Гісторыя Беларусі

Гісторыя Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя. Паўстанне 1863 г. пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. БССР у гады сусветнай вайны. Падатковая сістэма акупантаў. Разгортванне партызанскага руху.

Рубрика История и исторические личности
Вид лекция
Язык белорусский
Дата добавления 26.04.2015
Размер файла 267,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Стачкі і іншыя мерапрыемствы пратэсту мелі вынікам узмацненне рэпрэсій супраць пратэстуючых. У гэтых умовах, прасякнутых безысходнасцю, адбываўся хуткі працэс палітызацыі рабочага руха. Да пачатку XX стагоддзя ўтварыліся галоўныя палітычныя партыі сацыялістычнага толку, якія дзейнічалі падпольна, ва ўмовах пастаянных рэпрэсій з боку ўрада. У сацыял-дэмакратычным лагеры існавала дзве плыні - рэфармісцкая, якая стаяла на ідэях “эканамізму”, распрацаванага нямецкім сацыял-дэмакратам Бернштэйнам і рэвалюцыйная, якую ідэйна абгрунтавалі Г.Пляханаў і У.Ульянаў (група “Іскры”). “Эканамізм” прадугледжваў абмежаванне барацбы толькі пытаннямі эканамічнага і сацыяльнака кшталту, а рэвалюцыянеры дамагаліся звяржэння самадзяржаўя.

Палітычная растаноўка сіл на Беларусі была досыць неаднолькавай і складанай. Вядучай палітычнай сілай быў Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз Расіі і Польшчы - Бунд, які прытрымліваўся пазіцый эканамізму. Бунд так сама ўваходзіў у РСДРП на правах аўтаномнай арганізацыі. Але дзейнічалі бундаўцы пераважна асобна, яны падпарадкавалі сабе ўсе мясцовыя арганізацыі РСДРП на Беларусі і ў 1901 годзе на IV з'ездзе аб'явілі сябе адзінай арганізацыяй, якая абараняе інтарэсы яўрэйскага насельніцтва. Бунд патрабаваў пераўтварыць РСДРП у федэрацыю нацыянальных сацыял-дэмакратычных партый. На другім з'ездзе РСДРП, які адбыўся за мяжой у 1903 годзе Бунд не атрымаўшы падтрымкі дэлегатаў, пакінуў з'езд, а астатняя частка дэлегатаў падзялілася на бальшавікоў - прыхільнікаў пралетарскай рэвалюцыі і жорсткай партыйнай дысцыпліны і меньшавікоў - больш памяркоўных у пытаннях партыйнага будаўніцтва.

У 1903-1904 гадах РСДРП пачала ствараць сетку мясцовых арганізацый на Беларусі. Яны хутка з'явіліся ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Барысаве і іншых буйнейшых гарадах. На працягу студзеня-сакавіка 1904 года былі створаны Палескі камітэт РСДРП, якому падпарадкаваліся арганізацыі поўдня Беларусі і Паўночна-Заходні камітэт, які кіраваў астатнімі арганізацыямі РСДРП на Беларусі. На блізкіх да РСДРП пазіцыях стаяла партыя Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы, якая была створана ў 1900 годзе ў Мінску на аб'яднальным з'ездзе Рабочага саюза Літвы і Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага. Кіравалі партыяй Ф.Дзяржынскі і С.Трусевіч. Партыя выступала за звяржэнне самадзяржаўя ў саюзе з іншымі сацыялістычнымі партыямі, таму СДКПіЛ супрацоўнічала як з РСДРП, так і з Бундам. Што цікава, яна выступала супраць стварэння незалежнай Польшчы.

Зусім іншую пазіцыю займала Польская патрыя сацыялістычна (ППС) народніцкага толку, мясцовыя адзелы якой з'явіліся з гарадах заходняй часткі Беларусі і ў Літве (Вільня, Гродна, Брэст). Гэтыя аддзелы аб'ядналіся ў 1902 годзе пад назвай ППС на Літве. Партыя выступала за незалежныя і сацыялістычныя Польшчу, Літву і Беларусь, праводзіла вельмі актыўную прапагандысцкую дзейнасць.

У 1901 годзе арганізацыйна аформілася партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў да якой далучылася мінская Рабочая партыя палітычнага вызвалення Расіі. Праграма партыі прадугледжвала сацыялізацыю зямлі, стварэнне з імперыі федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі. Вялікую ролю эсэры надавалі тэрору супраць улад. Сярод стваральнікаў і кіраўнікоў гэтай агульнарасійскай партыі былі беларусы Р.Гершуні, С.Кавалік, А.Бонч-Асмалоўскі, К.Брэшка-Брэшкоўская, былыя ўдзельнікі народніцкага руха.

Толькі ў 1902 годзе ў Пецярбургу ўзнікла сацыялістычная нацыянальная беларуская партыя - Беларуская рэвалюцыйная грамада, якая ў 1903 годзе была перайменавана ў Беларускую сацыялістычную грамаду - БСГ. Заснавалі партыю прадстаўнікі беларускай студэнцкай моладзі - браты Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі, А.Бурбіс, К.Кастравіцкі, В.Іваноўскі, А.Пашкевіч і інш. у сваёй праграмме партыя выступала за звяржэнне самадзяржаўя, змену капіталізму сацыялістычным ладам, за беларускую культурна-нацыянальную аўтаномію ў складзе дэмакратычнай Расіі з мясцовым сеймам у Вільні. Прыватная маёмасць на зямлю павінна быць адменена і праведзена ўраўняльнае землеразмеркаванне сярод сялян. БСГ супрацоўнічала з ППС, эсэрамі і Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыяй.

Рост выступленняў, якімі кіравалі партыйныя дзеячы розных накірункаў, занепакоілі ўлады. Яны спрабавалі ўзяць пад кантроль рабочы рух з дапамогай мерапрыемстваў “паліцэйскага сацыялізму” ці “зубатаўшчыны”. Сутнасць яго выразіў Сямён Зубатаў - кіраўнік маскоўскай паліцыі - улады павінны задаволіць элементарныя эканамічныя і культурныя патрэбы рабочых. На Беларусі ў маі 1901 года перавербаваныя бундаўцы М.Вільбушэвіч і А.Чамярыскі пры падтрымке паліцыі дамагліся ад гаспадароў слясарных майстэрань увесці 12-гадзінны працоўны дзень. Як вынік - да створанай імі Яўрэйскай незалежнай рабочай партыі перайшла большасць прафсаюзаў, а мясцовыя аддзелы былі створаны па ўсім Заходнем краі. Асноўнымі мэтамі партыі было падняцце культурнага і эканамічнага ўзроўню рабочых. Дзеля гэтага наладжваліся легальныя культурна-асветніцкія мерапрыемствы. Аднак у выніку барацбы з Бундам і пасле некалькіх няўдалых спроб вырашыць канфлікты рабочых з прадпрымальнікамі партыя самараспусцілася ў 1903 годзе.

Акрамя барацьбы супраць Яўрэйскай незалежнай рабочай партыі Бунд павінен быў весці ўпартую барацьбу супраць ідэалогіі сіянізму, які набіраў вялікую папулярнасць на Беларусі сярод яўрэйскага насельніцтва. Сусветная арганізацыя сіяністаў была створана ў 1897 годзе. У 1900 - на Беларусі дзейнічала 92 сіяністскіх гуртка, якія не сустракалі перашкод з боку ўлад. У 1902 годзе ў Мінску легальна прайшоў Усерасійскі з'езд сіяністаў (у той час, як усялякая палітычная дзейнасць у імперыі была забаронена). Мэтай сіяністаў было стварэнне яўрэйскай дзяржавы каля гары Сіён у Палесціне. У яўрэйскім асяродке няма класаў, таму няма класавай барацьбы і іншых антаганізмаў, значыцца, са стварэннем сваёй дзяржавы вырашыцца яўрэйскае пытанне - так лічылі сіяністы. Да тагож, яны выдвінулі тэзіс аб богаабранасці яўрэйскага народа, што аддавала нацыянал-фанатызмам.

Пад час ідэйнай барацьбы з “зубатаўцамі” і сіяністамі Бунд адмовіўся ад эканамізму (летам 1902 г.) і перабудаваў структуру мясцовых арганізацый, скарыстаўшы вопыт РСДРП.

На працягу 1901-1904 гадоў адбыўся значны рост колкасці выступленняў, пад час якіх выдвігаліся ўжо не толькі эканамічныя, але і палітычныя патрабаванні. Характар рабочых выступленняў пакуль яшчэ быў абарончы. Урад адказаў увядзеннем у беларускіх губернях у канцы 1901 года становішча “ўзмоцненай аховы” і рэпрэсіямі. Гэта не перашкодзіла атсвяткаваць у 1903 годзе 1 мая, а ў 1904 годзе пад час стачак фіксаваліся перастрэлкі з паліцыяй (у Магілёве). Рост незадаволенасці вызвала няўдалая вайна з Японіяй. Адначасова пашыралася агітацыйная дзейнасць партый сярод сялянства.

