Гісторыя Беларусі

Гісторыя Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя. Паўстанне 1863 г. пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. БССР у гады сусветнай вайны. Падатковая сістэма акупантаў. Разгортванне партызанскага руху.

Рубрика История и исторические личности
Вид лекция
Язык белорусский
Дата добавления 26.04.2015
Размер файла 267,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Яшчэ адзін уплывовы палітычны цэнтр на Беларусі - гэта Стаўка вярхоўнага галоўнакамандуючага ў Магілёве. З гэтай нагоды там пазней за ўсе губернскія гарады быў створаны Савет - толькі 22 сакавіка. У Магілёве дзейнічаў уплывовы Сход салдацкіх і афіцэрскіх прадстаўнікоў - манархічны па сваёй сутнасці. Вельмі шырока былі пашыраны ідэі рэстаўрацыі манархіі і ваеннай дыктатуры.

7-17 красавіка на I з'ездзе салдацкіх і рабочых дэпутатаў армій і тыла Заходняга фронта была выказана падтрымка палітыкі Часовага ўрада на працяг вайны. Але адначасова дэлегаты патрабавалі 8-мі гадзінны працоўны дзень, радыкальнай аграрнай рэформы, умацавання пазіцый салдацкіх камітэтаў.

Сяляне беларускіх губерняў так сама правялі пасля рэвалюцыі шэраг з'ездаў. 20-23 красавіка 1917 года ў Мінску адбыўся З'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і неакупаванай часткі Віленскай губерняў. Ён пастанавіў, што працяг вайны магчымы, але міра трэба дасягнуць як мага хутчэй. Што датычыцца зямлі - то сацыялізацыя і ўраўняльнае землекарыстанне цалкам паўтаралі праграму партыі эсэраў. Прыкладна такія пазіцыі занялі з'езды сялянскіх дэпутатаў іншых беларускіх губерняў. Гэта гаворыць аб вельмі моцных пазіцыях на Беларусі ў той час партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Акрамя іх найбольшы аўтарытэт мелі Бунд і меньшавікі. Бальшавікі былі малавядомы, але вельмі актыўна набіралі папулярнасць. Яны актыўна ўдзельнічалі ў стварэнні прафсаюзаў і фабрычна-завадскіх камітэтаў - вялікая іх частка кантралявалася гэтай партыяй. Толькі вераснем 1917 года скончылася афармленне іх партыйнай мясцовай арганізацыі, якую ўзначаліў А.Мяснікоў, старшыня Мінскага камітэта партыі (створаны ў чэрвені 1917 года). Аднак большасць членаў бальшавісцкай партыі на Беларусі - гэта салдаты Заходняга фронта, якія не з'яўляліся мясцовымі жыхарамі, беларусамі.

Актыўна прагрэсіравалі нацыянальныя беларускія партыі, якія так сама прэтэндавалі на роль палітычнага цэнтра. Да лістапада налічвалася 14 нацыянальных партый розных накірункаў. Найбольш масавай партыяй была БСГ, якая мела каля 5 тыс. актыўных членаў. Грамада падтрымала Часовы ўрад, адстойвала стварэнне федэратыўнай Расіі, у склад якой увойдзе аўтаномная Беларусь. Беларускія хрысціянскія дэмакраты - БХД (заснавальнікі - ксяндзы Ф.Абрантовіч, А.Станкевіч, В.Гадлеўскі, К.Стаповіч) на першым з'ездзе партыі ў маі 1917 года вылучылі патрабаванні шырокай аўтаноміі для Беларусі, навучання ў школах на беларускай мове і выкарыстоўвання яе ў набажэнствах. Блізкая да БХД была Беларуская партыя народных сацыялістаў (БПНС), на чале якой стаяў Р.Скірмунт. На пазіцыях паслядоўнага аўтанамізму былі пабудаваны праграмы Беларускай партыі аўтанамістаў, Беларускай народнай грамады (створана ў Маскве А.Цвікевічам у маі 1917 года).

25 сакавіка 1917 года па ініцыятыве БСГ адбыўся I з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый. На ім быў створаны выканаўчы орган з'езда - Беларускі нацыянальны камітэт (БНК). З'езд даручыў БНК распрацаваць праект мясцовай канстытуцыі, арганізаваць выбары ў Беларускую краёвую раду, садзейнічаць развіцю беларускай культуры. У склад БНК увайшло 18 чалавек, з іх 10 прадстаўлялі БСГ. Аднак узначаліў камітэт Раман Скірмунт - вядомы як дэпутат Дзяржаўных Дум, буйны памешчык і прадпрымальнік. Аднак Скірмунт не здолеў пераканаць Часовы ўрад прызнаць аўтаномію Беларусі. Выбары ў краёвую раду былі адменены, Часовы ўрад у справе барацьбы з аўтанамісцкімі памкненнямі беларусаў знайшоў падтрымку з боку сацыялістычных партый - асабліва меньшавікоў, бальшавікоў і эсэраў, якія актыўна выступалі супраць усялякага “сепаратызму”. Паколькі БНК не выступіў супраць вайны і за хуткае вырашэнне аграрнага пытання - то ён не атрымаў падтрымкі сярод беларускага сялянства.

8-10 ліпеня 1917 года ў Мінску адбыўся II з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый, які выказаўся за аб'яднанне ўсіх нацыянальных палітычных сіл вакол нацыянальнай ідэі - стварэння беларускай дзяржавы, але пакуль яшчэ ў межах дэмакратычнай федэратыўнай Расіі. Дзеля выканання гэтай мэты быў створаны выканаўчы орган з'езда - Цэнтральная рада беларускіх арганізацый (большасць яе склада з БСГ), якую ўзначаліў Я.Лёсік, членамі выканкама былі З.Жылуновіч, А.Смоліч, І.Мамонька, З.Сабалеўскі, У.Фальскі. Рада абвясціла, што будзе дабівацца перадачы зямлі сялянам і абараняць інтарэсы рабочага класа. Аднак пад час летніх выбараў у органы мясцовага самакіравання нацыянальныя партыі не атрымалі падтрымкі, як і бальшавісцкая партыя. Гэта выклікала працяглы крызіс у нацыянальных партыях і арганізацыях. Аднак наладжваліся сувязі з бежанскімі арганізацыямі па ўсёй Расіі, беларускімі гурткамі ў арміі і на флоце. Таму ў кастрычніку 1917 года Цэнтральная рада беларускіх араганізацый была пераўтворана ў Вялікую беларускую раду, яе склад быў пашыраны, адначасова была створана Цэнтральная ваенная беларуская рада (кіраваў І.Мамонька), галоўнай мэтай яе было фарміраванне беларускага войска.

Наглядалася размежаванне ў нацыянальным руху - усё большую вагу набывалі левыя арганізацыі, якія падтрымлівалі бальшавісцкую праграмму. Восенню 1917 года з часткі Петраградскай і Гельсінгфорскай арганізацый БСГ была створана Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП) якая цалкам падтрымала бальшавікоў і іх курс на паўстанне. Актывісты партыі - А.Чарвякоў, І.Лагун, А.Усціловіч. Унутры Вялікай беларускай рады так сама не было адзінства па спосабах вырашэння сацыяльных і нацыянальных праблем.

У ліпені пад час аднаго з палітычных крызісаў Часовы ўрад выкарыстаў сілу для стабілізацыі сітуацыі ў сталіцы. Гэта адзначала канец двоеўладдзя. Частка сацыялістаў увайшла ў склад урада, узначаліў яго эсэр А.Керанскі. Пачалося праследванне дзеячоў найбольш радыкальных партый - асабліва бальшавікоў. У грамадстве ўсё большую папулярнасць набывала ідэя ваеннай дыктатуры, “моцнай рукі”. На роль дыктатара прэдэндаваў галоўнакамандуючы арміяй Л.Карнілаў. Па сутнасці, яго праграма стабілізацыі атрымала падтрымку большасці палітычных партыў і кіраўніцтва Часовага ўрада. 24 жніўня 17 года пачаўся паход арміі Карнілава на Пецярбург. Хутка А.Керанскі зразумеў, што ён будзе пазбаўлены ўлады і аддаў загад аб змяшчэнні Карнілава з пасады галоўнакамандуючага і арышце змоўшчыкаў, толькі магчымасцяў супрацьстаяць арміі Карнілава ў Часовага ўрада не было.

Галоўную ролю ў ліквідацыі мяцежа Карнілава адыгралі бальшавікі. Агітацыя ў войску і блакіраванне чыгункі (рабочыя чыгунак былі паслядоўнымі прыхільнікамі бальшавісцкай партыі) прывяло да таго, што Карнілаў амаль не прасунуўся далей за беларускія губерні. А тут ужо быў створаны Часовы рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту для ліквідацыі мяцежа з прадстаўнікоў розных саветаў, гарадской думы і інш. Кіравалі камітэтам эсэр А.Кажэўнікаў і бальшавік К.Ландар. 1 верасня Л.Карнілаў і іншыя генералы былі арыштаваны ў Магілёве.

