Гісторыя Беларусі

Гісторыя Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя. Паўстанне 1863 г. пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. БССР у гады сусветнай вайны. Падатковая сістэма акупантаў. Разгортванне партызанскага руху.

Рубрика История и исторические личности
Вид лекция
Язык белорусский
Дата добавления 26.04.2015
Размер файла 267,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Кантрольныя пытанні да тэм

1. Якія арганізацыі рыхтавалі правядзенне Ўсебеларускага кангрэса (з'езда) у снежні 1917 года?

2. Якую пазіцыю па пытанні беларускага самавызначэння займаў Аблвыкамзах?

3. Якія пастановы прыняў Усебеларускі кангрэс? Чаму яго разагналі?

4. Як зваўся першы беларускі ўрад БНР? Хто быў яго кіраўніком?

5. Якую пазіцыю ў адносінах да ўрада БНР займалі нямецкія акупацыйныя ўлады?

6. Якім быў па складу першы ўрад БНР?

7. Якія беларускія арганізацыі выступалі за стварэнне БССР, а якія супраць?

8. Як зваўся першы ўрад БССР і хто яго ўзначаліваў?

9. Чаму патрабавалася другое абвяшчэнне БССР?

10. У чым сутнасць палітыкі “ваеннага камунізму”?

ТЭМА 7. БЕЛАРУСКАЯ ССР У ГАДЫ НОВАЙ ЭКАНАМІЧНАЙ ПАЛІТЫКІ. ЭКАНАМІЧНАЯ, ПАЛІТЫЧНАЯ ГІСТОРЫЯ. КУЛЬТУРНАЕ ЖЫЦЦЁ БССР

Лекцыя 7. Беларуская ССР у гады новай эканамічнай палітыкі. Эканамічная, палітычная гісторыя. Культурнае жыцце БССР

Асноўныя паняцці:

аб'яднаныя наркаматы; I з'езд Саветаў СССР; узбуйненні; адміністратыўная рэформа 1924 года; “беларусізацыя;” Берлінская канферэнцыя БНР; НЭП; харчовы падатак; грашовая рэформа; чырвонцы; трэсты; Зямельны кодэкс БССР 1925 г.; “прышчэпаўшчына”; калгаснае будаўніцтва; саўгасы; індустрыялізацыя; «нажніцы цэн»; крызісы НЭПа.

Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-я гадах

Пасля завяршэння грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі, а так сама правалу спадзяванняў бальшавікоў на “сусветную пралетарскую рэвалюцыю” паўстала пытанне далейшага існавання савецкіх рэспублік, створаных на тэрыторыі былой Расійскай імперыі. Ваенны саюз 1919 года страціў актуальнасць, а ярка акрэсленых форм палітычнага суіснавання пакуль не існавала. Зразумела, што вяртання да ўнітарнай дзяржавы накшталт былой імперыі так сама не магло быць. У кіраўніцтве РСФСР аформілась дзве тэндэнцыі аб'яднальнай дзейнасці - сталінская “аўтанамізацыі” і ленінская “саюзная”. І.Сталін прапаноўваў дамагацца ўключэння савецкіх рэспублік у склад Расійскай Федэрацыі як аўтаномных адзінак. Гэта стварала падставы для ўзнікнення сепаратысцкіх памкненняў і росту супярэчнасцяў у сацыялістычным лагеры. Ленінскі план прадугледжваў стварэнне саюзу незалежных самастойных савецкіх рэспублік (з правам выхаду), і гэты план атрымаў падтрымку ў рэспубліках. Але яшчэ да стварэння саюза рэспублік пачалося іх збліжэнне.

