Гісторыя Беларусі

Гісторыя Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя. Паўстанне 1863 г. пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. БССР у гады сусветнай вайны. Падатковая сістэма акупантаў. Разгортванне партызанскага руху.

Рубрика История и исторические личности
Вид лекция
Язык белорусский
Дата добавления 26.04.2015
Размер файла 267,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Для падтрымання парадку на тэрыторыі былі размешчаны 5 ахоўных дывізій і створаны паліцыйскі апарат. Акрамя таго, дзейнічалі аператыўныя групы рэйхсфюрэра СС Гімлера, якія распачалі масавы тэрор супраць насельніцтва. Агульная колькасць ваенна-паліцэскіх сіл на Беларусі дасягала 160 тыс. чалавек. Летам-восенню 1941 года на Беларусь былі ўведзены ўкраінскія і літоўскія прафашысцкія фарміраванні, якія адрозніваліся асаблівай жорсткасцю нават ў параўнанні з нямецкімі вайскоўцамі. Літоўскі батальён толькі з 5 кастрычніка па 7 лістапада 1941 года знішчыў 43 тысячы мірных беларусаў.

Акупанты стварылі сістэму лагераў і турам для розных катэгорый зняволеных. Ваеннапалонныя ўтрымліваліся ў дулагах, шталагах, афлагах, цывільныя асобы ў працоўных лагерах СД, перасыльных лагерах СС, штрафных лагерах, гета. На Беларусі было ўтворана каля 260 лагераў, буйнейшым быў Трасцянецкі пад Мінскам, дзе нацысты знішчылі каля 206.500 чалавек.

Беларуская калабарацыя. Пасля правала палітыкі бліцкрыга адбыліся карэктывы палітыкі ў адносінах да мясцовага насельніцтва, акупантам неабходна было абапірацца на кола мяцовых супрацоўнікаў. Беларуская калабарацыя мела некалькі складаючых частак. Па першае, гэта ідэйная калабарацыя з ліку паслядоўнай антыбальшавісцкай эмігранцкай апазіцыі. Яе прадстаўлялі члены Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі Ф.Акінчыца а так сама некаторыя іншыя эмігранты - І.Ермачэнка, В.Захарка, В.Гадлеўскі, Я.Станкевіч і інш. Па-другое - гэта жыхары БССР, якія паверылі немцам і свядома пайшлі да іх на службу, і па-трэцяе - гэта людзі, пазбаўленыя выбару (ваеннапалонныя). Таму аднолькава трактаваць калабарацыю як асэнсаваную здраду радзіме немагчыма. Але касцяк калабарацыі складалі прадстаўнікі першай групы, і яны мелі намер аднавіць самастойную Беларусь.

У кастрычніку 1941 года з дазволу гаўляйтэра В.Кубэ была створана Беларуская народная самапомач (БНС), кіраваў якой І.Ермачэнка. Галоўнай мэтай яе існавання была вызначана дапамога пацярпеўшым беларусам ад вайны і бальшавікоў. Беларусы спрабавалі стварыць свае ўзброеныя сілы і органы ўлады, але немцы ім адмовілі і цалкам пачалі кантраляваць іх дзейнасць.

З паражэннямі на фронце мяняліся адносіны да калабарантаў. 29 чэрвеня 1942 года В.Кубэ дазволіў стварыць “Вольны корпус самааховы” (беларуская самаахова - БСА), Раду БНР з 12 чалавек і 13 аддзелаў пры ёй. Таксама быў дадзены дазвол на стварэнне Беларускага навуковога таварыства, прафсаюзаў, беларускага судовага апарату. Развярнулася кіпучая дзейнасць па стварэнню БСА, аднак узбройваць яе было забаронена, а пазней большую цікавасць немцы праявілі да паліцэйскіх батальёнаў на чале з нямецкімі афіцэрамі. Вясной 1943 года немцы адмовіліся ад ідэі стварэння БСА.

22 чэрвеня 1943 года В.Кубэ даў дазвол на стварэнне маладзёжнай арганізацыі “Саюз беларускай моладзі - СБМ” (М.Ганько, В.Абрамава), куды прымаліся юнакі і дзяўчынкі ва ўзросце 10-20 гадоў. Каб уступіць - трэба было пісьмова падцвердзіць арыйскае паходжанне і сваё жаданне служыць фашызму. Але члены СБМ не вывозіліся ў Германію на прымусовыя работы, таму ў арганізацыю ўступіла некалькі тысяч чалавек, галоўным чынам з Заходняй Беларусі. Часта яны далёка стаялі ад галоўнай мэты дзейнасці - аднаўлення Беларусі з дапамогай Германіі. Але беларускія калабаранты пакуль так і не атрымалі ад немцаў чаго жадалі - інстытутаў дзяржаўнасці. Поспехі Чырвонай Арміі прастымулявалі акупантаў. 27 чэрвеня 1943 года В.Кубэ дазволіў стварыць “Раду даверу” - пастаянны дарадчы орган пры генеральным камісары. У радзе былі В.Іваноўскі (бургамістр Мінска), Ю.Сабалеўскі (ад Беларускай самапомачы), К.Рабушка (ад прафсаюзаў), М.Ганько, В.Абрамава (ад СБМ) і інш.

21 верасня 1943 года ў выніку замаха быў забіты гаўляйтэр В.Кубэ. Яго пераемнік генерал фон Готберг яшчэ больш актывізаваў адносіны з калабарантамі. У барацьбе з партызанамі ён прапанаваў абапірацца на мясцовыя сілы, дзеля чаго з верасня 1943 года пачаліся фарміравацца беларускія паліцэйскія атрады (замест БСА) якімі кіравалі немцы. Да лютага 1944 г. было створана 7 батальёнаў (каля 2167 чалавек). Але наглядалася масавае дэзертырства як з паліцэйскіх батальёнаў так і з БСА.

Пасля таго, як Чырванай Арміяй быў вызвалены Гомель, у Мінску ў снежні 1943 года была створана Беларуская Цэнтральная Рада з 14 чалавек - марыянетачны ўрад на чале з прэзідэнтам Р.Астроўскім. Галоўнай мэтай члены ўрада абвясцілі мабілізацыю сіл супраць бальшавізму. Але ЦБР атрымала права вырашаць толькі пытанні адукацыі, культуры, сацыяльнай дапамогі і стварыць войс- ка - Беларускую краёвую абарону (Ф.Кушаль - кумандуючы). Загадам 6 сакавіка 1944 года была аб'яўлена прымусовая мабілізацыя пад пагрозай пакарання смерцю для нез'явіўшыхся. Стварэнне войска зацягнулася і было неактуальным - 27 чэрвеня 1944 года пачалося вызваленне Мінска. У гэты дзень у гарадскім тэатры адбыўся так званы II Усебеларускі кангрэс з бургамістраў, начальнікаў паліцый, членаў БЦР, СБМ і іншых “дэлегатаў”. Яны прынялі рэзалюцыі аб непрызнанні БССР, міжнародных пагадненняў, якія датычыліся БССР і хутка ад'ехалі ў Кёнігсберг і Берлін праводзіць агітацыйную працу сярод эмігрантаў і вывезеных на працу беларусаў па стварэнню беларускай арміі. Але ўся іх дзейнасць паказала крах намаганняў на стварэнне Беларускай дзяржавы з дапамогай нацыстаў. Беларускі народ не падтрымаў дзеячаў, якія супрацоўнічалі з палачамі.

Дзеля эканамічнай эксплуатацыі Беларусі быў створаны апарат, падначалены штабу па кіраўніцтву эканомікай “Ост”, ці “Ольдэбург”. У яго склад уваходзілі спецыяльныя гаспадарчыя каманды, інспекцыі, атрады для збору сродкаў вытворчасці і сыравіны. Былі вызначыны 17 кампаній, меўшых правы на эксплуатацыю рэсурсаў Беларусі, гэта Цэнтральнае гандлёвае таварыства “Усход”, “Герман Герынг”, прыватныя нямецкія фірмы, акцыянерныя таварыствы “Борман”, “Трэбец”, “Троль”, “Шляхт-гофт” і інш.

У гады вайны на тэрыторыі Беларусі дзейнічала каля 60 адносна буйных прадпрыемстваў пераважна ў металаапрацоўчай, мясцовай, лёгкай і харчовай прамысловасці. Дзейнічала значная колькасць дробных, рамесных, саматужных гаспадарчых адзінак. Прадпрыемствы, якія ўдалося акупантам пусціць у ход, у асноўным займаліся рамонтам сапсаванай тэхнікі, зброі, рухомага чыгуначнага саставу. Уцалеўшыя прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці абслугоўвалі армію вермахта. Увосень 1941 г. з 332, існуючых да вайны ў Мінску, буйных прадпрыемстваў гітлераўцам удалося запусціць 39, напярэдадні вызвалення сталіцы іх працавала толькі 19. Падзенне вытворчасці было абумоўлена як недахопам сыравіны, так і сабатажам працуючых, дыверсійнымі актамі партызан і падпольшчыкаў.

Акупанты праводзілі прымусовы набор рабочых на прадпрыемствы, праз абавязковую рэгістрацыю на біржы працы. Аднак толькі ў Мінску на пачатак 1943 г. не хапала 10 тыс. кваліфікаваных рабочых і каля 2-4 тыс. рознарабочых.

