Гісторыя Беларусі

Гісторыя Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя. Паўстанне 1863 г. пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. БССР у гады сусветнай вайны. Падатковая сістэма акупантаў. Разгортванне партызанскага руху.

Рубрика История и исторические личности
Вид лекция
Язык белорусский
Дата добавления 26.04.2015
Размер файла 267,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

1

Размещено на http://www.allbest.ru/

Акадэмiя кіравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь

Cicтэма адкрытага навучання

Гісторыя Беларусі

Курс лекцый

У дзвюх частках

Частка 2

4-е выданне, стэрэатыпнае

С.Ф. Шымуковіч

Мiнск 2007

УДК 338(475)(075.8)

ББК 659я73

Ш61

Серыя заснавана ў 2001 годзе

Рэкамендавана да выдання Камісіяй па прыёмцы і атэстацыі электронных версій вучэбных і вучэбна-метадычных матэрыялаў Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь.

Друкуецца па рашэнню рэдакцыйна-выдавецкага савета Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь.

ТЭМА 1. ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XIX СТ. ПАЎСТАННЕ 1863 г. ПАД КІРАЎНІЦТВАМ К.КАЛІНОЎСКАГА

Лекцыя 1. Гісторыя Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя. Паўстанне 1863 г. пад кіраўніцтвам К.Каліноўскага

Асноўныя паняцці:

рэвалюцыйна-дэмакратычны рух; “белыя”; “чырвоныя”; сялянская рэвалюцыя; Цэнтральны нацыянальны камітэт; Літоўскі правінцыяльны камітэт; “Мужыцкая праўда”; “Адзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы”; “Лісты з-пад шыбеніцы”; “ратацыі” чыноўніцтва; “разбор” шляхты; народніцтва; “аграрны сацыялізм”; “Зямля і воля”; “Камітэт рускіх афіцэраў у Польшчы”; “Чорны перадзел”; “Народная воля”; “Гоман”; “Мінскі лісток”; рабочае заканадаўства; польская партыя "Пралетарыят"; сацыял-дэмакратычныя гурткі; Бунд; сацыялiсты-рэвалюцыянеры; РСДРП.

Паўстанне 1863 г.

Пасля паражэння паўстання 1830-1831 гг. польская шляхта разам з апалячанай беларускай шляхтай не страцілі надзею зноў вярнуцца да аднаўлення былой Рэчы Паспалітай. Спрыяльныя ўмовы склаліся на мяжы 50-60-х гг. Расійская імперыя пацярпела паражэнне ў Крымскай вайне, у імперыі колькасна і якасна раслі сялянскія хваляванні. Да таго новы цар - Аляксандр II вызначаўся сваімі ліберальнымі поглядамі. Аднак сярод удзельнікаў барацьбы за аднаўленне дзяржаўнасці Польшчы ўжо не было таго адноснага адзінства, якое яны мелі тры дзесяцігоддзі таму. З'явілася ўплывовая рэвалюцыйна-дэмакратычная плынь, якая акрамя аднаўлення дзяржаўнасці ставіла яшчэ шмат іншых мэтаў.

Напярэдадні паўстання аформіліся лагеры “белых” і “чырвоных”. Белыя прадстаўлялі інтарэсы буйной буржуазіі і заможнага шляхецтва. Яны спадзяваліся дабіцца незалежнасці Рэчы Паспалітай у межах 1772 года пры дапамозе ваеннага і дыпламатычнага націску на Пецярбург заходнееўрапейскіх краін, а так сама праз мірныя працэсіі і калектыўныя заявы на імя цара. Гэта было кансерватыўнае крыло паўстанцаў, якое не жадала актыўных ваенных дзеянняў супраць рускіх улад і асабліва не жадалі дапускаць удзелу сялян у паўстанні, калі яно ўсеж-такі пачнецца.

Чырвоныя” - гэта прадстаўнікі дробнай і беззямельнай шляхты, інтэлігенцыі, гараджан, студэнцтва і часткова сялянства. Яны былі больш неаднародным блокам, у сваю чаргу падзяляліся на левых і правых. Правыя былі больш памяркоўнымі. У сваіх мэтах яны дапускалі самавызначэнне для беларусаў, літоўцаў і ўкраінцаў у межах адноўленай Рэчы Паспалітай. Для сялян яны прапанавалі ва ўласнасць іх зямельныя надзелы з адменай часоваабавязанага становішча, але свае маёнткавыя землі аддаваць адмаўляліся. Дасягнуць гэтых мэт трэба было праз агульнанацыянальнае польскае паўстанне. Больш радыкальныя патрабаванні азвучылі левыя - ці рэвалюцыянер-дэмакраты. Яны імкнуліся стварыць дэмакратычную народную дзяржаву, агучылі права на нацыянальнае самавызначэнне беларусаў, украінцаў, літоўцаў. Левыя патрабавалі ліквідаваць памешчыцкае землеўладанне і перадаць усю зямлю сялянам, а сялян актыўна прыцягваць да ўзброенага паўстання, нават пераўтварыць паўстанне ў сялянскую (народную) рэвалюцыю. Залог поспеху паўстання яны бачылі і ў саюзе з рэвалюцыйнымі сіламі Расіі. Вядома, такія супярэчнасці не спрыялі адзінству ў радах паўстанцаў.

Для кіравання падрыхтоўкай паўстання “чырвоныя” вясной 1862 г. стварылі ў Варшаве Цэнтральны нацыянальны камітэт, які потым кантралявалі “белыя”, а летам 1862 г. у Вільні ўтварыўся Літоўскі правінцыяльны камітэт - у які ўваходзілі і “чырвоныя” і “белыя”. Актыўную дзейнасць павялі “чырвоныя”, у прыватнасці, левае іх крыло. Збіраліся сродкі на паўстанне, ствараліся мясцовыя рэвалюцыйныя арганізацыі. З чэрвеня 1862 па май 1863 год К.Каліноўскі, В.Урублеўскі і Ф.Ражанскі выдаюць 7 нумароў газеты “Мужыцкая праўда” - агітацыйнага выдання, арыентаванага на сялянства. Аднак, вялікага поспеха газета не мела, часта сяляне нават здавалі тых, хто прывозіў ім гэтыя пракламацыі. Газеты пісаліся на беларускай мове, але друкаваліся лацінкай, на той час больш вядомай беларускаму насельніцтву.

Паўстанне пачалося ў Варшаве ў ноч з 22 на 23 студзеня 1863 года без узгаднення з ЛПК. Але праграмму ЦНК падтрымаў і ЛПК, які выдаў Маніфест Часовага правінцыяльнага ўрада Літвы і Беларусі. У ім абвяшчалася раўнапраўе ўсіх грамадзян, сялянскія надзелы аб'яўляліся ўласнай маёмасцю сялян, адмяняліся феадальныя павіннасці, беззямельныя сяляне атрымлівалі невялікія надзелы. Але адначасова захоўвалася памешчыцкае землеўладанне і выкупная здзелка не была адменена. Маніфест з'яўляўся буржуазнай рэвалюцыйнай праграмай.

1 лютага 1863 года ЛПК звярнуўся з адозвай да насельніцтва Беларусі і Літвы прыняць удзел у паўстанні. Калі ў студзені паўстанцкія атрады дзейнічалі дзе-нідзе, то ў сакавіку-красавіку 1863 года яны былі сфарміраваны на ўсёй тэрыторыі Беларусі. У красавіку нават быў захоплены павятовы горад Горкі (Магілёўская губерня), гэтаму паспрыялі студэнты мясцовага аграрнага інстытута. У атрадах, якімі кіравалі прадстаўнікі левага крыла “чырвоных”, прымалі актыўны ўдзел і сяляне, але ўвогуле іх колькасць сярод паўстанцаў не была вызначальнай - толькі каля 20%. Гэта было вынікам значных уступак сялянам з боку ўрада, а так сама супрацьдзеяннем “белых”. “Белыя” ў сакавіку 1863 года па ўказанні з Варшавы (ЦНК) захапілі ўладу і пераўтварылі ЛПК у “Адзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы”, быў узяты курс на згортванне ваенных дзеянняў. К.Каліноўскі вымушаны быў падпарадкавацца, каб не ўносіць раскол у паўстанцкія рады. Ён узначаліў паўстанцкія атрады ў Гродзенскай губерніі.