У студзені 1921 года згодна з дагаворам БССР і РСФСР ствараліся аб'яднаныя наркаматы (ваенны, знешняга гандлю, фінансаў, ВСНГ, працы, шляхоў зносін, сувязі) - на базе адпаведных наркаматаў у СНК РСФСР. Пры ўрадзе Расіі стваралася Паўнамоцнае прадстаўніцтва БССР. У лютым 1922 года савецкія рэспублікі, у тым ліку БССР даверылі Савецкай Расіі прадстаўляць іх інтарэсы на сусветнай канферэнцыі ў Генуі, дзе вырашаліся пытанні пасляваеннага жыцця ў Еўропе. Актыўна праводзілася агітацыя за стварэнне саюзнай дзяржавы. У выніку большасць дэлегатаў IV Усебеларускага з'езда Саветаў (снежань 1922 г.) выказалася за стварэнне СССР. Была выбрана дэлегацыя на X Усерасійскі з'езд Саветаў (узначаліў А.Чарвякоў). Усерасійскі з'езд пачаў працу 30 снежня 1922 года, ён пераўтварыўся ў I з'езд Саветаў СССР. Былі абраны кіруючыя органы, у склад якіх увайшло 7 прадстаўнікоў БССР, у тым ліку А.Чарвякоў. Колькасць асоб у кіраўніцтве СССР вызначалася адпаведна колькасці насельніцтва рэспублік, таму РСФСР мела значную перавагу над астатнімі рэспублікамі. Да кампетэнцыі саюзнага ўрада адносіліся пытанні знешняй палітыкі, гандлю, фінансаў, узброеных сіл, шляхоў зносін, сувязі. Вырашэнне астатніх пытанняў заставалася за ўрадамі рэспублік і саюзнай Канстытуцыяй 1924 года не рэгламентаваліся.

Пасля ўваходжання БССР у склад СССР паўстала новая праблема - неадпаведнасць тэрыторыі БССР і тэрыторыі, заселенай пераважна беларусамі, да тагож, на гэтай тэрыторыі існаваў склаўшыйся стагоддзямі гаспадарчы комплекс. БССР у 1922 годзе - гэта 6 паветаў былой Мінскай губерні з колькасцю насельніцтва 1,5 млн. чалавек. У сакавіку 1923 года кампартыя Беларусі звярнулася да кіраўніцтва РСФСР з прапановай вярнуць у склад БССР адабраныя ў студзені 1919 года тэрыторыі. ЦК РКП(б) згадзілася з гэтай прапановай, але кіруючыя партыйныя работнікі беларускіх губерняў (Смаленскай, Віцебскай і Гомельскай)у складзе РСФСР выказаліся супраць. Патрабаваліся вялікія намаганні, актыўная раз'ясняльная праца, каб пераканаць іх у неабходнасці аб'яднання з БССР.

У сакавіку 1924 года VI Надзвычайны з'езд Саветаў БССР ухваліў аб'яднанне тэрыторый, праведзенае адпаведна рашэнню ЦВК РСФСР ад 3 сакавіка 1924 года. Да БССР было далучана 15 паветаў Віцебскай, Гомельскай (былой Магілёўскай) і Смаленскай губерняў. Тэрыторыя павялічылася крыху болей, чым ў два разы, насельніцтва вырасла да 4,2 млн. чалавек.

У жніўні 1924 года пачалася адміністрацыйная рэформа. Тэрыторыя БССР была падзелена на 10 акруг па 10 раёнаў. У межах кампактнага пражывання нацыянальных меньшасцяў ствараліся нацыянальныя Саветы (яўрэйскія, польскія, рускія, латышскія, нямецкія, украінскія). Аднак па-за межамі БССР засталася большая частка Гомельскай губерні і частка Віцебскай - Веліжскі, Себежскі і Невельскі паветы). У лістападзе 1926 года пасля вывучэння гэтага пытання Палітбюро ЦК УКП(б) прыняў рашэнне аб перадачы БССР Гомельскага і Рэчыцкага паветаў, у перадачы паўночных паветаў было адмоўлена. З 1926 года БССР уяўляла больш-менш адзіны культурны і гаспадарчы рэгіён, на тэрыторыі якого пражывала пераважная большасць прадстаўнікоў адной нацыі - беларусаў.

5-12 красавіка 1927 года на чарговым VIII з'ездзе Саветаў БССР была прынята новая Канстытуцыя БССР, якая замацавала тэрытарыяльныя змяненні і адзначыла некаторыя асаблівасці дзяржаўнага будаўніцтва на Беларусі. Вышэйшым органам улады з'яўляўся Усебеларускі з'езд Саветаў. Дзяржаўнымі мовамі былі зацверджаны беларуская, руская, польская і яўрэйская. Мовай міжнацыянальных зносін вызначалася беларуская.