Ажыццяўляўся вываз сыравіны і абсталявання для прамысловасці Германіі. Вывозілі ўсё - станкі, абсталяванне прамысловасці, будаўнічыя матэрыялы, сыравіну для тэкстыльнай прамысловасці, лясныя багацці, тарфяныя рэсурсы (здабывалі і вывозілі шогод 790-800 тыс. т). Вывозілі нават рабоў - каля 380 тыс. маладых беларусаў выкарыстоўваліся на катаржных работах у рэйху.

Мясцовае насельніцтва атрымала дазвол на дробнае прыватнае прадпрымальніцтва, прыватную практыку для медыцынскіх і некаторых іншых работнікаў; уладання невялікімі саматужнымі прадпрыемствамі, майстэрнямі, крамамі. Тым, хто падтрымліваў «новы парадак», гарантавалася права на нерухомасць, маёмасць, зямлю. Аднак на практыцы ўсё гэта было рэалізавана ў даволі абмежаваных памерах. Быў дазволены камісійны гандаль. Дазвалялася гандляваць прадуктамі, але рэалізацыю сельскагаспадарчай прадукцыі маглі ажыццяўляць толькі тыя сяляне, якія выканалі ўстаноўленыя гітлераўцамі абавязковыя пастаўкі.

На акупіраванай тэрыторыі існавала сістэма абарачэння дзвюх валют: савецкай і акупацыйнай. Афіцыйны курс маркі быў завышаны, гаспадарчыя нямецкія банкі скуплялі вялікія сумы савецкай валюты і выкарыстоўвалі яе для фінансавання сваіх выдаткаў, ажыццяўляючы «легальнае» рабаванне Беларусі.

Падатковая сістэма акупантаў - гэта адзін з элементаў рабавання Беларусі. Існавалі дзве формы грашовага падатку: дзяржаўны і мясцовы. Дзяржаўны падатак, падатак з абароту, з прыбылі, падаходны спаганяўся з прыватных і дзяржаўных прадпрыемстваў. Грамадзяне абкладаліся падушным, адміністрацыйным падаткамі, страхавым зборам, падаткам для аплаты старастаў вуліц. Для сялян існавалі нормы абавязковых паставак прадукцыі.

У аграрнай палітыкі акупантаў вылучаюць тры асноўныя этапы.

Першы этап праводзіўся з лета 1941 г. да пачатку вясны 1942 г. У гэты перыяд захавалася калгасная сістэма пад відам “абшчынных гаспадарак” і “дзяржаўных маёнткаў” (саўгасы). Пакінуты пасады старшынь, брыгадзіраў, афіцыйна не распускаліся праўленні, рэвізійныя камісіі і г.д. Але інвентар і жывёла былі абвешчаны ўласнасцю германскай дзяржавы. У Заходняй Беларусі, дзе не паспелі правесці калектывізацыю, адбыўся зварот да індывідуальнай гаспадаркі. Вярталіся маёнткі былым уладарам - панам, асаднікам, заможным сялянам. Яны лічыліся адміністратарамі, кіраўнікамі былых сваіх маёнткаў, але права маёмасці на зямлю і інвентар не мелі. Там жа ствараліся дзяржаўныя маёнткі для будучых нямецкіх каланістаў.

Другі этап (вясна 1942 г. па лета 1943 г.) пачаўся з прыняцця закону «Аб новым парадку землекарыстання» у лютым 1942 г., які адмяняў калгасную сістэму і дэклараваў магчымасць трох пераходных формаў землекарыстання: абшчыннай гаспадаркі (замест калгасаў), земляробчых таварыстваў (кааператывы) і індывідуальнай сялянскай гаспадаркі. Гэта было вынікам правалу аграрнай палітыкі, заснаванай на захаванні калгасаў і неабходнасцю атрымаць падтрымку сялян - бо пачынаўся масавы партызанскі рух. Так сама неабходна было забяспечыць патрэбы Германіі ў прадуктах харчавання.

У заходніх абласцях рэспублікі ўзаконьваліся аднаасобныя гаспадаркі, права маёмасці распаўсюджвалася толькі на прысядзібныя ўчасткі. На калгасных землях ствараліся абшчынныя гаспадаркі. Сельскагаспадарчыя работы там вяліся супольна, а ўборка ўраджаю асобна кожным дваром на надзеле (6-7 га на двор). Устанаўлівалася калектыўная адказнасць за здачу натуральнага падатку, выкананне распараджэнняў акупантаў. Абавязковыя пастаўкі, якія дасягалі памераў паловы ўраджаю дапаўняліся аперацыямі па канфіскацыі сельскагаспадарчай прадукцыі. Таму для сялян палёгкі гэтае “рэфармаванне” не прынесла.

Трэці этап (лета 1943 г. па лета 1944 г.) пачаўся з прычыны паражэння пад Сталінградам, пагаршэнне становішча ў сельскай гаспадарцы і росту партызанскага руху.

3 чэрвеня 1943 г. была абвешчана “Дэкларацыя аб сялянскім праве ўласнасці”, якая ўстанаўлівала для сялян замест “права ўладання” права прыватнай ўласнасці на зямлю. У першую чаргу зямлю атрымлівалі сяляне, якія супрацоўнічалі з акупацыйнымі ўладамі. Але з верасня 1943 г. пачалося вызваленне Беларусі і палажэнні “Дэкларацыі” сталі неактуальныя.

Эканоміка Беларусі значна пацярпела ад вайны. Частка прамысловых прадпрыемстваў была вывезена на ўсход, у тыл Чырванай Арміі, частка знішчына пры адступленні. Вялікая колькасць рэсурсаў і абсталявання была разрабавана акупантамі, вывезена ў Германію. Часткова гаспадарчыя магутнасці сапсавалі ці знішчылі партызаны і падпольшчыкі (каб прадухіліць іх выкарыстанне акупантамі). Акупацыйныя ўлады праводзілі гаспадарчую палітыку рабавання як прамысловых, сельскагаспадарчых, так і прыродных рэсурсаў краю. Да пачатку вызвалення эканамічны ўзровень развіцця Беларусі значна знізіўся нават ў параўнанні з першымі гадамі індустрыялізацыі. паўстанне акупант вайна

Разгортванне партызанскага руху і падпольнай барацьбы на акупіраванай тэрыторыі

Ва ўмовах акупацыі захопнікі не мелі магчымасці раслабіцца ні на імгненне. Шырокае развіццё атрымала на Беларусі супраціўлен- не - партызанскі рух і дзейнасць падпольных арганізацый у гарадах. 30 чэрвеня 1941 года ЦК КПБ выдала дырэктыву аб пераходзе на падпольную работу раённых пртыйных арганізацый. Да поўнай акупацыі Беларусі тут ужо дзейнічала 89 падпольных райкамаў і “троек”. У Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай і Пінскай вобласцях былі створаны абласныя падпольныя партарганізацыі. На нелегальнай рабоце ў Беларусі засталося каля 8.500 камуністаў. Было арганізавана 1400 камсамольскіх ячэек, якія аб'ядналі каля 5 тыс. чалавек. Асноўнымі накірункамі дзейнасці былі баявая - дыверсійная і палітычная - агітацыйная.

У другой палове 1941 года было створана Мінскае гарадское падполле, і ў снежні яно здзейсніла першыя буйныя дыверсіі на чыгуначным вузле. Дыверсіі адбыліся на чыгунке ў Брэсце, Гродна, Мазыры, Віцебске і інш. гарадах. У снежні 1941 года ў Гомелі падпольшчыкі Ц.Барадзін, Р.Цімафеенка здзейснілі дыверсію ў рэстаране, пад час якой загінула шмат афіцэраў і генералаў германскай арміі. У Оршы К.Заслонаў арганізаваў падрывы цягнікоў з дапамогай “вугальных мін”. У Магілёве медыцынскія работнікі Ў.Кузняцоў, Ф.Пашанін арганізавалі з дапамогай падробленых медкартак выратаванне параненых чырвонаармейцаў ад лагероў.

У 1942 годзе падпольныя цэнтры наладзілі сувязь з партызанамі і “вялікай зямлёй”. Аднак былі і страты. У сакавіку-красавіку 1942 года было разгромлена Мінскае падполле, арыштаваны яго кіраўнікі С.Заяц, І.Казінец, г.Сямёнаў, расстраляна каля 300 чалавек. Аднак падполле хутка аднавіла дзейнасць. У маі 1942 года на нарадзе была створана структура падполля, абраныя новыя кіраўнікі - І.Кавалёў, Дз.Караткевіч. Другі ўдар адбыўся ў верасні-кастрычніку. Былі арыштаваны сотні чалавек, у тым ліку кіраўніцтва; немцы ўдала правялі аперацыю па дыскрэдытацыі кіраўніка І.Кавалёва, у выніку чаго давер Масквы да Мінскага падполля знізіўся. Аднак у 1943 годзе падполле зноў актыўна дзейнічала, налічвала каля 9 тыс. чалавек і правяло каля 1500 дывервій, ажыццявіла ўдалы замах на гаўляйтэра В.Кубэ 22 верасня 1943 года. А.Мазанік, М.Осіпава, Н.Траян атрымалі за гэту аперацыю званне Герояў Савецкага Саюза.