Рэвалюцыйныя падзеі на Беларусі ў 1905-1907 гг. Выбух народнага недавольства вызваў растрэл мірнай дэманстрацыі ў Пецярбургу 9 студзеня 1905 года. 11 студзеня ў Мінску пачалася забастоўка салідарнасці з пецярбуржцамі, у якой прынялі ўдзел большасць прадпрыемстваў горада. На працягу студзеня баставалі і мітынгавалі рабочыя 30 гарадоў Беларусі, але вясной эканамічныя патрабаванні яшчэ пераважалі над палітычнымі. Наогул, колькасць выступленняў так сама пайшла на спад. Другі этап рэвалюцыі пачаўся з 1 мая 1905 года з новага ўздыму выступленняў. Да вулічных шэсцяў і перастрэлак з паліцыяй і вайсковымі часцямі дадаліся масавыя выступленні сялянства і батракоў, якія так сама стваралі сялянскія камітэты і выступалі арганізавана (чэрвень, Навагрудскі павет). Царскі ўрад пайшоў на ўступкі. Мікалай II падпісаў маніфест аб увядзенні парламента - Дзяржаўнай Думы. Але рабочыя не атрымалі выбарчых правоў, таму сацыялістычные партыі байкатавалі выбары ў Думу і працягвалі барацьбу. У канцы верасня ў Маскве распачалася гарадская стачка, якая перарасла ў Усерасійскую - так пачаўся трэці этап рэвалюцыі. 7-17 кастрычніка дзяржава знаходзілася ў стане калапсу. Спыніліся чыгункі, прадпрыемствы, амаль не працавала сувязь. 17 кастрычніка кіраўнік урада С.Віттэ прымусіў Мікалая II падпісаць маніфест аб абвяшчэнні дэмакратычных свабод (свободы слова, друка, сходаў, саюзаў, веравызнанняў) і наданні Думе права заканадаўчай ініцыятывы. У ходзе Усерасійскай стачкі ў Расіі ствараліся Саветы для кіравання дзеяннямі, але на Беларусі супраць Саветаў былі Бунд і эсэры, таму ствараліся толькі безпартыйныя каардынацыйныя камітэты па ініцыятыве эсэраў.

18 кастрычніка 1905 года ў гарадах адбыліся шматлюдныя мітынгі і дэманстрацыі з нагоды выдання маніфеста. Але па ўзгадненню з цэнтральнымі ўладамі гэтыя дэманстрацыі былі разагнаныя з прымяненнем зброі. Расстралялі дэманстрацыі ў Віцебску і Гомелі, у Мінску пад час “курлоўскага расстрэлу” загінула каля 100 чалавек. У цэлым кастрычніцкі націск працоўных аслаб, бо сваю ролю адыграў Маніфест аб свабодах. Ад рэвалюцыі адыйшлі ліберальныя і буржуазныя дзеячы, якія цалкам дасягнулі сваіх мэтаў. На гэтым скончыўся трэці этап рэвалюцыі. Яго вынікам было стварэнне новых палітычных партый, якія пачалі палітычную дзейнасць у рамках парламенцкай барацьбы. Былі так сама легалізаваны нізавыя структуры сацыял-дэмакратычных партый, якія пачалі шырокую агітацыйную дзейнасць.

Рэвалюцыйныя партыі працягвалі барацьбу - бо галоўная іх мэта - звяржэнне самадзяржаўя не была дасягнута. На снежань была намечана ўсеагульная забастоўка, якая павінна была перарасці ва ўзброеннае паўстанне. 7 снежня пачаўся чацьвёрты этап рэвалюцыі. РСДРП, Бунд, ПСР (эсэры) выдалі зварот “Да ўсяго народа” з заклікам паўстаць супраць царызма. Агульныя забастоўкі пачаліся ў буйнейшых гарадах Беларусі. 18 снежня пачалося ўзброенае паўстанне ў Маскве. Але на Беларусі выступленні працоўных у ўзброенную форму не перайшлі. Улады адказалі вельмі жорсткімі мерамі. Былі праведзены масавыя арышты. Выступленне ў Маскве было падаўлена. Рэвалюцыйныя партыі заявілі аб часовым адступленні.

Улады спалучалі рэпрэсіі з некаторымі ўступкамі на карысць працоўных. Так, 2 снежня 1905 года была адменена крымінальная адказнасць за ўдзел у стачках, а 11 снежня згодна з законам аб выбарах у Дзяржаўную думу рабочыя атрымалі выбарчыя правы. У сакавіку 1906 года выйшлі Часовыя правілы аб стварэнні саюзаў і грамадскіх арганізацый, якія дазволілі ствараць прафесійныя саюзы. У красавіку адбыліся выбары ў Думу, і яна пачала дзейнасць з 27 красавіка 1906 года. Выбары былі непрамыя, шматступенчатыя. Законам вызначалася розная якасць галасоў выбаршчыкаў (1 голас памешчыка = 3,5 голаса буржуазіі = 15 галасам сялян = 45 галасам рабочых). Асобы, якія не мелі маёмасці, выбарчых правоў не атрымалі. Сацыял-дэмакратычныя партыі байкатавалі выбары ў першую Думу. Але сарваць выбары яны не здолелі. У выбарах удзельнічала шырокае кола партый, створаных пасля маніфеста 17 кастрычніка 1905 года.

Партыя канстытуцыйных дэмакратаў (кадэтаў) была створана на з'ездзе земскіх дзеячоў, які праходзіў у Маскве з 12 па 18 кастрычніка і пераўтварыўся ў I з'езд партыі кадэтаў. Партыя стаяла на пазіцыі будаўніцтва ў Расіі парламенцкай дзяржавы на заходні манер, выступала супраць федэралізму але дапускала культурную аўтаномію народаў імперыі.

На Беларусі дзейнічала аналагічная мясцовая партыя - Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы і Беларусі, якую ў канцы 1905 года стварыў віленскі каталіцкі біскуп Э.Роп. Гэты дзеяч вызначаўся ліберальнымі поглядамі і блізкасцю да беларускага нацыянальнага руху, быў прыхільнікам увядзення беларускай мовы ў касцёл.

Саюз 17 кастрычніка” ці акцябрысты стварылі партыю ў лістападзе 1905 года. На Беларусі былі ўтвораны адзелы ў Віцебске, Мінске, Гродна, Магілёве. Акцябрысты кантралявалі такіе выданні, як «Минская речь», «Витебский голос». Падтрымлівалі партыю мясцовае чыноўніцтва, русскае насельніцтва. Патрыя абмяжоўвалася падтрымкай выканання палажэнняў маніфеста 17 кастрычніка, адвяргала ідэю любой нацыянальнай аўтаноміі ў імперыі акрамя Фінляндыі.

На Беларусі мелі свае аддзелы іншыя арганізацыі - Партыя мірнага абнаўлення, блізкая да кадэтаў, манархічны “Саюз русского народа” (лістапад 1905 года), які ствараў “чорныя сотні” і чыніў пагромы ў яўрэйскіх гарадах, кансерватыўны Усерасійскі нацыянальны саюз (чэрвень 1908 года), які прапаведаваў ідэі нацыяналізму, гасподства рускіх у імперыі, падтрымліваў неабмежаванае самадзяржаўе.

Утвараліся і мясцовыя арганізацыі. Так, “Белорусское общество” (з 1908 года), якое складалася з ліберальнай інтэлігенцыі і заможнага сялянства, выступала за саюз з урадам супраць каталіцкіх памешчыкаў. Таварыствы “Крестьянин” і «Русский окраинный союз» (з кастрычніка 1906 года) падтрымлівалі лозунг - “Расія для рускіх і кіраваць ёю павінны рускія”. Выступалі за ліквідацыю ў краі эканамічнай перавагі “польскіх” памешчыкаў і яўрэйскай буржуазіі. Ідэі прпагандавалі праз газеты «Виленский вестник», «Минское слово».

У першую Думу ад Беларусі было абрана 36 дэпутатаў, у тым ліку 13 сялян. Пачатак дзейнасці парламента супаў з новым ростам выступленняў працоўных, якія зараз кантраляваліся прафсаюзамі. Ад Думы чакалі вырашэння зямельнага пытання, таму наглядаўся актыўны рух сярод сялянства і салдат, якія амаль цалкам паходзілі з сялянскага саслоўя. У красавіку-ліпені сходкі салдат адбываліся ў Мінску, Баранавічах, Бабруске, Брэсце, Кобрыне. Пад час працы ў Думе дэпутаты прапанавалі некалькі варыянтаў зямельнай рэформы, але яны былі з боку гледжання ўрада празмерна радыкальнымі, бо прапанавалі ліквідаваць памешчыцкае землеўладанне (праз нацыяналізацыю ці паступовы выкуп дзяржавай). Прапанаваны ўрадам праект Дума рыхтавалася адхіліць. Што цікава, дэпутаты-сяляне ад Беларусі, падманутыя сваімі землякамі, галасавалі супраць нацыяналізацыі зямлі, гэта азначае, супраць сваіх інтарэсаў. Да тагож фракцыя аўтанамістаў - куды ўвайшлі большасць абраных ад Канстытуцыйна-каталіцкай партыі Літвы і Беларусі дэпутатаў патрабавалі права на шырокае самакіраванне для Польшчы. 9 ліпеня 1906 года Мікалай II распусціў парламент, распачаў рэпрэсіі і прызначыў новыя выбары.