З пачаткам НЭПа ў 1921 годзе адбылася адносная дэмакратызацыя жыцця, наколькі гэта дазваляла аднапартыйная сістэма. Аднак гэта не адзначала змяньшэння пастаяннага націска кампартыі на сваіх палітычных апанентаў. У выніку, у 1921 годзе самаліквідаваліся ці распаліся Бунд, Яўрэйская камуністычная партыя, была разгромлена Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (беларускія эсэры). Паступова аслаблі пазіцыі ўрада БНР у эміграцыі. Амністыя 1923 года асобам, якія не выступалі супраць савецкай улады са зброяй стварыла ўмовы для вяртання на радзіму часткі нацыянальных дзеячоў. А пачатак палітыкі “беларусізацыі” ў 1924 годзе паклаў канец існаванню палітычных цэнтраў БНР. На Берлінскай канферэнцыі ў кастрычніку 1925 года Рада БНР аб'явіла аб спыненні барацьбы супраць савецкай ўлады і аб самароспуску.

Аднак маскоўскае кіраўніцтва ўважліва сачыла за сітуацыяй у кампартыях рэспублік. Рэгулярна ў нацыянальныя рэгіёну СССР пасылаліся партыйныя работнікі з цэнтра, а сярод кіраўнікоў кампартыі Беларусі з 1924 года і да смерці Сталіна не было ніводнага беларуса.

Актыўна пашыралі дзейнасць прафсаюзы, галоўнай мэтай якіх стала абарона пралетарыяту ў барацьбе супраць нэпманаўскай буржуазіі. Хутка пашыраў свой уплыў сярод моладзі камсамол. Папулярнымі былі такія таварыствы, як Асаавіяхім, фізкультурныя аб'яднанні. На Беларусі дзейначалі філіялы Міжнароднай арганізацыі дапамогі змагарам рэвалюцыі, Чырвоны крыж (Беларускае таварыства). У рэчышчы барацьбы з рэлігійнымі ўстановамі пашыралі дзейнасць атэістычныя арганізацыі.

Палітыка беларусізацыі. Развіццё культуры

З ліпеня 1924 года кампартыя Беларусі афіцыйна аб'явіла аб пачатку палітыкі “беларусізацыі”, мэта якой было замацаванне кіруючай ролі партыі ў грамадстве праз прыстасаванне дзяржаўнага апарату да мовы большасці насельніцтва. Адначасова адпаведныя накірункі былі аб'яўлены і ў іншых нацыянальных рэгіёнах. Але фактычна мерапрыемствы ў гэтым накірунку пачаліся яшчэ з 1921 года. У ліпені 1924 года пачала дзейнічаць урадавая камісія па правядзенню беларусізацыі ў БССР.

Перадумовамі пачатку “беларусізацыі” быў пачатак НЭПа, што дазволіла стабілізаваць эканоміку рэгіёну, супакоіць насельніцтва, абуранае рэквізіцыямі. Палітычная амністыя 1923 года і палітыка вяртання на Беларусь спецыялістаў з іншых саюзных рэспублік стварыла сацыяльную базу для беларусізацыі. Гэтыя спецыялісты ўзялі актыўны ўдзел у стварэнні навуковых устаноў Беларусі - БДУ (1921 год) і Інбелкульта (1922 год). Узбуйненні Беларусі аб'ядналі ў межах аднаго дзяржаўнага ўтварэння адзін народ - беларусаў.

Беларусізацыя мела вызначаныя накірункі - перавод справаводства на беларускую мову, перавод адукацыйных устаноў на беларускую мову, абавязковае ўвядзенне прадмета “беларусазнаўства” ў вучэбныя праграмы, вылучэнне на кіруючыя пасады ў дзяржаўных і мясцовых органах улады мясцовых ураджэнцаў (палітыка “карэнізацыі”), але не па нацыянальнай прыкмеце - а па дзелавым якасцям. Аднак пры гэтым не абмяжоўвалі магчымасці для развіцця культуры іншых нацыянальнасцей БССР - па Канстытуцыі 1927 года дзяржаўнымі з'яўляліся 4 мовы. А палітыка карэнізацыі, калі ўлічваць этна-нацыянальны склад насельніцтва беларускіх гарадоў, не прывяла да “панавання” ва ўладзе выключна беларусаў.