Царскі ўрад хутка кінуў вялікія сілы на падаўленне паўстання. Неабмежаваныя паўнамоцтвы атрымаў новы Віленскі генерал-губернатар М.М.Мураўёў, які меў вопыт падаўлення паўстання 1830-1831 гадоў. Актыўныя дзеянні Мураўёва, разнагалоссі паміж паўстанцамі паўплывалі на яго вынік. У маі 1863 года Мураўёў прыбыў у Вільню, у маі адбылася буйная, але безвыніковая бітва каля вескі Мілавіды Слонімскага павета, і ў маі паўстанне было задушана на большай частцы Беларусі - ў Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай губернях. Толькі ў Гродзенскай атрады Каліноўскага яшчэ супраціўляліся. Да чэрвеня 1863 года “белае” кіраўніцтва паўстання збегла ў эміграцыю, іх замянілі “чырвоныя”, якія спрабавалі дабіцца пералома на сваю карысць. Але ініцыятыва ўжо даўно перайшла да рускіх войск і адміністрацыі М.М.Мураўёва. Восенню 1863 года на Беларусі паўстанне практычна было падаўлена. У студзені 1864 года ўлады арыштавалі Каліноўскага, а пакаралі смерцю яго 10 сакавіка 1864 года. У апошнія тыдні свайго жыцця К.Каліноўскі напісаў і перадаў на волю “Лісты з-пад шыбеніцы”, у якіх ён заклікаў беларусаў змагацца “...за сваю Бацькаўшчыну”, ён не прызнаваў права ўладарыць на беларускай зямлі ні для польскага, ні для рускага ўрадаў. Такім чынам, “Лісты з-пад шыбеніцы” ўпершыню закранаюць праблему афармлення беларускай нацыянальнай ідэі. Па сваёй сутнасці паўстанне 1863 года было дэмакратычнай рэвалюцыяй, накіраванай супраць самадзяржаўя, прыгонніцтва, нацыянальнага прыгнёту і саслоўнай няроўнасці.

Пасля падаўлення паўстання ўрад пачаў праводзіць цэлы шэраг адкрытых і патаемных мерапрыемстваў, якія павінны былі прадухіліць у далейшым выступленні супраць расійскага ўрада ў Паўночна-Заходнім крае. Распрацаваны гэты мерапрыемствы былі ў сценах Заходняга камітэта, які дзейнічаў з 2 кастрычніка 1862 па студзень 1865 года ў Пецярбургу.

Удзельнікі паўстання, якія былі схоплены ўладамі, падвяргаліся рэпрэсіям. 128 паўстанцаў было пакарана смерцю, больш за 10 тысяч саслана на катаргу ці на пасяленне на акраіны імперыі. Маёнткі памешчыкаў-удзельнікаў паўстання канфіскаваліся і прадаваліся выхадцам з цэнтральных расійскіх губерняў па сімвалічных коштах. Землеўладальнікам-каталікам (іх лічылі палякамі) забаранялася пакупаць і арандаваць зямельную маёмасць ў крае, а для сялян-каталікоў уводзілася абмежаванне ў 60 дзесяцін на гаспадарку. Змяняліся ўмовы правядзення сялянскай рэформы, урад пайшоў на значныя ўступкі.

Быў зачынены Горы-Горацкі земляробчы інстытут, скарачалася колькасць сярэдніх і пачатковых навучальных устаноў, у пакінутых установах уводзіўся паліцэйскі і царкоўны кантроль за выкладаннем. Было забаронена выкладанне польскай мовы, замест яе выкладалася руская. Праводзілася палітыка “ратацыі” дробнага чыноўніцтва. Мясцовае пераводзілася ў цэнтральныя губерні, замянялася рускім чыноўніцтвам. Зноў аднавіўся ў 1864 годзе “разбор” шляхты - патрабаванне дакументальна падцвердзіць сваё шляхецтва. Каталіцкае духавенства канчаткова страціла давер уладаў, таму апошнія манастыры зачыняліся, касцёлы перадавалі праваслаўнай царкве. Да тагож, з-за паўстання на Беларусі буржуазныя рэформы былі праведзены з істотнымі абмежаваннямі, а Земская рэформа наогул затрымалася амаль на 50 год.

Але паўстанне паўплывала на развіццё рэвалюцыйнага руху ў Расіі і Еўропе, і самае галоўнае - садзейнічала абуджэнню беларускай нацыянальнай самасвядомасці.

Вызваленчая барацьба ў 60-90-я гг. XIX ст.

Сялянскі рух. Сялянская рэформа не задаволіла сялянства. Большая частка зямель засталося ва ўладанні памешчыкаў, за памешчыкамі заставаліся і сервітуты. Яны закабалялі сялян, выкарыстоўваючы патрэбу сялян у зямлі. Высокая грашовая плата за арэнду, рознага рода “адработкі” нівеліравалі станоўчыя вынікі рэформы. Да таго, сялянства хутка абеззямельвалася ў выніку хуткага росту насельніцтва.

Калі адразу пасля рэформы, ў 1860-я гг. наглядаўся рэзкі спад выступленняў сялян, то ў 1870-я і асабліва ў 1890-я гг. наглядаецца значны іх рост. Патрабаванні сялян былі простыя - вяртанне “адрэзкаў”, памяньшэнне падаткаў і павіннасцяў, ліквідацыя саслоўнай няроўнасці і паліцэйскага нагляду. Да традыцыйных канфліктаў паміж сялянамі і памешчыкамі дадаюцца канфлікты паміж беднымі сялянамі і новай сялянскай буржуазіяй - кулакамі, якія эксплуатавалі сваіх былых суседзяў не менш актыўна за дваранства.

Адметнай формай сялянскага руху ў тыя часы было імкненне да перасялення на свабодныя землі ў Сібір і паўднёва-расійскія губерніі. Асабліва яно было пашырана ў усходніх рэгіёнах Беларусі, дзе асабліва вострай была праблема малазямелля і ўвогуле глебы былі неякаснымі. Паступова ў непісьменнае і маласвядомае сялянства пачалі пранікаць элементы грамадзянскасці, што мела вынікам большую арганізаванасць выступленняў. Для барацьбы з імі адміністрацыя прыцягвала вайсковыя каманды.

Народніцтва звязана з разначынным этапам вызваленчага руху, які прыйшоў на змену дваранскаму і будзе ў сваю чаргу зменены пралетарскім. Сялянская рэформа 1861 г. была вельмі непаслядоўнай. Яна вызвала рэзкае незадавальненне сялянства. Але яшчэ яна вызвала і шырокі рух разначыннай інтэлігенцыі, якая шукала шляхі сацыяльнай перабудовы Расіі, зыходзячы з асаблівасцей яе развіцця. А.І.Герцэн і М.Г.Чарнышэўскі прапагандавалі магчымасць пераходу Расіі ад феадалізму адразу да сацыялізму мінуючы капіталізм з дапамогай арцелі і сялянскай абшчыны, якая ідэалізавалася і ўспрымалася як галоўная ячэйка сацыялістычнага грамадства. Гэты “аграрны сацыялізм” Герцэна і быў пакладзены ў падмурак ідэалогіі народнікаў. У народніцтве перапляталіся рэвалюцыйна-дэмакратычныя ідэі і сялянскі ўтапічны сацыялізм.

У народніцтве развівалася два накірункі - рэвалюцыйны (неабходнасць усерасійскага сялянскага паўстання) і рэфарматарска-ліберальны (праз рэформы). Першай народніцкай арганізацыяй была “Зямля і воля” (1861-1864 гг.). У склад яе ў 1862 годзе ўвайшоў “Камітэт рускіх афіцэраў у Польшчы”, палову якога складалі выхадцы з Беларусі. Праграма “ЗВ” - гэта права кожнага на зямлю, самакіраванне сялянскіх абшчын, добраахвотная федэрацыя абласцей, выбарны ўрад. “ЗВ” актыўна падтрымала паўстанне 1863 года, у прыватнасці, пазіцыю “чырвоных”. Але намаганні пашырыць паўстанне на расійскія губерніі скончыліся безвынікова, пасля падаўлення паўстання і арышту шэрага кіраўнікоў арганізацыі яна самараспусцілася вясной 1864 года.

У 1870-1880-х гадах аформілася тры праграмы народніцтва - прапагандысцкая (П.Лаўроў), анархічная-бунтарская (М.Бакунін), згодніцкая (Л.Ткачоў). Большасць народніцкіх арганізацый кіравалася ідэямі М.Бакуніна, які зыходзіў з прынцыпа “ўсё для народа, усё сіламі народа” - што азначае дасягнення сацыялізму праз усерасійскае сялянскае паўстанне. П.Лаўроў выступаў за больш грунтоўную падрыхтоўку да рэвалюцыі. У 1876 годзе пачала дзейнічаць другая “Зямля і воля”, якая акрамя арганізацый у галоўных гарадах імперыі мела так сама гурткі і на Беларусі. Так, у 1877 годзе М.Велер арганізаваў гурток у Мінску. Шмат беларусаў было і ў іншых мясцовых і цэнтральных оаранізацыях “ЗВ” - гэта М.Судзілоўскі, К.Брэшка-Брэшкоўская, Г.Ісаеў, С.Гаховіч, М.Янчэўскі, А.Зундзіловіч. Кіраўнікі землявольцаў (М.Пляханаў, А.Міхайлаў, А.Абалешаў) імкнуліся стварыць моцную дысцыплінаваную арганізацыю рэвалюцыянераў. Праграма “ЗВ” прадугледжвала правядзенне сялянскай рэвалюцыі, нацыяналізацыю зямлі, замену імперыі федэрацыяй абшчын. Прадугледжвалася так сама фізічнае знішчэнне найбольш шкодных ці выдатных асоб з урада. Па сутнасці, праграма была пабудавана пад уплывам ідэй М.Бакуніна.

