурку народнай маралі. Толькі самаахвярнасць, як і самі ўмовы жыцця, нечалавечая: яна ў спыненні пакут дзіцяці за кошт адвечных пакут маці.

Грэх уласнага добраахвотнага адмаўлення ад дзіцяці ляжыць на старой жанчыне. Пад гэтым цяжарам наканавана ёй жыць. А другі, прыёмны, сын-інвалід становіцца сімвалам выкуплення граху, вяртання чалавечых каштоўнасцей у жыццё. Але, каб гэта адбылося, чалавеку патрэбна было, на жаль, стаць “абрубкам”, фізічным, духоўным. Меў рацыю літаратуразнаўца П. Дзюбайла, які бачыў пафас апавядання не толькі ў “сострадании”, а яшчэ ў тым, што часта вельмі позна прыходзіць да нас балючае разуменне, туга па родных мясцінах, каранях, па беларускай зямлі, якая цябе выгадавала, наставіла на ногі...” [34, с. 199-200].

Такім чынам, казачная абумоўленасць праяўляецца не толькі ва ўласных імёнах -- Іван, Мар'я, Івашка, але і ў іх “незамацаванасці” за чалавекам. Іванка становіцца Пятром Пятровым, а Мар'я мае прозвішча то Нічыпаровіч, то Сідаровіч. Праз уласныя імёны ў “Нахаве...” праяўляецца надзвычай важная казачная прыкмета -- узаемазамяняльнасць герояў, што сцвярджае ў творы тыповасць іх лёсу.

Такім чынам, творы пра вайну і ваенныя катаклізмы 20 стагоддзя В. Казько -- гэта своеасаблівы адказ на сумненні асобных тэарэтыкаў сучаснай літаратуры, якія сцвярджалі, што “мастацкая літаратура немагчыма пасля Асвенцімаў” (вядомае выказванне філосафа Тодара Адорна). Беларускі пісьменнік, здаецца, свядома ўступаў у адкрытае спаборніцтва з гістарычнымі дакументамі і ўспамінамі відавочцаў і ахвяраў страшных ваенных злачынстваў на тэрыторыі Беларусі, дэманстраваў здольнасць літаратурнага слова перадаваць эмацыйны напал падзеяў часу вайны, невыносны боль беларускіх жанчын і дзяцей, якія перажылі сваю пагібель і намагаюцца адшукаць словы, адэкватныя перажытаму імі.

2. ПРАБЛЕМЫ ЭКАЛОГІІ Ў ПРОЗЕ ВІКТАРА КАЗЬКО

Да родных мясцінаў В. Казько звярнуўся яшчэ ў першых творах. “I няхай гэтая прывязка да Палесся носіць пакуль чыста геаграфічны характар. але важны тут сам факт прысутнасці рэгіянальнага пачатку, можа, не да канца яшчэ ўсвядомленага пісьменнікам” [35, с. 37]. На такім узроўні Палессе згадваецца ў аповесцях “Суд у слабадзе” і “Цвіце на Палессі груша”. Старыя дзяды з аповесці “Суд у Слабадзе” з вялікай любоўю гавораць пра сваю зямлю: “Да чаго ж добрая і спагадлівая зямля, на якой яны жывуць... хай ці то засуха, хай ці то дажджы праліўныя, а зярнятка ці бульбачка не прападаюць, кормяць. Адна яна, адна такая на ўсім белым свеце” [20, с. 123].

Палессе для яе жыхароў перш за ўсё Ї пах груш-дзічак: “3 Палесся, з яго родных мясцін, павяваепахам спелых і салодкіх груш. I наогул кожны чалавек носіць у сабе памяць і пах сваіх родных мясцін, палешукі ж наскрозь і на ўсё жыццё ў белых завеях груш-дзічак, да якіх здаўна неабыякавыя, якія ўпрыгожвалі самотнае і тужчівае жьщцё іх дзядоў і прадзедаў, неслі ім казку і прыказку, уваходзічі ў іх душы бусліным клёкатам, ружовым кружэннем на золку маладых буслоў” [20, с. 237].

У В. Казько Палессе рознае. I знаёмае нам па творах Івана Мележа і зусім іншае. А. Станюта ў нататках на тэму “літаратура і экалогія” слушна адзначыў: “Першае, пра што думаеш, калі чытаеш раман В. Казько “Неруш”: вось яшчэ адзін прыклад пісьменніка з моцна развітым пачуццём свайго месца на роднай зямлі. Не толькі месца нараджэння і першых гадоў дзяцінства, але і месца прыцягнення ўсіх сваіх сённяшніх галоўных інтарэсаў” [36 с. 390].

Пераўтварэнне Палесся, меліярацыя Ї у такую складаную праблему жыцця сучаснай вёскі паставіў у рамане “Неруш” В. Казько. Крытыка адразу ж адзначыла падабенства сюжэтных вузлоў гэтага рамана і аповесці В. Распуціна “Развітанне з Мацёрай”. На самай справе падабенства знешняе: у аповесці В. Распуціна расказваецца пра лес сібірскай вёскі на востраве, а ў рамане В. Казько Ї пра беларускую вёску. Як заўважыў крытык А. Гарлоўскі, рускі пісьменнік заклапочана ўзіраецца непасрэдна ў жыхароў Мацеры і прасочвае, як пераносяць яны затапленне вёскі. Для беларускага аўтара галоўным аб'ектам даследавання становяцца тыя, хто прымае рашэнні пра змяненне прыроды, матывы падобных рашэнняў.

Матэрыял, пакладзены ў аснову твора, Ї жыццёвы. Віктар Казько б'е трывогу ў сувязі з тым, што непрадуманае ўмяшанне чалавека ў жыццё прыроды прыводзіць да драматычных наступстваў. Ён прымушае чытачоў задумацца: ці мае права чалавек, некампетэнтны ў пытаннях пераўтварэння прыроды, умешвацца ў яе працэсы? На думку пісьменніка, усякае пераўтварэнне прыроды павінна грунтавацца на глыбока навуковым разуменні біялагічных законаў. Чалавек не мае права груба парушаць біялагічны баланс, выводзіць прыродны рэжым з раўнавагі.

Доўгі час Палессе жыло па законах гармоніі, еднасці чалавека і прыроды. Палешукі лічылі: калі ёсць на зямлі рай, няма яму лепшага месца, чым вось гэтае, дзе стаіць на беразе рачулкі веска Княжбор, дзе побач лес і вада, дзе недалёка возера Княжае.