Беларусізацыя мела станоўчыя вынікі як для культурнага развіцця, так і для палітычнай стабілізацыі на Беларусі. Па сутнасці, Беларусізацыя выбіла глебу з-пад ног дзеячаў БНР, прывяла да роспуску яе Рады і вяртанню на Беларусь многіх культурных дзеячаў з эміграцыі (В.Ластоўскі, А.Цвікевіч, І.Краскоўскі і інш.). Пашырэнне ўжытку беларускай мовы прывяло да паскоранага афармлення яе навуковых асноў, стварэнню навуковай, дзелавой, ваеннай тэрміналогіі (беларускую мову вывучалі ў вайскавых частках, размешчаных на Беларусі). У 1926 годзе была праведзена міжнародная канферэнцыя па беларускаму правапісу, якая вырашыла некаторые разногалоссі ў гэтай галіне мовазнаўства. Значныя поспехі былі дасягнуты ў вывучэнні Беларусі.

У канцы 20-х гадоў разам са згортваннем НЭПа пачаліся мерапрыемствы па згортванню палітыкі беларусізацыі. Так, у лістападзе 1927 года на чарговым з'ездзе кампартыі Беларусі бызо заяўлена, што нацыянал-дэмакратызм быў прагрэсіўнай з'явай, калі змагаўся з самадзяржаўем, а ва ўмовах дыктатуры пралетарыяту зрабіўся кантррэвалюцыйнай з'явай. Наступны з'езд у лютым 1929 года абвясціў аб абвастрэнні класавай барацьбы, у тым ліку і на культурным фронце. Нацыянал-дэмакратызмам пачалі трактаваць як ідэалогію, якая ставіць нацыянальныя інтарэсы вышэй за класавыя. Сацыяльнай апорай нацдэмаўшчыны аб'явілі кулацтва. Гэта стварыла падмурак для будучых рэпрэсій супраць беларускай інтэлігенцыі, якая была абвінавачвана ў адкрытым антысаветызме. Палітыка беларусізацыі была прыпынена.

Адукацыя. Важнай задачай для беларускага савецкага ўрада стала ліквідацыя непісьменнасці. У снежні 1920 года пачала дзейнасць Надзвычайная камісія па ліквідацыі непісьменнасці, якая арганізоўвала проекты лікбеза. Аднак галоўнай справай было стварэнне сістэмы адукацыі. У 1922 годзе былі створаны чатырохгадовыя пачатковыя і сямігадовыя школы. У 1927 годзе было ўведзена ўсеагульнае пачатковае навучанне, і да 1931 года 98% дзяцей атрымлівалі пачатковую адукацыю. Сярэднюю спецыяльную адукацыю і вышэйшую атрымлівалі ў прафесійна-тэхнічных школах, тэхнікумах і інстытутах. Згодна з палітыкай “пралетарызацыі” першаснае права атрымліваць вышэйшую адукацыю атрымалі рабочыя і сяляне.

Беларуская навука развівалася ў межах вышэйшых навучальных устаноў - БДУ, Беларускага палітэхнічнага інстытута (1922 г.), Беларускай сельскагаспадачай акадэміі (1925 г.), Віцебскага ветэрынарнага інстытута (1924 г.) і інш. У 1922 годзе на базе Навукова-тэрміналагічнай камісіі (уваходзілі Я.Карскі, Я.Колас, Я.Купала і інш) быў створаны Інстытут беларускай культуры, які стаў падмуркам для ўтварэння ў 1929 годзе Акадэміі навук. Першым кіраўніком Інбелкульта быў С.М.Некрашэвіч, з 1924 года - У.М.Ігнатоўскі. У 1922 адчыніла дзверы Дзяржаўная бібліятэка БССР, наладжвалася музейная справа.