У Віцебску ў 1941-42 гадах дзенічала 56 падпольных груп, аднак 13 лістапада 1942 года ў выніку масавых арыштаў была схоплена В.Харужая - адзін з кіраўнікоў падполля. Асаблівы інтарэс прыцягвала чыгунка. Ефрасінья Зянькова, член віцебскага падполля, арганізавала групу з 40 юнакоў і дзяўчат “Юныя мсціўцы” ў Обалі, дзе яны здзейснілі 21 дыверсію вясной 1942 года.

У Брэсцкай вобласці ў маі 1942 года члены былой КПЗБ І.Урбановіч і М.Крыштафовіч стварылі “Камітэт барацьбы з нямецкімі акупантамі”. 30 ліпеня 1943 года на чыгуначным вузле ў Асіповічах была здзейснена адна з буйнейшых дыверсій другой сусветнай вайны. Ф.Крыловіч з дапамогай магнітнай міны падарваў 4 эшэлоны з гаручым, некалькі эшэлонаў з тэхнікай і навейшымі танкамі “тыгр”.

Падпольная барацьба набыла масавыя маштабы - праз беларускія падпольныя арганізацыі прайшло каля 70 тысяч чалавек.

У сельскай мясцовасці пад час акупацыі выявілася дзве формы супраціўлення - гэта невыкананне загадаў, па сутнасці сабатаж (пасіўнае супраціўленне) і прамая ўзброеная барацьба - ці партызанка (актыўнае супраціўленне). Першыя партызанскія атрады ствараліся як з мясцовых жыхароў, так і з акружэнцаў - салдат Чырвонай Арміі. Аднымі з першых атрадаў былі створаны ў Пінскім раёне, узначальваў яго В.З.Корж, а так сама атрад “Чырвоны партызан” пад кіраўніцтвам Ц.Бумажкова і Ф.Паўлоўскага, савецкіх і партыйных дзеячоў, якіх 6 жніўня 1941 года ўзнагародзілі Звёздамі Героеў Савецкага Саюза (першыя з партызан).

У другой палове 1941 года на Беларусі дзейнічала 60 атрадаў і груп, ўзнікшых стыхійна. А асноўная частка атрадаў - каля 430 - была створана партыйнымі і савецкімі дзеячамі, якія прайшлі інструктаж і кароткія курсы (дзейнічалі ў Магілёве, Лёзна, Віцебску, Гомелі, Мазыры, Полацку) у першыя тыдні вайны. У атрадах налічвалася каля 8300 чалавек.

Камандаванне групай армій “Цэнтр” было вельмі заклапочана актыўнай дзейнасцю партызан. І ў ліпені-жніўні 1941 года была праведзена першая буйная антыпартызанская аперацыя “Прыпяцкія балоты”, пад час якой гітлераўцы знішчылі 13788 мірных жыхароў.

Пасля бітвы пад Масквой пачаўся новы этап у развіцці партызанскага руха. Бітва паказала, што вайна будзе доўгай, а немцаў можна разбіць. Гэта вызвала прыток да партызан мясцовых жыхароў, якія былі вельмі незадаволены палітыкай адкрытага рабаўніцтва з боку акупантаў.

Вясной-летам 1942 года ў выніку роста колькасці партызанскіх атрадаў была вызначана іх арганізацыйная структура. Партызанскія атрады аб'ядноўваліся ў брыгады, якія ў сваю чаргу стваралі ваенна-аператыўныя групы. Кіраваць партызанскім рухам быў прызначаны Цэнтральны штаб партызанскага руха (узначаліў П.Калінін). Характэрнай рысай гэтага перыяду стала стварэнне партызанскіх зон. У студзені-лютым 1942 года ў Кастрычніцкім раёне Палесскай вобласці быў створаны “гарнізон” Паўлоўскага, які аб'ядноўваў 13 атрадаў колькасцю 1300 актыўных партызан. А ў Магілёўскай вобласці ў Клічаўскім раёне Клічаўскае партызанскае злучэнне 20 сакавіка 1942 года адваявала райцэнтр Клічаў. Клічаўскае партызанскае злучэнне налічвала 17 атрадаў і каля 3000 чалавек. Хутка партызанскія зоны ўтварыліся на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

У Віцебскай вобласці ў перыяд з лютага па верасень 1942 года ўдалося стварыць разрыў у фронце (“Суражскія вароты”), праз якія на захопленую тэрыторыю, па сутнасці, у тыл немцаў бесперапынна паступалі зброя, абсталяванне, прахадзілі дыверсійныя атрады.

У студзені 1943 года на Беларусі ўжо налічвалася 56 брыгад, якія аб'ядноўвалі 220 атрадаў, і існавалі 292 самастойных атрады. Гэта былі значныя сілы, таму яшчэ ў верасні 1942 года быў створаны Беларускі штаб партызанскага руха (узначаліў П.Панамарэнка).

Асноўныя дзеянні, якія праводзілі атрады - гэта разгром гарнізонаў, удары па камунікацыях, тэракты супраць прадстаўнікоў улад, рэйды па акупаванай тэрыторыі, а так сама стварэнне і абарона партызанскіх зон. У канцы 1942 года існавала самая буйная - Любаньска-Кастрычніцкая партызанская зона, якой кіравалі сакратары Мінскага падпольнага абкама партыі В.Казлоў і Р.Мачульскі. Існавалі яшчэ дзесяткі зон, якія ўтрымлівалі абласныя злучэнні партызан. Актыўнасць партызан вызвала рэпрэсіі акупан- таў - толькі за май-лістапад 1942 года яны правялі 40 карных аперацый.

У 1943 годзе, калі фронт наблізіўся да Беларусі, колькасць партызанскіх атрадаў і ўступіўшых у рады партызан рэзка павялічылася - з 56 тыс. чалавек да 154 тыс., рост склаў 2,7 раза. Актыўна пераходзілі да партызан удзельнікі вайсковых частак, створаных калабарантамі - такіх было каля 12 тыс. чалавек. Адначасова наглядалася перадыслакацыя атрадаў і брыгад з усходніх рэгіёнаў Беларусі ў заходнія, дзе колькасць савецкіх партызан была меньшай. Да зімы 1943-1944 гадоў было перадыслакавана 12 брыгад і 14 асобных атрадаў (каля 7 тыс. чалавек). Гэта надала новы імпульс для разгортвання партызанскага руха на захадзе Беларусі - колькасць атрадаў тут павялічылася з 60 да 282, колькасць партызан склала 37 тыс. актыўных удзельнікаў.

У 1943 годзе партызаны атрымалы значную дапамогу з так званай “вялікай зямлі”. Гэта каля 20 тыс. вінтовак і 11 тыс. аўтаматаў, 1250 кулямётаў, каля 390 тон тола, 100 тыс. дыверсійных мін і г.д. Тым не менш - гэта толькі невялікая частка неабходнага, і задавальнялі свае патрэбы партызаны галоўным чынам за кошт мясцовых рэсурсаў.

У 1943-1944 гадах адбылася аперацыя, у якоў удзельнічалі ўсе партызанскія атрады і злучэнні. Гэтая аперацыя - “Рэйкавая вай- на” - была распрацавана ў Маскве і была прызвана паралізаваць камунікацыі германскай арміі пад час бітвы пад Курскам і далейшага наступлення Чырвонай Арміі. Пад час правядзення “Рэйкавай вайны” вылучаецца тры этапы. Першы этап з 3 жніўня па сярэдзіну верасня 1943 года быў звязаны з бітвай пад Курскам, другі - так званы “Канцэрт” з 19 верасня па пачатак лістапада 1943 года з наступленнем Чырвонай Арміі і пачаткам вызвалення Беларусі, а трэці, які пачаўся з 20 чэрвеня 1944 года, быў звязаны з пачаткам аперацыі “Багратыён” па канчатковаму вызваленню Беларусі. Пад час толькі першых двух этапаў было ўзарвана 200 тыс. рэек, цалкам разбурана некалькі чыгуначных ліній. Пад час правядзення “Рэйкавай вайны” партызаны ўжо кантралявалі большую палову тэрыторыі рэспублікі.

Але акупанты імкнуліся пераламіць сітуацыю на сваю карысць і працягвалі арганізоўваць шматлікія карныя экспедыцыі, якія пачалі адрознівацца асаблівай жорсткасцю. На працягу 1943 года імі было праведзена каля 60 буйных карных экспедыцый, пад час якіх былі знішчаны дзесяткі тысяч мірных жыхароў. Усяго, пад час акупацыі гітлераўцы правялі 140 буйных карных аперацый, пад час якіх было спалена 627 вёсак, 186 з іх - разам з жыхарамі. Партызаны нанеслі страты акупантам каля 500 тыс. чалавек забітымі і параненымі.