Знаёмячыся бліжэй з жыццём Княжбора, бачым “вочы Палесся”, таго Палесся, “у якое дадзена зазірнуць не кожнаму, але калі яно ўжо расчынілася перад табой, даверылася табе, то ў кожным дрэўцы ты адчуеш спагаду і пяшчоту: убачыш і пытанне, і здзіўленне, і чаканне: ці той ты, за каго выдаеш сябе, ці не ідзе следам за табой хто-небудзь непажаданы, ці не вядзеш ты следам за сабой ліха, ці не падманеш ты іх? Толькі існуюць іншыя “вочы Палесся” [20, с. 123] Ї вочы бясконцай таямнічасці прыроды, якую чалавек яшчэ не зразумеў напоўніцу, але ўжо ўзяўся пераўтвараць яе. Ён не бачыць гэтых вачэй, але яны заўсёды сочаць за ім, хоць бы з глыбіні Чортавай прорвы, быццам з незнаёмай планеты: “На той невядомай планеце вывучаў жыццё не толькі ён, вывучалі і яго” [20, с. 95].

Вада Ї тая рэальнасць, што ўваходзіць у жыццё палешука з першых хвілінаў яго з'яўлення на свет. Менавіта жыццё на вадзе, побач з вадой абумовіла не толькі побыт, род заняткаў, склад мыслення жыхароў палескага краю, але і асаблівасці іх душы. У раскрыцці сутнасці феномена палешука, як адзначае Людміла Мазанік, Віктар Казько працягвае мележаўскую традыцыю. Каб зразумець характар жыхароў балотнага краю, пісьменнік прапануе паназіраць за жыццём буслоў: “Шмат чаго ў палешукоў ад гэтых буслоў, шмат чаго і ў гэтых птахаўу белых світках аб людзей, што жывуць у палескім краі” [27, с. 135]. Такое параўнанне мае глыбокі сэнс. Буслы дбаюць пра ўвесь свой род. Так і княжборцы. Большасць з іх ніколі не адмаўляліся ад свайго мінулага (ні Ненене, ні Махахеі. ні Роўды), ад сваіх каранёў: “Гіблае, гнілое тут месца. Усё гэта так. Але як выдзерці сябе ад гэтага месца, калі на могілках скрозь усё Махахеі” [27, с. 137].

У рамане “Неруш”, дзе ўсё жывое і далучанае да свету чалавека, ёсць міфалагічныя вобразы Вадзянога быка. Жалезнага Чалавека, Галоскі-Галасніцы. Менавіта яны ўваходзяць у той неруш, які складае аснову жыцця Палесся. Таму няма нічога дзіўнага, што за парушэнне нерушу Мацвея Роўду судзіць Жалезны Чалавек: “Ты ўзяў зямлю ў першароднасці і квецені, без смецця і паскудства. Чыстымі былі туманы, вольнымі птушкі, пладзіліся жывёлы твае, іпаданосілі дрэвы. Яшчэ Княжбор дастаўся табеў першародпасці і першастворанасці лясоў. рэк, крыніц. верхавых і нізавых бают. Але ты кінуўся, улёг перарабляць яго, муляла вока табе першаство-ранасць, кранаў ты неруш, кранаў і сябе” [27, с. 70].

Чалавек, а дакладней Мацвей Роўда, кінуў на балоты трактары, бульдозеры, кустарэзы, каб карчаваць кусты, ламаць дрэвы, трушчыць гусеніцамі ўсё, што, здавалася, будзе вечным. Роўда ўдзельнічаў Ї няхай сабе і па няведанні Ї у злачынстве, учыненым над Палессем. Ён парушыў забарону Ї “неруш”. Мацвей жадаў роднаму краю дабра, хацеў даць тое, чым ён быў абдзелены спрадвеку: дарогі, якія злучылі б Палессе са светам, добрую глебу, багатыя ўраджаі. У выніку толькі нашкодзіў гэтай зямлі.

Пад меліярацыяй разумеюць паляпшэнне, гаспадарчае пераўтварэнне зямлі. На Палессі праводзілася асушэнне. якое абяцала хуткі прыбытак дзяржаве. Край паспешліва асушылі, пасеялі збожжа. Княжборцаў увялі ў новае, здаецца, больш прыгожае, лёгкае жыццё. Але надзвычай дорага каштаваў гэты хлеб. Прырода, якую, здавалася, перамаглі, пачала помсціць чалавеку сухавеямі, пылавымі бурамі, блукаючымі балотамі. замаразкамі. што начамі соллю кладуцца на азімыя пасля гарачых дзён...

“Раўла бура, кругамі смерчы, і па крузе ў гэтых смерчах, бы вялікі нейкі карагод, хадзілі людзі, хадзіў бусел. Хадзілі, натыкаліся на Мацвея, крычалі нешта нячутнае яму і злое, яраснае. I вецер выў і крычаў у вушы галасамі княжаборцаў:

Быў лес...

Была вада...

I стала пекла... [37, с. 511].

У выніку меліярацыі Палессе пачало губляць сваю адметнасць, ператварылася з краю балотаў у край тарфяных бураў.

У артыкуле “Крыж пакутаў і памяці” Пятро Васючэнка выказаў вельмі слушную думку: “Раман “Неруш” мае у сабе элементы новага светаадчування Ї трывогі за будучыню Палесся, прадчуванне катастрофы. Эмацыйны “выбух” папярэдніх аповесцяў В. Казько вынікаў з мінулага: гэта былі творы-рэквіемы. У “Нерушы” катастрофа прадбачыццаў будучыні” [6, с. 740].

Аповесць “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел” працягвае аповед пра Палессе. “Гэта горкі рэквіем страчанаму раю, загубленаму народу, які аказаўся заложнікам сваёй неразумнай дзейнасці, панібрацкага абыходжання з атамам” [29, с. 5]. Чарнобыльскую трагедыю Віктар Казько бачыць як заканамерны працяг меліярацыі.

Такім чынам, Палессе для В. Казько і яго персанажаў -- гэта не проста куточак зямлі, дзе яны нарадзіліся, выраслі, паднялі на крыло дзяцей. Калі ў Якуба Коласа мы пазнаём, адкрываем Палессе і паляшуцкі лад жыцця вачыма інтэлігента-дэмакрата Андрэя Лабановіча, калі ў Івана Мележа Палессе -- гэта сацыяльна-псіхалагічны зрэз тых змен і пераўтварэнняў, якія адбываюцца з чалавекам, народам у выніку грамадска-палітычных віхур, то Палессе Віктара Казько -- адметна свае, і знаёмае нам, і зусім іншае. Яго героі, іх чалавечая сутнасць, духоўнасць, актыўнасць, далучанасць да балючых праблем часу пададзены пераважна праз іх успрыняцце сваёй зямлі, свайго Палесся. I не столькі канкрэтызавана, лакальна абмежавана, а глабальна. На ўзроўні біблейска-ўсяленскай бяды ці радасці, прыгажосці ці пачварнасці, дабра ці зла. Дарэчы, такая канцэпцыя ўсё больш выразна акрэсліваецца, знаходзіцца ў прамой залежнасці ад характару станаўлення і сталення творчай індывідуальнасці мастака і нарастання ў адпаведнай прапорцыі зла, азвярэння ў сённяшнім жыцці краіны.