У 20-я гады росквіт атрымала беларуская літаратура. Дзейнічаюць беларускія літаратурныя гурткі - "Маладняк" (М. Лынькоў, М. Чарот, П. Трус, П. Галавач і інш.), "Узвышша" (А. Бабарэка, П. Глебка, З. Бядуля, М. Лужанін, К. Крапіва і інш.) і "Полымя" (Я. Колас, Я. Купала, Ц. Гартны, М. Чарот і інш.), рускі “Звенья” і г.д. З'явіліся новыя імёны - К.Чорны, К.Крапіва, М.Зарэцкі, М.Лынькоў і інш., разам са сталымі (Я.Колас, Я.Купала, З.Бядуля, Ц.Гартны) яны шукалі новыя шляхі ў мастацтве. У 1928 г. узнікла Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаў (БелАПП). Гэта быў перыяд адноснай свабоды творчасці, які скончыўся ў канцы 20-х гадоў.

У жніўні 1920 года ў Мінску пачаў дзейнасць беларускі тэатр пад кіраўніцтвам У.Галубка. У верасні 1920 года быў адчынены Першы Беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ-1), які ставіў расійскую і беларускую класіку. У 1926 годзе ў Віцебску быў адчынены БДТ-2, створаны на базе беларускай драматычнай студыі ў Маскве. Менавіта ў Віцебску пачала сваю творчасць Стэфанія Станюта. У 20-х гадах у Мінску, Віцебску і Гомелі былі створаны музычныя тэхнікумы, а ў 1924 годзе ў Магілёве была пастаўлена першая беларуская опера М.Чуркіна “Вызваленне працы”, ён жа напісаў першы сімфанічны твор - “Беларускія карцінкі”. Плённа працавалі баларускія кампазітары Я.Цікоцкі і М.Аладаў.

У 1921-1928 гадах узнікла беларускае кіно. Спачатку ствараліся дакументальные стужкі-хронікі падзей. А ў 1926 годзе выйшла першая мастацкая стужка “Лясная быль” рэжысёра М.Тарыча аб падзеях грамадзянскай вайны на Беларусі. Першыя беларускія кінастужкі ствараліся ў Ленінградзе на кінастудыі “Савецкая Беларусь”, якая дзейнічала на базе “Ленфільма”.

У выяўленчым мастацтве існавалі разнастайныя стылевыя і жанравыя плыні. З 1919 года ў Віцебску дзейнічала Народная мастацкая школа, заснаваная Маркам Шагалам. Сярод яе выкладчыкаў былі выдатныя асобы - Ю.Пэн, С.Юдовін, К.Малевіч, Р.Фальк, Л.Купрын - прадстаўнікі розных жанраў і стыляў. У верасні 1921 года адбылася пешая выстава мастакоў Мінска, якая паказала папулярнасць тэматычнай карціны і партрэта. Асобна былі адзначаны пейзажы В.Бялыніцкага-Бірулі.

У 20-я гады закладзены асновы для развіцця графікі, скульптуры, архітэктуры. Аднак змены ў эканамічным і палітычным жыцці адбіваліся і на развіцці культуры. У наступным дзесяцігоддзі рэпрэсіі закрануць шмат дзеячаў культуры, навукоўцаў.

Эканоміка БССР у перыяд НЭП

Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі

У надзвычайных умовах замежнай інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны надзвычайныя метады кіравання гаспадаркай былі апраўданы, але з усталяваннем міру насельніцтва не згаджалася з працягам “ваеннага камунізму”. Расла незадаволенасць рэквізіцыямі сярод сялянства. На мяжы 1920-1921 гг. краіну ахапіў цяжкі эканамічны крызіс, звязаны з памылкамі ў празмерна цэнтралізаваным кіраванні гаспадаркай краіны.