Пад час вызвалення Беларусі партызанскія атрады былі расфарміраваны, а каля 147 тыс. чалавек было ўключана ў склад рэгулярных частак Чырвонай Арміі. Каля 140 тыс. партызан і падпольшчыкаў было ўзнагароджана ордэнамі і медалямі, 88 з іх было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Армія Краёва. У 1942 гадах на тэрыторыі Заходняй Беларусі так сама ўзніклі і польскія арганізацыя падпольнага характару. Большая частка з іх належыла Арміі Краёвай - партызанскай ваеннай арганізацыі, якая з 1943 года падпарадкоўвалася эмігранцкаму польскаму ўраду ў Лондане. Спачатку савецкі ўрад наладзіў узаемасувязь з польскім урадам, нават на тэрыторыі СССР была створана польская армія генерала У.Андэрса колькасцю 75 тыс. штыкоў, у якоў дабравольцам быў кожны дзесяты беларус. Але польскі ўрад і Армія Краёва ставілі мэтай аднаўленне Польскай дзяржавы ў межах 1939 года. Таму ў 1943 годзе адносіны паміж савецкім і польскім урадамі былі разарваныя. А 22 чэрвеня ЦК КПБ у пастанове “Аб ваенна-палітычных мэтах работы ў заходніх абласцях БССР” запатрабаваў змагацца з польскімі групамі ўсімі магчымымі сродкамі.

На пачатак 1944 года Армія Краёва налічвала на тэрыторыі Беларусі каля 10 атрадаў (1266 чэлавек), якія былі арганізаваны ў Навагрудскую акругу. Але да вясны 1944 года была праведзена вялікая арганізацыйная і палітычная работа, у выніку якой была створана сетка падпольных структур. Галоўнай іх мэтай было ўзяць уладу на месцах пры адыходзе акупантаў. Пры гэтым АК мала ўвагі надавала барацьбе з немцамі, бо берагла сілы да сутыкнення з Чырвонай Арміяй. З гэтай нагоды частка палякаў перайшла на бок савецкіх партызанаў - у прыватнасці, вясной 1943 года ў брыгаду імя Чкалава Баранавіцкай вобласці ўлілася рота Свентаржыцкага.

Вясной 1944 года навагрудская акруга АК мела значныя сілы, арганізаваныя ў некалькі злучэнняў - “Наднёманскае”, “Поўнач”, “Захад”, “Стоўбцы”, агульнай колькасцю 7 тыс. штыкоў. 20 лістапада 1943 года камандуючы АК зацвердзіў план “Бура” - сутнасцю якога было недапусціць Чырвоную Армію за польскую мяжу 1939 года. Пры падрыхтоўцы да выкананання гэтага плана такія злучэнні як “Стоўбцы” і “Наднёманскае” нават пайшлі на змову з нямецкімі войскамі ў мэтах агульнай барацьбы з савецкімі партызанамі. Аднак імклівае наступленне Чырвонай Арміі перакрэсліла план “Бура”. Да жніўня 1944 года ўся Беларусь была вызвалена ад нямецкіх войскаў. У гэтых умовах частка злучэнняў АК пайшло на супрацоўніцтва з Чырвонай Арміяй і яны нават удзельнічалі ў вызваленні Вільні. Так частка фарміраванняў была ўключана ў склад савецкага Войска Польскага, частка раззброена і інтэрніравана, частка перайшла на тэрыторыю Польшчы, але некаторыя злучэнні засталіся ў тыле Чырвонай Арміі і распачалі антысавецкую барацьбу на тэрыторыі Заходняй Беларусі.

Вызваленне Беларусі

Пасля перамогі Чырвонай Арміі пад Курскам пад час імклівага наступлення савецкія войскі ў верасні 1943 года вызвалілі першыя райцэнтры на Беларусі - Камарын, Хоцімск, Клімавічы, Касцюковічы, Крычаў. 26 лістапада быў вызвалены Гомель, а ў студзені 1944 года Мазыр і Калінкавічы. Але рэсурсаў для далейшага наступлення ў Чырвонай Арміі больш не было. Таму пад час перапынку пачалася падрыхтоўка да вялікай наступальнай аперацыі па вызваленню Беларусі, якую назвалі “Багратыён”. Але і нямецкая армія рыхтавалася да абароны. На Беларусі было сканцантравана каля 1,2 млн. чалавек, 900 танкаў, 9500 гармат і мінамётаў - якія былі размешчаны на моцных абарончых рубяжах.

Супрацьстаялі немцам войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту (І.Баграмян), 1-га, 2-га і 3-га Беларускіх франтоў (К.Ракасоўскі, г.Захараў, І.Чырняхоўскі). каардынавалі дзеянні франтоў маршалы А.Васілеўскі і г.Жукаў.

Аперацыя “Багратыён” пачалася раніцай 23 чэрвеня 1944 года, і ўжо 24 чэрвеня лінія абароны была прарвана. 26 чэрвеня былі вызваленя Віцебск і Жлобін, 27 - Орша, 28 - Магілёў, Шклоў, Быхаў, Асіповічы. Савецкія войскі імкліва набліжаліся да Мінска, і 3 ліпеня 1944 года ён быў вызвалены. Адначова была вызвалена Вілейка і перарэзана дарога на Брэст - шляхі адступлення для немцаў былі адрэзаны, у “кацёл” папала каля 100 тыс. салдат і афіцэраў. Першы этап аперацыі быў завершаны 4 ліпеня, група армій “Цэнтр” пацярпела сакрушальнае паражэнне, але наступленне на гэтым не спынілася. 4 ліпеня былі вызвалены Полацк, 9 ліпеня - Навагрудак, 14 - Пінск і Ваўкавыск, 16 - Гродна. 28 ліпеня с вызваленнем Брэста закончылася вызваленне Беларусі. У выніку Беларускай наступальнай аперацыі савецкія войскі выйшлі да Рыгі і мяжы з Усходняй Прусіяй. Але напярэдадні былі яшчэ месяцы ўпартых баёў. Толькі 16 красавіка пачнецца Берлінская аперацыя, пад час якой 30 красавіка Сцяг Перамогі будзе ўзняты над рэйхстагам. 8 мая 1945 года Германія падпісала Акт аб безумоўнай капітуляцыі. 2 верасня 1945 года Акт аб безумоўнай капітуляцыі падпісала Японія. Другая сусветная вайна скончылася.

Першыя аднаўленчыя работы ў 1943-1945 гадах

Аднаўленне эканомікі Беларусі адбывалася адначасова з вызваленнем яе тэрыторыі. 23 верасня 1943 г. вызвалены першы раённы цэнтр БССР - Камарын, а 26 лістапада - абласны цэнтр і буйны прамысловы цэнтр Гомель. Да лютага 1943 г. паўночна-ўсходнія раёны БССР былі занятыя Чырвонай арміяй. Другі этап вызвалення Беларусі звязаны з аперацыяй “Багратыён”. На працягу чэрвеня-ліпеня 1944 г. уся тэрыторыя БССР была вызвалена ад захопнікаў.

Вызваленая Беларусь была разрабавана і зруйнавана, велізарныя страты панесла не толькі гаспадарка рэспублікі, але і насельніцтва, прыроднае асяроддзе. Людскія страты згодна з афіцыйнымі дадзенымі, склалі 2 млн. 220 тыс. грамадзян. 209 з 270 гарадоў і 9.200 вёсак было спалена і разбурана. У вялікіх гарадах - Мінску, Віцебску, Оршы, Гомелі, Полацку разбурэнні жыллёвага фонду складалі 70-90%. Трэцяя частка насельніцтва засталася без прытулку. Па агульным узроўні развіцця Беларусь вярнулася да 1928 г.

Было разбурана, у тым ліку савецкімі спецатрадамі пры адступленні ў 1941 годзе каля 10 тыс. прадпрыемстваў прамысловасці і транспарту (85% даваеннай колькасці). Цалкам разбураны электрастанцыі рэспублікі. Чыгуначны транспарт быў разбураны партызанамі пад час “рэйкавай вайны” і адступаючай нямецкай арміяй. Водны і аўтамабільны транспарт былі знішчаны ці вывезены ў Германію. Сельская гаспадарка так сама значна пацярпела. У параўнанні з 1940 г. на 40% скараціліся пасяўныя плошчы, на палову пагалоўе буйной рагатай жывёлы, на 61% коней, на 89% свіней.

Першапачатковыя мэты аднаўлення гаспадаркі БССР прадугледжвалі наладжванне работы транспарту - для сваечасовых паставак тавараў і ўзбраенняў для арміі, наладжванне работы мясцовай прамысловасці і сельскай гаспадаркі для забеспячэння патрэб наступаючай арміі.

У першую чаргу аднаўлялася цяжкая прамысловасць і транспарт, якія задавальнялі патрэбы арміі. У маі-жніўні 1944 г. уступілі ў дзеянне гомельскія прадпрыемствы, у Мінску да жніўня 1944 г. далі прадукцыю 13 фабрык і заводаў. Асобны этап адраджэння народнай гаспадаркі пачаўся пасля поўнага вызвалення і закрануў усю тэрыторыю БССР. У Мінску пабудавалі завод імя Варашылава (рамантаваў танкі), авіяцыйны завод (рамантаваў і збіраў самалёты), аўтазборачны завод. Да мая 1945 г. па БССР было ўведзена ў строй 8.000 прадпрыемстваў і 4.000 арцеляў і майстэрань. Аб'ём іх прадукцыі складаў 20,4% даваеннага ўзроўню. Нехапала сродкаў вытворчасці і кваліфікаванай рабочай сілы. Асабліва хутка аднаўляўся чыгуначны транспарт. Асноўныя лініі былі адноўлены за некалькі дзён.