Народавальцы сутыкнуліся з непрадбачанымі цяжкасцямі. Хаджэнне ў народ скончылася правалам - большасць “хадакоў” сялянамі было здадзена ў паліцыю, а ўрад узмацніў рэпрэсіі. У выніку абвастрыліся супярэчнасці ўнутры арганізацыі паміж прыхільнікамі прапаганды і тэрору. Гэтыя супярэчнасці прывялі да расколу “ЗВ” у 1879 годзе на “Чорны перадзел” і “Народную волю”. Лідэр “Чорнага перадзелу” М.Пляханаў адмовіўся ад палітычнай барацьбы, галоўным накірункам дзейнасці лічыў ажыццяўленне перадзелу зямлі памешчыкаў паміж сялянаў - адсюль і назва арганізацыі. Спачатку большасць народніцкіх арганізацый Беларусі стала на бок “ЧП”, у Мінску нават была заснавана цэнтральная тыпаграфія арганізацыі, некаторы час тут працаваў М.Пляханаў і беларус А.В.Бонч-Асмалоўскі. Аднак, у 1881 годзе арганізацыі “ЧП” у імперыі былі выкрыты і разгромлены, і кіраўнікі апынуліся за кратамі ці ў вымушанай эміграцыі. Таму народнікі падаліся больш на бок “Народнай волі”.

Кіраўнікі “Народнай волі” лічылі магчымым адначасова ажыццявіць сацыяльны і палітычны пераварот, апошні - шляхам сістэматычнага тэрору, які падтрымае ўсё грамадства. Сігналам да народнага паўстання яны лічылі забойства цара. Але восьмы замах на Аляксандра II Вызваліцеля, здзейснены беларусам з Мазыршчыны Ігнатам Грынявіцкім, вызваў у грамадстве зусім іншую рэакцыю, не тую, на якую разлічвалі тэрарысты. Наадварот - распачатыя рэпрэсіі абяскровілі народавольчаскія цэнтры. Негледзячы на тое, што на пазіцыі “НВ” перайшло шмат чорнаперадзельцаў і на Беларусь ў 1881 годзе прыехалі лідары “НВ” Р.Альпенберг, М.Грачэўскі, М.Аўчыннікаў, была разгромлена “Паўночна-Заходняя арганізацыя Народнай волі”, створаная ў 1882 годзе на базе беларускіх гурткоў “НВ” з кіруючым цэнтрам у Вільні. Аднак народніцкія гурткі працягвалі існаваць у беларускіх гарадах, пераважна сярод вучнёўскай моладзі.

Праграма “НВ” была досыць папулярная ў асяроддзі сацыялістычных гурткоў 1880-х гг. З дзейнасцю рэвалюцыйных народнікаў звязаны пачатак распаўсюджвання на Беларусі асобных твораў К.Маркса і Ф.Энгельса і ўзнікненне першых рабочых гурткоў. У 1890-х гадах народавольчаскія і блізкія да іх арганізацыі пачалі выкарыстоўваць іншую саманазву - “сацыялісты-рэвалюцыянеры”.

Беларускае ідэйнае народніцтва. На Беларусі ідэі народнікаў падзялялі кіраўнікі “правага” крыла “чырвоных” пад час паўстання 1863 года - гэта К.Каліноўскі, В.Урублеўскі, З.Серакоўскі. А з 1874 года ў Пецярбургу пачалі ўтварацца нелегальныя гурткі студэнтаў навучальных устаноў, выхадцаў з беларускіх губерняў. На пачатак 1880-х гадоў наспела неабходнасць стварыць цэнтр беларускага народніцтва ў Пецярбурге, і зроблена гэта было на базе беларускага студэнцкага зямляцтва. Ідэйна неабходнасць беларускага народніцкага руха абгрунтоўвалася яшчэ І.Грынявіцкім і ў ананімных адозвах да беларускага студэнцтва. У 1881 годзе ў адозве “Да беларускай моладзі” ёсць заклік дзейнічаць на карысць Беларусі, але пакуль яшчэ ў межах існуючай палітычнай сістэмы. Прыкладна такіе па складу і “Лісты аб Беларусі”, якія выйшлі ў 1882 годзе пад псеўданімам Даніла Баравік. Але гэта згодніцкая пазіцыя не ўсімі была падтрымана. У 1884 годзе Шчыры Беларус заклікае звергнуць цара разам з іншымі рэвалюцыйнымі сіламі Расіі. У тым жа годзе студэнты пецярбургскіх ВНУ А.Марчанка, Х.Ратнер, М.Стацкевіч, У.Крупскі структурна аформілі Беларускую сацыял-рэвалюцыйную групу “Гоман”, якая існавала з пачатку 1880-х гадоў і пачалі выдаваць аднайменны часопіс (выйшла 2 нумары). Гоманаўцы падзялялі асноўныя палажэнні праграмы “Народнай волі”, але дадаткова яны выступалі за аб'яднанне ўсіх рэвалюцыйных сіл імперыі і распрацавалі пытанне аб існаванні асобнай беларускай нацыі, выставілі патрабаванне сацыяльнага і нацыянальнага разняволення беларусаў у супрацлегласць да афіцыйнай тэорыі “заходнерусізму”. Гоманаўцы так сама спрабавалі абвясціць сябе цэнтрам усіх народніцкіх арганізацый Беларусі, але стварыць адзіную народніцкую беларускую арганізацыю не здолелі - вельмі добра працавала царская сыскная паліцыя і існавалі разнагалоссі паміж мясцовымі гурткамі. З разгромам “НВ” перастала існаваць і група “Гоман”.

У 1884-1895 гг. галоўнае месца ў народніцкім рухе занялі ліберальныя народнікі, праграма якіх мела буржуазна-рэфармісцкі характар і была разлічана на паляпшэнне становішча дробных вытворцаў пры захаванні асноў дзяржаўнага і грамадскага ладу. Некаторыя ідэі ліберальнага пародніцтва прапагандаваліся ў газеце “Мінскі лісток”. Ліберальныя народнікі на Беларусі выступалі за ўмацаванне сялянскага землеўладання, за наданне ільгот сялянам і спрабавалі праводзіць гэты накірунак праз мясцовы адзел Сялянскага Пазямельнага банка ў Мінску. Так сама народнікі ініцыявалі прабуджэнне цікавасці да гісторыі края і нацыянальнай культуры Беларусі.

Эвалюцыя рабочага руху і прапаганда марксізму. Рэвалюцыйна-дэмакратычны рух

Рабочы рух. Развіццё капіталістычных адносін у эканоміцы Беларусі прывяло да фарміравання рабочага класа, занятага ў фабрычнай, мануфактурнай і дробнай прамысловасці, на чыгунках і водных шляхах. У сілу спецыфікі прамысловага развіцця рэгіёну (наяўнасць мноства дробных прадпрыемстваў з невялікай колькасцю занятых на іх рабочых) становішча пралетарыяту Беларусі было больш цяжкім, чым у Расіі ў цэлым.

Нялёгкае становішча рабочых (13-14-гадзінны працоўны дзень, нізкая аплата працы, адвольныя штрафы, жабрацкія жыллёвыя ўмовы, адсутнасць страхавога і пенсіённага забеспячэння) вымушала іх да правядзення стачак з вылучэннем патрабаванняў эканамічнага характару. Разнастайнымі былі і формы пратэсту рабочых. Так, у 1864-1865 гг. на будаўніцтве чыгункі Віцебск-Дзінабург асноўнай формай пратэсту былі ўцёкі, а ў 70-я гг. асноўнай формай сацыяльнага пратэсту становіцца стачка. Па няпоўных даных, у 70-я - першай палове 90-х гг. адбылося 23 забастоўкі і хваляванні, якія адрозніваліся ўсё ўзрастаючай арганізаванасцю. Найбольш буйныя хваляванні былі на цагельным заводзе ў Брэсцкай крэпасці (1873 г.), слясарна-кавальскіх майстэрнях Маскоўска-Брэсцкай чыгункі (1876 г.), на будаўніцтве чыгуначных дарог Вільна-Баранавічы (1884 г.), Лібава-Роменскай у Гомелі (1886, 1894 гг.), а таксама ў чыгуначных майстэрнях у Пінску (1893 г.), трыкатажных майстэрнях Смаргоні (1895 г.), рабочых-чыгуначнікаў Мінска (1895 г.). 19 красавіка 1895 г. упершыню рабочыя Мінска, Гомеля, Гродна, Смаргоні адзначалі першамайскае свята.

На чале рабочага руху ішлі чыгуначнікі, адзін з найбольш арганізаваных і буйных атрадаў рабочага класа Беларусі. У цэлым жа рабочы рух 70 - пачатку 90-х гг. заставаўся стыхійным і быў накіраваны на паляпшэнне матэрыяльнага становішча рабочых (павышэнне заработнай платы, скарачэнне працоўнага дня, паляпшэнне ўмоў працы) і супраць спагнання штрафаў.