На Х з'ездзе РКП(б) у сакавіку 1921 г. пачалося афармленне новай эканамічнай палітыкі (НЭПа). НЭП - гэта сістэма мер, разлічаных на пераходны перыяд ад капіталізму да сацыялізму. Харчразвёрстка замянялася харчовым падаткам, які паступова зніжаўся з 20% прадукцыяй у 1921 г. да 5% грашыма ў 1925 г. Абвяшчалася свабоды форм землекарыстання. Законнымі прызнаваліся арцель, абшчына, прыватнае ўладанне ў выглядзе вотрубаў ці хутароў. Дазвалялася арэнда і наёмная праца. Замацаваны гэтыя прынцыпы былі ў Законе аб працоўным землекарыстанні (верасень 1922 г.). Заахвочвалася кааперацыя. Развіццё атрымалі збытавыя, забеспячэнскія, крэдытныя аб'яднанні. Да канца 20-х гг. імі была ахоплена большая палова ўсіх сялянскіх гаспадарак. Дазваляўся з мая 1921 года прыватны гандаль лішкамі сельскагаспадарчай прадукцыяй. Свабодны гадаль патрабаваў стабільнай грашовай сістэмы, таму з 1922 года пачалася грашовая рэформа.

Быў адноўлены Дзяржбанк у 1921 годзе і дазволена стварэнне акцыянерных і камерцыйных банкаў. Развіваўся знешні гандаль, стымуляваўся экспарт. З 1922 года Дзяржбанк пачаў эмісію чырвонцаў, якія мелі намінальнае залатое забеспячэнне (1 чырвонец = 10 дарэвалюцыйных залатых рублёў = 7,74 г золата). Для падтрымання валютнага курсу чырвонца збіраліся валютныя рэзервы. Але адразу перайсці на цвердыя грошы краіна не здолела, былі ўведзены “пераходныя” грошы - “саўзнакі”, з дапамогай іх ліквідаваўся бюджэтны дэфіцыт (“саўзнак” - рубель 1923 г. быў роўны 1 млн. рублёў эмісіі да 1922 г.). З лютага 1924 года быў спынены выпуск саўзнакаў. Замест іх уводзілі казначэйскія білеты вартасцю 1, 3, 5 руб. з намінальным залатым зместам, разменная сярэбраная і медная манеты. Адмяняліся ўсе абмежаванні для прыватных асоб на сумы ў ашчадных касах, гарантавалася тайна ўкладаў і немагчымасць іх канфіскацый.

У сваю чаргу, зрухі ў сельскайгаспадарке і гандле, стабілізацыя грашовай сістэмы стымулявалі развіццё прамысловасці.

Былі адменены дэкрэты, якія абмяжоўвалі свабоду дзеяння дробных і сярэдніх прадпрыемстваў, аказвалася падтрымка гэтым мерапрыемствам. Прамысловым кааператывам надавалі правы юрыдычных асоб, яны маглі выкарыстоўваць наёмную працу, атрымліваць доўга- і кароткатэрміновыя крэдыты. Дазвалялася арэнда прыватным асобам і кааператывам прамысловых прадпрыемстваў. Даваўся дазвол на канцэсіі - здачу ў арэнду прадпрыемстваў замежным фірмам (на Беларусі канцэсіі не былі пашыраны). У буйной вытворчасці ліквідавалі глаўкі, створалі трэсты - аб'яднанні аднародных прадпрыемстваў, якія здымаліся з дзяржаўнага забеспячэння, атрымалі поўную гаспадарчую і фінансавую незалежнасць: права вырашаць, што выпускаць і дзе рэалізоўваць прадукцыю, права выпускаць доўгатэрміновыя аблігацыйныя пазыкі, самастойна выкарыстоўваць прыбытак і г.д.

Усерасійскі Савет Народнай Гаспадаркі болей не мог умешвацца ў бягучую дзейнасць прадпрыемстваў і трэстаў, ён ператварыўся ў каардынацыйны цэнтр. Ствараліся сіндыкаты - аб'яднанні трэстаў на аснове кааперацыі. Яны займаліся збытам, забеспячэннем, крэдытаваннем, знешнегандлёвымі аперацыямі ў межах асобна ўзятай галіны прамысловасці. Уводзілася матэрыяльнае стымуляванне працы: была адноўлена грашовая аплата працы, уведзены тарыфы што выключала ўраўнілаўку, зняты абмежаванні на павелічэнне заробкаў, ліквідаваны працоўныя арміі, адменены абавязковая працоўная павіннасць і абмежаванні на перамену месца работы.