Пасля 26 красавіка 1986 года змянілася жыццё Палесся. У беларускай літаратуры 20 стагоддзя існуюць дзве сумныя даты, а вызначылі дзве вялікія літаратурныя эпохі: 22 чэрвеня 1941 года (пачатак Вялікай Айчынай вайны і ваеннай, змагальніцкай літаратуры) і 26 красавіка 1986 года, калі здарылася страшная катастрофа -- выбухнуў чацвёрты блок Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. 3 таго жудаснага дня для Беларусі жыццё падзялілася нібыта на дзве эпохі: да і пасля Чарнобыля. Адпаведна, айчыннае мастацтва, што адлюстроўвае лёс свайго народа, не магло не адгукнуцца на гэтую балючую падзею. Так пачалася эпоха літаратуры пра Чарнобыль -- публіцыстычна дакументальнай і мастацкай прозы. Уся яна сугучна свайму стылю і сроду адлюстроўвала чарнобыльскую рану Беларусь Гэта балючыя дакументальныя мастацкія матэрыялы, аднак яны неабходныя як своеасаблівы маральны катарсіс які дапамагае перажыць трагедыю, і адначасова незабыўная гістарычная памяць наступным пакаленням: ніколі не паўтарыць такога.

Кожны жанравы складнік літаратуры вырашае гэтую задачу па-свойму, сваей спецыфіцы, са сваімі функцыянальнымі акцэнтамі, сваімі сродкамі інфармацыі і паэтыкі, і менавіта з гэтага вынікае эстэтычнае і мастацкае багацце літаратуры, яе паўнакроўнасць. “Чарнобыльская трагедыя зрабілася галоўнай ідэйна-тэматычнай лініяй сучаснай літаратуры, гэта шмат у чым вызначальная сэнсаўтваральная з'ява ў сучаснай мастацкай свядомасці. Навуковая і крытычная думка імкнецца паглыблена асэнсаваць феномен Чарнобыля ў літаратуры... Чарнобыльская катастрофа спарадзіла разбурэнне традыцыйнага укладу жыцця, хаос, абсурд, яна перасягнула межы чалавечай свядомасці, разумовага і ўнутранага досведу, і як рэакцыя -- зварот пісьменнікаў да ўмоўна-мастацкага ўвасаблення рэчаіснасці, прыёмаў містыфікацыі, фантасмагорыі, абсурду, гратэску. Ва ўсёй трагедыйнай сімвалічнасці паказана сцэна сяўбы ў Чарнобыльскай зоне ў аповесці Віктара Казько “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел” [1, с. 157], -- піша А. Бельскі.

У мастацкай прозе з'явілася больш за паўсотні твораў на чарнобыльскую тэму: раман “Злая зорка” і аповесць “Зона павышанай радыяцыі” Івана Шамякіна, аповесці “Краем Белага шляху”, “Бежанцы” Віктара Карамазава, аповесці “Родны кут” і “Еўка” Барыса Сачанкі, раман “Палыновы вецер” Леаніда Левановіча, апавяданні “Гасцініца над Прыпяццю” Івана Навуменкі і “Львы” Івана Пташнікава, апавяданне Алеся Кажадуба “Дуб”, Алеся Адамовіча “Апошняя пастараль”, твор В. Гігевіча і А. Чарнова “Хроніка чорнай бяды”, А. Кудраўца “Заложнікі Чарнобыля”, Б. Скібы “Ліквідатар”, I. Чыгрынава “Драматичная фантазія на чарнобыльскую тэму” і іншыя мастацкія творы.

Наша беларуская проза пра Чарнобыль ідзе ўслед за нашай беларускай рэчаіснасцю. Філасофска-псіхалагічнае спасціжэнне адносін прыроды і чалавека вядзе пісьменнікаў да пераканання, што жыццё і светапогляд знаходзяцца ў цесным і адзінстве, а ўсе праблемы пераплятаюцца і не могуць быць вырашаны паасобку. Асабліва балюча бачыць знішчэнне роднага пісьменнікам, што апявалі прыроду, яе прыгажосць, для якіх яна была сэнсам жыцця і творчасці. В. Казько, В. Карамазаў, I. Пташнікаў адметныя своеасаблівым, трапяткім стаўленнем да I прыроды. Для іх герояў зямля, атручаная Чарнобылем, -- не проста тэрыторыя, I гэта малая радзіма, душа, што жыве ў кожным дрэўцы, птушцы, раслінцы на полі, кроплях расы. 3 вялікай любоўю апісваюць яны прыроду і чалавека ў родным для і яго асяроддзі -- у злучанасці, неад'емным суладдзі.

У “чарнобыльскіх” творах аўтары раскрылі ўсю глыбіню, трагедыйнасць новай балючай рэчаіснасці -- рэчаіснасці атручанай прыроды і адпаведна знішчэння маральнай асновы душы героя-вяскоўца.

Паказальны ў гэтым плане раман В. Казько “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел”. М. Тычына адзначаў, што талент В. Казько літаратурныя крытыкі яшчэ не поўнаўсцю ацанілі “як мастацкую з'яву” [38, с. 213] і, па словах Т. Нуждзіной, “яго проза -- своеасаблівая загадка. Як загадкавае і пытанне, чаму ці каму абавязаны беларусы, што лес уратаваў, і ў фізічным, і ў духоўна-маральным плане такога мастака, як Віктар Апанасавіч Казько. Бо ў жыцці гэтага пісьменніка столькі неспрыяльных і нават трагічных момантаў, што міжволі паверыш у цуд ці загадкавую прадвызначанасць лёсу” [39, с. 79].