Энергетычная гаспадарка рэспублікі ў 1945 г. была адноўлена на 50% ад даваеннага ўзроўню. Працаёмкія работы былі механізаваны, павысілася прадукцыйнасць працы. Наладжвалася работа сродкаў сувязі, гідратэхнічных збудаванняў. Пачалася падрыхтоўка будаўніцтва ў Мінску аўтамабільнага, трактарнага, веласіпеднага заводаў, у Гродзенскай вобласці - першага ў Беларусі цукровага завода і інш.

Аднаўленню гаспадаркі значна паспрыяла дапамога ад цэнтра. У 1943 г. саюзны ўрад выдзеліў БССР 37 млн. руб., у 1944 г. - 400,8 млн. руб., у 1945 - 1.200 млн. руб. У 1944 г. - першай палове 1945 г. у рэспубліку было вернута і атрымана новых 37 металаапрацоўчых прадпрыемстваў (7 тыс. станкоў), некалькі турбагенератараў, энергапаяздоў і іншае абсталяванне.

Аднаўляўся жыллёвы фонд. Для гэтых работ прыцягваліся грамадзяне. У Мінску кожны жыхар адпрацаваў на аднаўленні горада 30 гадзін у месяц.

Сельская гаспадарка аднаўлялася больш марудна, чым прамысловасць. Адраджаліся калгасы, дапамога мела невялікія аб'емы, была слабая механізацыя вытворчасці, нехапала працоўных рук. Да вясны 1945 г. 95% даваенных калгасаў і саўгасаў былі адноўлены, працавала 300 МТС. Памеры пасяўных плошчаў вясной 1945 г. складалі 73,8% ад даваенных. У вытворчасці ўдзельнічала палова даваеннай колькасці калгаснікаў, у асноўным жанчыны, налічвалася толькі трэць трактароў ад 1941 г. Як вынік, у 1945 г. валавы збор збожжа склаў менш паловы ад даваеннага.

Свае асаблівасці мела аграрная палітыка ў заходніх абласцях БССР. Яна пачалася з упарадкавання землекарыстання. Уводзілася норма зямлі на адзін сялянскі двор - 10-15 га. З адрэзкаў ад вялікіх і сярэдніх гаспадарак надзяляліся зямлёй малазямельныя і беззямельныя сяляне, у выніку чаго былі падарваны высокатаварныя сялянскія гаспадаркі. Там жа аднаўляліся і ствараліся калгасы, пераважна эканамічнымі метадамі. Але на 1945 г. “сацыялістычны сектар” у Заходняй Беларусі складаў толькі 0,43% ад колькасці ўсіх сялянскіх гаспадарак. Заходнебеларуская вёска пакуль яшчэ складалася з сялян-аднаасобнікаў.

У першыя гады пасля вызвалення толькі пачалося пераадоленне цяжкасцей і нястач акупацыі.

Аднаўленне і далейшае развіццё прамысловасці і транспарту ў 1945-50-м гадах

Перад разбуранай эканомікай Беларусі ў першыя паслеваенныя гады стаяла задача цалкам аднавіць народнагаспадарчы патэнцыял і эканамічныя сувязі, забяспечыць далейшае развіццё народнай гаспадаркі, правесці канверсію эканомікі, знайсці рэсурсы для паляпшэння ўмоў жыцця людзей.

Пад канец вайны беларускія прадпрыемствы былі вызвалены ад вытворчасці прадукцыі для патрэб фронту, іх перавялі на выпуск тавараў народнага спажывання (пастанова Дзяржаўнага Камітэта Абароны СССР ад 26 мая 1945 г. “Аб мерапрыемствах па перабудове прамысловасці ў сувязі са скарачэннем вытворчасці ўзбраенняў”). Праходзіла пераразмеркаванне рабочай сілы, сыравіны, матэрыялаў і грашовых сродкаў, змяняліся прапорцыі паміж галінамі вытворчасці, аднаўляліся элементы цывільнага кіраўніцтва гаспадаркай - трэсты, глаўкі, наркаматы. Аднаўленне гаспадаркі ішло з дапамогай ад цэнтра і часткова за кошт рэпарацый з Германіі.

Пад час аднаўлення акрэсліліся асаблівасці, якія паўплывалі на далейшае развіццё гаспадаркі БССР. У прамысловасці больш хуткімі тэмпамі адраджалася машынабудаванне. Марудна адраджалася лёгкая прамысловасць. Асаблівая ўвага надавалася аднаўленню энергетыкі. Торфаздабыча была вызначана як аснова паліўнай базы Беларусі. На пачатак 1946 г. дзейнічала 270 торфапрадпрыемстваў, аб'ём іх вытворчасці дасягнуў даваеннага ўзроўню.

Аднаўляўся транспарт, сувязь. На пачатак 1946 г. эксплуатацыйная даўжыня чыгунак складала 5 тыс. км, (87% ад даваеннага). Аднаўляўся аўтамабільны, водны транспарт. Жыллёвае будаўніцтва адбывалася згодна з генеральнымі планамі аднаўлення і рэканструкцыі.

З наладжваннем мірнага жыцця была адноўлена трыдыцыя пяцігадовага планавання развіцця гаспадаркі. У 1946 годзе пачалася чацьвёртая пяцігодка, якая цягнулася да 1950 г. Яе мэтамі было аднаўленне народнай гаспадаркі ў межах даваеннага ўзроўню і перавышэнне даваеннага ўзроўню вытворчасці на 16%. Прадугледжвалася паскорана развіваць машынабудаванне, стварыць новыя галіны прамысловасці - трактара- і аўтамабілебудаванне, выпуск лакаматываў, гідратурбін, матацыклаў, веласіпедаў, швейных машын; аднавіць і развіваць энергетычную гаспадарку, пашырыць паліўную базу рэспублікі. Дзеля выраўнівання эканамічнага патэнцыялу краіны трэбы было павялічыць долю заходніх рэгіёнаў па выпуску валавай прадукцыі ўсёй рэспублікі з 9,1% у 1940 г. да 22,6% у 1950 г.

Для выканання гэтых задач былі пашыраны правы рэспубліканскіх і мясцовых органаў кіравання гаспадарчай дзейнасцю, у лёгкай прамысловасці ўводзіліся элементы ўнутрызаводскага гаспадарчага разліку. Рэспубліка атрымлівала дапамогу ад цэнтра кваліфікаванымі рабочымі, інжынерамі і служачымі; бюджэтнымі датацыямі, тэхнікай і абсталяваннем, сыравінай. Прыходзіла дапамога і па лініі ААН. У 1945-1947 гг. Беларусь атрымала 142 тыс. т грузаў на суму 61 млн. дол. Гэта прадукты харчавання, адзенне, абутак, лекі, абсталяванне для прамысловасці.

Хуткімі тэмпамі аднаўляліся і будаваліся новыя прадпрыемствы. У 1947 г. у рэспубліцы ўступілі ў строй 90 буйных прамысловых прадпрыемстваў (Мінскі інструментальны завод імя Чкалава, Бабруйскі дрэваапрацоўчы камбінат, Магілёўскі металакамбінат, аўтамабільны і веласіпедны заводы ў Мінску, завод «Рухавік рэвалюцыі» ў Гомелі). У 1948 г. валавая прадукцыя прамысловасці заходніх абласцей ў 1,5 раза перавысіла даваенны ўзровень. Аднаўлялася паліўна-энергетычная гаспадарка. Агульная магутнасць электрастанцый рэспублікі на 1949 г. дасягнула 116,3% ад даваеннага ўзроўню.

Лёгкая, харчовая прамысловасць працягвалі атрымліваць дапамогу па рэшткаваму прынцыпу. У 1950 г. (у параўнанні з 1940 г.) выпушчана баваўняных тканін 17,7%, панчошна-шкарпэткавых вырабаў - 33%, бялізнавага трыкатажу - 31,6%, макаронных выра- баў - 73%, хлебабулачных - 57,3%, прадукцыі мясаапрацоўчай прамысловасці - 65%.

У выніку правядзення пяцігодкі змянілася структура прамысловай вытворчасці. Знізілася ўдзельная вага лёгкай, харчовай, дрэваапрацоўчай вытворчасці, вырасла доля электраэнергетыкі, машынабудавання і металаапрацоўкі. Узніклі дыспрапорцыі ў структуры народнай гаспадаркі. Адначасова тэхнічнае і тэхналагічнае аснашчэнне прадпрыемстваў было на высокім узроўні, што стварала падставу для хуткіх тэмпаў развіцця.

Камандна-адміністрацыйныя метады кіравання гаспадаркай дазволілі вырашыць складаныя праблемы пасляваеннага адраджэння прамысловасці. Але бліжэй да канца чацьвёртай пяцігодкі яны ўжо сталі тормазам далейшага развіцця эканомікі Беларусі.