Эканамічны механізм будаваўся на рыначных прынцыпах. НЭП пачаўся з сельскагаспадарчай палітыкі, затым развіўся ў палітыку заахвочвання гандлю, што патрабавала стабілізацыі валюты, стаў прамысловай палітыкай, што дазволіла павялічыць вытворчасць у прамысловасці.

Галоўнымі мэтамі НЭПа лічыліся максімальна хуткае пераадольванне гаспадарчага заняпаду і стварэнне ўмоў для пабудовы аднароднага сацыялістычнага грамадства.

Развіцце сельскай гаспадаркі Беларусі на аснове НЭПа

На пачатак 20-х гг. 89% насельніцтва БССР жыло на вёске, дзе нагладалася значная перанаселенасць - шчыльнасць насельніцтва на 1 кв.км складала 33,2 чалавек (самая высокая ў СССР). Да таго большая частка зямель была нізкай якасці.

Увядзенне НЭПа супала па часе з перадачай зямлі сялянам згодна з Дэкрэтам аб зямлі пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх і польскіх акупантаў. Аднак “прырэзка” зямлі аказалася нязначнай - да 1917 г. на адзін двор прыходзілася 8,35 дзесяціны зямлі, у 1924 г. - 8,41 дзесяціны. За кошт прырэзак у асноўным ствараліся новыя гаспадаркі. Землезабяспечанасць сярэдняй беларускай сялянскай гаспадаркі была ніжэй сярэдняй па СССР амаль на 1/3. У выніку пераразмеркавання зямлі адбылося змяненне сацыяльнага складу сельскага насельніцтва. Найбольш шматлікай групай сталі серадняцкія гаспадаркі (іх 65%), якім належала 75% пасяўной плошчы.

На 1925/26 гг. сельскагаспадарчая вытворчасць у агульным дасягнула даваеннага ўзроўню. Удзельная вага сельскай гаспадаркі ў вытворчасці склала 71,6%, прамысловасці - 22,3%, лясной гаспадар- кі - 6,1%. Пераважала развіццё жывёлагадоўлі з малочным і свінагадоўчым ухілам. Значныя плошчы займалі пасевы тэхнічных культур. Аднак беларуская сялянская гаспадарка з'яўлялася маламоцнай: кожная пятая гаспадарка была бясконнай, з адным канём - 67,8%; бескароўных - 6,1%, з адной каровай - 58%.

Зямельны кодэкс БССР прыняты ў красавіку 1925 г. пасля ўзбуйнення БССР замацаваў участкава-падворны парадак землекарыстання ў БССР (замест абшчыннага ў РСФСР), захаваў свабоду выбару формы землекарыстання, але з абмяжаваннямі для хутароў і вотрубаў, зацвярджаў нормы зямельнага надзела, у каго было звыш - лішкі адразалі. Дзяржавай рэкамендаваліся калектыўныя формы землекарыстання.

Сельскагаспадарчая палітыка ў 1925/1928 гг. абазначаецца тэрмінам “прышчэпаўшчына”. Д.Ф.Прышчэпаў, наркам земляробства БССР, быў прыхільнікам стварэння хутароў і пасёлкаў па тыпу вотрубаў. Як вынік - на 1928 гг. у рэспубліцы было землеўладкавана 2.344 тыс. гектараў зямлі, з іх хутары і вотрубы склалі 23%. На хутары і вотрубы заахвочвалі перасяляцца беззямельных і малазямельных сялян, іх надзелы часта ствараліся за кошт адрэзкоў ад надзелаў заможных сялян-кулакоў.

Сельскагаспадарчая кааперацыя ў БССР развівалася галоўным чынам у крэдытнай сферы, забеспячэнні і збыце прадукцыі вытворчасці. Ступень кааперыравання да кастрычніка 1927 г. дасягнула 37% сялянскіх гаспадарак. Аднак вытворчая кааперацыя амаль не развівалася.

Калгаснае будаўніцтва актыўна пачалося ў пачатку 20-х гг., яно стымулявалася з боку дзяржавы эканамічнымі метадамі. Так, адмянялася арэндная плата за зямельныя плошчы і пабудовы, інвентар, рабочую і прадукцыйную жывёлу, меліярацыйныя збудаванні, слабыя калгасы вызваляліся ад сельскагаспадарчага падатку.