Г. Друк у сваім даследаванні “Фальклорна-міфалагічныя матывы творчасці Віктара Казько” разглядае талент пісьменніка праз узаемасувязь са спрадвечнымі традыцыямі і адпаведнымі вобразамі фальклорнай, міфалагічнай паэтыкі. Яна піша: “Традыцыйная праблема “літаратура -- фальклор” зноў набыла актуальнасць дзякуючы відазмененаму характару адносін паміж народным і прафесійным мастацтвам. Літаратура мінулага стагоддзя адшукала пастаянны стымулюючы фактар для творчай фантазіі -- міфасвядомасць і міф” [9, с. 97]. Міфатворчасць, увядзенне міфа як “магічнага рэалізму” адкрывае новы ключ да спазнання творчай індывідуальнасці пісьменніка, раскрыцця адметнай грані яго творчасці. Імкненне пісьменніка да вытокаў свядомасці, да фальююрнай спадчыны стасуецца з адпаведнымі праблемамі, якія раскрываюцца ў творчасці.

Аповесць “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел” тэматычна прымыкае да шэрага твораў празаіка, угрунтаваных на палескім матэрыяле. Хаця час дзеяння твора -- пасля Чарнобыля, твор не выглядае спробай маштабнага мастакоўскага спасціжэння агульнабеларускай трагедыі. Аўтар проста не ставіў такой звышзадачы, хаця “знакі бяды”, згубны подых нябачнай радыя-цыйнай смерці абумоўліваюць асаблівую агмасферу аповесці, надзвычай гнятлівую, на мяжы з безнадзейнасцю.

Мікракатастрофа, якую апісвае В. Казько, -- высячэнне ляснога масіву ў “зоне”, -- лакальная па маштабе, не ідзе ні ў якое параўнанне ні з чарнобыльскай бядой, ні з сацыяльнымі катаклізмамі, якімі перапоўнена гістарычнае быццё нашага народа на працягу стагоддзя. Але аўтар надае гэтай падзеі трагічныя характарыстыкі Апакаліпсіса. Знішчэнне лесу сталася апошняй кропляй, якая ўзбурыла бясконца цярплівых і цягавітых палешукоў. Але ні іх бунт, ні спроба самога аўтара падсумаваць горкі плён гістарычных памылак і расчараванняў у гэтым творы няздатныя вывесці да нейкай канцэптуальнай яснасці са стану бязладдзя, сумбуру і хаосу. Пякучая плазма постчарнобыльскіх рэалій разам з рэшткамі, асклепкамі ранейшых раскіданых сацыяльных міфалагем ствараюць гэты сумбур, які сам аўтар падкрэслівае ў публіцыстычных адступленнях.

Аповесць эмацыйна “перагрэтая”, перагружаная метафорыкай, публіцыстычнай і фантасмагарычнай фактурай. Але яе бясспрэчную каштоўнасць выяўляюць некалькі паляшуцкіх тыпажоў, якія нясуць у сваіх характарыстыках не толькі рэгіянальныя, але і многія сучасныя, глабальныя постчарнобыльскія рысы. Пісьменнік назірае ломку светапоглядаў, на жаль, не пазначаную адметамі пакаяння і катарсісу. Яго палешукі з “партыйнымі” мянушкамі -- “Сталін”, “Кагановіч”, “Берыя” -- маральна спустошаныя, скалечаныя і спітыя асобы. Гэтыя характары тыпалагічна блізкія тым “бамжам”, якіх вывеў у сваім “Зломе” А. Дудараў, і “цэзарам” з чарнобыльскай зоны, апісаных Віктарам Карамазавым у аповесці “Краем белага шляху”.

Біблейскія інтанацыі твора стасуюцца з яго апакаліптычнымі матывамі. Паўтараецца скразны матыў шэрага твораў В. Казько -- зруйнаванне Эдэму. На гэты раз тэма агульналюдскага граху раскрываецца ў прыпавесці пра чорнага бусла, якую распавядае сваёй унучцы стогадовая бабуля. Лёс бусла, які ў часы раю зямнога навучыўся лятаць, адарваўся ад матухны-зямлі і не сягнуў да неба, атаясамліваецца з трагічным і, магчыма, памылковым выбарам, які зрабіла чалавецтва, стварыўшы тэхнакратычную цывілізацыю.

Вяртанне да раней распрацаваных тэм, канцэпцый сталася заканамернасцю творчасці В. Казько, што адпавядае і універсальнай рысе сучаснай прозы -- яе “парабалізму”, пераасэнсаванню архетыпаў. Так, тэма “страчанага дзяцінства” ў прынцыпова новым ракурсе рэалізуецца ў аповесці “Но Пасаран”. Час, у які памяшчае герояў-падлеткаў В. Казько, надзяляецца не меншым драматызмам і канфліктнасцю, чым ваенны. Гэта -- апошнія гады культаўскай эпохі, працяг выкарчоўвання “ворагаў народа”, “халодная вайна” з яе наступствамі -- шпіёнаманіяй, падазронасцю, ідэалагічнымі кампаніямі.

У гэтых варунках выгадоўваецца новае пакаленне -- дзеці, у чыёй свядомасці наіўная вера ва утапічныя ідэалы стасуецца з паранаідальнай нянавісцю да “Захаду”, спрошчана-прымітыўнымі ацэнкамі рэчаіснасці, дэфармаванай этыкай, у якой дамінуюць абстрагаваныя класавыя догмы. Дзеці мараць пра “сусветную рэвалюцыю”, нават “рыхтуюцца” здзяйсняць яе, здабываюць зброю, але гэтыя гульні абарочваюцца цяжкімі наступствамі. Но Пасаран -- так клічуць цэнтральнага персанажа твора -- губляе бацьку, якога гэбісты абвінавачваюць у захаванні зброі і арганізацыі банды.

Вяртанне ў дзяцінства з'яўляецца для пісьменніка спробай ураўнаважыць дысгарманічныя праявы створанага ім мастацкага свету. В. Казько ў апошні час імкнецца абвергнуць устойлівую мастацкую формулу ранейшых твораў -- разбуранага Эдэму, спакушанага Сусвету. Адсюль -- спробы пашырэння эстэтычнай прасторы праз падключэнне незямных, касмічных рэалій.

Аповесць “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел” -- твор даволі песімістычнага характару, у якім гучыць матыў перасцярогі, таму жанр твора можна вызначыць як аповесць-перасцярога. Пісьменнік ставіць пад сумненне магчымасць дасягнення тых утапічных сацыяльных ідэалаў, якія былі прапанаваны грамадству. Ён нават упэўнены, што ўсе намаганні ў дасягненні ідэальных, але абстрактных умоў жыцця ў рэшце рэшт прывядуць да катастрофы ці апакаліпсісу.