Аб з'яўленні рабочага пытання ў краіне сведчыла рабочае заканадаўства 80-90-х гг. Заканадаўча было абмяжаваена выкарыстанне дзіцячай і жаночай працы (1882, 1885 гг.), памеры штрафу (1886 г.), даўжыня працоўнага дня (11,5 гадзіны - у 1897 г.). Для выканання гэтых і іншых абмежаванняў была ўведзена ў 1882 г. фабрычная інспекцыя. Аднак прынятыя законы асаблiва не паўплывалi на становiшча рабочых Беларусi. Кантроль за ажыццяўленнем законаў аказаўся вельмі слабым, у дадатак яны не распаўсюджвалiся на дробную і ремеснiцкую вытворчасць, якая значна пераважала менавіта на Беларусі.

У той жа час рабочы рух 70 - першай паловы 90-х гг. падрыхтаваў умовы для пераходу ў другой палове 90-х гг. масавага рабочага руху да свядомай палітычнай барацьбы.

Прапаганда марксізму і ўтварэнне рабочых саюзаў. Упершыню планамерную прапагандысцкую работу сярод беларускіх рабочых пачалі весці народнікі. У гуртках, створаных у 1876 і 1877 гг. у Мінску, а таксама ў пачатку 80-х гг. у Магілёве, Віцебску, Гомелі, Брэсце і Гродне, рабочыя займаліся самаадукацыяй, чыталі рэвалюцыйную літаратуру. Пад'ём рэвалюцыйнага руху ў 80-я - пачатку 90-х гг. садзейнічаў абуджэнню інтарэсу рабочых да палітычнага жыцця, распаўсюджванню сярод іх марксісцкіх ідэй.

Знаёмства з марксісцкай літаратурай у Беларусі адносіцца яшчэ да сярэдзіны 70-х гг., калі ў асобных народніцкіх гуртках разам з работамі Ч.Дарвіна і Ласаля вывучаліся працы К.Маркса і Ф.Энгельса. Марксісцкую літаратуру дасылалі студэнты Пецярбурга і Варшавы. Многае для распаўсюджвання марксізму ў Беларусі зрабілі польская партыя "Пралетарыят" (1882 г.) і, асабліва, група "Вызваленне працы (1883 г.), у дзейнасці якой актыўна ўдзельнічалі беларускія народнікі А.Трусаў і С.Ляўкоў, пісьменнік і рэвалюцыянер А.Гурыновіч. Менавіта яны пачалі выданне і распаўсюджанне твораў К.Маркса і Ф.Энгельса ў перакладзе на рускую і польскую мовы (“Маніфест камуністычнай партыі”, “Капітал”, “Грамадзянская вайна ў Францыі”). Студэнты Берлінскага ўніверсітэта І.Самсонаў і Х.Гурэвіч, студэнт Цюріхскага палітэхнічнага інстытута Г.Салавейчык (ураджэнец Гродна) наладзілі транспарціроўку марксiсцкай лiтаратуры на Беларусь і Украіну. У другой палове 80 - пачатку 90-х гг. у Мінску (Э.Абрамовіч, Л.Гурвіч, С.Трусевіч), Гродне (Н.Дзем'яновіч, С.Галюн), Віцебску (М.Сакоўкін-Заслаўскі і яго жонка П.Дубінская), Гомелі (А.Поляк) былі арганізаваны марксісцкія гурткі і групы, у якіх вывучаліся працы К.Маркса і Ф.Энгельса. Але першыя марксісцкія гурткі ў Беларусі былі нешматлікімі і слаба звязанымі з рабочым рухам.

Новы этап распаўсюджання марксізму пачынаецца з сярэдзіны 90-х гг., калі ў выніку стварэння ў Пецярбургу "Саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа" (1895 г.) рабочы рух Беларусі злучаецца з агульнарасійскім сацыял-дэмакратычным рухам. Членамі "Саюза барацьбы" былі ўраджэнцы Беларусі Л.Лепяшынскі, М.Левашкевіч, Т.Максімаў і інш. У другой палове 90-х гг. сацыял-дэмакратычныя арганізацыі ўжо існавалі ў Мінску, Гомелі, Віцебску, Смаргоні, Ашмянах, Брэст-Літоўску, Гродне, Пінску. Яны праводзілі палітычную агітацыю сярод рабочых, распаўсюджвалі лістоўкі і рэвалюцыйную літаратуру. Так рыхтаваліся з ліку рабочых новых кадраў-прапагандыстаў. Заняткі ў гуртках мелі акадэмічны характар з захаваннем правіл канспірацыі. Сацыял-дэмакратычныя арганізацыі праводзілі палітычную агітацыю сярод рабочых, распаўсюджвалі лістоўкі і рэвалюцыйную літаратуру, кіравалі стачачнай барацьбой рабочых. Так пад непасрэдным уздзеяннем сацыял-дэмакратаў з другой паловы 90-х гг. актывізуецца стачачны рух беларускіх рабочых. Так, з 59 стачак, праведзеных у 90-я гг., на другую палову прыпадае 53.

У другой палове ХІХ ст. рэвалюцыйным рухам на Беларусі, як і ва ўсёй Расіі былі закладзены ідэйныя і арганізацыйныя асновы далейшай барацьбы супраць самадзяржаўя.

Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый. Іх уплыў на сацыяльнае жыццё. У рабочым і сацыял-дэмакратычным руху Беларусі ў канцы 90-х гг. з'яўляюцца і свае спецыфічныя рысы - гэта імкненне яўрэйскіх, літоўскіх і польскіх сацыял-дэмакратаў стварыць рабочыя арганізацыі па нацыянальнай прыкмеце. Гэта была сваеасаблівая рэакцыя на нацыянальную палітыку ўрада (напрыклад, “яўрэйскае заканадаўства” 80-90-х гг.).

У 1893 г. у вынiку аб'яднання некалькіх рэвалюцыйных груп утварылася Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага (з 1900 г. - Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Лiтвы - СДКПiЛ). У верасні 1897 г. у Вільні адбыўся з'езд прадстаўнікоў яўрэйскіх сацыял-дамакратычньк арганізацьш Вільні, Мінска, Віцебска, Беластока, Коўна, Варшавы, на якім было абвешчана стварэнне Усеагульнага яўрэйскага саюза ў Расіі і Польшчы (Бунда). Яго лідарам стаў А.Крэмер. Кіраўнікі Бунда былі ўпэўнены ў тым, што толькі нацыянальная арганізацыя рабочых можа найлепш абараніць іх інтарэсы. Гэта прывяло сацыял-дэмакратыю Беларусі да расколу на тры групы. Берасцейская арганізацыя і частка гродзенскай безагаворачна далучылася да бундаўцаў. Другая частка гродзенскіх сацыял-дэмакратаў, якія адмовіліся ад узаемадзеяння з расійскім пралетарыятам, уступілі ў Польскую партыю сацыялістычну (ППС). Мінскія сацыял-дэмакраты стварылі Рабочую партыю палітычнага вызвалення Расіі. Яе члены (Я.Гальперын, А.Бонч-Асмалоўскi, К.Брэшка-Брэшкоўская і iнш.) наладзілі рэвалюцыйныя сувязі з сацыял-дэмакратычнымі арганізацыямі Расіі, Украіны і былі прыхільнікамі і прапагандыстамі тэрарыстычнай барацьбы з самадзяржаўем. Пазней арганізацыі Рабочай партыi палiтычнага вызвалення Расii ўвайшлi ў склад партыi сацыялiстаў-рэвалюцыянераў (эсэраў).

Рост рэвалюцыйнага руху, павелічэнне колькасці сацыял-дэмакратычных арганізацый, пашырэнне сферы іх дзейнасці ў розных рэгіёнах Расійскай імперыі, імкненне падпарадкаваць свайму ўплыву рабочы рух - усё гэта зрабіла неабходным стварэнне адзінай партыі. Гэта задача была выканана ў сакавіку 1898 г., калі ў Мінску адбыўся I з'езд сацыял-дэмакратычных арганізацый Расіі, абвясціўшых стварэнне Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП). Яго ўдзельнiкi прынялi манiфест, падрыхтаваны П.Струве, быў выбраны цэнтральны камітэт у складзе С.Радчанкі, Б.Эйдэльмана і А.Крэмера. З'езд прызнаў “Рабочую газету” афіцыйным органам РСДРП. Пасля з'езда мясцовыя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі сталі называцца камітэтамі РСДРП. Бунд увайшоў у склад РСДРП як аўтаномная арганізацыя.

Кантрольныя пытанні да тэмы№1

1. Якія плыні існавалі сярод паўстанцаў напярэдадні і пад час паўстання 1863 года?

2. Хто кіраваў падаўленнем паўстання 1863 года?

3. Якія асаблівасці набыў сялянскі рух?

4. Якія агульнарасійскія народніцкія арганізацыі мелі папулярнасць на Беларусі?

5. Якія адрозненні мелі праграмы “Чорнага перадзела” і “Народнай волі”?

6. Якія асноўныя палажэнні мела праграма гуртка “Гоман”?