У гэты час прадпрымальнікі так сама пачалі аб'яднацца для супрацьстаяння стачкам і забастоўкам. Ствараліся рэгіянальныя манаполіі - сіндыкаты і таварыствы, якія эфектыўна прымянялі лакаўты - масавыя звальненні рабочых пад час забастовак ці стачак з усіх рэгіянальных прадпрыемстваў галіны.

У гэтых умовах націску на працоўных адбыліся выбары ў другую Думу. У іх прынялі ўдзел усе сацыял-дэмакратычныя партыі. Адзіным блокам на выбары пайшлі правыя арганізацыі - акцябрысты, Расійскі акраінны саюз, манархісты. У выніку ад Беларусі было абрана 15 дэпутатаў ад правага блока, 11 аўтанамістаў, 2 кадэта і 8 беспартыйных. Такім чынам, перамогу атрымалі дзве групоўкі, якія адмаўлялі ў існаванні беларускаму народу. Сацыял-дэмакратычныя партыі не здолелі правесці сваіх дэпутатаў, бо перамога іх кандадатаў аб'яўлялася несапраўднай і анулявалася. У Расіі наглядалася крыху іншая сітуацыя - там левыя партыі дамагліся значных перамог. Другая Дума дзейнічала так сама кароткі тэрмін - з 20 лютага да 3 чэрвеня 1907 года. Зноў абвастрыліся спрэчкі па аграрнаму пытанню. Але зараз партыя кадэтаў не атрымала большасці ў Думе і ўрад праігнараваў іх варыянт рэфармавання. Паколькі ў Думе ніводны бок не атрымаў перавагі, Думу палічылі няздольнай на сур'ёзныя справы і па патрабаванню правых партый распусцілі зноў. Але адначасова Мікалай II змяніў выбарчае заканадаўства (17 чэрвеня), чаго не меў права рабіць без згоды парламента, таму роспуск другой Думы лічыцца чэрвеньскім дзяржаўным пераваротам. Ім скончылася рэвалюцыя 1905-1907 гадоў. Урад перайшоў да жорсткіх метадаў у кіраванні краінай. Рэвалюцыйныя партыі, у тым ліку і БСГ, знаходзіліся ў глыбокім крызісе, так сама як і партыя кадэтаў. На базе мясцовых яе арганізацый была створана ў 1907 годзе Краявая партыя Літвы і Беларусі. Польскія памешчыкі і святары, якія ўвайшлі ў партыю, падтрымлівалі патрабаванне аб палітычным раўнапраўе палякаў і католікаў.

З 1 лістапада 1907 па 9 чэрвеня 1912 года і з 15 лістапада 1912 па 25 лютага 1917 года дзейнічалі III і IV Дзяржаўныя Думы, у якія ад Беларусі выбіраліся амаль выключна прадстаўнікі правых партый і чарнасоценных арганізацый. Гэтыя парламенты цалкам падтрымлівалі ўсе мерапрыемствы ўрада ва ўсіх сферах жыцця краіны. Па патрабаванню П.Сталыпіна, які праводзіў аграрную рэформу, у усходняй і цэнтральнай Беларусі была праведзена земская рэформа (14 мая 1911 года), якая мела значныя адрозненні ад рэформы 1864 года ў Расіі. Замест саслоўных курый выбаршчыкаў у органы земскага самакіравання стваралася дзве - “руская” і “польская”, а каб павялічыць прадстаўніцтва праваслаўнага “рускага” сялянства маёмасны цэнз для іх панізілі ў 2 разы. Гэтыя меры павінны былі недапусціць панавання ў земствах каталіцкіх “польскіх” памешчыкаў.

Падзеі рэвалюцыі садзейнічалі яшчэ большаму абуджэнню ў асяроддзі беларускага нацыянальнага руха. У маі 1907 года прайшоў настаўніцкі з'езд у Вільне, які выказаўся за навучанне на беларускай мове. З 10 лістапада 1906 года выдавалася газета на беларускай мо- ве - “Наша ніва”, якая пасля дзяржаўнага пераварота стала цэнтрам беларускага нацыянальнага руха. Для сялян рэдакцыя выдавала “Беларускі каляндар” і часопіс “Саха”. З 1912 года нашаніваўцы наладзілі выпуск грамадска-палітычнага і літаратурнага альманаха “Маладая Беларусь”. У выдавецтве “Загляне сонца і ў наша ваконца” (1908-1914 гады) выходзілі дзесяткі беларускіх кніжак. Такім чынам, беларускі рух на гэтычас абмяжоўваўся культурна-асветніцкай працай, пашырэннем сярод насельніцтва навукова-папулярных ведаў у розных галінах гаспадаркі і навукі. “Наша ніва” садзейнічала з'яўленню ў беларускаў літаратуры таленавітых паэтаў і пісьменнікаў, гордасці беларускай літаратуры.

Аднак вельмі цяжка было супрацьстаяць той прапагандзе вялікадзяржаўнага шавінізму, што існаваў на Беларусі. Улады падтрымлівалі правыя арганізацыі, садзейнічалі чарнасоценным пагромам у беларускіх гарадах. Алаль прыпыніўся сялянскі і рабочы рух. Толькі ў 1912-1914 гадах намеціўся пад'ём забастовачнай барацьбы і сялянскіх выступленняў. Увогуле, рэакцыя і рэпрэсіі на Беларусі былі больш мэтанакіраванымі і паслядоўнымі, чым у астатняй імперыі.

Эканамічнае становішча Беларусі ў 1900-1913 гг.

У пачатку XX ст. расійскі капіталізм уступіў у імперыялістычную стадыю развіцця. Яна характаразавалася высокай ступенню канцэнтрацыі вытворчасці і капіталу і ўзнікненнем манапалістычных аб'яднанняў; зліццём прамысловага і банкаўскага капіталу і ўтварэннем фінансавага капіталу; вывазам капіталу за мяжу; барацьбой паміж буйнейшымі капіталістычнымі і асобнымі міжнароднымі манаполіямі за перадзел ужо падзеленага свету.

Расійскі імперыялізм меў большую чым на Захадзе ступень манапалізацыі прамысловасці і банкаў; вываз тавараў пераважаў над вывазам капіталу; у эканоміцы існавалі высокаразвітыя формы прамысловага і банкаўскага капіталу, а адносна развіты аграрны капіталізм суіснаваў з паўфеадальным землеўладаннем і адсталай сацыяльнай сістэмай. У межах расійскага імперыялізму свае асаблівасці мела развіцце прамысловасці на Беларусі.

Крызіс 1900-1903 гг. і дэпрэсія 1904-1908 гг. Беларускія прадпрыемствы ад крызісу пацярпелі менш, чым расійскія. У 1902-1903 гг. і ў 1906 г. пачалося часовае ажыўленне. У 1904-1907 гг. - наглядалася дэпрэсія (адсутнічаў рост вытворчасці). З 1908 па 1914 гг. - эканамічны ўздым, пад час якога сярэднегадавы рост валавой прадукцыі фабрычна-заводскай прамысловасці складаў 13,9%. Вынікам крызісу стала паскарэнне канцэнтрацыі вытворчасці; выцясненне дробных прадпрыемстваў буйнымі капіталістычнымі фабрыкамі і заводамі; будаўніцтва новых прадпрыемстваў; пераабсталяванне раней пабудаваных прадпрыемстваў.

Але пераважала, як i ранней, дробная прамысловая вытворчасць, яна складала 53,5% ад агульнай, а буйная - толькі 46,5%. Не гледзячы на перавагу, дробная прамысловасць адыгрывала дапаможную ролю (бытавыя паслугі насельніцтву), буйная прамысловасць пераважала ў асноўных галінах вытворчасці.

У параўнанні з папярэднім перыядам зменаў у галіновай структуры не адбылося. На 1913 г вядучыя галіны вытворчасці на Беларусі: харчовая прамысловасць, лесанарыхтоўкі і сплаў, дрэваапрацоўчая, папяровая вытворчасць, чыгуначныя і рамонтныя майстэрні, шкляная, тэкстыльная, гарбарна-абутковая, металаапрацоўчая, запалкаваявытворчасці.

Пачалі з'яўляцца на Беларусі манапалістычныя аб'яднанні. У чэрвені 1905 г. у Мінску быў створаны Камітэт запалкавых фабрыкантаў Заходняга краю, які вызначаў манапольныя цэны на рынку, рэгуляваў вытворчасць і продаж запалак. Па прапанове Камітэта быў створаны Ўсерасійскі запалкавы сіндыкат з цэнтрам у Маскве. Адначасова дзейнічалі ў Віцебску мясцовы сіндыкат гаспадароў цагельных заводаў, у Оршы - сіндыкат піваварных заводчыкаў Паўночна-заходняга краю. У лясной і папяровай прамысловасці былі створаны Саюз лесапрамыслоўцаў Паўночна-заходняга краю. Але ўвогуле, ступень манапалізацыі была ніжэйшый, чым у Расіі.