Для паэтыкі аповесці В. Казько ўласцівы ўсе найбольш характэрныя рысы антыўтопіі. Дзеянне аповесці разгортваецца ў калгасе “Верны шлях”. Героі маюць незвычайныя імёны, якія празрыста ўказваюць нам на сапраўдных людзей, што хаваюцца за гэтымі “маскамі”. Так, мы сустракаемся з грузінам Гогам, які мае мянушку Сталін. Ён нарадзіўся ў Грузіі, але не ведае дакладна ні грузінскай, ні рускай, ні беларускай моў. Ёсць тут і Лаўрэнцій Берыя, і нават Карл Маркс. Апошнюю мянушку атрымаў цыган, які ўзначальвае і кіруе ЦК. У ЦК жыхары калгаса “Верны шлях” спяшаюцца, каб набыць там гарэлку, “чарніла” і цыгарэты, бо ЦК -- гэта цыганскі кааператыў.

Жыве ў “Верным шляху” і Дзева Марыя. Менавіта так празвалі даярку Марыю -- жанчыну, якая гадуе шасцёра дзяцей ад розных бацькоў. Нягледзячы на складаныя ўмовы жыцця, гэтая жанчына з непадробнай, сапраўднай дабрынёй ставіцца да людзей: “Я баба, Лазар, баба. А баба, яна не толькі сваю дзяржаву вытрымае, але і дзесяць замежных. Не адзін век вытрымлівала. I будуць у мяне дзеткі, яшчэ маленькія, а ўжо дзяржаўненькія, ад дзяржаўных нашых мужыкоў” [40, с. 9]. Прыняўшы гэтыя словы за крэда свайго жыцця, Дзева Марыя робіць усё магчымае, каб прынесці карысць сваей дзяржаве. На дадзены момант усе намаганні гэтай жанчыны абмежаваныя толькі павелічэннем нараджаемасці ў краіне.

Маскі, якімі аўтар надзяляе сваіх герояў, быццам бы прырастаюць да іх. Сам калгас “Верны шлях” нагадвае чытачу “краіну дурняў”, жыццё яго жыхароў -- абсурднае.

Яшчэ адной ахвярай сістэмы стаў Аўгуст Серада, які адчувае сябе вар'ятам і чакае з'яўлення НЛА. 3 дапамогай гэтага вобраза аўтар сцвярджае думку, што самае страшнае для краіны -- калі ўлада знаходзіцца ў руках вар'ятаў, бо: “Яго [Аўгуста Сераду] зрабілі старшынёй калгаса. I ён міжволі звар'яцеў, таму што, жывучы ў калгасе “Верны шлях”, захавацца немагчыма. Не хочаш быць вар'ятам -- прымусяць, не ўмееш -- навучаць, не можаш -- пакажуць, і толькі так, і толькі так” [40, с. 23].

Аповесць “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел” -- горкая іронія В. Казько над мінулым, якая выявіла сябе не толькі ў змесце твора, але і ў яго стылістыцы. Сучаснаму чытачу не трэба “разгадваць” гэтага пісьменніка, варта толькі ўважліва прачытаць яго тэксты. Але менавіта ў гэтай аповесці аўтар нібы гуляе са словам, стварае быццам бы новыя трапныя выслоўі, аднак насамрэч гэта рэмінісцэнцыі, якія абыгрываюць даўно вядомыя грамадскія штампы. Напрыклад: “вар'яты ўсіх краін і стагоддзяў”, “дурні ўсёй краіны, яднайцеся”, “калгасныя, савецкія вароны самыя разумныя на свеце”, нават назва калгаса “Верны шлях” адсылае нас да фразы, прамоўленай Леніным: “Вернай дарогай ідзяце, таварышы”.

Не абышоў сваёй увагай пісьменнік і вынікаў забароны на ўжыванне алкагольных напояў часоў перабудовы: “Ніколі так не пілі, як у час барацьбы за цвярозасць. Бласлаўлёны быў час. А што? Не пілі, а змагаліся. Пратрымаліся, загартаваліся і згуртаваліся на дэнатураце, шклоачышчальніку і адэкалоне... Знікла гарэлка магазінная, казённая, пагналі сваю, мясцовую, пад назвай “карчоўка”, для інтэлігентаў яшчэ “Рукапіс”. I так хораша адразу ўсім зрабілася і наверсе, і ўнізе. Гарэлкі нідзе і на ўспамін душы няма, а ўсе вакол харошыя. Адзін прыгажэйшы за другога, таму што ніхто не п'е, а ўсе разам змагаюцца. Адно толькі дзіўна, чаму так позна пачалі гэтае змаганне, калі дзе-нідзе яшчэ і цвярозыя сустракаліся. Цяпер жа сталі ўсе роўныя” [40, с. 27].

Уражвае сваёй натуральнасцю сцэна сяўбы ў чарнобыльскай зоне, дзе героі выявіла сябе як сапраўды ненармальныя людзі, якія толькі здольныя выконваць загады: “...стварыць у калгасе лятучы атрад паляводаў і механізатараў і накіраваць яго ў зону, каб гэты атрад там араў, сеяў, касіў і ўбіраў” [40, с. 38]. Вар'ятамі паўстаюць не толькі людзі, але і прырода: “Прыдурвалася прырода, дурыла сонца, дурылі вятры, сухавейныя і таксама чорныя, што дзьмулі, хавалі ўсё жывое дваццаць чатыры гадзіны ў суткі няспынна. Увесь чарназём, усе тарфянікі пайшлі ў неба. Ралля спавіта саванам цяжкага белага пяску” [40, с. 39]. У дадзеным выпадку прырода стала тым вобразам, пры дапамозе якога аўтар папярэджвае чытача аб набліжэнні змен.

Арганічна ўпісвае В. Казько ў канву твора і прытчу пра чорнага бусла, з якой аповесць і пачынаецца. На працягу ўсяго твора бабулька расказвае яе сваім унукам. Гэтая прытча гучыць у творы як своеасаблівае папярэджанне людзям аб разладзе паміж імі і прыродай, што можа стаць прычынай вынішчэння апошняй: “А спачатку ўсё белае было, святыя белыя птушкі вольна хадзілі па нашай зямлі з даўняй пары і па сённяшні дзень. Ад першага бусла, які і паклаў пачатак усяму нашаму буслінаму роду-племені” [40, с. 39]. Белы бусел ператварыўся ў чорнага, бо быў выгнаны са стаі, і яго чарната -- вынік блуканняў па Палессі.

Такім чынам, аўтар тлумачыць, што разлад паміж чалавекам і прыродай -- вынік парушэння былой гармоніі ў прыродзе. Але заключная сцэна аповесці, калі гіне Лазар Кагановіч, ратуючы гняздо чорнага бусла, дае падставы сцвярджаць, што жыхары калгаса “Верны шлях” яшчэ духоўна не знішчаны, ёсць надзея на выратаванне, дзякуючы іх празрэнню і памяці аб мінулым.