Кіраўніцтва ліквідацыяй карнілаўскага мяцежа значна павысіла аўтарытэт бальшавікоў і іх папулярнасць, асабліва на Заходнім фронце. Да тагож, бальшавікі на Беларусі ў практычнай дзейнасці актыўна кантактавалі з левымі эсэрамі (такіх была большасць), якія не згазділіся са згодніцкай палітыкай Керанскага і яго прыхільнікаў і так сама левымі беларускімі арганізацыямі.

Эканамічная палітыка Часовага ўрада

Урадавая праграмма развіцця краіны мела наступны выгляд: 1) працяг вайны; 2) скліканне Устаноўчага сходу для вырашэння далейшага лёсу Расійскай дзяржавы і вырашэння аграрнага пытання; 3) вызначэнне палітыкі ў адносінах да рабочых, сялян і салдат.

Часоваму ўраду дасталася цяжкая эканамічная спадчына. Чыгуначны транспарт быў паралізаваны. Ваенныя выдаткі дасягнулі 30,5 млрд. руб. у год, што перавышала ў 10 разоў даваенны сярэднегадавы даход дзяржавы. Адначасова рабочыя патрабавалі ўвядзення 8-гадзіннага рабочага дня, павышэння заработнай платы, устанаўлення свабоды прафесійных саюзаў і забастовак, дзяржаўнага сацыяльнага страхавання.

Мерапрыемствы Часовага ўрада мелі палавінчаты характар, былі непаслядоўныя і праблем не вырашылі. Прадстаўнікамі Часовага Ўраду праводзілася далейшая мабілізацыя прамысловасці на патрэбы абароны. Аднак мерапрыемствы поспеху не мелі і з лета 1917 г. пачаўся стыхійны працэс канверсіі фабрык і заводаў. Прамысловая буржуазія выступіла супраць умяшання дзяржавы ў сферу вытворчасці і размеркавання эканамічных рэсурсаў.

Праводзілася палітыка рэгулявання цэн, барацьбы з дарагавізнай, спекуляцыяй і інфляцыяй. Аднак мерапрыемствы не мелі поспеху. 25 сакавіка 1917 г. была ўведзена дзяржаўная манаполія на хлебны гандаль пры адначасовым павышэнні цвёрдых цэн на ўсе віды хлебных вырабаў на 60-70%. З-за дрэннай каардынацыі і дысцыпліны хлебная манаполія правалілася, што прывяло да адмены спажывецкага рэгулявання і наступлення голаду.

Адначасова Часовы ўрад адклаў вырашэнне аграрнага пытання да склікання Ўстаноўчага сходу. Адначасова сяляне прыцягваліся да крымінальнай адказнасці за недазволенае карыстанне памешчыцкімі зямлямі і беспарадкі. Падаўлялі сялянскія выступленні армейскія часці.

Мерапрыемствы Часовага ўраду не здолелі палепшыць сацыяльна-эканамічнага становішча ў краіне, больш таго, прывялі да рэвалюцыйнага выбуху восенню 1917 г.

Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі

У ноч з 25 на 26 кастрычніка 1917 года ў Петраградзе бальшавікі здзейснілі сваю мару - правялі паспяховае ўзброеннае паўстанне супраць Часовага ўрада. Члены апошняга былі арыштаваны, а ўлада перададзена II Усерасійскаму з'езду Саветаў, аднак яго паседжанне пакінулі меньшавікі і правыя эсэры, нязгодныя з арыштам міністраў. Амаль адразу інфармацыя аб пераходзе ўлады ў сталіцы да Саветаў распаўсюдзілася па былой імперыі. Мінскі Савет, дзе большасць мелі ўжо бальшавікі, выдаў загад за першым нумарам пад агульнай наз- вай - “Уся ўлада саветам!”. 26 кастрычніка пры Мінскім Савеце быў створаны Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Паўночна-Заходняга фронту, які павінен быў садзейнічаць умацаванню савецкай улады і быў паўнамоцным органам улады да фарміравання пастаянных устаноў улады. Аднак прыхільнікі Часовага ўрада так сама актывізаваліся. Імі 27 кастрычніка быў створаны Камітэт выратавання рэвалюцыі (маецца на ўвазе Лютаўская), у склад якога ўвайшлі ўсе буржуазныя партыі, эсэры, Бунд, меньшавікі, прадстаўнікі Гарадской думы, Вялікай беларускай рады, прафсаюзаў Мінска. У Мінск была ўведзена Каўказская дывізія. Рэальна ацэньваючы свае сілы, Мінскі Савет перадаў уладу (часова) Камітэту і нават дэлегаваў у яго склад сваіх прадстаўнікоў І.Алібегава і Я.Пярно.

1 лістапада 1917 года ў Мінск увайшоў браняпоезд і армейскія часткі, якія падтрымлівалі бальшавікоў. Камітэт выратавання рэвалюцыі быў разагнаны. Вельмі хутка, на працягу кастрычніка-лістапада 1917 года савецкая ўлада была ўстаноўлена на ўсёй неакупаванай тэрыторыі Беларусі. У буйных гарадах ствараліся Ваенна-рэвалюцыйныя камітэты, якія праводзілі мерапрыемствы па ўмацаванню савецкай улады. Толькі ў Магілёве, дзе знаходзілася Стаўка галоўнакамандуючага М.М.Духоніна і большасць Савета была меньшавісцка-эсэраўска-бундаўская патрабавалася ўмяшальніцтва значных вайсковых сіл. СНК Расіі прызначыла галоўнакамандуючым арміі М.В.Крыленка і накіравала войскі на ліквідацыю Стаўкі ў Магілёве. 18 лістапада Магілёўскі Савет прызнаў савецкую ўладу і ўтварый ВРК, які ўстанавіў кантроль над Стаўкай і арыштаваў некаторых генералаў. Да 18 лістапада савецкая ўлада была ўстаноўлена і на фронце.

Для ўмацавання новай улады важнае значэнне мелі з'езды Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў губерняў і фронту, якія адбыліся ў лістападзе-снежні. Яны легалізавалі новую ўладу - зацвердзілі структуру яе органаў, вызначылі сістэму кіравання, абралі выканкамы, адобрылі першыя Дэкрэты савецкай ўлады - аб зямлі і міры і інш. У лістападзе ў Мінску адбылося амаль адначасова тры з'езды сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў новастворанай Заходняй вобласці і фронту. Іх выканаўчыя камітэты аб'ядналіся ў Выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і Заходняга фронту (Аблвыкамзах), падаўляючую большасць месцаў там мелі прадстаўнікі салдат фронту, далёкія ад праблем непасрэдна беларускага рэгіёна. Узначаліў выканаўчы камітэт Н.Рагазінскі, старшынёй СНК стаў К.Ландар.

У Віцебскай і Магілёўскай губернях, якія хаця і ўвайшлі ў склад Заходняй вобласці, былі створаны свае органы ўлады, якія дзейнічалі асобна ад Аблвыкамзаха і падпарадкоўваліся ўраду Савецкай Расіі.

Пытанне аб уладзе, тым не менш, канчаткова вырашана не было. У Саветах было пашырана меркаванне аб стварэнні кааліцыйных урадаў з левымі сацыялістычнымі партыямі, у прыватнасці з левымі эсэрамі. У.Леніну і Л.Троцкаму прыйшлося прылажыць шмат намаганняў, каб пераадоліць гэтыя памкненні. У лістападзе адбыліся выбары ва Устаноўчы сход Расіі, але бальшавікі ўжо вырашылі для сябе пытанне аб будучым краіны, таму хутка Устаноўчы сход быў разагнаны, тым больш, што большасць бальшавікі там не атрымалі - толькі 24% галасоў (але на Беларусі яны перамаглі - 30 дэлегатаў з 54).

Кіраўнікі савецкіх органаў улады займалі рэзка негатыўную пазіцыю па пытанню нацыянальнага самавызначэння Беларусі. Яны не былі беларусамі па паходжанню, на Беларусі апынуліся дзякуючы ваенным абставінам, мясцовай нацыянальнай спецыфікі не ведалі, а дзейнічалі зыходзячы з пазіцый вядомай нам тэорыі “заходнерусізма”. Аднак беларускія нацыянальныя партыі, у там ліку сацыялістычныя, прытрымліваліся іншага пункту гледжання на будучыню Беларусі. Яны пачалі рыхтаваць Усебеларускі кангрэс, які павінен быў вырашыць далейшы лёс беларускіх губерній. Адначасова ўрад Савецкай Расіі даручыў Беларускаму абласному камітэту, утворанаму з дэлегатаў Устаноўчага сходу, так сама правесці Усебеларускі з'езд з аналагічнай мэтай, на гэта мерапрыемства былі выдаткаваны грашовыя сродкі. З дзейнасці гэтага з'езда пачынаецца перыяд станаўлення беларускай дзяржаўнасці.

Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года

Савецкая ўлада на тэрыторыі Беларусі была ўстаноўлена ў кастрычніку - лістападзе 1917 г. (на неакупіраванай тэрыторыі). Гэта ўлада мела свае погляды на ролю эканомікі ў дзяржаве. Галоўны прынцып існавання савецкай эканомікі - гэта грамадская ўласнасць на сродкі вытворчасці. Дакладнай праграмы эканамічнага развіцця ў новай улады не было.

Перш за ўсё, бальшавікі стваралі сваю структуру палітычнай ўлады. Усе органы ўлады Часовага ўраду былі ліквідаваны. У Мінску адбыліся з'езды Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў і Саветаў салдацкіх дэпутатаў арміі Заходняга фронту (другая палова лістапада 1917 г.). Па выніках з'ездаў быў створаны Абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзах) - вышэйшы орган улады ў краі. 26 лістапада 1917 г. быў створаны Савет Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту. СНК быў адказны перад абласным выканаўчым камітэтам. Ён накіроўваў дзейнасць камісараў; кіраваў усім гаспадарчым і культурным жыццём вобласці; кіраваў дэмабілізацыяй з фронту; кіраваў барацьбой супраць контррэвалюцыйных выступленняў; прымаў меры па ліквідацыі старых устаноў.

22 лістапада 1917 г. адной з першых была ліквідавана старая судовая сістэма. У Беларусі шырокае распаўсюджанне атрымалі рэвалюцыйныя трыбуналы, у задачу якіх уваходзіла барацьба з контррэвалюцыйнымі злачынствамі, сабатажам, спекуляцыяй і г.д. У 1917 г. у Беларусі нехапала хлеба ў памеры каля 1 млн. пудоў. У той жа час не была вырашана праблема з уладкаваннем бежанцаў з раёнаў ваенных дзеянняў. У гэтых умовах новая ўлада праводзіла мерапрыемствы, накіраваныя на паляпшэнне агульнай сітуацыі ў краіне.

Браліся пад кантроль фінансы. Дэкрэтам Усерасійскага ЦВК ад 14 снежня 1917 г. былі нацыяналізаваны ўсе прыватныя банкі і створаны адзіны Дзяржаўны банк з аддзяленнямі-канторамі на месцах.

Уводзіўся рабочы кантроль на прадпрыемствах з мэтай барацьбы з сабатажам чыноўнікаў, прадпрымальнікаў і банкіраў.

Праводзілася нацыяналізацыя прамысловасці. На першым этапе былі нацыяналізаваны чыгуначныя майстэрні па рамонце паравозаў і вагонаў, усе чыгуначныя дарогі. На другім этапе - лесапільныя заводы, млыны, торфапрадпрыемствы і іншыя аб'екты, што цікавілі ваеннае ведамства.

Стваралася структуры кіравання эканомікай. Першы з'езд Саветаў народнай гаспадаркі Заходняй вобласці (кастрычнік 1918 г.) зацвердзіў Палажэнне аб арганізацыі губернскіх Саветаў народнай гаспадаркі (саўнаргасаў). Губсаўнаргас быў выканаўчым органам ВСНГ на тэрыторыі сваёй губерні. Губсаўнаргасы мелі права канфіскаваць капіталы, рухомую і нерухомую маёмасць прыватнікаў на прадпрыемствах губернскага маштабу; фінансаваць дзяржаўныя прадпрыемствы; выдаваць прадпрыемствам пазыкі; забеспечваць прадпрыемствы сыравінай; арганізовываць збыт гатовай прадукцыі; вырашаць шэраг арганізацыйных пытанняў. Першы на Беларусі саўнаргас быў створаны ў Віцебскай губерні 28 мая 1918 г. на базе аддзела прамысловасці і гандлю губвыканкама, губернскіх нарыхтоўчых арганізацый, упраўленняў водных і шасейных шляхоў зносін і іншых гаспадарчых арганізацый. Гаспадарчыя арганізацыі ваеннага ведамства ў склад саўнаргаса не ўваходзілі.

У сацыяльнай палітыке быў уведзены 8-гадзінны рабочы дзень, забаранялася праца малалетніх, для падлеткаў працоўны дзень скарачаўся да 4-6 гадзін. Стваралася інспекцыя працы. Яна рэгулявала звышурочныя работы. З снежня 1918 г. быў уведзены штотыднёвы адпачынак, святочныя дні, аплачвоемы адпачынак. Былі створаны інспекцыі аховы працы, органы нагляду за тэхнікай бяспекі.

Прымаліся спробы вырашыць жыллёвае пытанне, палепшыць медыцынскае абслугоўванне. У рэчышчы гэтай палітыкі была адменена права ўласнасці на гарадскую нерухомасць, яна перадавалася да мясцовых Саветаў. Праводзілася перасяленне рабочых у кватэры буржуазіі (з'явіліся камунальныя кватэры). Былі арганізаваны санітарныя інспекцыі на фабрыках і заводах, праведзена нацыяналізацыя прыватных медыцынскіх устаноў, адменена плата за лячэнне, адкрыты акушэрска-гінекалагічныя бальніцы.

Прымаліся спробы ліквідаваць беспрацоўе. Дзеля гэтага ствараліся біржы працы (Віцебск, Мінск, Магілёў, Орша); выдзялялася асігнаванне з боку саўнаргасаў у 35 тыс. руб.; быў прыняты дэкрэт аб аднаразовым падатку на буржуазію ў фонд дапамогі беспрацоўным; уводзілася сацыяльнае страхаванне за кошт дзяржавы на выпадак беспрацоўя; ажыццяўлялася падтрымка прадпрымальнікаў пры ўмове стварэння імі новых працоўных месцаў.

Вырашалася харчовае пытанне. Былі арганізаваны спецыяльныя харчовыя органы, што кантралявалі прыватны гандаль (харчовы аддзел прамысловасці і гандлю пры Аблвыканкамзаху); уводзілася хлебная манаполія і цвёрдыя цэны на хлеб, рабочыя шэрагу прамысловых прадпрыемстваў пераводзіліся на ўзмоцненае забеспячэнне; на прадпрыемствах адкрывалі сталовыя; Беларусь атрымлівала дапамогу з Украіны і Расіі.

У культурнай палітыке галоўнай мэтай была ліквідацыя непісьменнасці. Выдаткаваліся грошы на ўстановы адукацыі, адкрываліся кароткатэрміновыя педагагічные курсы, адчыняліся новые ўстановы адукацыі, бібліятэкі, быў наладжаны выпуск газет «Звязда», «Савецкая праўда», «Бядняк» і інш.

Пераадольваўся “голаду ў спецыялістах” дзякуючы пераманьванню на бок Савецкай улады буржуазных спецыялістаў, адчыняліся кароткатэрміновыя курсы па падрыхтоўцы кіраўніцкага саставу для савецкіх і гаспадарчых устаноў, банкаў з рабочых і сялян.

Аграрнае пытанне вырашалася згодна з прынцапамі Дэкрэта аб зямлі: гэта - нацыяналізацыя зямлі, канфіскацыя панскіх зямель, ураўняльнае землекарыстанне. Размеркаванне зямель завяршылася толькі ў 1921 г. з-за ваенных дзеянняў на Беларусі.

Улады падтрымлівалі стварэнне калектыўных гаспадарак (камуны, сельгасарцелі, таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі). Камуны - аб'яднанні, у якіх абагульняліся пабудовы, жыллё, дробная жывёла, птушка, інвентар (найвышэйшая ступень абагульнення сродкаў вытворчасці). Іншыя аб'яднанні адрозніваліся паміж сабой па ступені абагульнення сродкаў вытворчасці.

Першая камуна была арганізавана ў вёсцы Дубакрай Гарадоцкага павета. Як правіла, пад камуны адводзіліся сярэднія па памеры маёнткі, гэта былі маламоцныя гаспадаркі. Папулярнасцю сярод сялян гэтыя ўстановы не карысталіся. Да студзеня 1919 г. па 13 паветах Беларусі налічвалася толькі 175 камун, 36 арцеляў і 75 таварыстваў па сумеснай апрацоўцы зямлі.

Летам 1918 г. былі створаны камітэты беднаты для барацьбы з голадам. Камбедам прадастаўляліся неабмежаваныя правы, у тым ліку права расстрэльваць тых, хто хаваў хлеб; размяркоўваць прадукты харчавання і насенне сярод беднаты. Камбеды былі зацікаўлены ў раскулачванні больш заможных сялян - частка атрыманых сродкаў ішла на ўтрыманне членаў камбедаў. Па колькасці камітэтаў Беларусь займала адно з вядучых месцаў з савецкіх рэспублік (125 валасных і каля 3250 вясковых камітэтаў).

Сацыялістычныя пераўтварэнні ў народнай гаспадаркі Беларусі мелі кардынальны характар. Аднак ажыццяўленне гэтай праграмы ішло вельмі складана.