7. Хто распачаў папулярызацыю марксізму ў Беларусі?

8. Якія сацыялістычныя партыі былі створаны на Беларусі да 1900 года?

ТЭМА 2. ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XIX СТ. АДМЕНА ПРЫГОННАГА ПРАВА, АСАБЛІВАСЦІ ПРАВЯДЗЕННЯ БУРЖУАЗНЫХ РЭФОРМАЎ 1860-1870 гг. НА БЕЛАРУСІ

Лекцыя 2. Эканамічнае развіццё Беларускіх земляў у другой палове XIX стагоддзя. Адмена прыгоннага права, асаблівасці правядзення буржуазных рэформаў 1860-1870 гг. на Беларусі

Асноўныя паняцці:

«Сакрэтны камітэт па сялянскай справе»; Галоўны камітэт па ўпарадкаванню сельскага насельніцтва; Маніфест аб адмене прыгоннага права; “Агульнае палажэнне”; часоваабавязанае становішча; устаўныя граматы; выкупная здзелка; Мясцовае палажэнне; кругавая парука; Дадатковыя правілы; земская рэформа; маёмасны цэнз; гарадская рэформа; судовая рэформа; міравы суд; земскія начальнікі; рэформа адукацыі; адработачная сістэма; Сялянскі банк; сусветны аграрны крызіс; спецыялізацыя сельскай гаспадаркі; фабрычна-завадская прамысловасць; акцыянерныя кампаніі; сусветныя эканамічныя крызісы; чыгуначнае будаўніцтва; паравое суднаходства; буржуазія; пралетарыят.

Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 1860-1870-х гг.

У сярэдзіне XIX ст. Расійская імперыя стаяла ў кроке ад рэвалюцыйнага выбуху. Адсутнічалі станоўчыя вынікі папярэдняй палітыкі па сялянскаму пытанню. У 1858-1860 гг. толькі ў Беларусі адбылося звыш 40 буйных выступленняў сялян. Наглядаўся агульны крызіс гаспадаркі краіны. Рэзка вырасла запазычанасць памешчыкаў перад Дваранскім банкам, што гаварыла аб крызісе панскай гаспадаркі. Татальнае адставанне Расіі ад Еўропы выявілася пад час Крымскай вайны 1853-1856 гг.

Патрабавалася тэрміновае прыняцце мер па рэфармаванню краіны, і ў першую чаргу - трэба было адмяніць прыгонніцтва. На этане падрыхтоўкі рэформы ў студзені 1857 г. быў створаны «Сакрэтны камітэт па сялянскай справе». Ен збіраў пажаданні памешчыкаў аб умовах правядзення рэформы. Памешчыкі Беларусі і Літвы прапанавалі вызваліць сялян, але без зямлі.

20 лістапада 1857 г. віленскаму генерал-губернатару Ў.І.Назімаву быў накіраваны рэскрыпт ад імператара Аляксандра II - першы афіцыйны ўрадавы дакумент аб сялянскай рэформе. Ім дазвалялася стварыць у Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губернях камітэты і агульную камісію ў Вільна для выпрацоўкі пректа палажэння аб адмене прыгоннага права. Згодна з рэскрыптам урад рэкамендаваў памешчыкам даць сялянам невялікія надзелы зямлі - іх сядзібы за выкуп, бо ўрад разумеў небяспечнасць беззямельнага вызвалення сялян.

8 студзеня 1858 г. «Сакрэтны камітэт» быў пераўтвораны ў Галоўны камітэт па ўпарадкаванні сельскага насельніцтва. Гэта было афіцыйным пачаткам рэфармавання. Ен збіраў прапановы ад усіх губернскіх камітэтаў імперыі. Беларускія памешчыкі адзінадушна прапанавалі вызваліць сялян без зямлі. Толькі Віцебскі і Магілёўскі камітэты былі не супраць надзялення сялян зямлей за выкуп. У гэтых губернях глеба была нізкай якасці, а большасць памешчыкаў атрымлівала даходы ў выглядзе аброку.

Асноўныя дакументы рэформы былі рапрацаваныя ў Рэдакцыйных камісіях. 19 лютага 1861 г. яны былі падпісаныя Аляксандрам II.

Маніфест аб адмене прыгоннага права аб'яўляў аб пачатку правядзення рэформы ў дзяржаве, указваў на прычыны і мэты рэформы.

У “Агульным палажэнні” змяшчаліся адзіныя для імперыі прынцыпы правядзення рэформы: памешчыкі былі ўласнікамі ўсёй зямлі, якая належала ім да рэформы; частка зямлі адводзілася сялянам у пастаяннае карыстанне без права маёмасці; на 9 год уводзілася часоваабавязанае становішча сялян, і яны адпрацоўвалі паншчыну ці выплачвалі аброк ў поўным дарэформеным памеры, ім была забаронена пакідаць зямлю; уводзіліся ўстаўныя граматы, якія вызначалі пазямельнае ўпарадкаванне і павіннасці сялян на карысць памешчыка; але адмянялася асабістая залежнасць сялян ад памешчыкаў; сяляне атрымлівалі некаторыя грамадзянскія правы - яны маглі займацца промысламі, гандляваць, набываць рухомую і нерухомую маёмасць, паступаць у навучальныя ўстановы і на службу, несці асабістую адказнасць перад судом.

Уласнікам зямлі селяніна рабіла выкупная здзелка. З пераходам на выкуп часоваабавязаныя адносіны спыняліся, сяляне залічваліся ў разрад уласнікаў. Правілы выкупу былі аднолькавымі для ўсіх губерняў Расіі. Выкупная сума была такога памеру каб памешчык, паклаўшы яе ў банк (пад 6% гадавых), мог атрымліваць прыбытак, роўны штогадоваму аброку з зямлі, якая перайшла ва ўласнасць селяніна. Пры выкупе надзелаў сяляне павінны былі заплаціць 20% выкупной сумы, астатнюю частку - 80% памешчыкі атрымлівалі ад дзяржавы ў выглядзе каштоўных папер. Сяляне станавіліся даўжнікамі дзяржавы і павінны былі на працягу 49 гадоў плаціць ёй выкупныя плацяжы і працэнты за ссуду (выплаты цалкам адменены 1 студзеня 1907 г.). Па сутнасці, сяляне выкупалі не зямлю, а кампенсавалі памешчыкам свае феадальныя павіннасці.

Утвараліся органы кіравання сялянамі - сельскія і валасныя ўправы. Яны кіравалі зборам подацяў, аб'яўлялі сялянам дзяржаўныя законы, сачылі за грамадскім парадкам. Для практычнага ажыццяўлення рэформаў 1861 г. былі ўведзены спецыяльныя паса- ды - міравыя пасрэднікі (прызначаліся з мясцовых памешчыкаў), павятовыя міравыя з'езды і губернскія ўстановы па сялянскіх справах.

«Мясцовае палажэнне для вялікарускіх, новарасійскіх і беларускіх губерняў» дзейнічала ў Магілёўскай і васьмі паветах Віцебскай губерні дзе панавала абшчыннае землекарыстанне. У ім былі вызначаны межы сялянскага надзелу - “вышэйшы” ад 4 да 5,5 дзесяціны і “ніжэйшы” ад 1 дзесяціны 800 кв. сажняў да 1 дзесяціны 200 кв. сажняў. У сялян з большым надзелам праводзілі адрэзкі. Так у Магілёўскай і Віцебскай губернях у выніку “адрэзак” сяляне страцілі ад 25 да 40% зямлі.

За карыстанне надзелам вызначаліся павіннасці - паншчына ці аброк і інш. Захоўвалася сельская абшчына, пры выкананні павіннасцяў уводзілася кругавая парука - багацейшыя абшчыннікі выконвалі павіннасці за бедных.

«Мясцовае палажэнне для Мінскай, Гродзенскай, Віленскай і чатырох паветаў Віцебскай губерні» мела свае асаблівасці. Нормы сялянскіх надзелаў не вызначаліся, за сялянамі захоўваліся прысядзібныя і палявыя надзелы, якімі яны карысталіся да 1861 г. Адрэзкі дапускаліся, калі ў памешчыка заставалася менш 1/3 часткі зручных зямель. Але і сялянскі надзел нельга было паменшыць больш як на 1/6. Панскія лясы заставаліся выключна ў распараджэнні памешчыка, захоўвалася сервітутнае права. У выкананні павіннасцяў дзейнічала асабістая адказнасць селяніна.

Дадатковыя правілы - яшчэ адна група дакументаў, якая адносіліся да асобных груп прыгоннага насельніцтва.

Сяляне засталіся незадаволеныя такой свабодай. Яны не падпарадкоўваліся загадам мясцовых улад, адмаўляліся адбываць паншчыну і выконваць павіннасці, адмаўляліся падпісваць устаўныя граматы.