Адраджэнне сельскай гаспадаркі. Прымусовая калектывізацыя ў заходніх абласцях

Сельская гаспадарка Беларусі ў пасляваенныя годы знаходзілася ў незвычайна цяжкім становішчы. Амаль цалкам была знішчана матэрыяльная база калектыўных гаспадарак і МТС. Была разрабавана асабістая гаспадарка сялян-калгаснікаў і аднаасобнікаў. У Германію вывезена 2,8 млн. галоў буйной і 5,7 млн. галоў дробнай жывёлы.

Пасля вызвалення Беларусі на ўсходзе і ў цэнтры была адноўлена калгасная сістэма. Меў месца недахоп рабочай сілы. А засуха 1946 г. і неабходнасць аказваць харчовую дапамогу іншым рэгіёнам СССР паставіла беларусаў на мяжу голада.

Згодна з пяцігадовым планам на чацьвёртую пяцігодку (1946-1950 гг.) сельскай гаспадарке БССР трэба было цалкам аднавіць даваенныя пасяўныя плошчы і пагалоўе жывёлы і забяспечыць далейшае развіццё земляробства і жывёлагадоўлі каб пераўзысці даваенны ўзровень сельскагаспадарчай вытворчасці.

У верасні 1946 г. Савет Міністраў СССР і ЦК ВКП(б) прынялі пастанову “Аб мерах па ліквідацыі парушэнняў Статута сельскагаспадарчай арцелі ў калгасах”. Згодна з ёй калгасам Беларусі было вернута 100 тыс. га зямлі, а так сама жывёла, якая знаходзілася ў карыстанні асобных людзей і ўстаноў, адначасова скарачаліся штаты адміністрацыі.

Аднак у калгаснікаў адсутнічала матэрыяльнае заахвочванне да працы. Працадні пераўтварыліся ў форму кантроля працоўнай павіннасці на карысць дзяржавы. Калгаснікі не атрымалі за работу грошай, толькі 41% калгаснікаў на працадзень выдалі па 200 г збожжа. Умацаванне працоўнай дысцыпліны праводзілі каманднымі метадамі. У чэрвені 1948 г. ВС СССР выдаў указ «Аб высяленні ў аддаленыя раёны асоб, якія злосна ўхіляюцца ад працоўнай дзейнасці ў сельскай гаспадарцы і вядуць антыграмадскі паразітычны лад жыцця». Сродкі дзяржава выдзяляла толькі на развіццё вытворчых магутнасцей, для матэрыяльнага стымулявання працы сялян мер не прымалася.

У 1948 г. урад СССР прыняў пастанову «Аб мерах дапамогі сельскай гаспадарцы Беларускай ССР у 1949 годзе». Згодна з ёй БССР было выдзелена 3 тыс. трактараў, 2 тыс. плугоў да іх, 1,1 тыс. сеялак, 600 складаных малатарняў і інш. У 1949 г. прыняты трохгадовы план развіцця грамадскай жывёлагадоўлі. Рост пагалоўя ў гаспадарках Беларусі ажыццяўляўся ў выніку закупак беларускімі калгасамі ў рэгіёнах СССР маладняка жывёлы, а потым яе дарошчвання на месцы, і ў 1950 г. пагалоўе жывёлы склала 1/3 ад 1940 г.

Масавая калектывізацыя ў Заходняй Беларусі

На пачатак 1947 г. там было адноўлена і арганізавана 133 калгасы (0,56% сялянскіх гаспадарак). У лютым 1949 г. на XIX з'ездзе КП(б)Б было запатрабавана хутчэй завяршыць калектывізацыю ў заходніх абласцях. У студзені 1950 г. пры МТС былі створаны палітычныя аддзелы, а да канца 1950 г. было арганізавана 6.054 калгасаў, якія кантралявалі 85% пасяўной плошчы. Адначасова былі ліквідаваны кулацкія гаспадаркі, сселены хутары, узмоцнены эканамічны націск на аднаасобнікаў. У 1952 г. у Казахстан, Сібір выслана 8.953 “кулацкіх сямей”. У 1950 г. адбылося ўзбуйненне калгасаў, іх стала 3.852. Паралельна праводзілася ссяленне вёсак у буйныя калгасныя пасёлкі.

У выніку выканання пяцігадовага плана пасяўныя плошчы павялічыліся на 28%, але гэта толькі 94,3% ад 1940 г. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы дасягнула ўзровень 96,5%, коней - 62%, свіней - 64,4%, авечак - 55% ад 1940 г. У 3 разы павялічыліся плошчы пад тэхнічнымі культурамі. Умацавалася матэрыяльна-тэхнічная база - было атрымана 8.612 трактароў, 1.555 камбайнаў. Дзейнічала 381 МТС. Але слабай заставалася матэрыяльная зацікаўленасць калгаснікаў у выніках сваёй працы, а метад кіравання гаспадаркай на вёсцы - прымус - з'яўляўся галоўнай прычынай упадку аграрнай вытворчасці. Планы на развіццё сельскай гаспадаркі на Беларусі выкананы не былі.

Матэрыяльнае становішча насельніцтва. Гандаль і грашовае абарачэнне

Пяцігадовы план на 1946-1950 гг. у сацыяльнай сферы прадугледжваў разгортванне тавараабароту; павышэнне дзяржаўных выдаткаў на жыллёвае і культурна-бытавое абслугоўванне насельніцтва; павелічэнні заработнай платы; перавышэнне даваеннага ўзроўню дабрабыту грамадзян.

Аднак у выкананні гэтых задач былі цяжкасці. Асноўныя сродкі выдаткоўваліся на аднаўленне народнай гаспадаркі, таму да канца 1947 г. у рэспубліцы захоўвалася сістэма нарміраванага размеркавання харчовых і прамысловых тавараў.

Нарміраванае размеркаванне харчовых і прамысловых тавараў існавала разам з уведзеным у 1945 г. камерцыйным дзяржаўным гандлем харчаваннем і прамысловымі таварамі. Цэны тут на цукар былі вышэй у 36 разоў за нарміраваныя, хлеб з пшанічнай мукі даражэйшы ў 18 разоў. Для задавальнення патрэб завадскіх сталовых і працоўных ствараліся па прыкладу першай паловы 30-х гг. падсобныя гаспадаркі пры прадпрыемствах, а так сама калектыўныя і індывідуальныя агароды.

Калі рынак пачаў пакрыху напаўняцца таварам (з 1946 г.), урад пачаў збліжаць камерцыйныя і нарміраваныя цэны. Камерцыйныя цэны зніжаліся, адпаведна павышалі пайкавыя цэны. Паралельна адбывалася павелічэнне пенсій, стыпендый і заработнай платы, быў павышаны неабкладаемы падаткам мінімальны заробак. Гэта змягчала вынікі праведзеных цэнавых пераўтварэнняў. У снежні 1947 г. была адменена картачная сістэма на харчовыя і прамысловыя тавары. З гэтага часу гандаль перайшоў на адзіныя дзяржаўныя цэны, што садзейнічала зніжэнню спекуляцыі. Адначасова была праведзена грашовая рэформа (дэнамінацыя). Адбылася замена старых грошай на новыя па курсу 10:1. Пералічваліся накапленні ў ашчадных касах па асобнаму прагрэсіўнаму курсу. Гэта дазволіла ліквідаваць буйныя грашовыя накапленні спекулятыўных элементаў, стабілізаваць эканаміку.

У выніку выканання праграмы сацыяльнага развіцця на 1946-1950 гг. вырасла пакупная здольнасць насельніцтва, павялічыўся рознічны тавараабарот. Рэальная заработная плата дасягнула даваеннага ўзроўню. Адначасова наглядаўся рост падаткаў з грамадзян. Былі ўведзены падаткі на халасцякоў, адзінокіх і маласямейных грамадзян. Падаткі збіраліся непасрэдна з заработнай платы. Штогадовыя дзяржаўныя пазыкі мелі абавязковы характар і з'яўляліся скрытай формай павелічэння падаткаў.

Шырокія памеры набыло жыллёвае будаўніцтва, асабліва ў буйных гарадах. Было пабудавана 4,2 млн. кв.м жыллёвай плошчы, у тым ліку 2,6 млн. кв.м дзяржаўнымі прадпрыемствамі і мясцовымі Саветамі. Жыллёвы фонд быў адноўлены на 74,5%. На аднаго жыхара горада прыходзілася ў сярэднім 5 кв. м плошчы.

Аднавілася сістэма адукацыі. Колькасць навучэнцаў у агульнаадукацыйных школах, спецыяльных і вышэйшых навучальных установах Беларусі ў 1950/51 навучальным годзе правысіла паўтара мільёны чалавек. Вышэйшых навучальных устаноў было 29 з 31,8 тыс. студэнтаў. Завяршалася будаўніцтва карпусоў палітэхнічнага і лесатэхнічнага інстытутаў, інстытута народнай гаспадаркі, Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі і іншых ВНУ.

У гады чацьвёртай пяцігодкі склалася сістэма, калі ў першую чаргу фінансаваліся вытворчыя задачы, а сацыяльныя патрэбы адсоўваліся на апошняе месца. Дапускаліся дыспрапорцыі пры размеркаванні капітальных укладанняў паміж галінамі вытворчасці. Усё гэта вяло да таго, што верх узяў астаткавы прынцып вылучэння сродкаў на сацыяльныя патрэбы.