Кантрольныя пытанні да тэмы

1. Якія палітычныя сілы на Беларусі выступілі супраць ваенных дзеянняў?

2. Калі вайна прыйшла на Беларусь?

3. Якія буйныя ваенныя аперацыі прайшлі на Беларусі пад час першай сусветнай вайны?

4. Якія палітычныя сілы прэтэндавалі на ўладу на Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі?

5. Чаму часовы ўрад не меў папулярнасці сярод сялян?

6. Якая палітычная сіла асабліва вызначылася пад час падаўлення карнілаўскага мецяжа?

7. Хто ўвайшоў у Камітэт выратавання рэвалюцыі і чаму Мінскі Савет вымушаны быў перадаць яму ўладу пасля кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе?

8. Якія органы ўлады былі створаны на Беларусі ў лістападзе 1917 года?

ТЭМА 6. СТАНАЎЛЕННЕ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ. АБВЯШЧЭННЕ БНР. УТВАРЭННЕ БССР

Лекцыя 6. Станаўленне Беларускай дзяржаўнасці. Абвяшчэнне БССР

Асноўныя паняцці:

Усебеларускі кангрэс; Беларускі абласны камітэт; Вялікая беларуская рада; “абласнікі”; “радаўцы”; Усебеларускі Савет сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў; Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага з'езда; 1-ы польскі корпус Ю.Р.Доўбар-Мусніцкага; Брэсцкі мір; Народны сакратарыят Беларусі; Першая Ўстаўная грамата; Другая Ўстаўная грамата; Рада БНР; Трэцяя Ўстаўная грамата; Беларуская гандлевая палата; Белнацкам; Беларускія секцыі РКП(б); Цэнтральнае бюро беларускіх камуністычных арганізацый; VI Паўночна-Заходняя абластная канферэнцыя РКП(б); Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад Беларусі; I з'езд Саветаў Беларусі; ЛітБелССР; Найвышэйшая Рада БНР; Беларуская камуністычная арганізацыя; II Усебеларускі з'езд Саветаў; Рыжскі мірны дагавор; “ваенны камунізм”; харчовая развёрстка; нацыяналізацыя.

Кіраўнікі Аблвыкамзаха і іншых савецкіх органаў улады займалі рэзка негатыўную пазіцыю па пытанню нацыянальнага самавызначэння Беларусі. Яны не былі беларусамі па паходжанню, на Беларусі апынуліся дзякуючы ваенным абставінам, мясцовай нацыянальнай спецыфікі не ведалі, а дзейнічалі зыходзячы з пазіцый вядомай нам тэорыі “заходнерусізма”. Аднак беларускія нацыянальныя партыі, у там ліку сацыялістычныя, прытрымліваліся іншага пункта гледжання. Вялікая беларуская рада пачала рыхтаваць Усебеларускі кангрэс, які павінен быў вырашыць далейшы лёс беларускіх губерній. Адначасова ўрад Савецкай Расіі даручыў Беларускаму абласному камітэту так сама правесці Усебеларускі з'езд з аналагічнай мэтай, на гэта мерапрыемства былі выдаткаваны грашовыя сродкі. Хутка ВБР і БАК аб'ядналі свае намаганні і прызначылі Усебеларускі кангрэс правесці ў Мінску ў снежні 1917 года.

Беларускі абласны камітэт быў створаны пры Усерасійскім савеце сялянскіх дэпутатаў з дэлегатаў Устаноўчага сходу, прадстаўнікоў арміі і фронту. Па палітычнай афарбоўцы гэта была больш леваэсэраўская арганізацыя. Кіраўнікамі БАК былі прадстаўнікі гэтай партыі Я.Канчар, Ф.Караткевіч, В.Селіванаў. БАК быў лаяльна настроены да савецкай улады, але не лічыў Аблвыкамзах усебеларускім органам улады. У БАК і ВБР былі разыходжанні па некаторых пытаннях правядзення з'езда, але яны вымушаны былі аб'яднаць свае дзеянні. Прадстаўнічы з'езд беларускіх арганізацый самага шырокага спектра пачаўся 14 снежня 1917 г., аднак частка дэлегатаў прыехала яшчэ 5 снежня і з гэтага дня пачала праводзіць нарады. Канчаткова на з'езд прыехала 1872 дэлегаты, 1167 з якіх мелі права рашаючага голаса. Найбольш прадстаўнічыя фракцыі мелі партыя эсэраў і БСГ. У выніку дыскусій паміж “абласнікамі” (выступалі за Беларусь у складзе федэратыўнай Расіі), “радаўцамі” (выступалі за поўную незалежнасць Беларусі) і левымі (цалкам падтрымлівалі бальшавікоў і іх праграму) была выпрацавана пастанова з'езда. Згодна з ёй З'езд абвясціў сябе вышэйшай уладай на Беларусі, устанаўліваў рэспубліканскі строй і органам часовай выканаўчай улады на Беларусі абвясціў Усебеларускі Савет сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

СНК Заходняй вобласці і фронту (К.Ландар) ўважліва сачыў за правядзеннем з'езда, таму, калі стала вядома, што яго дэлегаты імкнуцца стварыць альтэрнатыўныя Аблвыкамзаху нацыянальныя органы ўлады, заклікаюць да рэспубліканска-дэмакратычнай формы кіравання, СНК разагнаў з'езд у ноч на 18 снежня і арыштаваў найбольш актыўных яго ўдзельнікаў. Арганізатары з'езда, якіх пакінулі на свабодзе, стварылі праз месяц Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага з'езда (старшыня - Т.Грыб), які і павінен быў узначаліць барацьбу за адраджэнне беларускай дзяржаўнасці.

Аблвыкамзаху, які захапіў уладу на Беларусі, прыйшлося сутыкнуцца з рознымі рэальнымі пагрозамі сваёй уладзе. У студзені-лютым 1918 г. пачаў ваенныя дзеянні 1-ы польскі корпус пад кіраўніцтвам Ю.Р.Доўбар-Мусніцкага, сфарміраваны яшчэ ў ліпені 1917 года на тэрыторыі беларускіх губерняў як частка рускай арміі. На пачатак 1918 года корпус налічваў каля 25-30 тыс. чалавек. У корпусе не былі выкананы загады аб дэмакратызацыі войска, забаранялася агітацыя сярод салдат. Польскія легіянеры не дазвалялі праводзіць канфіскацыі памешчыцкіх маёнткаў і нацыяналізаваць прадпрыемствы, адначасова легіянера рабавалі насельніцтва. У адказ на арышт бальшавікамі камандзіра корпуса 12 студзеня 1918 года легіянеры аб'явілі вайну Савецкай рэспубліцы. Ім былі захоплены Бабруйск, Рагачоў і Жлобін. З двух апошніх палякі хутка былі выгнаны, але ім на змену прыйшла больш сур'ёзная небяспека: 16 лютага пачалі наступленне нямецкія войскі.

Яшчэ ў лістападзе 1917 года ў мястэчку Солы каля Смаргоні дэлегацыя Ваенна-рэвалюцыйнака камітэту Заходняга фронту заключыла перамір'е з камандаваннем нямецкіх войскаў, а 20 лістапада пачаліся мірныя перамівы ў Брэсце паміж савецкай дэлегацыяй, дэлегацыяй Украінскай Народнай Рэспублікі і германскім камандаваннем. Дэлегацыя ад Усебеларускага з'езда (уваходзілі С.Рак-Міхайлоўскі, А.Цвікевіч, І.Серада) па патрабаванню Л.Троцкага да перамоў дапушчана не была. Немцы патрабавалі кантролю над акупіраванымі тэрыторыямі. У адказ Л.Троцкі адмовіўся падпісваць мірны дагавор і пакінуў Брэст. Пасля ўльтыматуму, на які Савецкі ўрад не адказаў, нямецкая армія 18 лютага пачала наступленне.

Ужо да пачатку сакавіка фронт знаходзіўся на лініі Орша-Магілёў-Гомель. 3 сакавіка 1918 г. у Брэст-Літоўску было заключана мірнае пагадненне паміж Савецкай Расіяй і Германіяй. Паводле пагаднення, Германія атрымала ўжо занятую яе войскамі Прыбалтыку, значную частку Украіны, Беларусі і РСФСР. Акупіраваная частка ўсходняй Беларусі пасля заканчэння ваенных дзеянняў павінна была перайсці ў склад РСФСР, заходняя перадавалася Германіі і Аўстра-Венгрыі. Беларусь не лічылася самастойным нацыянальным рэгіёнам і нават не мела свайго найменавання.

Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі

Скарыстаўшы наступленне нямецкіх войск і эвакуацыю Аблвыкамзаха ў Смаленск, 19 лютага аднавіў дзейнасць Выканаўчы камітэт Усебеларускага з'езда. Беларускія арганізацыі сумесна з эсэрамі і яўрэйскімі партыямі стварылі беларускі ўрад (Народны сакратарыят Беларусі) пад кіраўніцтвам Я.Варонкі. Урад абвясціў сябе часовай уладай на Беларусі. Паводле Першай Устаўной граматы (21.2.1918) абвяшчалася, што "… беларускі народ павінен ажыццявіць сваё неад'емнае права на самавызначэнне". Гаварылася пра неабходнасць “найхутчэйшага склікання ўсебеларускага ўстаноўчага сходу”.

Але немцы не збіраліся лічыцца з інтарэсамі беларусаў, у першыя дні акупацыі будынак Народнага сакратарыяту і яго актывы нават былі арыштаваныя. 9 сакавіка выканкам Рады Усебеларускага з'езда прымае Другую Устаўную грамату, у якой была абвешчана Беларуская народная рэспубліка (БНР) у межах пражывання пераважнай большасці беларускага народа, дэклараваўся шэраг дэмакратычных свабод, устанаўліваўся 8-мі гадзінны працоўны дзень. Гэта была сацыялістычная праграмма, на базе якой дзеячы і кіраўнікі БНР знайшлі паразуменне з прадстаўнікамі некаторых расійскіх сацыялістычных партый - у тым ліку з эсэрамі і меньшавікамі.

18 сакавіка выканкам ператвараецца ў Раду БНР, у склад якой былі ўведзены прадстаўнікі расійскіх сацыялістычных партый, а крыху пазней - і Віленскай беларускай рады, якая дзейнічала там раней пад назвай Беларускага народнага камітэту з моманта акупацыі заходняй часткі Беларусі. У адказ на Брэсцкій мірны дагавор паміж Савецкай Расіяй і Германіяй 25 сакавіка з'яўляецца Трэцяя Устаўная грамата, дзе былі абвешчаны незалежнасць БНР і заклік да перагляду ўмоў Брэсцкага міру. Абвяшчалася, што Бада БНР сама павінна падпісваць пагадненні з зацікаўленымі бакамі, а раней падпісаныя пагадненні, якія датычыліся тэрыторыі Беларусі, страчвалі сваю моц. Аднак нямецкі ўрад не адрэагаваў на звароты Рады, бо лічыў Беларусь часткай Савецкай Расіі. БНР аказалася ва ўмовах міжнароднай ізаляцыі, бо краіны-суседкі прэтэндавалі на беларускія тэрыторыі і не жадалі прызнаваць незалежнасць Беларусі. Напрыклад, да Украінскай Народнай Рэспублікі па ўмовах Брэсцкага міра адыходзілі землі на поўдзень ад Палескай чыгункі, Гомельскі, Рэчыцкі, Мазырскі і Пінскі паветы. А адноўленая Польшча адразу абвясціла сваёй мэтай “вяртанне” Польскай дзяржавы ў межы 1772 года.

Магчымасці рэалізацыі абвешчаных ідэй значна абмяжоўваліся ва ўмовах акупацыі Беларусі германскай арміяй. Урад БНР зрабіў вызначальную памылку і пайшоў на супрацоўніцтва з акупантамі. Па прапанове Р.Скірмунта на імя кайзера 25 красавіка 1918 года была адаслана тэлеграмма з падзякай за “вызваленне” Беларусі ад бальшавізма і прапановай узяць апеку над маладой беларускай дзяржавай. Аднак адказу з Берліна не было. Вынікам палітыкі змоўніцтва стаў востры крызіс унутры ўрада БНР і ў БСГ - галоўнай палітычнай сілы ў Радзе БНР. Раду пакінулі прадстаўнікі эсэраў, Бунда, меньшавікоў, частка БСГ. Наогул, БСГ распалася на тры партыі - Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю, Беларускую партыю сацыялістаў-федэралістаў і Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў, дзве апошнія пачалі ўзброеную барацьбу супраць акупантаў. Так, да восені 1918 года налічвалася каля 100 партызанскіх атрадаў толькі на частцы акупаванай тэрыторыі.

Аднак зараз ліберальна-кансерватыўная большасць урада БНР значна палепшыла свае адносіны з акупацыйнымі ўладамі. Ураду былі перададзены пытанні, звязаныя з арганізацыяй мясцовага гандлю, прамысловасці, сацыяльнай дапамогі, устаноў адукацыі і культуры. Аднак нямецкае камандаванне недазволіла стварыць сваю армію, паліцыю, фінансавую структуру і сетку мясцовых органаў улады. Актыўна дзейнічалі дыпламатычныя місіі БНР у Еўропе. У Кіеве была арганізавана Беларуская гандлевая палата.

Найбольшых поспехаў урад БНР дасягнуў у культурным будаўніцтве і развіцці адукацыі. Былі створаны за кароткі час да 350 пачатковых школ, некалькі гімназій, Мінскі педагагічны інстытут, выходзіла 28 газет, дзейнічала 11 выдавецтваў, выдавецтва “Адукацыя” актыўна друкавала падручнікі для школ, рыхтавалася адкрыццё Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (гэтай справай займаліся А.Смоліч, М.Доўнар-Запольскі, В.Ігнатоўскі).

У лістападзе 1918 года ў Германіі адбылася рэвалюцыя, першая сусветная вайна скончылася паражэннем гэтай краіны, яе войскі павінны былі быць выведзены з акупаваных тэрыторый. Разам з адыходзячымі германскімі войскамі эмігрыраваў і ўрад БНР, бо сваіх узброеных сіл і нават структуры ўлады на месцах ён не меў - яму не было што супрацьпаставіць бальшавікам, прыйшоўшым на змену немцам.

Спроба падняць беларускае пытанне пад час мірных перамоў у Версалі і на іншых міжнародных канферэнцыях на рубяжы першага і другога дзесяцігоддзяў скончылася безвынікова. Версальскі мірны дагавор ад 28 чэрвеня 1919 года і дакументы Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919-1920 гадоў не ўтрымлівалі механізмаў вырашэння беларускага пытання - стварэння незалежнай Беларусі. Краіны Антанты былі зацікаўлены ў Польшчы, як буферы паміж імі і Савецкай Расіяй, таму выканалі яе патрабаванне не прызнаваць незалежнай Беларусі.

Па сутнасці, з-за неспрыяльных умоў існавання, БНР не стала сапраўднай дзяржавай, бо гэта ўтварэнне не адпавядала ўсім прыкметам асобнай незалежнай дзяржавы. Не было сапраўднай сістэмы органаў заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады, сістэмы распацоўкі і прыняцця законаў, забеспячэння іх выканання, аховы правоў і свабод грамадзян. Тым не менш, абвяшчэнне беларускай дзяржавы заставіла Савецкі ўрад у Маскве па іншаму паглядзець на беларускі край і пайсці па шляху стварэння сацыялістычнай беларускай рэспублікі.

Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі

11 лістапада 1918 г. нямецкае камандаванне капітулявала перад Антантай, у Германіі разгарнулася буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. У дадзеных умовах РСФСР дэнансавала Брэсцкі мірны дагавор, і савецкія войскі пачалі займаць акупіраваныя тэрыторыі. Да сярэдзіны лютага 1919 г. яны занялі амаль усю тэрыторыю Беларусі. На вызваленых землях ствараліся органы савецкай улады. Яшчэ ў студзені 1918 г. пры Народным камісарыяце па справах нацыянальнасцей РСФСР быў створаны Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам) пад кіраўніцтвам А.Чарвякова (уваходзілі З.Жылуновіч, І.Лагун, Б.Тарашкевіч, Я.Канчар і інш.). Ён заахвочваў савецкія ўлады да вырашэння пытання беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове, праводзіў актыўную дзейнасць сярод бежанцаў-беларусаў па развіццю беларускай адукацыі і культуры. Белнацкам працаваў у цеснай сувязі з Беларускімі секцыямі РКП(б), якія ствараліся ў асяроддзі беларускіх бежанцаў з восені 1918 года і так сама былі арыентаваныя на стварэнне сацыялістычнай беларускай дзяржавы.

На канферэнцыі Беларускіх секцый РКП(б) у Маскве 21-23 снежня 1918 года было выбрана Цэнтральнае бюро беларускіх камуністычных арганізацый (Дз.Жылуновіч) і было прынята рашэнне аб неабходнасці сварэння БССР, бо беларуская тэрыторыя цалкам ужо кантралявалася Чырвонай арміяй. 23 снежня адбылася сустрэчы кіраўнікоў Бюро з У.Леніным, які падтрымаў ідэю аб стварэнні БССР.