Адначасова з утварэннем манаполій ішоў працэс акцыяніравання. На 1913 г. налічвалася 34 акцыянерныя прадпрыемствы, іх удзельная вага склала 14,8% ад усёй прамысловасці. Акцыянерныя таварыствы карысталіся падтрымкай банкаў што дазваляла праводзіць пераўзбраенне старых і будаўніцтва новых прадпрыемстваў. Акцыянернымі прадпрыемствамі былі мінская шпалерная фабрыка, буйную абутковую фабрыку “Скараход”, цэментны завод у Ваўкавыскім павеце, гродзенская тытунёвая фабрыка.

Беларуская прамысловасць прыцягвала замежныя інвестыцыі. На 1913 г. удзельная вага прадпрыемстваў з замежным капіталам склала 6,7%. У лесаапрацоўке пераважаў германскі капітал (ст. Калодзішчы, лесапільна-фанерны завод нямецка-аўстрыйскага таварыства). У тэкстыльнай прамысловасцi пераважаў бельгійскі і французскі капітал. Першым належыла льнопрадзільная фабрыка “Дзвіна”; французы валодалі шоўкакруцільнымі фабрыкамі; аўстрыйскі капітал кантраляваў Высачанскую льнопрадзільную фабрыку. Выкарыстоўванне замежнага капіталу садзейнічала пераўзбраенню прадпрыемстваў, росту вытворчасці, росту збыту прадукцыі за мяжу.

У 1900-1913 гг. рост прамысловай вытворчасці на Беларусі адбыўся галоўным чынам за кошт буйной прамысловасці. Уся прамысловасць давала ў 1913 г. ужо 20,4% нацыянальнага даходу, што на 5,4% болей, чым у 1900 годзе. Але прамысловае развіцце Беларусі адставала ад Расіі. На душу насельніцтва прадукцыі атрымлівалася ў 2 разы менш. Беларускія рабочыя складалі ў 1913 г. толькі 3,5% ад усерасійскага пралетарыяту.

Гарады, гарадское насельніцтва

У першыя дзесяць год стагоддзя вызначыліся галоўныя прамысловыя цэнтры Беларусі. Гэта: Мінск з 69 цэнзавымi (буйнымі) прадпрыемствамi і 5.097 рабочымі (1913 г.).; Віцебск - 45 буйных прадпрыемстваў з 3.886 рабочымі; Гродна - 19 цэнзавых прадпрыемстваў з 2.342 рабочымі; Пінск, Гомель, Магілёў, Брэст, Барысаў, Мазыр, Смаргонь, Копыль і Орша - прамысловыя цэнтры з некалькімі прадпрыемствамі цэнзавай прамысловасці. Усяго на прадпрыемствах цэнзавай прамысловасці ў 1913 г. налічвалася 57 тыс. рабочых. Агульная колькасць наёмных работнікаў дасягнула 514 тыс. чалавек разам з сельскагаспадарчымі рабочымі, якіх налічвалася каля 114 тыс.

У нацыянальным складзе буржуазіі і пралетарыяту змен у пааўнанні з папярэднім перыядам, не адбылося. Доля беларускай буржуазіі складала каля 2% ад усёй колькасці беларусаў, ці каля 20 тыс. чалавек.

Дабрабыт насельніцтва Беларусі. Сярэднегадавы заробак фабрычна-заводскіх рабочых у 1901 г. склаў 157,9 руб., а ў 1904-1913 гг. у сярэднім 210,4 руб. Выдаткі на жыллё і харчаванне складалі 2/3 заробку. Цэны на галоўныя прадукты на першы погляд былі невялікімі, але ў спалучэнні з мізерным заробкам гэтая перавага Расіі зыходзіла ў нікуды.

У гэты перыяд урад вымушаны быў прыняць шэраг законаў аб паляпшэнні ўмоў працы рабочых. 2 чэрвеня 1903 г. быў прыняты закон аб дапамозе рабочым, што пацярпелі ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці. У 1902-1903 гг. было прынята заканадаўства па рэгуляванні ўзаемаадносін гаспадароў і рабочых у рамеснай вытворчасці. У 1912 г. Дзяржаўнай Думай быў адобраны (павінен пачаць дзейнічаць з 1914 г.) закон аб страхаванні рабочых ад няшчаснага выпадку ці хваробы. Але гэты закон распаўсюджваўся толькі на рабочых цэнзавай прамысловасці, і на Беларусі пад яго дзейнасць падпадала толькi каля 20% працоўных.

Сельская гаспадарка Беларусі на пачатак XX ст. Сталыпінская аграрная рэформа на Беларусі

На пачатак XX ст. Расія ператварылася ў адну з галоўных краін-экспарцёраў хлеба ў Еўропу. Акрамя таго, яна вывозіла іншую прадукцыю сельскай гаспадаркі, вялікая колькасць якой атрымлівалі і на беларускай зямлі. Экспарту прадукцыі з Беларусі садзейнічала яе блізкае знаходжанне да рынкаў збыту і добрыя шляхі зносін. Аднак гэтыя поспехі адбываліся на фоне невырашанага аграрнага пытання (захоўвалася феадальнае землеўладанне іфеадальныя парадкі на вёсцы). Абвастрыліся гэтыя супярэчнасці пад час рэвалюцыі 1905-1907 гг. Менавіта зямельнае пытанне стала падставай да разгону першых дзвух Дзяржаўных Думаў. Патрабавалася правесці неадкладныя рэформы на вёске.

3 лістапада 1905 г. Мiкалай II падпiсаў маніфест аб адмене выкупных плацяжоў з сялян, па якому з 1 студзеня 1907 г. поўнасцю адмяняліся выкупныя плацяжы. Зямля стала ўласнасцю домагаспадара ці абшчыны (пры абшчынным землеўладанні).

А ўказ 9 лістапада 1906 г. (з 14 чэрвеня 1910 г. - дзяржаўны закон) абвясціў асноўныя прынцыпы рэформы сельскай гаспадаркі. Урадаваму праекту рэформ на вёске быў супрацьпастаўлены больш радыкальны праект, распрацаваны дэпутатамі Дзяржаўнай думы, але ён быў адвергнуты, а Першая і Другая Думы распушчаны Мікалаем II.

Урадавая рэформа мела пэўныя эканамічныя і палітычныя мэты, сярод якіх - разбурэнне абшчыны, замацаванне прыватнай зямельнай уласнасці, стварэнне “сярэдняга” сялянскага класа - асноўнай сацыяльнай апоры рэжыму. Сялянскі пазямельны банк аказваў фінансавую падтрымку рэформы (купля і продаж зямлі, выдача сялянам ссуд і крэдытаў). У сакавіку 1911 г. на Беларусі (у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях) былі ўведзены земствы, што павінна было спрыяць правядзенню рэформы.

Сталыпінскай праграмай перабудовы вёскі прадугледжвалася:

· разбурэнне сельскай абшчыны. Указ 9 лістапада 1906 г. дазваляў селяніну-абшчынніку патрабаваць часткі абшчыннай зямлі ў прыватную ўласнасць. З 1910 г. выхад з абшчыны стаў абавязковым;

· насаджэнне хутарскіх ці адрубных сялянскіх гаспадарак. Для прапаганды хутарской формы гаспадарання ствараліся паказальныя хутары, ішла прапаганда хутарской гаспадаркі праз СМІ;

· агратэхнічная адукацыя сялянства, дапамога сялянам у ўвядзенні перадавых на той час тэхналогій. Заахвочвалася кааперыраванне, наём на службу (земствамі) аграномаў і спецыялістаў сельскай гаспадаркі, прапагандавалася вогнестойкага будаўніцтва, праводзілася меліярацыя і г.д.;

· разнастайная, у тым ліку матэрыяльная дапамога сялянам, перш за ўсё заможным гаспадаркам;

· добравольнае перасяленне малазямельных і беззямельных сялян у Сібір, на Паўночны Каўказ і ў Сярэднюю Азію;

· пашырэнне грамадзянскіх правоў сялян, адмена для іх цялесных пакаранняў, дазвол свабоды выбару месца пастаяннага жыхарства і інш.

Пад час правядзення рэформы на Беларусі наглядаліся некаторыя адметнасці. Хутка праводзілася землеўпарадкаванне, бо 60% агульнай зямельнай плошчы да пачатку рэформы ўжо было ў прыватным землеўладанні, а 34% складалі сялянскія надзельныя землі. На Беларусі меўся вялікі дваранскі зямельны фонд (памешчыцкае непрацоўнае землеўладанне). Менавіта за кошт яго скарачэння павінна было расці сялянскае землеўладанне.