Адзінства прыроды і людзей у аповесці “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел” забяспечваецца ў першую чаргу прасякнутасцю і разуменнем пісьменнікам-псіхолагам ідэі гэтай цэласнасці ў сусвеце, пошукамі прычыннасці не ў канкрэтных асобах, а ў глыбінных каранях з'явы. Другая справа, на нашу думку, у тым, што філасофскія вынікі-тлумачэнні не заўсёды адшукваюцца аўтарам аповесці. Тады вінаватымі называюцца дзяржава, савецкая ўлада, сістэма, партыі, пэўныя чыноўнікі-бюракраты. I пры гэтым, бясспрэчна, наглядаецца пройгрыш мастацкіх вартасцяў твора.

Але пытанне застаецца пытаннем: дык ці ёсць славутая, традыцыйная гармошя ўзаемадачыненняў чалавека і прыроды ў аповесці “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел”? Традыцыйнай плыні, калі прырода толькі падпарадкавана чалавеку, яго жаданням, эмоцыям, няма. Затое ў аповесці В. Казько навакольнае асяроддзе, прырода, выступаючы як сродак мастацкай выразнасці, адначасна псіхалагічна фарміруе ўнутраны стан чалавека, вызначае яго характар. Разбураючы раслінны і жывёльны свет вакол, чалавек руйнуе свой цэласны гарманічны светапогляд, спрашчае і прымітывізуе сваю псіхіку. На мяжы знікнення прыроды, разбурэння каштоўнасных вартасцяў чалавека і прырода і чалавек бунтуюць, супраціуляюцца смерці. Паводзіны людзей -- герояў аповесці В. Казько -- не тыповыя, не часта сустракаюцца ў паўсядзённым жыцці. Хутчэй яны -- выключэнне на фоне пакорлівасці лёсу, ціхмянасці беларусаў. Гэта сапраўды паводзіны на мяжы, якія ва ўсе часы былі асабліва цікавымі для творцаў мастацтва.

Калі ж гармонія, умоўна кажучы, існуе, то чаму ж яна не ўражвае нас так, як уражвае сустрэча з вялікм мастацтвам слова? Ды таму, што гармонія аповесці “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел” -- гэта стыхія хаосу, малаўладкаваная для праслухоўвання кожнага голасу ў адчайнай рознагалосіцы экалагічных праблем.

3. АСАБЛІВАСЦІ РАСКРЫЦЦЯ НАЦЫЯНАЛЬНАГА ХАРАКТАРУ

За апошнія дзесяцігоддзі паняцце “народнасць” пачало ўсё болей прыкметна губляць сваю змястоўнасць. Перш за ўсё знізіліся крытэрыі ацэнкі твора з пункту гледжання глыбіні адлюстравання ў ім народнага жыцця, праўдзівасці паказу сацыяльных, маральна-этычных канфліктаў і супярэчнасцей. Узніклі і ўвесь час паглыбляліся разыходжанні паміж тым, як у мастацкім творы пададзена была рэчаіснасць мінулага і сённяшняе жыццё вёскі, горада, праца і побыт, унутраны свет калгасніка, рабочага, інтэлігента і як гэтыя малюнкі ацэньваліся на старонках друку літаратурнай крытыкай. Доўгі час крытыка не заўважала, не хацела заўважаць павярхоўнасці, спрошчанасці ў паказе рэальнага жыцця. Тым не менш паняцце “народнасць”, выразы “народны погляд”, “інтарэсы народа” нязменна прысутнічалі ў такіх вось павярхоўных, далёкіх ад рэальнага жыцця творах. Але хіба можна свядома ці несвядома ігнараваць вострыя, набалелыя, нават трагічныя з'явы ў жыцці народа і пры гэтым лічыць, што ў творы прысутнічае народны дух, што ў ім выяўлены народны пункт гледжання? Хіба можна задавальняцца паўпраўдай і выдаваць яе за народную праўду? “Вельмі сур'ёзны наш час, каб пісьменнік з чыстым сумленнем мог падмяняць глыбокае і праўдзівае даследаванне павярхоўнымі замалёўкамі..., абмінаць цяжкасці і складанасці жыцця” [41, с. 58], -- нагадваў I. Мележ яшчэ ў пачатку 60-х гг. I пазней аўтар “Палескай хронікі” быў занепакоены тым, што “напорыста, самаўпэўнена, як пустазелле, стала лезці на літаратурнае поле ілжэнаватарства, нейкі ідэйны анархізм, абывацельская пагарда да народнага ў літаратуры” [41, с. 58]. Ен настойліва ўздымаў пытанне пра неабходнасць вярнуць паняццю “народнасць” яго першапачатковае значэнне. Якое гэта значэнне? Дарэчы нагадаць тут выказванне Дабралюбава пра народнасць, з якім супадае мележаўскае разуменне народнасці: “...Каб быць паэтам сапраўды народным... Трэба прасякнуцца народным духам, пражыць яго жыццём, стаць упоравень з ім, адкінуць усе забабоны саслоўя, кніжнага вучэння і інш., адчуць усё тым простым пачуццём, якім валодае народ...”[ 41, с. 58].

I сёння гэта пытанне з'яўляецца асабліва надзённым. Таму зварот да творчасці тых пісьменнікаў, хто закладваў традыцыі народнасці беларускай літаратуры, набывае выключную актуальнасць. Перш за ўсё размова ідзе пра імёны Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Алеся Гаруна, Максіма Гарэцкага, Кузьмы Чорнага, Івана Мележа. Менавіта іх узроўнем народнасці і павінны мы вымяраць вартасць мастацкага твора сучаснай літаратуры.

Што ж датычыць Івана Мележа, дык ён у разуменні народнасці як вызначальнага ідэйна-эстэтычнага прынцыпу творчасці прайшоў вялікі шлях. Аўтара “Палескай хронікі” вылучае такая адметная рыса, як арганічная зрошчанасць яго светаўспрымання з народным жыццём. Але ўжо ў “Мінскім напрамку” была зроблена смелая для свайго часу спроба на матэрыяле гераічнай барацьбы беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны стварыць народную кнігу. Мастака цікавяць галоўным чынам паводзіны салдатаў на прывале, у часе адпачынку. I дапамога байцоў Тураўца жыхарам вёскі ў час пасяўной -- яскравае пацвярджэнне сказанага. Прычым стыхія працы добра раскрывае нацыянальны характар беларуса-селяніна, яго душу, якая занудзілася па сапраўднай працы на зямлі. I гэта, падкрэслівае аўтар, норма народнага жыцця.