Усяго на Беларусі толькі ў 1862 г. адбылося звыш 150 сялянскіх выступленняў. У 1863 г. сялянскі рух пашырыўся і супаў па часе з нацыянальна-вызваленчым паўстаннем пад кіраўніцтвам К.Каліноўскага. Апошняя акалічнасць вымусіла ўрад пайсці на значныя ўступкі. Так, з 1 мая 1863 г. часоваабавязанае становішча сялян Мінскай, Віленскай, Гродзенскай і часткова Віцебскай губерняў адмянялася, яны станавіліся ўладальнікамі сваіх надзелаў. З 1 студзеня 1864 г. у астатніх паветах Віцебскай і Магілёўскай губерняў праводзілася такая ж працэдура. Значна змяншаліся выкупныя плацяжы, а 9 красавіка 1863 г. Былі створаны камісіі для праверкі памераў сялянскіх надзелаў. Зямлю атрымалі больш за 20 тыс. абеззямеленых двароў, іншым вярнулі адрэзкі. Хутка было завершана складанне выкупных актаў. Гэтыя палёгкі былі ініцыяваны Віленскім генерал-губернатарам М.М. Мураўёвым, які кіраваў падаўленнем паўстання 1863 г. Але да паўстання Мураўёў быў прыхільнікам жорскай палітыкі ў адносінах да сялян, і толькі неабходнасць недапусціць злучэння нацыянальна-вызваленчага і сялянскага руха прымусіла яго пайсці на ўступкі сялянам.

Пасля 1863 г. перагледзелі землеўпарадкаванне і дзяржаўных сялян (20% сельскага насельніцтва Беларусі). З 16 мая 1867 г. яны адразу пераводзіліся з аброку на выкуп зямлі і станавіліся прыватнымі ўладальнікамі зямельных надзелаў.

Такім чынам, на Беларусі адмена прыгонніцтва мела свае асаблівасці. Так, памеры сялянскіх надзелаў былі вышэйшымі, чым па Расіі. Былі зменшаны выкупныя суммы. Але захоўвалася памешчыцкае землеўладанне - у памешчыкаў знаходзілася больш паловы лепшай зямлі, а каля 40% сялян былі малазямельнымі. Захаваліся сервітуты, цераспалосіца і абшчыннае землекарыстанне ва ўсходняй частцы Беларусі. Сяляне атрымалі асабістыя і маёмасныя правы, саслоўнае самакіраванне. Быў створаны рынак рабочай сілы ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы.

Але калі адмена прыгонніцтва прайшло на больш спрыяльных умовах, то буржуазныя рэформы 60-70-х гг. на Беларусі мелі значныя абмежаванні.

Так, на Беларусі наогул не была праведзена земская рэформа, якая ўводзіла органы самакіравання, выбарныя ад усіх саслоўяў губернскія і павятовыя сходы (гаспадарчыя органы) і ўправы (выканаўчыя органы). Яны займаліся справамі мясцовай гаспадаркі, аховы здароў'я, адукацыі, добраўпарадкавання і дабрачыннасці. Выбарчая сістэма будавалася па прынцыпе маёмаснага цэнзу, таму ў сходах і ўправах была значная перавага дваран. На Беларусі пераважала апалячанае дваранства, апазіцыйнае царскаму ўраду. Таму ў беларускіх губернях рэформа была праведзена толькі ў 1911 г. з вялікімі абмежаваннямі для каталіцкага дваранства.

Гарадская рэформа 1870 г. (праведзена на Беларусі ў 1876 г.) мела мэтай упарадкаваць кіраванне гарадамі. Ствараліся органы кіравання - гарадскія думы і ўправы. На чале ўправы стаяў гарадскі галава, ён адначасова з'яўляўся і старшынёй гарадской думы. Выбары праходзілі на аснове маёмаснага цэнзу. Выбарчым правам карысталіся толькі плацельшчыкі гарадскіх падаткаў. У беларускіх гарадах, дзе большасць насельніцтва складалі “іншаверцы” - яўрэі, былі ўведзены абмежаванні для гэтай катэгорыі гараджан. Спачатку яны мелі права займаць 1/3 частку месцаў у органах гарадскога самакіравання, а ў выніку конррэформы - па новаму Гарадавому палажэнню 1892 г. - толькі 1/10 частку месц.

У распараджэнні гарадскіх дум і ўпраў былі пытанні развіцця прамысловасці і гандлю; арганізацыі адукацыі і медыцынскага абслугоўвання; утрымання пажарнай аховы, паліцыі і казармаў. Думы і ўправы не мелі органаў выканаўчай улады і падпарадкоўваліся губернатарам і міністру ўнутраных спраў.

У выніку судовай рэформы 1864 г. (на Беларусі пачалася ў 1872 г.) ліквідаваліся саслоўныя суды; утвараліся акруговыя суды і судовыя палаты; судовыя палаты разглядалі апеляцыі і займаліся палітычнымі справамі, абслугоўвалі некалькі губерняў; акруговыя суды ўтвараліся ў кожнай губерні; міравы суд разбіраў дробныя правапарушэнні. Суд станавіўся адкрытым, галосным і незалежным ад ураду; ствараўся інстытут адвакатуры і прысяжных засядацеляў, для засведчання розных актаў была ўведзена пасада натарыўса.

На Беларусі міравыя суддзі не выбіраліся, а прызначаліся МУС. У 1900 г. у Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях быў уведзены інстытут земскіх начальнікаў. Яны прызначаліся з мясцовага дваранства і мелі права караць сялян без рашэння міравых судоў.

Судовая рэформа была значным крокам наперад у параўнанні з дарэформенным судом і адыграла вялікую ролю ў станаўленні буржуазных адносін у Расійскай імперыі.

Ваенная рэформа 1862 г. мела мэтай стварэнне арміі буржуазнага тыпу з кваліфікаваным асабістым саставам, сучаснай зброяй, добра падрыхтаванымі афіцэрскімі кадрамі. Імперыя была падзелена на 15 ваенных акруг (Віленская ўключала ўсю Беларусь). Адкрываліся ваенныя навучальныя ўстановы, на Беларусі гэта кадэцкія корпусы ў Полацку і Брэсце.

У 1874 г. быў выдадзены закон аб усеагульнай воінскай павіннасці мужчын, якія дасягнулі 20-гадовага ўзросту. Армія скарачалася ў мірны час і павялічвалася ў перыяд ваенных дзеянняў за кошт запаснікаў. Уводзіўся скарочаны тэрмін службы: для сухапутных войскаў - 6 гадоў службы і 9 гадоў запасу, для флоту 7 гадоў службы і 3 гады запасу. Для асоб, якія мелі адукацыю, тэрмін службы значна скарачаўся.

З мэтай пашырэння магчымасцяў друку, у тым ліку мясцовага, была праведзена цэнзурная рэформа 1865 г. Згодна з ёй была адменена папярэдняя цэнзура для твораў аб'емам больш 10 друкаваных аркушаў, але заставалася абавязковая папярэдняя цэнзура для твораў меньшага аб'ему; абавязковая папярэдняя цэнзура існавала для правінцыяльных органаў перыядычнага друку.

Пасля рэформы актыўна пачалі адкрываца прыватныя тыпаграфіі, якія мелі сучаснае абсталяванне, з'яўляліся перадавымі прадпрыемствамі і склалі новую галіну вытворчасці.

Рэформа адукацыі прадугледжвала ўвядзенне новага ўніверсітэцкага статута, а так сама новага статута гімназіі (уводзіліся з 1864 г.). Атрымліваць адукацыю зараз маглі прадстаўнікі ўсіх саслоўяў. Гімназіі былі двух тыпаў: класічныя і рэальныя. Класічная гімназія рыхтавала сваіх выхаванцаў да паступлення ва ўніверсітэты. Рэальныя гімназіі рыхтавалі вучняў да работы ў прамысловасці і гандлі.

У 1864 г. было зацверджана «Палажэнне аб пачатковых народных вучылішчах». Грамадскія ўстановы і прыватныя асобы з дазволу ўлад маглі адкрываць пачатковыя вучылішчы. Але на Беларусі народныя вучылішчы знаходзіліся пад дадатковым наглядам паліцыі і праваслаўнай царквы.

Рэформы 60-70-х гг. не краналі асноў самадзяржаўя і ў значнай ступені захоўвалі прывілеі дваранства, аднак садзейнічалі пераўтварэнню Расійскай дзяржавы з феадальнай манархіі ў буржуазную. І яшчэ, - на Беларусі буржуазныя рэформы былі праведзены з абмежаваннямі.

Эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя. Сельская гаспадарка ў 60-90-я гг. xix ст

Развіццё капіталістычнага спосабу вытворчасці ў сельскай гаспадарцы

Памешчыцкая гаспадарка. У 60-70-я гг. у памешчыцкай гаспадарке ўсталявалася пераходная сістэма гаспадарання - адработачная сістэма, якая спалучала рысы феадальнай і капіталістычнай сістэм. Яе сутнасць - сяляне з прычыны эканамічнай неабходнасці арандавалі зямлю ў памешчыкаў, за што працавалі на зямлі памешчыка са сваім інвентаром і рабочай жывёлай. Пры капіталістычнай сістэме гаспадарання памешчыцкая зямля апрацоўвалася ўжо інвентаром і цяглай жывёлай уладальніка. Дэфіцыт сродкаў у часткі памешчыкаў не дазволіў ім адразу перайсці да капіталістычнага спосабу вытворчасці. Капіталістычная сістэма гаспадарання пераважала на захадзе Беларусі, а на ўсходзе - змешаная адработачна-капіталістычная.