На Беларусі хутчэй разбураліся абшчыны. У Магілёўскай губерні да 1915 г. з абшчын выйшла больш паловы абшчыннікаў, у Віцебскай амаль трэць. У Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губернях на пачатак рэформы абшчын наогул не існавала. Але рассяленне на хутары ішло марудна, з прычыны малазямелля і вялікасямейнасці. Да 1916 г. было створана каля 128 тыс. хутароў і адрубоў, а гэта толькі 12% ад колькасці сялянскіх двароў. Тым не меньш, гэты было ў межах сярэднягя паказчыка па імперыі.

Перасяленне сялян у іншыя рэгіёны павінна было вырашыць галоўную праблему беларускай вёскі - яе перанаселенасць, асабліва ў усходняй частцы Беларусі. Да 1914 г. з Беларусі па праграме перасялення выехала каля 350 тыс. чал., з іх вярнуўся кожны дзесяты. На новых месцах цалкам адсутнічала інфраструктура - не было ўрачоў, школ, дарог і г.д., не кожны змог прыстасавацца ў такіх цяжкіх умовах. Існаваў і другі напрамак эміграцыі беларусаў - краіны Захаду (ЗША, Канада, Германія, Аргенціна, Бразілія). Выязджалі і сяляне, і гараджане (галоўным чынам бегла яўрэйскае насельніцтва ад дзяржаўнага антысемітызму і пагромаў), як на пастаяннае жыхарства, так і на часовыя заробкі (заробленыя грошы выкарыстоўвалі на пакупку зямлі і інвентару). Да 1913 г. выехала 1,5 млн. чалавек, вярнулася 600 тыс.

Урад на Беларусі працягваў, як і раней, праводзіць мерапрыемствы па пашырэнні рускага землеўладання. Быў створаны “асобны фонд для ўладкавання рускіх пасяленцаў у Паўднева-Заходнім краі”, які фарміраваўся за кошт казённых зямель. Адначасова Дзяржаўны банк не даваў крэдытаў мясцовым землеўладальнікам каталіцкага веравызнання.

Значная роля роля ў рэфармаванні вескі адводзілася Сялянскаму пазямельнаму банку. Ён праводзіў аперацыі па пакупке сялянамі зямлі. Галоўнымі прадаўцамі зямлі былі памешчыкі, бо ў у Дваранскім банку было закладзена 52% памешчыцкай зямлі, і банк ужо не падзяваўся на вяртанне выдадзеных пад залог маёнткаў грошаў. Акрамя дваран, прадаўцамі зямлі былі купцы, мяшчане, малазямельныя сяляне-абрубшчыкі. Галоўнымі пакупнікамі зямлі былі заможныя сяляне, дробнае сельскае чыноўніцтва. За 10 гадоў рэформы ў пяці беларускіх губернях Сялянскім банкам было прададзена з выдзяленнем ссуд і за наяўны разлік каля 250 тыс. дзесяцін зямлі на суму 20,5 млн. руб., галоўным чынам прыватным асобам пад хутары. Для куплі зямлі сялянам-адзіночкам даваўся крэдыт.

У выніку рэформы памешчыцкае землеўладанне захавалася, але яго доля скарацілася да 47% агульнай зямельнай плошчы. Яшчэ большая частка памешчыкаў перайшла на капіталістычныя формы гаспадарання - увялі шматполле, прымянялі жалезные плугі, сельскагаспадарчыя машыны, мінеральные ўгнаенні, наёмную рабочую сілу. У капіталістычных памешчыцкіх гаспадарках павысілася ўдзельная вага малочнай і мясной жывёлагадоўлі, свінаводства, садаводства, льнаводства.

Адбыўся істотны рост сялянскай гаспадаркі. Яна давала каля 90% збору збожжа і бульбы. Пад тэхнічныя культуры і бульбу сяляне адводзілі зямлі болей, чым памешчыкі. Сялянам належала 95% коней і буйной рагатай жывёлы. Адбылася канцэнтрацыя зямлі ў руках заможных сялян, а гэта ўмова перабудовы сельскай гаспадаркі на буржуазны лад. Сельскагаспадарчая буржуазія пераважна была беларускай. Сераднякі складалі 20% ад сялянскіх двароў, заможныя 12%.

Узрасла ўраджайнасць асноўных культур. Гродзенская губерня займала першае месца па ўраджайнасці жыта, Мінская - трэцяе, Віленская - пятае, Магілёўская - адзінаццатае сярод губерняў Еўрапейскай Расіі. У беларускіх губернях пашыралася перапрацоўка жывёлагадоўчых прадуктаў, траванасенне, карыстанне с/г машынамі. Павялічыўся экспарт с/г прадукцыі. За 1900-1913 гг. малочных прадуктаў вывезлі на 20,8%, мяса на 193,6%, льновалакна на 18% больш. У 1913 г. вывезена 9.671 тыс. вёдраў спірту (68% ад вырабленага на Беларусі).

Адбыўся рост капіталаў у таварыствах узаемнага крэдытавання, створаных беларускімі сялянамі, выраслі і колькасць таварыстваў да 2046 (1913 г.) з сумай укладаў 53 млн. руб. Сельскагаспадарчая кааперацыя была спажывецкай, вытворчай, крэдытнай, збытавай, развіваліся іншыя формы кааперавання.

Рэформа спрыяла распаду сялянскай абшчыны, надзелу сялян прыватнай зямлёй, паляпшэнню структуры сялянскай гаспадаркі і яе матэрыяльнага дабрабыту, пашырэнню праслойкі заможных гаспадароў і росту вясковага пралетарыяту. Але яна не змагла карэнным чынам змяніць паўфеадальны характар беларускай вёскі і паставіць яе на заходнееўрапейскі ўзровень.

Развіццё транспарту, унутранага і знешняга гандлю, фінансава-крэдытнай сістэмы

Развіцце інфраструктуры Беларусі прама залежала ад поспехаў у развіцці прамысловасці і стратэгічнага палажэння края ў Расійскай імперыі. Будаўніцтва чыгунак у пачатку стагоддзя ішло больш павольна, чым у папярэдні перыяд. Быў пабудаваны адрэзак Пецярбургска-Адэскай дарогі ад Віцебска да Жлобіна, лінія Балагое-Полацк-Маладзечна-Седлецк. Уводзілі ў эксплуатацыю другія калеі раней пабудаваных дарог. На 1913 г. па насычанасці чыгункай на 1000 км2 тэрыторыі Беларусь у 1,8 раза перавышала сярэдні паказчык па еўрапейскай часткі імперыі.

У развіцці гаспадаркі края чыгунка адыгрывала вялікую ролю. Дзякуючы ёй паскаралася распрацоўка і выкарыстанне прыродных багаццяў; спрыяльныя ўмовы для развіцця атрымлівала прамысловасць і сельская гаспадарка; пашыраўся прыток капіталу і сфера яго прымянення; вузлавыя станцыі хутка раслі і ператвараліся ў прамысловыя гарады.

Водны транспарт атрымаў другараднае значэнне з развіццём чыгунак, аднак меў спрыяльныя ўмовы для далейшага развіцця. Па насычанасці рачнымі шляхамі Беларусь у 3 разы перавышала паказчыкі па Еўрапейскай Расіі. Параходнае суднаходства існавала на ўсіх буйных рэках Беларусі. Дзеля бяспечнасці суднаходства праводзіліся мерапрыемствы па ачыстцы руслаў рэк. Вялікую ролю рэкі мелі для сплава леса.

Шашэйныя дарогі дзяржаўнага значэння злучалі прамысловыя і адміністрацыйныя цэнтры рэгіёну з іншымі рэгіенамі імперыі і замежнымі краінамі. Роля дорог узрасла з развіццём аўтамабільнага транспарту. Дзякуючы развітай транспартнай сетцы і спрыяльнаму геаграфічнаму становішчу, Беларусь стала важным рэгіёнам, які злучаў прамысловыя цэнтры Расійскай імперыі паміж сабой і з прамысловаразвітай Еўропай. Беларусь актыўна ўдзельнічала ў міжнародным гандлі.

Беларусь была не толькі пасрэднікам, але і сама вывозіла шэраг тавараў. Экспарт лёну склаў 1/6 ад агульнарасійскага, шмат экспартавалі леса і прадукцыі лесаапрацоўкі, прадукцыі сельскагаспадарчай прамысловасці: масла, хлеба, яек, сыра, жывой і забітай птушкі, садавіны. Вываз малочных прадуктаў за першыя 10 гадоў стагоддзя вырас на 1/5, мяса амаль у тры разы. Сельскагаспадарчыя машыны і прылады вытворчасці мясцовых прадпрыемстваў вывозіліся ва ўсходнім напрамку. На Беларусь увозілі: загатоўкі і сталь для перапрацоўкі на мясцовых заводах; сельскагаспадарчыя машыны з Захаду; пшаніцу.

Унутраны гандаль. Галоўнае месца ў ім заняў аптовы і рознічны гандаль, якім займаліся 220 буйных гандлёвых дамоў і акцыянерных таварыстваў (1913 г.). Дапаможную ролю мелі ярмаркі і базары. У 1913 г. налічвалася, 55.300 сярэдніх і дробных гандлёвых прадпрыемстваў - ларкоў, палатак, тракціраў, крам і г.д. Галоўным чынам яны былі прыватнакапіталістычнымі, толькі 1/5 належыла да дзяржаўна-капіталістычнага сектара.