I. Мележ жыве інтарэсамі і клопатамі свайго народа, хварэе яго хваробамі, прымае блізка да сэрца яго цяжкасці. Тут біяграфія пісьменніка была “непарыўна зліта з біяграфіяй свайго народа”.

Як жа гэтыя плённыя традыцыі народнасці выяўляюцца ў сучаснай беларускай раманістыцы, як яны трансфармуюцца ў залежнасці ад творчай індывідуальнасці?

Каб канкрэтызаваць тэзіс, звернемся да раманнай практыкі Віктара Казько. У прыватнасці, да яго рамана “Неруш”. Твор гэты абраны для разгляду невыпадкова. Агульнавядома, што “крытэрыі партыйнасці, народнасці ў мастацкім творы дзейсныя ў той меры, у якой дасканалае яго майстэрства”. Раман адпавядае гэтай першаснай умове. Крытыкай было адзначана, што і “Неруш” з'яўляецца значным дасягненнем сучаснай нацыянальнай прозы.

У цэнтры ўвагі аўтара названага рамана знаходзяцца вострыя надзённыя праблемы сённяшняй вёскі розных рэгіёнаў Беларусі -- праблемы чалавека на зямлі, узаемаадносін чалавека і прыроды. В. Казько па-мастацку глыбока даследуе набалелыя пытанні жыцця вясковых людзей, прычыны няпростых сацыяльных канфліктаў: як жа сталася, што ў выніку так званага паляпшэння зямлі -- меліярацыі -- Палессе паступова губляе сваю рэгіянальную адметнасць, ператвараецца з краю балот у край тарфяных бур? Як сталася, што беларуская вёска засталася па сутнасці без сапраўднага гаспадара? Як адрадзіць у ёй дух не толькі працавітага селяніна, а і разумнага гаспадара на зямлі?

Зварот В. Казько да важнейшых праблем жыцця народа сведчыць пра плённае засваенне, вядома, не толькі традыцый народнасці “Палескай хронікі”, а і наогул лепшых узораў савецкай літаратуры. Ад мележаўскай жа традыцыі ідзе гэтая абвостраная ўвага да філасофіі простата чалавека на зямлі, для якога зямля -- не толькі паратунак ад матэрыяльнай беднасці, але ў большай ступені ад беднасці духоўнай.

Вышэй адзначалася, што адным з галоўных момантаў у вызначэнні крытэрыяў мележаўскай народнасці з'яўляецца раскрыццё псіхалагічнай праўды народных характараў, тыпаў, раскрыццё побыту, нацыянальнага каларыту.

Пра глыбокую народнасць рамана “Неруш” Віктара Казько сведчаць не толькі створаныя мастаком праўдзівыя малюнкі жыцця, штодзённага побыту княжборцаў, панарама псіхалагічнага свету палескай вёскі сённяшніх часоў. Народная стыхія жыве ў самім стылі, дзякуючы тонкаму арганічнаму сплаву рацыянальнага і падсвядомага ў творчым мысленні пісьменніка.

Адразу кідаецца ў вочы, што мастацкі свет Мележа-рэаліста і Казько, раманнае мысленне якога характарызуецца складаным узаемадзеяннем рэальнага і фантастычнага, вельмі розны. Аднак ёсць і агульнае. Возьмем хаця б той факт, што новая мастацкая якасць і ў Мележа, і ў Казько ствараецца ў выніку сінтэзу розных стылявых элементаў -- на ўзроўні ўзаемадзеяння эпічнага і лірычнага.

Пераемнасць традыцый народнасці I. Мележа выяўляецца не ў знешнім плане твора В. Казько. Яна бачыцца ў настойлівасці, з якой пісьменнік імкнецца вызначыць уздзеянне гістарычнай рэальнасці на чалавечыя лесы, ва ўменні звязаць канкрэтны характар героя з вострымі сацыяльнымі супярэчнасцямі, раскрыць важнейшыя праблемы жыцця сённяшняга Палесся, выказаць гістарычную праўду пра горкую долю палескай зямлі, княжборцаў.

Ідэйная скіраванасць “Палескай хронікі” супадае з народным поглядам на жыццё. Эстэтычныя і маральныя ацэнкі мастака ідуць сваімі каранямі ў глыбіню народнага жыцця. Эстэтычны ідэал В. Казько таксама знаходзіць свае выяўленне ў народных ацэнках і прынцыпах. Так, усім зместам рамана ён асуджае бяздумную меліярацыю, гэта забойства зямлі, прыроднага свету Палесся. Ні Ненене, ні Махахеі, ні Роўды -- людзі старога веку -- па сваёй унутранай пераконанасці ніколі б не ўзяліся за гэту справу. Бо іх законы, падкрэслівае пісьменнік, не супадалі “з законамі Шахрая, а дзесь і з Мацвея Роўды законамі”. Бо яны не адракаліся ад свайго мінулага, сваіх каранёў, якія павінны быць “у кожнага добрага чалавека”. Махахей, напрыклад, нават не ўяўляе такога адрачэння: “I няхай паўсюдна ёсць вада, растуць дрэвы, аднакава на ўсе чатыры бакі зямлі, але яго дрэва, яго зямля, яго вада адметныя, чужое ўсюды чужое, на чужыне і сонца ўсходзіць інакш, і не грэе, і не свеціць... Гіблае, гнілое тут месца. Усё гэта так. Але як выдзерці сябе, як па жывому адрэзаць сябе ад гэтага месца, калі на могілках скрозь усё Махахеі...” [27, с. 237]. Глыбокая праўда і ў тым, што ў 60-70-я гг. народ не здолеў супрацьстаяць бюракратычнай машыне. Звык ужо падначальвацца. Асуджаць -- асуджалі: і за вялікія грошы не ішлі працаваць да меліяратараў. Але і мала што рабілася, каб перапыніць здзек з зямлі.

...

Подобные документы

  • Літаратурная спадчына В. Казько з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Важныя і актуальныя праблемы, раскрытыя пісьменнікам у творы. Раскрыццё канцэпцыі чалавека ў рамане. Вызначэнне ўзаемаадносін чалавека і сусвету.

    курсовая работа [40,5 K], добавлен 29.07.2016

  • Кароткія біяграфічныя звесткі. Асноўныя напрамкі і матывы творчасці. Аналіз некаторых твораў пісьменніка. Стварэння рамана новага кшталту. Пераход сінкрэтызму ў сінтэтызм, аналітыкі і дыдактыкі ў канцэптуальнасць і філасафічнасць.