Супраць стварэння асобнай, нават сацыялістычнай Беларусі выступіў Аблвыкамзах (А.Мяснікоў, К.Ландар), які ўвогуле не лічыў беларусаў асобным народам і не бачыў патрэбы ў вырашэнні нацыянальнага пытання. Аднак супраць прынятага рашэння ЦК партыі ён не пайшоў. 25 і 27 снежня на экстрэнных паседжаннях Белнацкама і Цэнтральнага бюро беларускіх камуністычных арганізацый рыхтаваўся Маніфест аб беларускім урадзе і распрацоўвалася структура ўрада БССР. 30 снежня 1918 года ў Смаленску адбылася VI Паўночна-Заходняя абластная канферэнцыя РКП(б), якая пераўтварылася ў І з'езд Камуністычнай партыі бальшавікоў Беларусі, на якім было абмеркавана пытанне аб складзе Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі. Дзякуючы націску І.Сталіна, народнага камісара РСФСР па нацыянальных справах, большасць месцаў у ўрадзе БССР атрымалі прадстаўнікі Аблвыкамзаха. Кіраўніком урада быў абраны З.Жылуновіч. 1 студзеня 1919 г. было абвешчана стварэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь (ССРБ) і межах Смаленскай, Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай губерній, а 7 студзеня ўрад пераехаў са Смаленска ў Мінск. Але ўжо 16 студзеня ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб перадачы Смаленскай, Віцебскай, Магілёўскай губерняў у склад РСФСР, а Мінскай і Гродзенскай губерням было дырэктыўна прапанавана стварыць сумесную дзяржаву з Літоўскай Савецкай Рэспублікай. Гэта вызвала першы ўрадавы крызіс - у выніку якога ўрад пакінулі прадстаўнікі Белнацкама, З.Жылуновіч пакінуў пасаду кіраўніка ўрада.

2-3 лютага 1919 года ў Мінску адбыўся I з'езд Саветаў Беларусі. На ім быў абраны Цэнтральны выканаўчы камітэт (ЦВК) - галоўны орган улады на Беларусі, пераважна з прадстаўнікоў Аблвыкамзаха. Была прынята першая Канстытуцыя БССР, герб і флаг. Была ўстаноўлена федэратыўная сувязь з РСФСР і аб'яўлена аб стварэнні ЛітБелССР.

27 лютага 1919 г. на аб'яднаным пасяджэнні ЦВК ССРБ і ЛССР было створана сумеснае кіраўніцтва гэтым буферным дзяржаўным утварэннем паміж Савецкай Расіяй і “імперыялістычнымі краінамі”, у першую чаргу - буржуазнай Польшчай. Урад ЛітБел займаўся пытаннямі аднаўлення прамысловасці і падтрымкі ўстаноў культуры. На гэтую дзейнасць ён атрымаў значныя грашовыя крэдыты з Масквы. Аднак перадаць сялянам канфіскаваную ў памешчыкаў зямлю, як гэта прадугледжваў Дэкрэт аб зямлі, адмовіўся. Быў узяты курс на стварэнне ў былых памешчыцкіх маёнтках саўгасаў і калектыўных гаспадарак - камун. Палітыка “ваеннага камунізму” - харчразвёрстка, масавая прымусовая мабілізацыя насельніцтва ў Чырвоную Армію, “чырвоны” тэрор выклікалі значны рост антысавецкіх выступленняў, асабліва сярод сялян, у 1919 годзе. Самым значным антысавецкім выступленнем быў мяцеж армейскіх частак у Гомелі і Рэчыцы, якім кіраваў эсэр М.Стракапытаў (24-29 сакавіка 1919 года).

Ростам антысавецкіх настрояў скарысталіся ў Польшчы. Яшчэ ў 1918 годзе ў заходніх рэгіёнах Беларусі пасля адыходу нямецкіх войск стварыліся прапольскія атрады “мясцовай самаабароны”. У 1919 годзе ім на дапамогу прыйшла рэгулярная польская армія, якая выконвала памкненні польскага ўрада стварыць Польшчу ў межах 1772 года.

Беларусь у час Савецка-польскай вайны 1919-1920 гадоў

У лістападзе 1918 г. падчас адступлення нямецкіх войск была створана незалежная польская дзяржава, якая абапіралася на ідэю адраджэння Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Па сутнасці гэта азначала вайну з Савецкай Расіяй, да якой польскае кіраўніцтва пры фінансавай падтрымцы буйнейшых заходніх краін было добра падрыхтавана. У снежні 1918 г. Польшча перайшла ў наступленне на беларускія і ўкраінскія землі. Да сакавіка 1919 г. польскія войскі акупіравалі шэраг беларускіх гарадоў, у тым ліку Ліду, Вільну, Гродна. Урад Літбел, які праводзіў жорсткую палітыку ваеннага камунізму (харчразвёрстка, палітычныя рэпрэсіі, адмова ад перадачы зямлі непасрэдна сялянам), не здолеў арганізаваць абарону. 1 чэрвеня 1919 года згодна з Дэкрэтам Усерасійскага ЦВК Савецкія Украіна, Беларусь, Літва і Латвія аб'ядноўваліся з Савецкай Расіяй для агульнай барацьбы з сусветным імперыялізмам. Уводзілася агульнае ваеннае камандаванне, аднак стрымаць польскае наступленне не ўдалося і аб'яднаным сілам. У жніўні 1919 г. быў захоплены Мінск. Восенню фронт усталяваўся на р. Беразіна-Днепр. Фактычна ЛітБелССР і БССР як яе частка перасталі існаваць.

На занятых тэрыторыях польскія акупанты праводзілі надзвычай жорсткую палітыку. Ліквідаваліся не толькі бальшавісцкія органы ўлады, але не дапускалася стварэнне мясцовых органаў улады БНР. Жорстка праследваліся і адны, і другія. Толькі ў некаторых кіраўнікоў БНР захаваліся ілюзіі адносна прызнання незалежнасці беларускай дзяржавы. Рада БНР раскалолася па пытанні супрацоўніцтва з польскімі ўладамі. Пад час перамоў дзеячаў БНР і польскіх уладаў апошнія згадзіліся прызнаць існаванне незалежнай БНР, але ў адказ урад БНР павінен падпісаць дагавор аб уваходжанні Беларусі ў склад Польскай дзяржавы. Такая “незалежнасць на 5 хвілін” незадаволіла большую частку склада Рады БНР, якая дзейнічала ў Мінску са згоды польскага акупацыйнага кіраўніцтва з 12 снежня 1919 года. Большасць на паседжаннях мелі беларускія эсэры (частка былой адзінай партыі - БСГ). Яны перавыбралі кіраўніцтва Рады - новыя лідары В.Ластоўскі, П.Крычэўскі, І.Мамонька і інш. заявілі аб вернасці III Устаўнай грамаце і выразілі пратэст супраць акупацыі Беларусі польскай арміяй. Польскі ўрад не чакаў такога ад Рады БНР, таму яе разагналі, а партыю беларускіх эсэраў падверглі праследванням. Аднак трэба было легітымізаваць для сусветнай супольнасці інкарпарацыю Беларусі - таму ў сакавіку 1920 года была арганізавана з ліку некаторых дзеячаў БНР Найвышэйшая Рада (С.Рак-Міхайлоўскі, І.Серада, Я.Лёсік, А.Смоліч) якая 24 сакавіка 1920 г. падпісала дагавор аб уваходжанні Беларусі ў склад Польшчы. Супраць гэтага дагавору выступілі адзіным фронтам бальшавікі і эсэры. Менавіта апошнія арганізавалі антыпольскі сялянскі партызанскі рух і кіравалі ім. А ў Мінску ў студзені 1920 года на базе арганізацыі “Маладая Беларусь”, што дзейнічала з мая 1917 года ў Мінскім настаўніцкім інстытуце (кіраваў У.Ігнатоўскі) была ўтворана Беларуская камуністычная арганізацыя. Арганізацыя арганізоўвала барацьбу з польскімі інтэрвентамі, а далейшае Беларусі бачыла ў існаванні БССР у складзе федэратыўнай Расіі, і ў гэтым разыходзілася з беларускімі эсэрамі, якія імкнуліся да поўнай незалежнасці.

Да арганізаваных камуністамі і эсэрамі партызанскіх атрадаў пачалі далучацца прадстаўнікі іншых палітычных сіл. Распачатае вясной 1920 г. наступленне палякаў дазволіла ім захапіць шэраг беларускіх і ўкраінскіх гарадоў, аднак летам Чырвоная Армія пачала контрнаступленне, і да жніўня 1920 г. ўся тэрыторыя Беларусі была занята савецкімі вайскамі. Адначасова Савецкая Расія была вымушана пачаць супрацоўніцтва з буржуазным урадам Літвы - Тарыбай. 12 ліпеня 1920 года Савецкая Расія і Літва падпісалі дагавор, згодна з якім Літве перадавалася Віленская і Гродзенская губерніі з гарадамі Вільна, Гродна, Ліда, Вілейка, Ашмяны, Дзісна. Дагавор падпісалі без згоды з урадам БССР, і гэта было юрыдычным канцом ЛітБелССР. 31 ліпеня 1920 г. у Мінску была прынята дэкларацыя, якая другі раз абвяшчала незалежнасць Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь. Часовая ўлада перадавалася Беларускаму рэвалюцыйнаму камітэту (старшыня - А.Чарвякоў), які павінен быў дзейнічаць да II з'езда Саветаў Беларусі. У жніўні 1920 г. польская армія здолела разбіць пад Варшавай Чырвоную Армію, перайсці ў наступленне і зноў заняць значную частку Беларусі. 12 кастрычніка 1920 г. у Рызе паміж Украінай і Расіяй з аднаго боку і Польшчай з другога быў падпісаны дагавор аб перамір'і. Беларусаў зноў не запрасілі ўдзельнічаць у перамовах.