Хоць рост рознічнага тавараабароту аперажаў агульнарасійскія тэмпы, на душу насельніцтва ён быў амаль у 2 разы меней. У горадзе тавараабарот быў у 18 разоў большы, чым на вёске, а 1/3 тавараабароту - гэта продаж алкагольных напоеў.

Значна паспрыяла развіццю гандлю грашовая рэформа 1895-1897 гг., якая ўвяла залаты монаметалізм і стабілізавала грашовую сістэму Расійскай імперыі. У абарачэнні былі ўведзены папяровыя крэдытныя білеты ад 1 да 50 руб., якія свабодна разменьваліся на золата, залатыя, сярэбраныя і медныя манеты. Беларусь з'яўлялася рэгіёнам-донарам у выкананні джярбюджэту імперыі, тут збіралася на 1/3 дзяржаўных падаткаў больш, чым выдаткоўвалася на мясцовыя расходы. Так, за 1900-1913 гг. было сабрана 879 млн. руб., выдаткавана 588 млн. руб. Асноўнымі крыніцамі даходаў былі чыгунка, акцызы, пошліны, віна-водачная манаполія, у той час як прамысловасць, гандаль і грашовыя капіталы абкладаліся нязначнымі падаткам. Мясцовыя бюджэты папаўняліся за кошт абкладання нерухомай маёмасці.

У пачатку XX стагоддзя склалася шматступенчатая сістэма крэдытных устаноў. На чале яе стаялі губернскія аддзяленні Дзяржаўнага банка, якія абапіраючыся на бюджэтныя і эмісійныя рэсурсы абслугоўвалі буйны гандль і камерцыйныя банкі. На Беларусі дзейнічала каля 20 камерцыйных банкаў, як мясцовых, так і агульнарасійскіх, гэта - Руска-Азіяцкі, Азоўскі, Злучаны, Руска-Французскі, Віленскі камерцыйны банк. Капіталы яны ўкладвалі праз пасрэднікаў - прыватныя банкірскія канторы, што ўкладвалі атрыманыя ад банкаў сродкі (кароткатэрміновыя пазыкі) ў прамысловасць і гандаль. Так адбывалася зрошчванне банкаўскага капіталу з прамысловым капіталам праз пасрэдніцтва агентаў фінансавага капіталу. Такая сістэма выклікала развіццё яшчэ аднаго тыпа крэдытных устаноў - таварыстваў узаемнага крэдыту.

На працягу 1900-1913 гг. эканоміка Беларусі зрабіла значныя поспехі. Нацыянальны даход вырас удвая, дасягнуўшы 1 млрд руб. Капіталістычныя формы гаспадарання замацаваліся ў прамысловасці, аграрным сектары, будаўніцтве, гандлі, фінансавай і іншых сферах. Але Беларусь і ў 1913 г. працягвала заставацца ў Расійскай імперыі пераважна аграрным раёнам.

Кантрольныя пытанні да тэмы

1. Якія наступствы для рабочага руху меў сусветны эканамічны крызіс?

2. Якія палітычныя партыі мелі найболшы аўтарытэт на Беларусі напярэдадні 1905 года?

3. Што такое “зубатаўшчына”? Як гэты рух праявіўся на Беларусі?

4. Чаму на Беларусі не ствараліся Саветы? Якія органы займаліся каардынацыяй дзейнасці партый?

5. Якія партыі былі створаны пасля абвяшчэння Маніфеста 17 кастрычніка 1905 г.? Якія партыі мелі мясцовыя адзяленні на Беларусі?

6. Што стала падставай для роспуска першых Дзяржаўных Дум?

7. Якія асаблівасці меў нацыянальны рух пасля дзяржаўнага пераварота 1907 года?

8. Якія працэсы наглядаліся ў азвіцці прамысловасці Беларусі?

9. Якія асноўныя накірункі мела ўрадавая аграрная праграма?

ТЭМА 5. БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД ГЛАБАЛЬНЫХ СУСВЕТНЫХ ПЕРАЎТВАРЭННЯЎ. ПЕРШАЯ СУСВЕТНАЯ ВАЙНА, РЭВАЛЮЦЫЯ 1917 г. НА БЕЛАРУСІ. ГРАМАДЗЯНСКАЯ ВАЙНА І ЎСТАЛЯВАННЕ САВЕЦКАЙ УЛАДЫ

Лекцыя 5. Беларусь у перыяд глабальных сусветных пераўтварэнняў. Першая сусветная вайна, рэвалюцыя 1917 г. на Беларусі. Грамадзянская вайна і ўсталяванне савецкай улады

Асноўныя паняцці:

ваенна-палітычны саюз; Антанта; Траісты саюз; Стаўка; “Наша ніва”; Свянцянскі прарыв нямецкай арміі; Нарачанская наступальная аперацыя; Баранавіцкая наступальная аперацыя; акупацыя; «сухі» закон; мабілізацыя; люмпенізацыя; дэзертырства; Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны; Беларускі народны камітэт; газета “Гоман”; “Дзянніца”; Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя; Петраградскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў; Часовы ўрад; I з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый; “сепаратызм”; II з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый; Цэнтральная ваенная беларуская рада; Цэнтральная рада беларускіх арганізацый; Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя; карнілаўскі мяцеж; Устаноўчы сход; Камітэт выратавання рэвалюцыі; Ваенна-рэвалюцыйны камітэт; Заходняя вобласць; Аблвыкамзах; СНК Заходняй вобласці і фронту; губсаўнаргас; хлебная манаполія; Дэкрэт аб зямлі; камуны.

Беларусь у гады першай сусветнай вайны

У пачатку XX стагоддзя ў Еўропе склалася два ваенна-палітычных саюза - Антанта (Англія, Францыя, Расія) і Траісты саюз (Германія, Аўстра-Венгрыя, Італія). Краіны Траістага саюза, асабіста Германія, лічылі, што яны несправядліва абдзелены калоніямі і рынкамі збыту. Краіны ўпарта рыхтаваліся да вайны. Зачэпкай для яе з'явілася забойства тэрарыстамі наследнага прынца Аўстра-Венгрыі, эрцгерцага Фердынанда. 1 жніўня 1914 года пачаліся ваенныя дзеянні, у якія хутка ўцягнулася 33 краіны з насельніцтвам 1,5 млрд. чалавек. З 5 жніўня 1914 г. ў беларускіх губернях увялі ваеннае становішча. У Баранавічах размясцілі Стаўку вярхоўнага галоўнакамандуючага. Большасць палітычных сіл падтрымалі вайну і шавіністычны настрой, які вітаў у паветры. Партыя эсэраў стварыла ў заходніх губернях Ваенна-рэвалюцыйны саюз, які дзейнічаў у арганізацыях, што абслугоўвалі фронт. “Саюз...” заклікаў устрымацца ад распаўсюджвання рэвалюцыйных пракламацый. Толькі “Наша ніва” (значыць БСГ) і бальшавікі асудзілі ваенныя дзеянні, аднак па розных прычынах. Праз год вайна прыйшла на Беларусь. У жніўні 1915 года немцы захапілі Гродна і Вільна. Стаўка была перанесена ў Магілёў. 9 верасня 1915 года нямецкія войскі прарвалі фронт каля Свянцян, у выніку да кастрычніка яны захапілі тэрыторыю вакол возера Нарач, амаль усю тэрыторыю Віленскай і Гродзенскай губерняў.

Ліквідаваць наступствы Свянцянскага прарыва нямецкай арміі павінна было наступленне рускай арміі летам 1916 года. Аднак яно было дрэнна падрыхтавана, пачалося раней прызначанага тэрміну па просьбе саюзнікаў, якія цярпелі паражэнне пад Вердэнам. З гэтых прычын Нарачанская наступальная аперацыя рускай арміі была амаль безвыніковай. Страты арміі склалі каля 90 тыс. чалавек.

Безвынікова скончылася і Баранавіцкая наступальная аперацыя ў червені-ліпені 1916 года. Пасля гэтага лінія фронту стабілізавалася да канца 1917 года. Пад акупацыяй аказалася чацьвёртая частка Беларусі, якая была ўключана ў склад “зямлі Обер-Ост”. Акупацыйны рэжым характаразаваўся ўзмоцненай эканамічнай эксплуатацыяй рэгіёна з наступнай яго каланізацыяй.

Ва ўмовах вайны на Беларусі эканамічная сітуацыя мела свае адметнасці. Тэрыторыя Беларусі была падзелена на дзве часткі - заходнюю пад нямецкай акупацыяй, і ўсходнюю, якая кантралявалася рускай арміяй. На Заходнім фронце было каля 1,5 млн. салдат і афіцэраў, утрыманне іх было ўскладзена на беларускую гаспадарку. На акупаванай намцамі тэрыторыі быў устаноўлены рэжым канфіскацый (сістэма падаткаў і штрафаў). Натуральны падатак уключаў воўну, авёс, скуры, масла, метал, паперу і інш. Падаткамі абкладаліся бойні, рынкі, відовішчныя ўстановы, бальніцы і г.д.