    реферат [37,2 K], добавлен 05.11.2006

  • Аналіз літаратурнай спадчыні Віктара Шніпа з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Тэматычнае напоўненне паэзіі. Нацыянальныя матывы ў лірыцы. Мастацкія і жанравыя асаблівасці вершаў і творчай манеры аўтара. Інтымная лірыка паэта.

    дипломная работа [132,2 K], добавлен 11.12.2013

  • Характарыстыка творчасці Эдуарда Акуліна з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Суаднесенасць вобраза зямлі з "вечнымі" вобразамі. Наватарскія здабыткі Э. Акуліна ў мастацкім увасабленні задумы, у раскрыцці "вечных" вобразаў.

    курсовая работа [50,7 K], добавлен 01.01.2014

  • Публіцыстычная спадчана В. Быкава з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства. Праблемы, якія ён закранаў у публіцыстычных нататках. Асаблівасці разумення вайны В. Быкавым. Наватарскія здабыткі В. Быкава ў мастацкім увасабленні задумы.

    курсовая работа [46,4 K], добавлен 29.07.2016

  • Фарміравання светапогляду Лучыны. Уплыв пазітывізму на паэтычную творчасць і вырашэнне праблемы тэхнічнага і сацыяльнага прагрэсу. Характарыстыка пошукаў сэнсу сэнсу жыцця і шчасця ў лірыцы паэта. Адметнасці мастацкага вырашэння тэмы смерці ў яго паэзіі.

    курсовая работа [48,6 K], добавлен 27.06.2016

  • Біяграфія і асаблівасці станаўлення творчай індывідуальнасці А.С. Грачанікава (1938-1991), а таксама аналіз палескіх матываў і пейзажных вобразаў у яго лірыкі. Апісанне і значэнне "малой радзімы" ў творчасці беларускіх спявае, у тым ліку і А. Грачанікава.

    курсовая работа [35,2 K], добавлен 16.03.2010

  • Асаблівасці паэзіі пра Чарнобыль, яго характарыстыка як канцэпта сучаснай мастацкай свядомасці. Чарнобыльская тэматыка ў сучаснай прозе. Сімволіка і стылёва-функцыянальная адметнасць твораў на чарнобыльскую тэму. Чарнобыльская міфатворчасць, яе рысы.

    курсовая работа [68,4 K], добавлен 10.12.2013

  • Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя. Жаночы характар у творчасці І. Мележа. Вобраз беларускай жанчыны ў апавяданнях і аповесцях І. Мележа. Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў раманах "Палескай хронікі" І. Мележа.

    дипломная работа [109,9 K], добавлен 16.05.2015

  • Традыцыі і матывы народнай творчасці. Вобраз маці, хаты, дрэва, вады ў Рыгора Барадуліна. Наватарскія здабыткі ў мастацкім увасабленні задумы. Літаратурная спадчына Рыгора Барадуліна з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі.

    курсовая работа [39,0 K], добавлен 16.12.2013

  • Літаратурная спадчына Адама Міцкевіча з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Асаблівасці вобразнага разнастайнасці твораў. Маральна-этычны свет ладу русалкі ў баладах Адама Міцкевіча. Беларусь у паэме "Пан Тадэвуш".

    курсовая работа [41,7 K], добавлен 29.07.2016

  • Азнаямленьне з біяграфічнай гісторыяй жыцця і зараджэннем літаратурнага таленту Яна Чачота. Стылістычнае асаблівасцю спявае стала выкарыстанне нацыянальнага фальклору пры напісанні балад "Свіцязь", "Мышанка". Вызначэнне ўкладу Яна ў галіну мовазнаўства.

    контрольная работа [16,3 K], добавлен 01.03.2010

  • Роля паэзіі ў агульнай сістэме мастацкай літаратуры часоў Вялікай Айчыннай вайны. Кантраснае спалучэнне ў творах любові і нянавісці, традыцыйных вобразаў-сімвалаў і лірычна-песенных інтанацый. Значэнне сатырычнай камедыі ў беларускай літаратуры.

    курсовая работа [65,2 K], добавлен 23.02.2011

  • Літаратурнуа спадчына Якуба Коласа з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Філасофія сацыяльна-побытавых пластоў жыцця, дзяцінства на старонках твораў Я. Коласа. Яго наватарскія здабыткі ў раскрыцці філасофіі быта і быцця.

    курсовая работа [111,2 K], добавлен 16.06.2016

  • Асаблівасці жанру твора У. Караткевіча. Агульныя заўвагі да праблемы вызначэння жанру літаратурнага твора. Жанрава-кампазіцыйная характарыстыка. Стылёвая адметнасць рамана "Хрыстос прызямліўся ў гародні". Характарыстыка вобразаў рамана, адметнасці мовы.

    курсовая работа [42,9 K], добавлен 05.03.2010

  • Паняцце літаратуры. Генезіс і эвалюцыя мастацкай славеснасці і поглядаў на яе. Мастацкія магчымасці слова. "Нярэчыўнасць" вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка. Месца і роля літаратуры ў агульнай мастацкай сям’і і ў сучасным тэхнізаваным свеце.

    реферат [30,6 K], добавлен 25.02.2011

  • Обновление, стремление к вечной молодости, отказ от старых косных традиций как фактор социально-художественного сознания. Тема эволюционистско-прогрессистской сменяемости поколений в прозе А. Платонова. Ювенильный миф в эволюционистской теории писателя.

    статья [22,4 K], добавлен 11.09.2013

  • "Гроза" как самое решительное произведение А. Островского. Трагическая острота конфликта Катерины с "Тёмным царством". Тема любви в прозе А. Куприна. Жизнь и творчество Максима Горького, Сергея Есенина. Великая Отечественная война в прозе ХХ века.

    шпаргалка [50,4 K], добавлен 08.06.2014

  • Стихотворения в прозе, жанр и их особенности. Лаконизм и свобода в выборе художественных средств И.С. Тургенева. Стилистический анализ стихотворения "Собака". Анализ единства поэзии и прозы, позволяющее вместить целый мир в зерно небольших размышлений.

    презентация [531,1 K], добавлен 04.12.2013

  • Характеристика типа "мечтателя" в ранних произведениях Достоевского - повести "Хозяйка", сентиментальном романе "Белые ночи", повести "Слабое сердце". Мечтания человека, который задумывается о торжестве правды и справедливости, в прозе Достоевского.

    сочинение [27,9 K], добавлен 03.01.2014

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.