Падпісанне перамір'я не спыніла ваенных дзеянняў. Пры падтрымцы польскага боку ў лістападзе на тэрыторыю Беларусі ўвайшлі атрады пад кіраўніцтвам С.Булак-Балаховіча, які абвясціў сябе начальнікам Беларускай дзяржавы. Але пасля захопу Мазыра, Петрыкава, Калінкавіч гэтыя злучэнні былі разбіты намаганнямі Чырвонай Арміі. У лістападзе-снежні 1920 г. адбылося ўзброенае выступленне на Случчыне, удзельнікі якога выступалі супраць перадачы павета да БССР. Сяляне былі незадаволены празмернымі памерамі харчразвёрсткі. На павятовым з'ездзе, дзе большасць была ў мясцовых эсэраў, было вырашана аказаць узброенае супраціўленне Чырвонай Арміі. Адначасова на з'ездзе было зноў паднята пытанне аб аднаўленні беларускай дзяржаўнасці.

13-17 снежня 1920 года ў Мінску прайшоў II Усебеларускі з'езд Саветаў. На ім у Канстытуцыю былі ўнесены змяненні, зацверджана структура дзяржаўнай улады: вышэйшая ўлада належыла з'езду Саветаў, ЦВК - распараджальны орган з'езда, выканаўчая ўлада ў СНК рэспублікі. Была ўведзена дзяржаўная манаполія, зямля перадавалася сялянам, але часткова. Лепшыя панскія маёнткі аддаваліся пад арганізацыю саўгасаў. З'езд ратыфікаваў умовы Рыжскага пагаднення ад перамір'і і надаў Расійскаму ўраду права заключаць любые міжнародныя пагадненні ад імя БССР.

18 сакавіка 1921 г. паміж Савецкай Расіяй, Украінай і Польшчай быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор, паводле якога Польшча атрымала заходнюю частку Беларусі з больш чым 4-мільённым насельніцтвам. Усходняя частка Беларусі апынулася ў складзе Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і РСФСР. Але Рыжскі мір не прызнаў урад БНР у эміграцыі. На палітычнай канферэнцыі 26-30 верасня 1920 года ў Празе дзеячы БНР абвінавацілі польскі ўрад у падзеле Беларусі і разгроме Беларускай Народнай Рэспублікі. На гэтай падставе адбылася часовая кансалідацыя беларускіх дзеячаў у эміграцыі.

Гаспадарка Беларусі ў час грамадзянскай вайны. Палітыка “Ваеннага камунізму”

Вясной 1918 г. савецкі ўрад прыняў шэраг надзвычайных мер у галіне эканомікі, што атрымалі назву палітыкі “ваеннага камунізму”. Асноўныя яе прынцыпы - гэта правядзенне харчовай развёрсткі; увядзенне манаполіі хлебнага гандлю; нацыяналізацыя ўсёй прамысловасці; жорсткае размеркаванне харчовых і прамысловых тавараў; усеагульная працоўная павіннасць.

У рэчышчы новай палітыкі была праведзена ліквідацыя прыватнага гандлю, была адзяржаўлена кааперацыя, спрабавалі арганізаваць прамы прадуктаабмен паміж горадам і вёскай.

Харчовая развёрстка - заключалася ў фактычнай канфіскацыі лішкаў хлеба для пакрыцця выдаткаў на армію і ўтрыманне рабочых. Хлеб браўся за папяровыя грошы ці даўгавыя распіскі. Праводзілася яна сіламі рабочых атрадаў і камітэтаў беднаты, што мелі неабмежаваныя паўнамоцтвы. Вынік - сяляне ўтойвалі запасы, адмаўляліся засяваць больш зямлі, чым неабходна для пражытку сваёй сям'і (скарачэнне пасяўных плошчаў), месцамі было арганізавана ўзброенае супраціўленне прадатрадам.

У пераўладкаванні вёскі новая ўлада вялікую ролю надавала стварэнню саўгасаў. Мэтай іх стварэння была спроба спрасціць працэдуру рэквізіцыі хлеба. Ствараліся саўгасы на падставе «Палажэння аб сацыяльным землеўладкаванні і мерах пераходу да сацыялістычнага земляробства» (прынята ў лютым 1919 г.). Згодна з гэтым дакументам, з нацыяналізаваных панскіх маёнткаў выдзяляліся маёнткі з высокай культурай гаспадарання, размешчаныя блізка да буйных цэнтраў - у іх ствараліся саўгасы. Астатнія маёнткі прызначаліся для стварэння калектыўных гаспадарак іншых тыпаў.

На чэрвень 1919 г. у Мінскай губерні з 3000 былых памесцяў у 604 былі створаны саўгасы. У асноўнай масе саўгасы аказваліся нерэнтабельнымі, стратнымі, бо нехапала сельскагаспадарчай тэхнікі, цяглавай сілы і кваліфікаваных кадраў. Крызіс у сельскай гаспадарке Беларусі пераадолены не быў. На 1920 г. пасяўныя плошчы складалі толькі 2/3 ад даваенных, больш таго, рэзка знізілася ўраджайнасць асноўных культур, панесла страты жывёлагадоўля: колькасць коней скарацілася да 80%, буйной рагатай жывёлы - да 65,8%, свіней - да 44% ад даваеннага ўзроўню.

Сельская гаспадарка к 1921 г. была ў цяжкім становішчы: калектыўныя гаспадаркі былі стратнымі і не карысталіся папулярнасцю ў сялян. Асноўны цяжар харчразвёрсткі клаўся на плечы серадняцкіх гаспадарак, якія складалі асноўную масу сельскага насельніцтва.

Не менш цяжкая сітуацыя склалася ў прамысловасці. Тут існавала абсалютная цэнтралізацыя кіравання прадпрыемствамі і іншымі звеннямі гаспадаркі. Кіраванне ажыццяўлялася глаўкамі. Праводзілася рэарганізацыя прамысловасці ў накірунках - аб'яднання дробных нацыяналізаваных прадпрыемстваў (аблягчала кіраванне і забеспячэнне); адкрыцця новых дзяржаўных прадпрыемстваў; арганізацыі кааператыўных прадпрыемстваў.

Савецкая ўлада ўжо ў першыя гады існавання заклала асноўныя элементы камандна-адміністрацыйнай сістэмы. Адначасова, пасля вызвалення тэрыторыі ад захопнікаў, пачалося аднаўленне прамысловасці.

Першы напрамак - аднаўленне раней пабудаваных прадпрыемстваў. Да канца 1920 г. аднавілі дзейнасць тры чыгуналіцейныя заводы, сталярная і дзве абозарамонтныя майстэрні ў Мінску, Добрушская і Шклоўская папяровыя фабрыкі, Наспенскі, Ветранскі і Серкавіцкі шклозаводы, запалкавыя і тры канатныя фабрыкі, 37 лесапільных і 7 фанерных заводаў, некалькі смалакурных і дрожджавінакурных заводаў у Мінскай губерні. Пашырылася здабыча торфу, што садзейнічала паляпшэнню работы прадпрыемстваў. Сталі працаваць шэраг электрастанцый -- Мінская, Магілёўская, Гомельская.

Другі напрамак - будаўніцтва новых прадпрыемстваў. У Гомелі пачалося будаўніцтва лесапільнага завода, у Віцебску - панчошна-трыкатажнай фабрыкі.

Аднаўленню прамысловасці садзейнічала дапамога Савецкай Расіі. Беларусі былі выдаткаваныя грашовыя сродкі, пастаўлена абсталяванне для паліграфічнай, швейнай, металаапрацоўчай прамысловасці.

Хутчэй аднаўлялася лёгкая прамысловасць. Да 1920 г. яна выйшла на першае месца (ўдзельная вага 42,3%, у Расіі - 22,2%). Асабліва ўзрасла доля швейнай і гарбарна-абутковай вытворчасці, некалькі знізілася доля тэкстыльнай. За перыяд 1914-1920 гг. пашырыліся металаапрацоўчая вытворчасць і рамонтная база чыгункі.

Чыгуначная сетка скарацілася да 1920 г. амаль на 2/3, моцна знасіўся машынны парк, не хапала паліва. Былі разбураны некаторыя чыгуначныя лініі, майстэрні і дэпо. Значна пацярпеў водны паравы транспарт. Агульны аб'ём рачных перавозак да 1920 г. упаў да 10% ад узроўню 1913 г. Судны хадзілі толькі па Заходняй Дзвіне да Віцебска, па Дняпры вышэй Оршы.