Шырокі размах набыло бежанства. Яно было вынікам прымусовага высялення сялян з пакідаемых арміяй тэрыторый (маёмасць знішчалася ваеннымі) і дабравольнага перасялення. Колькасць бежанцаў дасягнула 1,3 млн. чалавек. Перасяленне беларускіх гарадоў выклікала скучанасць, рост цэн на харчаванне, эпідэміі тыфу і халеры. У кастрычніку 1915 г. быў дадзены загад перасяліць бежанцаў у прымусовым парадку за Днепр.

Рэгулярна праходзіла мабілізацыя мужчынскага насельніцтва. У армію была мабілізавана палова мужчын ва ўзросце 18-40 гадоў. 3 тых, хто застаўся, на патрэбы фронту працавала 80%. Але паменшылася смяротнасць насельніцтва дзякуючы ўвядзенню «сухога» закону.

Наглядаўся крызіс цывільнай прамысловасці. Былі парушаны эканамічныя сувязі, пачаліся перабоі ў забеспячэнні сыравінай, палівам, збыцці гатовай прадукцыі. Па гэтых прычынах адразу закрылася 20% прадпрыемстваў. Дрэнна працаваў транспарт. Колькасць прадпрыемстваў цэнзавай прамысловасці ў 1917 г. у параўнанні з 1913 г. ва ўсходняй частцы Беларусі скарацілася ў 2,7 раза. Грамадзянская вытворчасць прамысловасці складала ўсяго 1/7-1/6 ад даваеннага ўзроўню.

Дрэнна была арганізавана эвакуацыя прамысловасці. З заходніх губерняў Беларусі вывезены толькі асобныя заводы і фабрыкі, з Мінскай губені - 24 прадпрыемствы. На Беларусь вывозіліся прадпрыемствы з Прыбалтыкі і Польшчы.

Адбыўся рост ваеннай вытворчасці за кошт цывільных галін прамысловасці. Металаапрацовачныя, лесаапрацовачныя, абутковыя, тэкстыльныя, швейная, харчовая прадпрыемствы выконвалі вайсковыя заказы, пашыралі вытворчасць і павялічвалі колькасць рабочых. На пачатак 1917 г. з 134 буйных прадпрыемстваў 79 працавалі па забеспячэнні арміі. З'явіліся новыя спецыялізаваныя ваенныя прадпрыемствы. У Полацку - авіяцыйна-аўтамабільная майстэрня, у якой праводзіўся капітальны рамонт рухавікоў. Бабруйску і Нова-Беліцы - аружэйныя майстэрні. Будаваліся новыя чыгункі: Жлобін-Оўруч (1915 г.), Уручча-Слуцк (1916 г.). Вялася рэканструкцыя старых чыгуначных ліній, пашыралася іх прапускная здольнасць.

У сельскай гаспадарке скараціліся пасяўныя плошчы, таго што ў 1917 г. 1/3 сялянскіх гаспадарак Віцебскай губерні аказаліся без работнікаў - мужчын. У сялян адбіралі каней, кароў, фураж, хлеб. Сяляне вярталіся да натуральнай гаспадаркі. Адначасова цэны на прадукты харчавання і асноўныя прамысловыя тавары ўзраслі ў 2-7 разоў, квартплата ўзрасла ў 2 разы.

Збядненне насельніцтва прывяло да люмпенізацыі і росту рэвалюцыйных настрояў. Аднак рабочы рух на Беларусі напярэдадні лютага 1917 года амаль спыніўся з прычыны жорсткага падаўлення любых выступленняў, у тым ліку з дапамогай армейскіх частак. Асабліва ўлады клапаціліся аб бесперабойнай працы чыгункі - тут ствараліся Камітэты надзвычайнай аховы. Але сялянскі рух пашыраўся, сяляне адмаўляліся выконваць ваенныя павіннасці і прымусовыя работы. Паралельна сялянскаму руху шырыліся антываенныя настроі ў войску. Масавы характар атрымала дэзертырства з фронту. У кастрычніку 1916 года ў Гомелі на размеркавальным пункце адбылося паўстанне амаль 4 тыс. салдат і матросаў, незадаволеных навінамі з дому і з фронта. Паўстанне падавілі з дапамогай маральна-вытрыманых армейскіх часцей.

Ва ўмовах вайны левыя партыі палітычнай актыўнасці не праяўлялі, бо яны, за выключэннем бальшавікоў, падтрымалі ўрад. А ў бальшавікоў не было адзінай арганізацыі на Беларусі, камітэты РСДРП напярэдадні вайны былі разгромлены паліцыяй.

Нацыянальны рух так сама зведаў пэўныя цяжкасці ў сваім далейшым развіцці. У 1915 годзе было створана Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, якое мела некалькі мясцовых аддзелаў - найбольш уплывовыя ў Вільні і Мінску. Гэта была першая легальная беларуская нацыянальная грамадская арганізацыя, дазволеная ўладамі. Галоўнай мэтай лічылася дабрачынная дзейнасць, аднак таварыства здолела займацца і культурна-асветніцкай дзейнасцю. Так, па ініцыятыве мінскага аддзела Таварыства на базе адной з танных сталовак для бежанцаў была створана “Беларуская хатка” - клуб беларускіх дзеячаў культуры. У дзейнасці мінскага аддзела бралі ўдзел У.Галубок, А.Смольскі, А.Лявіцкі, Зм. Бядуля, Я.Лёсік, З.Верас і інш. Мясцовы адзел у акупаванай Вільне займаўся пераважна справамі стварэння адукацыі на беларускай мове. Там жа, у Вільні, захопленай немцамі, пачаў дзейнасць Беларускі народны камітэт, лідэры якога браты Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Ластоўска выказваліся спачатку за адраджэнне ВкЛ, а потым за незалежнасць Беларусі ў этнічных межах беларускага народа. Пытанне аб стварэнні незалежнай Беларусі дзеячы БНК уздымалі на Стакгольмскай і Лазанскай канферэнцыях народаў Расіі. На незалежніцкіх пазіцыях стаяла газета “Гоман”, якая выхадзіла ў акупаванай Вільні пад рэдакцыяй Вацлава Ластоўскага. Нямецкія акупацыйныя ўлады з цікавасцю ставіліся да нацыянальных праблем беларусаў, але ніякіх практычных крокаў для вырашэння “беларускага пытання” не прадпрымалі.

У Расійскай імперыі сярод бежанцаў так сама актывізавалася беларускія нацыянальныя дзеячы. Больш за мільён беларускіх бежанцаў знаходзілася ў цэнтральных рускіх губернях і на Паволжы. У Маскве, Петраградзе, Казані, Тамбове, Саратаве, Калуге, Самары і іншых гарадах ствараліся беларускія суполкі. Ва ўмовах вайны ўрад змягчыў нацыянальную палітыку. З кастрычніка 1916 года ў Петраградзе з дазволу МУС пачалі выдавацца газеты - дэмакратычная “Дзянніца” (З.Жылуновіч) і клерыкальная “Светач” (Э.Будзька). Пасля семага нумара “Дзянніца” была зачынена ўладамі па абвінавачванню ў службе інтарэсам Германіі.

Ва ўмовах эканамічнага крызісу адбывалася хуткая люмпенізацыя большай часткі насельніцтва. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя ў Беларусі прайшла без асаблівах складанасцей, 2-8 сакавіка 1917 г. царская адміністрацыя была ліквідавана ва ўсіх значных цэнтрах Беларусі.

Беларусь у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года

З 23 па 27 лютага ў Петраградзе ў выніку масавых выступленняў працоўных, якія перараслі ва ўсеагульную стачку, да якой далучыліся салдаты Петраградскага гарнізона, імератар Мікалай ІІ адрокся ад трона. Па прыкладу рэвалюцыі 1905 года 27 лютага ў Петраградзе быў створаны Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, у якім большасць месцаў атрымалі меньшавікі і эсэры. Дэпутаты Савета імкнуліся авалодаць уладавымі функцыямі. Аднак кіраўніцтва Савета лічыла, што ўлада павінна належыць Дзяржаўнай Думе. 2 сакавіка з прадстаўнікоў Думы быў створаны Часовы ўрад, у склад якога ўвайшлі кадэты і акцябрысты, а так сама адзін сацыяліст - А.Керанскі. Петраградскі Савет кантраляваў дзейнасць Часовага ўрада. У краіне склалася сітуацыя “двоеўладдзя”. Аднак на Беларусі сітуацыя была яшчэ больш заблытанай.