Землеўладанне на Беларусі. Памешчыкам у другой палове 70-х гг. належала 8,7 млн. (50,5%) дзесяцін зямлі, казне - 1,6 млн. (9,9%), цэрквам і манастырам - 122,9 тыс. (0,7%) дзесяцін. Пераважала буйное землеўладанне (звыш 500 дзесяцін на ўладальніка).

Працэс пераходу да бессаслоўнага землеўладання адбываўся замаруджана. Прычынамі гэтага былі эканамічная ўстойлівасць буйных памешчыцкіх гаспадарак, арганізаваных на капіталістычны лад; абмежаванні, уведзеныя ўрадам пасля 1863 г., якія забаранялі каталікам набываць зямлю, сялянам-каталікам купляць больш за 60 дзесяцін на аднаго чалавека, і забараняла мець зямлю яўрэям; мэтанакіраванае насаджэнне землеўладання рускіх памешчыкаў.

Сельскагаспадарчая вытворчасць у памешчыцкай гаспадарке. Павелічэнне вытворчасці ішло экстэнсіўным шляхам, у выніку пашырэння пасяўных плошчаў. Вядучай галіной, як і раней, заставалася вытворчасць збожжа. Беларусь у 60-70-я гг. становіцца важным рэгіёнам экспарту збожжа (жыта, авёс, ячмень)за мяжу. Адначасова на Беларусь увозілася пшаніца.

Пачалі распаўсюджвацца мнагапольныя севазвароты, выкарыстоўвацца сельскагаспадарчыя машыны (у Мінскай губерні ў 20% абследаваных маёнткаў). Капіталізм у памешчыцкай гаспадарцы рабіў першыя крокі.

Сялянская гаспадарка

Сярэдні надзел былых памешчыцкіх сялян вагаўся ад 3,9 да 5,1 дзесяцін на рэвізскую душу, а былых дзяржаўных ад 5,5 да 6 дзесяцін, а пражытачны мінімум забяспечваў надзел больш 8 дзесяцін зямлі на душу. Па дэмаграфічных прычынах надзелы хутка скарачаліся - да 1900 г. на душу прыходзілася ад 2,1 да 3,2 дзесяціны.

Галоўная галіна сялянскай гаспадаркі - земляробства. Раслі пасевы і ўраджайнасць збожжавых культур. Але хутчэй пашыраліся плошчы і раслі зборы кармавых і тэхнічных раслін. У гаспадарках заможных сялян выкарыстоўваліся палепшаныя прылады працы, штучныя ўгнаенні, сартавое насенне. За 60-90-х гг. пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў сялян павялічылася на 50%, галоўным чынам у гаспадарках заможных сялян.

У другой палове XIX ст. на Беларусі сялянства давала каля 25% таварнага збожжа, 75% таварнага льну, значную частку бульбы, прадуктаў мясной і малочнай жывёлагадоўлі. Тым не меньш, сялянская гаспадарка заставалася адсталай, аб гэтым сведчыць ручная праца, трохпольная сістэма, састарэлыя прылады працы - драўляная саха і барана.

Стрымліваючымі фактарамi развіцця сялянскай гаспадаркі былi: існаванне буйнога памешчыцкага землеўладання; шматлікія павіннасці; захаванне абшчыны; захаванне сервітутаў - уласнасці памешчыкаў, якой сяляне карысталіся на пэўных умовах; захаванне церазпалосіцы (на Беларусі пашырана больш, чым у Расіі).

Маёмаснае і класавае расслаенне сялянства паскорылася пасля рэформы 60-х гг., калі зямля стала аб'ектам свабоднай куплі-продажу. Яе сяляне набывалі праз Сялянскі банк, заснаваны ў 1882 г. Мэтамі дзейнасці банка былі выдача доўгатэрміновых пазык сялянам з мэтай куплі зямлі; дапамога памешчыкам у выгадным продажы зямлі сялянам па завышаных цэнах; банкаўская ацэнка прадаваемай зямлі. Да 1890 г. сялянскія таварыствы ў пяці беларускіх губернях набылі праз Сялянскі банк каля мільёна дзесяцін зямлі.

Сусветны аграрны крызіс 80-90-х гг. XIX ст.

Прычына крызісу: ўвоз у Еўропу таннага збожжа з Амерыкі, Канады, Аргенціны і Аўстраліі, гэта вызвала рэзкае падзенне цаны на збожжа. На Беларусі з 1881 да 1887 г. цэны на жыта знізіліся ў сярэднім у 2 разы.

Вынікі крызісу для Беларусі былi вызначальныя. Адбылася пераарыентацыя памешчыцкай гаспадаркі на вытворчасць жывёлагадоўчай прадукцыі. Для гэтага заводзілі жывёлу палепшаных парод. Пашырылася вытворчасць масла і сыру. Беларусь заняла трэцяе месца ў імперыі ў гэтай галіне вытворчасці. Памешчыкі пачалі шырока ўкараняць машынную тэхніку. Паскорыўся пераход да шматпольных севазваротаў, больш увагі надавалася несенняводству.

Не ўсе памешчыцкія гаспадаркі здолелі выйсьці з крызіса, так у 1899 г. у банкі было закладзена 56,8% панскіх маёнткаў. У выніку памяньшалася дваранскае землеўладанне і павялічвалася сялянскае - за 1877-1905 гг. імі куплена 1,6 млн. дзесяцін. Паскорылася дыферэнцыяцыя сялян (10% - заможныя, сераднякі - 32%, бедната - 60% на пачатак XX ст.). Пашырылася здача ў арэнду дваранскай зямлі (у 1887 г. - 2,5 млн. дзесяцін).

Яшчэ больш выразнай стала спецыялізацыя сельскай гаспадаркі. Асноўныя галіны для Беларусі - малочная жывёлагадоўля, ільнаводства, бульбаводства. Ільнаводства было пашырана ў Віленскай, Віцебскай і Магілёўскай губернях. Лён прадаваўся на ўнутраным рынку і за мяжой у Германіі, Аўстра-Венгрыі. Канапляводства было пашырана ў Магілёўскай губерні. Рынак збыту пянькі - Англія (праз Рыгу) і Германія (праз Польшчу і Лібаву). Бульбаводства пашыралася па ўсіх беларускіх губернях. Бульба ўжывалася ў ежу, была асноўнай сыравінай для вінакурнай прамысловасці. Гандлёвае агародніцтва і садоўніцтва існавала ў асобных гаспадарках памешчыкаў і заможных сялян і адыгрывала прыкметную ролю на мясцовым узроўні.

Пасля рэформы 1861 г. поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі стрымліваліся перажыткамі прыгонніцтва. Тым не менш, гаспадарка Беларусі здолела выйсці з ціскоў крызісу, знайсці сваё месца як ў расійскай, так і сусветнай гаспадарцы.

Развіццё капіталізму ў прамысловасці

Пасля 1861 г. прамысловасць Беларусі пачала ўваходзіць ў трэцюю стадыю развіцця - фабрычна-заводскай вытворчасці (буйной машыннай індустрыi). Але важную ролю мелі іншыя формы вытворчасці.

Рамесная вытворчасць на Беларусi мела свае асаблівасці развіцця. Вырасла прыкладна ў тры разы колькасць прадпрыемстваў (58,1 тыс.), рабочых (110 тыс.) і сумы вытворчасці (14,1 млн. руб.); адбывалася спецыялізацыя рамяства; побач з рамеснікам дзейнічаў пасрэднік - скупшчык.

Дробнакапіталістычныя прадпрыемствы (без паравых рухавікоў і з колькасцю наёмных рабочых ад 5 да 16 чалавек) пераважалі ў харчовай, гарбарнай і тэкстыльнай вытворчасці; вырасла iх колькасць да 17,1 тыс.; колькасць рабочых і сума вытворчасці (44 млн. руб.) Да 90-х гг. Дробнакапiталiстычныя прадпрыемствы выраблялі палову прамысловай прадукцыі Беларусі.

Перавага дробнакапіталістычных прадпрыемстваў на Беларусі мела свае падставы. Гэта iснаванне “мяжы аседласці яўрэйскага народа”. Яўрэі не мелі права валодаць зямлёй і пражываць на вёсцы, таму асноўнае іх заняцце - рамяство і дробны гандаль. Іншыя прычыны - адсутнасць на Беларусі буйных радовішчаў сыравіны для развiцця цяжкай прамысловасці; большая мабільнасць дробных прадпрыемстваў, што працавалі па перапрацоўцы мясцовай сельскагаспадарчай сыравіны; суседства Беларусі з буйнымі прамысловымі раёнамі царскай Расіі: Цэнтральным, Пецярбургскім, Прыбалтыйскім, Польскім, у якіх буйная прамысловасць пераважала над сярэдняй і дробнай.