Кантрольныя пытанні да тэмы

1. Што ўтрымлівалі “сакрэтныя пратаколы” да савецка-германскага дагавору 1939 года?

2. Хто быў абвінавачаны ў хуткім захопе немцамі Беларусі?

3. Як была арганізавана эвакуацыя гаспадарчых, культурных і людскіх каштоўнасцяў з Беларусі?

4. У якіх дакументах утрымліваеццы інфармацыя аб намерах акупантаў на захопленыя тэрыторыі?

5. Які падзел існаваў на Беларусі пад час яе акупацыі?

6. Якія калабанцкія арганізацыі вы ведаеце? Чым яны займаліся?

7. Колькі этапаў наглядаецца ў аграрнай палітыке акупантаў? Яым яны былі выкліканы?

8. Калі пачаўся масавы партызанскі рух? Хто кіраваў партызанскім рухам на Беларусі?

9. Якія мэты ставіла Армія Краёва ў Заходняй Беларусі?

10. У выніку якой аперацыі была вызвалена Беларусь?

11. Якія асаблівасці мела ў сваім развіцці беларуская экаерміка пасляваеннага дзесяцігоддзя?

ТЭМА 11. РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСІ У 1950-1980 гг. АДНАЎЛЕННЕ НАРОДНАЙ ГАСПАДАРКІ І ПЕРАЎТВАРЭННЕ БССР У ІНДУСТРЫЯЛЬНУЮ РЭСПУБЛІКУ. САЦЫЯЛЬНА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ РЭСПУБЛІКІ

Лекцыя 11. Развіццё Беларусі ў 1950-1980 гг. Аднаўленне народнай гаспадаркі і пераўтварэнне БССР у індустрыяльную рэспубліку. Сацыяльна-палітычнае жыццё рэспублікі

Асноўныя паняцці:

тайныя таварыствы; “Саюз беларускіх патрыётаў”; “Свободная Беларусь”; рэпрэсіі; Цанава; пастанова ЦК КПБ “Аб рабоце пісьменніцкіх арганізацый”, XIX з'езд партыі; выбары ў ВС БССР; Арганізацыя Аб'яднаных Нацый; ХХ з'езд КПСС; Праграма партыі; дысідэнты; “Канстытуцыя развітога сацыялізму”; "перабудова"; галоснасць; культ асобы Сталіна; апазіцыйныя грамадскія арганізацыі; Беларускі дэмакратычны блок; Садружнасць Незалежных Дзяржаў; навукова-тэхнічная рэвалюцыя; сацыяльная пераарыентацыя народнай гаспадаркі; саўнаргасы; рэформы ў прамысловасці і сельскай гаспадарке; гаспадарчы разлік; меліярацыя; хімізацыя; харчовая праблема; Харчовая праграма СССР на перыяд да 1990 года; “Белаграпрам”; эканамічны крызіс; “застой”; жыллёвая праблема; самафінансаванне; рэспубліканскі гаспадарчы разлік; праграма «500 дзён»; “Праграма пераходу да рыначных адносін у БССР”.

Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1950-1980-я гг.

Пасля перамогі ў Вялікай Айчынай вайне зноў у кіраўніцтве краінай перамагла жорсткая таталітарная лінія, і спадзяванні шырокіх колаў насельніцтва на дэмакратызацыю жыцця былі пахаваныя. Пачаліся новыя масавыя арышты, расстрэлы, высылкі ў савецкія канцэнтрацыйныя лагеры. Любы чалавек, які трапіў на акупіраваную тэрыторыю ў ваенны час, быў пад сумненнем. Ужо ў 1947 г. па сцэнарыі 30-х гадоў былі праведзены новыя сфабрыкаваныя працэсы супраць "нацыяналістычных" беларускіх арганізацый. Перамога ў вайне выкарыстоўвалася як важны козыр для ўмацавання аўтарытэту партыі і яе правадыра - Сталіна.

Тым не менш, моладзь актыўна стварала тайныя таварыствы, абменьвалася думкамі. Тайнае таварыства “Чайка” існавала ў сярэднне-спецыяльных і прафесійна-тэхнічных установах у Баранавічах, Брэсце, Жыровіцах. “Саюз беларускіх патрыётаў” дзейнічаў у педвучылішчах Глыбокага і Пастаў, існавала арганізацыя “Свободная Беларусь”. Гэтыя вучнёўскія гурткі не ставілі мэтай здзяйсненне тэрарыстычных актаў ці захоп улады, проста ва ўмовах таталітарызму вучні абменьваліся сваімі думкамі, марылі аб лепшых дэмакратычных часах. Арганізацыі беларускай вучнёвай моладзі былі раскрыты на працягу вясны 1946 і ў 1947 годзе і адразу над іх ўдзельнікамі адбыліся трыбуналы.

Але былі на тэрыторыі БССР і сапраўдныя бандыцкія фарміраванні. Пасля адступлення нямецкай арміі тут засталіся ваенныя фарміраванні Арміі Краёвай, украінскай паўстанцкай арміі, беларускіх паліцаяў. Толькі ў лютым 1946 года яны здзейснілі каля 120 забойстваў, 190 грабяжоў, 18 разбоеў, спрабавалі дэстабілізаваць сітуацыю пад час выбараў у Саветы. Асабліва актывізаваліся бынды пад час калектывізацыі ў заходніх абласцях БССР. Так званыя “лясныя браты” грамілі сельсаветы, забівалі кіраўнікоў калгасаў. Але паступова бынды страчвалі сацыяльную базу сярод мясцовых жыхароў, бо яны эвалюцыяніравалі ад палітычных праціўнікаў улад у бок крымінальных арганізацый, да тагож у гэтых раёнах былі значна павялічаны міліцыйскія фарміраванні. Да сярэдзіны 1952 года ў асноўным бандфарміраванні “лясных братоў” былі ліквідаваны.

У СССР пачаўся перыяд “закручвання гаек”. У 1949 годзе па так званай “ленінградскай справе” было асуджана шмат партыйных работнікаў. На Беларусі даваенныя і пасляваенныя рэпрэсіі звязаны з іменем наркома ўнутраных спраў БССР Цанавы (да лістапада 1951 года). Ён быў ініцыятарам шэльмавання тысяч простых людзей і распачынальнікам працэсаў супраць кіруючых работнікаў рэспублікі, навуковых дзеячаў, культурных работнікаў. Так, ў 1951 годзе па абвінавачванню ў шпіёнстве на карысць Югаславіі быў рэпрэсіраваны нарком адукацыі БССР, прыхільнік адукацыі на беларускай мове П.Саевіч. Цанава арганізаваў кампанію па шэльмаванню выдатнага беларускага навукоўца А.Р.Жэбрака, прэзідэнта АН БССР. Падставай была публікацыя ў амерыканскім часопісе “Навука” артыкула Жэбрака пра савецкую біялогію. 12 лістапада 1947 года А.Жэбрак быў зняты з пасады прэзідэнта акадэміі, а ў верасні 1948 года быў зачынены інстытут біялогіі пры акадэміі навук, які ўзначальваў навуковец.

У жніўні 1946 года выйшла пастанова ЦК кампартыі аб часопісах “Звязда” і “Ленінград”, з якой пачаліся чысткі ў асяроддзі культурных дзеячаў. Ужо ў студзені 1947 года ЦК КП Беларусі прымае пастанову “Аб рабоце пісьменніцкіх арганізацый”, дзе падвяргае рэзкай крытыке беларускіх пісьменнікаў.

Адначасова з 1947 па 1951 год было ажыццяўлена выданне збора твораў Сталіна на беларускай мове, вялізарным тыражом выйшла бяграфія правадыра, якую павінен быў ведаць кожны савецкі чалавек. У кастрычніку 1952 года пасля перапынку ў 13 гадоў прайшоў XIX з'езд партыі, на якім яна атрымала новую назву - КПСС. Усхваленне асобы правадыра набыла на з'езде незвычайныя памеры.

Культ асобы правадыра садзейнічаў узмацненню ролі партыі як на ідэалагічным фронце, так і ў гаспадарчым будаўніцтве, і дзяржаўным жыцці. Саветы сталі фармальнымі ўстановамі, кандыдаты ў дэпутаты праходзілі абавязковае зацверджанне ў партыйнага кіраўніцтва. У сакавіку 1947 года адбыліся выбары ў ВС БССР, у студзені 1948 і снежні 1950 - у мясцовыя саветы, па традыцыі, на безальтэрнатыўнай аснове і са 100% яўкай. Аднак аднавілася дзейнасць прафсаюзнай арганізацыі БССР ў лістападзе 1948 года. У прафсаюзы ўваходзіла 85% працоўных Беларусі, толькі калгаснікі не мелі права ўступаць у прафсаюзы. Камсамол налічваў больш за 400 тыс. юнакоў і дзяўчат. Наяўнасць грамадскіх і палітычных арганізацый стваралі ў міжнароднай супольнасці бачнасць адностай дэмакратыі.