На канец грамадзянскай вайны ў Беларусі працавала з перабоямі толькі 40% буйных прамысловых прадпрыемстваў, (мелі 70% рабочых даваеннага часу). Агульны аб'ём валавай прадукцыі прамысловасці склаў 15-20% да ўзроўню 1913 г.

Адбыліся змены ў складзе рабочага класа Беларусі. На 1921 г. у БССР налічвалася 11.723 кваліфікаваных і 18.209 некваліфікаваных рабочых. Для забеспячэння рабочай сілай прадпрыемстваў, якія маглі працаваць, не хапала 28.954 кваліфікаваных рабочых. Адначасова ў дзяржаўную прамысловасць улілася значная колькасць рамеснікаў. Толькі 1/3 колькасці рабочых складалі патомныя пралетарыі. Гэта адмоўна адбілася на развіцці прамысловасці ў наступныя гады.

Крызіс паўплываў і на фінансы. На 1919 г. пакупная здольнасць рубля знізілася ў параўнанні з 1913 г. у 16 разоў, на 1920 г. - у 2.420 разоў. Заробак рабочых у 1920 г. склаў 10-20% ад даваеннага ўзроўню.

За гады грамадзянскай вайны і палітыкі «ваеннага камунізму» эканоміка края была даведзена да катастрафічнага стану. «Ваенны камунізм» уяўляў сабой тып гаспадарчай сістэмы без эканамічнага механізму. Кіраванне абапіралася на адміністрацыйныя метады і жорсткую цэнтралізаваную адміністрацыйную структуру. Нацыяналізацыя ўсёй эканомікі, банкаў, злом старога дзяржаўнага апарату не прывялі да самакіравання народа, да пад'ёму эканомікі. Сістэма рабочага самакіравання на нацыяналізаваных прадпрыемствах не апраўдала сябе.

...

Подобные документы

  • Нацыянальнае самавызначэнне Беларусі. Абвяшчэнне Народнай Рэспублікі. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Палітыка "Ваеннага камунізму". Беларусь у час савецка-польскай вайны 1919–1920 гадоў. Гаспадарка ў час грамадзянскай вайны.

    реферат [29,0 K], добавлен 25.01.2011

  • Пад'ём польскага нацыянальна-вызвольнага руху і паўстанне 1863 г. Адмена расейскім урадам прыгоннага права ў Беларусі і Літве, ажыўленне апазіцыйнага руху ў Расійскай імперыі і краінах Заходняй Еўропы. Затрымка станаўлення беларускай інтэлігенцыі.

    реферат [23,4 K], добавлен 17.12.2010

  • Гісторыя вывучэння навукі пра глебы Беларусі. Работы па даследаванні глебаў у першыя пасляваенныя гады, сканцэнтраванны ў аддзеле глебазнаўства Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР. Глебазнаўства ў навучальных установах Беларусі.

    реферат [40,3 K], добавлен 17.01.2016

  • Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Пачатак Вялікай Айчынай вайны. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.

    курсовая работа [67,3 K], добавлен 12.02.2011

  • Вызваленчая барацьба ў 60-90-я гг. XIX ст. Лагеры "белых" і "чырвоных" напярэдадні паўстання 1863 г. Цэнтральны нацыянальны камітэт для кіравання падрыхтоўкай паўстання. Эвалюцыя рабочага руху і прапаганда марксізму. Рэвалюцыйна-дэмакратычны Рух.

    реферат [37,4 K], добавлен 25.01.2011

  • Сітуацыя напярэдадні вайны 1812 г. Поспехі Напалеона ў пачатку рускай кампаніі, хроніка падзей вайны в Беларусі. Стаўленне насельніцтва Беларусі да захопнікам. Рабаўніцкія стаўленне акупантаў да мясцовага насельніцтва. Развіццё партызанскага руху.

    реферат [25,3 K], добавлен 19.12.2010

  • Утварэнне Беларускай Сацыялістычнай Грамады, яе асноўныя праграмныя патрабаванні. Пачатак новага перыяду беларусскага нацыянальнага руху. Першыя беларускія арганізацыі. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Перамога рэвалюцыі на Беларусі.

    реферат [57,5 K], добавлен 15.07.2012

  • Утварэнне Рэчы Паспалітай. Войны сярэдзіны XVII - пачатка XVIII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў у другой палове XVI - першай палове XVII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх зямель у XVII-XVIII ст. Эканамічны ўздым на Беларусі ў XVIII ст.

    курсовая работа [96,9 K], добавлен 21.01.2011

  • Вынікі Другой сусветнай вайны і знешняя палітыка Велікабрытаніі. Развіццё знешнепалітычнага працэсу ў першай палове ХХ стагоддзя як фарміраванне перадумоў яго развіцця пасля Другой сусветнай вайны. Трансфармацыя знешнепалітычная статусу Вялікабрытаніі.

    дипломная работа [125,5 K], добавлен 25.04.2012

  • Складаныя міжнародныя абставіны напярэдадні Другой сусветнай вайны. Палітычнае размежаванне эміграцыі. Крызіс беларускай культуры. Нацыянальна-культурныя патрэбы беларускага дыяспары. Умацаванне беларускіх школ, пашырэнне выкарыстання беларускай мовы.

    реферат [23,9 K], добавлен 19.12.2010

  • Спадчына старажытнага свету, сяредніх вякоў і Беларусь. Эканамічнае і політичнае становішча Беларуссі ў складзе Рэчы Паспалітай. Нараджэнне індустыальнай цывілізацыі в Беларусі. Перыяд рэвалюцыі 1917 г. Станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь.

    курс лекций [318,3 K], добавлен 19.12.2011

  • Канфесіянальная гісторыя Беларусі - складаная і шматгранная. Канфессiйная сiтуацыя на Беларусi у другой палове XIX - пачатку XX ст. Канфесiйнае заканадауства у дачыненнi да культавага будаунiцтва. Становiшча у будаунiцтве розных культавых будынкау.

    дипломная работа [141,4 K], добавлен 12.05.2013

  • Дакументы, абагульняючыя вопыт Вялікай Айчыннай вайны. Спецыфіка гістарыяграфія кожнага з яе ўдзельнікаў, выяўленая пры тлумачэнні найважных праблем вайны з пункту гледжання сённяшніх інтарэсаў сваёй краіны. Перыядызацыя гiсторыii Другой сусветнай вайны.

    реферат [24,9 K], добавлен 21.05.2015

  • Вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў i аднаўлення савецкай улады. Белнацкам пры наркамнацы РСФСР. Пыняцце цэнтральнымі партыйнымі органамі рашэння аб утварэнні БССР. Утварэння Літоўска-Беларускай ССР 1919 г. Ліквідацыя Літбела і яе прычыны.

    реферат [37,0 K], добавлен 31.12.2010

  • Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны. Развіцце партызанскага руху супраць германскіх захопнікаў. Удзел партызан у вызваленні беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Роля камуністычнай партыі у арганізацыі партызанскіх атрадаў і дзейнасці падполля.

    контрольная работа [35,0 K], добавлен 12.09.2015

  • Вывучэнне тэндэнцый развіцця, сацыяльнага статусу і ролі нацыянальнай журналістыкі Беларусі як фактару фарміравання беларускай нацыі і дзяржаўнасці ў гады інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны, у перыяд аднаўлення народнай гаспадаркі, ў гады першых пяцігодак.

    реферат [30,4 K], добавлен 29.03.2011

  • Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.

    реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Вывучэнне паўстання 1863-1864гг., яго хода, вынікаў і значэння для ўсёй гісторыі Беларусаў. Стварэнне паўстанцкіх атрадаў. Аднаўленне незалежнасці Рэчы Паспалітай, стварэнне рэспубліканскага ладу кіравання і прававой роўнасці як асноўная мэта рэвалюцыі.

    курсовая работа [37,1 K], добавлен 24.11.2011

  • Прычыны глыбокага эканамічнага заняпаду Беларусі ў XVII-XVIII ст. Рэзкае скарачэнне колькасці насельніцтва. Развіццё сельскай гаспадаркі, гарадоў. Эканамічны ўздым у Беларусі ў другой палове XVIII ст., сацыяльна-эканамічнае значэнне яе далучэння да Расіі.

    реферат [20,0 K], добавлен 21.01.2011

  • Гістарычныя ўмовы, у якіх развівалася адукацыя на землях Беларусі у 30 гг. XIX ст. – 1917 г. Паўстанне 1863 года пад кіраўніцткам Кастуся Каліноўскага, першая сусветная вайна, цяжар жорсткай палітыкі расійскіх улад. Вынікі русіфікацыі беларускага народу.

    реферат [16,5 K], добавлен 17.02.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.