У пачатку сакавіка ў губернскіх цэнтрах і галоўных беларускіх гарадах былі створаны Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў па прыкладу Петраграда. Так, Мінскі Савет быў створаны на працягу 4-6 сакавіка, 6 сакавіка - Гомельскі, 8-га - Віцебскі і г.д. У Мінску Савет узначаліў меньшавік Б.Позен, у іншых саветах большасць так сама мелі эсэры ці меньшавікі. Мінская міліцыя пад кіраўніцтвам бальшавіка М.Фрунзе хутка правяла мерапрыемствы па захаванню парадку і недапушчэнню беспарадкаў і правакацый. Усе Саветы прызналі кіруючую ролю Петраградскага Савета і Часовага ўрада - пытанні аб нацыянальным самавызначэнні нават не падымалася. Саветы актыўна ўдзельнічалі ў стварэнні мясцовай сістэмы кіравання Часовага ўрада. 4 сакавіка з прадстаўнікоў Гарадской думы, Саюза гарадоў, Земскага саюза, мясцовых Ваенна-прамысловых комплексаў, духавенства, палітычных партый быў створаны Часовы грамацкі камітэт парадка, які цалкам падтрымліваў Часовы ўрад і прыняў удзел у фарміраванні вертыкалі ўлады, падпарадкаванай Часоваму ўраду. Так, Мінскім губернскім камісарам быў прызначаны кадэт Б.Самойленка, былы старшыня губернскай земскай управы, а гарадскім камісарам былы гарадскі галава Б.Хржанстоўскі. Актыўную дзейнасць з гэтай нагоды развярнула партыя кадэтаў, якая па сутнасці атрымала статус кіруючай партыі. Колькасць мясцовых аддзяленняў на Беларусі павялічылась з 7 да 30 на восень 1917 года. Палітычная праграма кадэтаў складалася з патрабаванняў ліквідаваць двоеўладдзе, склікаць пасля вайны Устаноўчы сход - які вызначыць палітычны лад ў Расіі (прыме канстытуцыю), вырашыць аграрнае пытанне і неабходнасць іншых рэформаў. Кадэты прызналі права на культурна-нацыянальнае самавызначэнне народаў Расіі (права на аўтаномію), аднак беларусаў асобным народам не лічылі, знаходзячыся пад уплывам імперскай канцэпцыі “заходнерусізма”. Кадэты аб'явілі вернасць саюзніцкім абавязкам Расіі і ўзялі курс на працяг вайны. Гэта праграма не знайшла падтрымкі сярод салдат і рабочых і асабліва сялян - таму паступова партыя эвалюцыявала да ідэі ваеннай дыктатуры і моцнай улады.

...

Подобные документы

  • Нацыянальнае самавызначэнне Беларусі. Абвяшчэнне Народнай Рэспублікі. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Палітыка "Ваеннага камунізму". Беларусь у час савецка-польскай вайны 1919–1920 гадоў. Гаспадарка ў час грамадзянскай вайны.

    реферат [29,0 K], добавлен 25.01.2011

  • Пад'ём польскага нацыянальна-вызвольнага руху і паўстанне 1863 г. Адмена расейскім урадам прыгоннага права ў Беларусі і Літве, ажыўленне апазіцыйнага руху ў Расійскай імперыі і краінах Заходняй Еўропы. Затрымка станаўлення беларускай інтэлігенцыі.

    реферат [23,4 K], добавлен 17.12.2010

  • Гісторыя вывучэння навукі пра глебы Беларусі. Работы па даследаванні глебаў у першыя пасляваенныя гады, сканцэнтраванны ў аддзеле глебазнаўства Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР. Глебазнаўства ў навучальных установах Беларусі.

    реферат [40,3 K], добавлен 17.01.2016

  • Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Пачатак Вялікай Айчынай вайны. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.

    курсовая работа [67,3 K], добавлен 12.02.2011

  • Вызваленчая барацьба ў 60-90-я гг. XIX ст. Лагеры "белых" і "чырвоных" напярэдадні паўстання 1863 г. Цэнтральны нацыянальны камітэт для кіравання падрыхтоўкай паўстання. Эвалюцыя рабочага руху і прапаганда марксізму. Рэвалюцыйна-дэмакратычны Рух.

    реферат [37,4 K], добавлен 25.01.2011

  • Сітуацыя напярэдадні вайны 1812 г. Поспехі Напалеона ў пачатку рускай кампаніі, хроніка падзей вайны в Беларусі. Стаўленне насельніцтва Беларусі да захопнікам. Рабаўніцкія стаўленне акупантаў да мясцовага насельніцтва. Развіццё партызанскага руху.

    реферат [25,3 K], добавлен 19.12.2010

  • Утварэнне Беларускай Сацыялістычнай Грамады, яе асноўныя праграмныя патрабаванні. Пачатак новага перыяду беларусскага нацыянальнага руху. Першыя беларускія арганізацыі. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Перамога рэвалюцыі на Беларусі.

    реферат [57,5 K], добавлен 15.07.2012

  • Утварэнне Рэчы Паспалітай. Войны сярэдзіны XVII - пачатка XVIII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў у другой палове XVI - першай палове XVII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх зямель у XVII-XVIII ст. Эканамічны ўздым на Беларусі ў XVIII ст.

    курсовая работа [96,9 K], добавлен 21.01.2011

  • Вынікі Другой сусветнай вайны і знешняя палітыка Велікабрытаніі. Развіццё знешнепалітычнага працэсу ў першай палове ХХ стагоддзя як фарміраванне перадумоў яго развіцця пасля Другой сусветнай вайны. Трансфармацыя знешнепалітычная статусу Вялікабрытаніі.

    дипломная работа [125,5 K], добавлен 25.04.2012

  • Складаныя міжнародныя абставіны напярэдадні Другой сусветнай вайны. Палітычнае размежаванне эміграцыі. Крызіс беларускай культуры. Нацыянальна-культурныя патрэбы беларускага дыяспары. Умацаванне беларускіх школ, пашырэнне выкарыстання беларускай мовы.

    реферат [23,9 K], добавлен 19.12.2010

  • Спадчына старажытнага свету, сяредніх вякоў і Беларусь. Эканамічнае і політичнае становішча Беларуссі ў складзе Рэчы Паспалітай. Нараджэнне індустыальнай цывілізацыі в Беларусі. Перыяд рэвалюцыі 1917 г. Станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь.

    курс лекций [318,3 K], добавлен 19.12.2011

  • Канфесіянальная гісторыя Беларусі - складаная і шматгранная. Канфессiйная сiтуацыя на Беларусi у другой палове XIX - пачатку XX ст. Канфесiйнае заканадауства у дачыненнi да культавага будаунiцтва. Становiшча у будаунiцтве розных культавых будынкау.

    дипломная работа [141,4 K], добавлен 12.05.2013

  • Дакументы, абагульняючыя вопыт Вялікай Айчыннай вайны. Спецыфіка гістарыяграфія кожнага з яе ўдзельнікаў, выяўленая пры тлумачэнні найважных праблем вайны з пункту гледжання сённяшніх інтарэсаў сваёй краіны. Перыядызацыя гiсторыii Другой сусветнай вайны.

    реферат [24,9 K], добавлен 21.05.2015

  • Вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў i аднаўлення савецкай улады. Белнацкам пры наркамнацы РСФСР. Пыняцце цэнтральнымі партыйнымі органамі рашэння аб утварэнні БССР. Утварэння Літоўска-Беларускай ССР 1919 г. Ліквідацыя Літбела і яе прычыны.

    реферат [37,0 K], добавлен 31.12.2010

  • Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны. Развіцце партызанскага руху супраць германскіх захопнікаў. Удзел партызан у вызваленні беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Роля камуністычнай партыі у арганізацыі партызанскіх атрадаў і дзейнасці падполля.

    контрольная работа [35,0 K], добавлен 12.09.2015

  • Вывучэнне тэндэнцый развіцця, сацыяльнага статусу і ролі нацыянальнай журналістыкі Беларусі як фактару фарміравання беларускай нацыі і дзяржаўнасці ў гады інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны, у перыяд аднаўлення народнай гаспадаркі, ў гады першых пяцігодак.

    реферат [30,4 K], добавлен 29.03.2011

  • Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.

    реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Вывучэнне паўстання 1863-1864гг., яго хода, вынікаў і значэння для ўсёй гісторыі Беларусаў. Стварэнне паўстанцкіх атрадаў. Аднаўленне незалежнасці Рэчы Паспалітай, стварэнне рэспубліканскага ладу кіравання і прававой роўнасці як асноўная мэта рэвалюцыі.

    курсовая работа [37,1 K], добавлен 24.11.2011

  • Прычыны глыбокага эканамічнага заняпаду Беларусі ў XVII-XVIII ст. Рэзкае скарачэнне колькасці насельніцтва. Развіццё сельскай гаспадаркі, гарадоў. Эканамічны ўздым у Беларусі ў другой палове XVIII ст., сацыяльна-эканамічнае значэнне яе далучэння да Расіі.

    реферат [20,0 K], добавлен 21.01.2011

  • Гістарычныя ўмовы, у якіх развівалася адукацыя на землях Беларусі у 30 гг. XIX ст. – 1917 г. Паўстанне 1863 года пад кіраўніцткам Кастуся Каліноўскага, першая сусветная вайна, цяжар жорсткай палітыкі расійскіх улад. Вынікі русіфікацыі беларускага народу.

    реферат [16,5 K], добавлен 17.02.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.