Капіталістычная мануфактура - гэта прадпрыемствы з больш чым 16 рабочымі, дакладным падзелам працы, без паравых рухавікоў. На працягу разглядаемага перыяду вырасла іх колькасць - з 140 да 760. На канец стагоддзя мануфактуры пераважалі ў гарбарнай, цагельнай, ганчарнай вытворчасці. Колькасць рабочых склала 28,8 тыс.

Фабрычна-завадская прамысловасць. Трэба выдзяліць два перыяды ў развіцці фабрычна-заводскай вытворчасці. 60-70-я гг. вызначаліся павольным ростам вытворчасці, панаваннем дробнатаварнай вытворчасці. 80-90-я гг. вызначаліся прамысловым пад'ёмам, ростам колькасці фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў.

Прамысловы пераварот (шырокае выкарыстанне паравых рухавікоў) пачаўся на Беларусі ў дарэформенны час. На Беларусі ён пачаўся ў металаперапрацоўчай і вінакурнай прамысловасці. Крычны спосаб атрымання жалеза быў заменены пудлінгавым у домнах. Прадпрыемствы з домнамі і паравымі рухавікамі - гэта Старынкаўскі чыгуналіцейны завод, Барысаўшчынскі металургічны завод, Налібоцкі металургічны камбінат. На першых двух да 1861 г. вырабляліся паравыя машыны. Асаблівасці прамысловага перавароту на Беларусі: ён завяршыўся на 10 гадоў пазней, чым у Расіі, толькі ў канцы 90-х гг. бо асноўная колькасць буйных прадпрыемстваў была пабудавана ў 80-90-я гг., на сродкі акцыянерных кампаніі і банкаў. У 1890 г. фабрыкі і заводы Беларусі давалі 47,8% усёй прамысловай прадукцыі з рэгіёну, але захоўваўся нізкі ўзровень канцэнтрацыі вытворчасці, пераважалі малыя і сярэднія прадпрыемствы (да 50 рабочых). Прадпрыемстваў з колькасцю рабочых больш за 500 было толькі 1% (па Расіі 3,5%).

...

Подобные документы

  • Нацыянальнае самавызначэнне Беларусі. Абвяшчэнне Народнай Рэспублікі. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Палітыка "Ваеннага камунізму". Беларусь у час савецка-польскай вайны 1919–1920 гадоў. Гаспадарка ў час грамадзянскай вайны.

    реферат [29,0 K], добавлен 25.01.2011

  • Пад'ём польскага нацыянальна-вызвольнага руху і паўстанне 1863 г. Адмена расейскім урадам прыгоннага права ў Беларусі і Літве, ажыўленне апазіцыйнага руху ў Расійскай імперыі і краінах Заходняй Еўропы. Затрымка станаўлення беларускай інтэлігенцыі.

    реферат [23,4 K], добавлен 17.12.2010

  • Гісторыя вывучэння навукі пра глебы Беларусі. Работы па даследаванні глебаў у першыя пасляваенныя гады, сканцэнтраванны ў аддзеле глебазнаўства Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР. Глебазнаўства ў навучальных установах Беларусі.

    реферат [40,3 K], добавлен 17.01.2016

  • Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Пачатак Вялікай Айчынай вайны. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.

    курсовая работа [67,3 K], добавлен 12.02.2011

  • Вызваленчая барацьба ў 60-90-я гг. XIX ст. Лагеры "белых" і "чырвоных" напярэдадні паўстання 1863 г. Цэнтральны нацыянальны камітэт для кіравання падрыхтоўкай паўстання. Эвалюцыя рабочага руху і прапаганда марксізму. Рэвалюцыйна-дэмакратычны Рух.

    реферат [37,4 K], добавлен 25.01.2011

  • Сітуацыя напярэдадні вайны 1812 г. Поспехі Напалеона ў пачатку рускай кампаніі, хроніка падзей вайны в Беларусі. Стаўленне насельніцтва Беларусі да захопнікам. Рабаўніцкія стаўленне акупантаў да мясцовага насельніцтва. Развіццё партызанскага руху.

    реферат [25,3 K], добавлен 19.12.2010

  • Утварэнне Беларускай Сацыялістычнай Грамады, яе асноўныя праграмныя патрабаванні. Пачатак новага перыяду беларусскага нацыянальнага руху. Першыя беларускія арганізацыі. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Перамога рэвалюцыі на Беларусі.

    реферат [57,5 K], добавлен 15.07.2012

  • Утварэнне Рэчы Паспалітай. Войны сярэдзіны XVII - пачатка XVIII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў у другой палове XVI - першай палове XVII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх зямель у XVII-XVIII ст. Эканамічны ўздым на Беларусі ў XVIII ст.

    курсовая работа [96,9 K], добавлен 21.01.2011

  • Вынікі Другой сусветнай вайны і знешняя палітыка Велікабрытаніі. Развіццё знешнепалітычнага працэсу ў першай палове ХХ стагоддзя як фарміраванне перадумоў яго развіцця пасля Другой сусветнай вайны. Трансфармацыя знешнепалітычная статусу Вялікабрытаніі.

    дипломная работа [125,5 K], добавлен 25.04.2012

  • Складаныя міжнародныя абставіны напярэдадні Другой сусветнай вайны. Палітычнае размежаванне эміграцыі. Крызіс беларускай культуры. Нацыянальна-культурныя патрэбы беларускага дыяспары. Умацаванне беларускіх школ, пашырэнне выкарыстання беларускай мовы.

    реферат [23,9 K], добавлен 19.12.2010

  • Спадчына старажытнага свету, сяредніх вякоў і Беларусь. Эканамічнае і політичнае становішча Беларуссі ў складзе Рэчы Паспалітай. Нараджэнне індустыальнай цывілізацыі в Беларусі. Перыяд рэвалюцыі 1917 г. Станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь.

    курс лекций [318,3 K], добавлен 19.12.2011

  • Канфесіянальная гісторыя Беларусі - складаная і шматгранная. Канфессiйная сiтуацыя на Беларусi у другой палове XIX - пачатку XX ст. Канфесiйнае заканадауства у дачыненнi да культавага будаунiцтва. Становiшча у будаунiцтве розных культавых будынкау.

    дипломная работа [141,4 K], добавлен 12.05.2013

  • Дакументы, абагульняючыя вопыт Вялікай Айчыннай вайны. Спецыфіка гістарыяграфія кожнага з яе ўдзельнікаў, выяўленая пры тлумачэнні найважных праблем вайны з пункту гледжання сённяшніх інтарэсаў сваёй краіны. Перыядызацыя гiсторыii Другой сусветнай вайны.

    реферат [24,9 K], добавлен 21.05.2015

  • Вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў i аднаўлення савецкай улады. Белнацкам пры наркамнацы РСФСР. Пыняцце цэнтральнымі партыйнымі органамі рашэння аб утварэнні БССР. Утварэння Літоўска-Беларускай ССР 1919 г. Ліквідацыя Літбела і яе прычыны.

    реферат [37,0 K], добавлен 31.12.2010

  • Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны. Развіцце партызанскага руху супраць германскіх захопнікаў. Удзел партызан у вызваленні беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Роля камуністычнай партыі у арганізацыі партызанскіх атрадаў і дзейнасці падполля.

    контрольная работа [35,0 K], добавлен 12.09.2015

  • Вывучэнне тэндэнцый развіцця, сацыяльнага статусу і ролі нацыянальнай журналістыкі Беларусі як фактару фарміравання беларускай нацыі і дзяржаўнасці ў гады інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны, у перыяд аднаўлення народнай гаспадаркі, ў гады першых пяцігодак.

    реферат [30,4 K], добавлен 29.03.2011

  • Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.

    реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Вывучэнне паўстання 1863-1864гг., яго хода, вынікаў і значэння для ўсёй гісторыі Беларусаў. Стварэнне паўстанцкіх атрадаў. Аднаўленне незалежнасці Рэчы Паспалітай, стварэнне рэспубліканскага ладу кіравання і прававой роўнасці як асноўная мэта рэвалюцыі.

    курсовая работа [37,1 K], добавлен 24.11.2011

  • Прычыны глыбокага эканамічнага заняпаду Беларусі ў XVII-XVIII ст. Рэзкае скарачэнне колькасці насельніцтва. Развіццё сельскай гаспадаркі, гарадоў. Эканамічны ўздым у Беларусі ў другой палове XVIII ст., сацыяльна-эканамічнае значэнне яе далучэння да Расіі.

    реферат [20,0 K], добавлен 21.01.2011

  • Гістарычныя ўмовы, у якіх развівалася адукацыя на землях Беларусі у 30 гг. XIX ст. – 1917 г. Паўстанне 1863 года пад кіраўніцткам Кастуся Каліноўскага, першая сусветная вайна, цяжар жорсткай палітыкі расійскіх улад. Вынікі русіфікацыі беларускага народу.

    реферат [16,5 K], добавлен 17.02.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.