Беларусь стала вядомым іграком на міжнароднай арэне. 1 лютага 1944 г. БССР атрымала права знешніх зносін (закон ВС СССР), у сакавіку быў створаны наркамат замежных спраў, які ўзначаліў К.Кісялёў. У 1945 г. БССР стала адной з краін-заснавальніц Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ААН), а пасля і іншых уплывовых арганізацый. У верасні БССР падпісала пагадненне з Польскім нацыянальным камітэтам аб абмене насельніцтвам - асобы, якія лічылі сябе палякамі, атрымалі права пераехаць з БССР ў Польскую Рэспубліку і наадварот. Але вызначальныя справы Масква вырашала без узгаднення з беларускім кіраўніцтвам. Так, 16 жніўня быў падпісаны савецка-польскі дагавор аб мяжы, па якому БССР страчвала Беластоцкую вобласць. У лютым 1947 года БССР, дзякуючы намаганням К.Кісялёва, падпісала мірныя дагаворы з Балгарыяй, Італіяй, Румыніяй, Венгрыяй і Фінляндыяй. Аднак міжнародная дзейнасць БССР была вельмі абмежавана. Тым не менш гэта паспрыяла росту аўтарытэту рэспублікі.

Смерць Сталіна (у 1953 г.) мела пераломнае значэнне для ўсіх сфер жыцця савецкага грамадства. У верасні 1953 года першым сакратаром КПСС, а значыць і кіраўніком дзяржавы, быў абраны Мікіта Хрушчоў. Пачаўся перыяд адноснай дэмакратызацыі. Пашыраліся правы Саветаў - у жніўні 1955 года Савет Міністраў БССР перадаў Саветам права выдаткоўваць фінансавыя сродкі на будаўніцтва і сацыяльна-культурную і бытавую сферы. Пераадольвалася рэпрэсіўнае мінулае. У верасні 1953 года былі ліквідаваны Асобыя нарады пры Міністэрстве унутраных спраў. А на ХХ з'ездзе КПСС у 1956 г. быў асуджаны культ асобы. Пачалася рэабілітацыя ахвяр рэпрэсій. А рашэннем XXII з'езда партыі Сталін быў выдалены з Маўзалея, пачаўся дэмантаж шматлікіх помнікаў, за ноч быў дэмантыраваны вялізарны помнік Сталіну на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. У 1956 годзе ўпершыню з сярэдзіны 20-х гадоў ЦК кампартыі Беларусі ўзначаліў беларус - К.Т.Мазураў. Праўда, на развіцці нацыянальнай культуры гэта не сказалася - на працягу 1960-1970 гг. беларускамоўныя школы пераводзіліся на рускую мову навучання.

...

Подобные документы

  • Нацыянальнае самавызначэнне Беларусі. Абвяшчэнне Народнай Рэспублікі. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Палітыка "Ваеннага камунізму". Беларусь у час савецка-польскай вайны 1919–1920 гадоў. Гаспадарка ў час грамадзянскай вайны.

    реферат [29,0 K], добавлен 25.01.2011

  • Пад'ём польскага нацыянальна-вызвольнага руху і паўстанне 1863 г. Адмена расейскім урадам прыгоннага права ў Беларусі і Літве, ажыўленне апазіцыйнага руху ў Расійскай імперыі і краінах Заходняй Еўропы. Затрымка станаўлення беларускай інтэлігенцыі.

    реферат [23,4 K], добавлен 17.12.2010

  • Гісторыя вывучэння навукі пра глебы Беларусі. Работы па даследаванні глебаў у першыя пасляваенныя гады, сканцэнтраванны ў аддзеле глебазнаўства Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР. Глебазнаўства ў навучальных установах Беларусі.

    реферат [40,3 K], добавлен 17.01.2016

  • Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Пачатак Вялікай Айчынай вайны. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.

    курсовая работа [67,3 K], добавлен 12.02.2011

  • Вызваленчая барацьба ў 60-90-я гг. XIX ст. Лагеры "белых" і "чырвоных" напярэдадні паўстання 1863 г. Цэнтральны нацыянальны камітэт для кіравання падрыхтоўкай паўстання. Эвалюцыя рабочага руху і прапаганда марксізму. Рэвалюцыйна-дэмакратычны Рух.

    реферат [37,4 K], добавлен 25.01.2011

  • Сітуацыя напярэдадні вайны 1812 г. Поспехі Напалеона ў пачатку рускай кампаніі, хроніка падзей вайны в Беларусі. Стаўленне насельніцтва Беларусі да захопнікам. Рабаўніцкія стаўленне акупантаў да мясцовага насельніцтва. Развіццё партызанскага руху.

    реферат [25,3 K], добавлен 19.12.2010

  • Утварэнне Беларускай Сацыялістычнай Грамады, яе асноўныя праграмныя патрабаванні. Пачатак новага перыяду беларусскага нацыянальнага руху. Першыя беларускія арганізацыі. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Перамога рэвалюцыі на Беларусі.

    реферат [57,5 K], добавлен 15.07.2012

  • Утварэнне Рэчы Паспалітай. Войны сярэдзіны XVII - пачатка XVIII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў у другой палове XVI - першай палове XVII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх зямель у XVII-XVIII ст. Эканамічны ўздым на Беларусі ў XVIII ст.

    курсовая работа [96,9 K], добавлен 21.01.2011

  • Вынікі Другой сусветнай вайны і знешняя палітыка Велікабрытаніі. Развіццё знешнепалітычнага працэсу ў першай палове ХХ стагоддзя як фарміраванне перадумоў яго развіцця пасля Другой сусветнай вайны. Трансфармацыя знешнепалітычная статусу Вялікабрытаніі.

    дипломная работа [125,5 K], добавлен 25.04.2012

  • Складаныя міжнародныя абставіны напярэдадні Другой сусветнай вайны. Палітычнае размежаванне эміграцыі. Крызіс беларускай культуры. Нацыянальна-культурныя патрэбы беларускага дыяспары. Умацаванне беларускіх школ, пашырэнне выкарыстання беларускай мовы.

    реферат [23,9 K], добавлен 19.12.2010

  • Спадчына старажытнага свету, сяредніх вякоў і Беларусь. Эканамічнае і політичнае становішча Беларуссі ў складзе Рэчы Паспалітай. Нараджэнне індустыальнай цывілізацыі в Беларусі. Перыяд рэвалюцыі 1917 г. Станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь.

    курс лекций [318,3 K], добавлен 19.12.2011

  • Канфесіянальная гісторыя Беларусі - складаная і шматгранная. Канфессiйная сiтуацыя на Беларусi у другой палове XIX - пачатку XX ст. Канфесiйнае заканадауства у дачыненнi да культавага будаунiцтва. Становiшча у будаунiцтве розных культавых будынкау.

    дипломная работа [141,4 K], добавлен 12.05.2013

  • Дакументы, абагульняючыя вопыт Вялікай Айчыннай вайны. Спецыфіка гістарыяграфія кожнага з яе ўдзельнікаў, выяўленая пры тлумачэнні найважных праблем вайны з пункту гледжання сённяшніх інтарэсаў сваёй краіны. Перыядызацыя гiсторыii Другой сусветнай вайны.

    реферат [24,9 K], добавлен 21.05.2015

  • Вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў i аднаўлення савецкай улады. Белнацкам пры наркамнацы РСФСР. Пыняцце цэнтральнымі партыйнымі органамі рашэння аб утварэнні БССР. Утварэння Літоўска-Беларускай ССР 1919 г. Ліквідацыя Літбела і яе прычыны.

    реферат [37,0 K], добавлен 31.12.2010

  • Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны. Развіцце партызанскага руху супраць германскіх захопнікаў. Удзел партызан у вызваленні беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Роля камуністычнай партыі у арганізацыі партызанскіх атрадаў і дзейнасці падполля.

    контрольная работа [35,0 K], добавлен 12.09.2015

  • Вывучэнне тэндэнцый развіцця, сацыяльнага статусу і ролі нацыянальнай журналістыкі Беларусі як фактару фарміравання беларускай нацыі і дзяржаўнасці ў гады інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны, у перыяд аднаўлення народнай гаспадаркі, ў гады першых пяцігодак.

    реферат [30,4 K], добавлен 29.03.2011

  • Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.

    реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Вывучэнне паўстання 1863-1864гг., яго хода, вынікаў і значэння для ўсёй гісторыі Беларусаў. Стварэнне паўстанцкіх атрадаў. Аднаўленне незалежнасці Рэчы Паспалітай, стварэнне рэспубліканскага ладу кіравання і прававой роўнасці як асноўная мэта рэвалюцыі.

    курсовая работа [37,1 K], добавлен 24.11.2011

  • Прычыны глыбокага эканамічнага заняпаду Беларусі ў XVII-XVIII ст. Рэзкае скарачэнне колькасці насельніцтва. Развіццё сельскай гаспадаркі, гарадоў. Эканамічны ўздым у Беларусі ў другой палове XVIII ст., сацыяльна-эканамічнае значэнне яе далучэння да Расіі.

    реферат [20,0 K], добавлен 21.01.2011

  • Гістарычныя ўмовы, у якіх развівалася адукацыя на землях Беларусі у 30 гг. XIX ст. – 1917 г. Паўстанне 1863 года пад кіраўніцткам Кастуся Каліноўскага, першая сусветная вайна, цяжар жорсткай палітыкі расійскіх улад. Вынікі русіфікацыі беларускага народу.

    реферат [16,5 K], добавлен 17.02.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.