Аднак умовы, у якіх ствараліся калгасы, не спрыялі іх утварэнню. Наглядалася малая колькасць сельскагаспадарчых спецыялістаў, адсутнічалі вялікія масівы ворнай зямлі, прыгодныя для апрацоўкі трактарамі, наогул, быў нізкі ўзровень механізацыі. Асноўная колькасць калектыўных вытворчых гаспадарак стваралася на дзяржаўных землях. Адсутнасць перспектыў для калгасаў у БССР падкрэслівалася ў “Матэрыялах да пяцігадовага перспектыўнага плану развіцця народнай гаспадаркі БССР на 1927/28 -1931/32 гг.”. Большае ўвагі развіццё атрымалі саўгасы. Мэты іх існавання крыху змяніліся ў параўнанні з перыядам “ваеннага камунізму”, гэта - падняцце сельскагаспадарчай культуры сярод сялян, выдзяленне селяніну-аднаасобніку лепшага насення, жывёлы, пладовых саджанцаў, распаўсюджанне новых тэхналогій.

Да 1927 г. сельская гаспадарка Беларусі аднавіла даваенныя аб'ёмы вытворчасці і мела магчымасці для далейшага прагрэсу. Аднак яе эвалюцыйнае развіццё было перарвана, бо вёска была абрана на ролю асноўнай крыніцы грошай на правядзенне індустрыялізацыі краіны, а гэтыя сродкі ў неабходных дзяржаве памерах можна было адабраць толькі шляхам прымусу.

Прамысловасць і гандаль у БССР у 1921-1927 гг.

Развіццё прамысловасці ў БССР у пачатку 20-х гадоў праходзіла на фоне ўзбуйненняў тэрыторыі рэспублікі. У 1924 годзе яна павялічыла сваю магутнасць на 90% (далучана Віцебшчына), у 1926 годзе вырасла яшчэ на 45% (далучана Гомельшчына).

Аднаўляліся буйныя прадпрыемствы, за 1922-1927 гг. пераабсталявана 1, расшырана 119 фабрык і заводаў. Адноўлена палова буйных прадпрыемстаў, што дзейнічалі да першай сусветнай вайны, колькасць рабочых дасягнула 93,9% ад даваеннага ўзроўню, выпуск валавай прадукцыі перавысіў даваенны на 41,7%. Аднаўляліся і дробныя саматужна-рамесніцкія прадпрыемствы. У 1927 г. іх дзейнічала 85,7% ад даваеннай колькасці, выпуск валавай прадукцыі склаў 62,5% даваеннага ўзроўню.

3годна з прынцыпамі НЭПа, да канца 1922 г. дзяржаўная прамысловасць Беларусі была знята з дзяржзабеспячэння і пераведзена на дзяржразлік. Да верасня 1924 г. трэсты былі арганізаваны па ўсёй тэрыторыі рэспублікі, сярод іх: Скуратрэст, Паператрэст, Шклотрэст, Харчтрэст, Дзяржспірт, Металатрэст і інш., усяго 9 трэстаў. Праводзілася электрыфікацыя гаспадаркі. У 1925-1926 гг. у Беларусі дзейнічала 40 электрастанцый.

Буйных прадпрыемстваў на Беларусі ў 1925 г. налічвалася 76, з іх дзейнічала 67, у харчовай, дрэваапрацоўчай, папяровай галінах. Да 1925 г. валавая прадукцыя буйной прамысловасці перавысіла ўзровень 1913 г. на 28,5%. Доля дзяржаўнага сектара склала 96,8%. Найбольш хуткімі тэмпамі развіваліся металаапрацоўчая прамысловасць, вытворчасць якой за 1923-1925 гг. павялічылася больш чым у 5 разоў, але яе ўдзельная вага яшчэ заставала нязначнай. Хуткімі тэмпамі расла выпрацоўка торфу, яна перавысіла даваенны ўзровень у 2,3 раза.

Дробная прамысловасць пераважала ў эканоміцы БССР. На 1926 г. у ёй было занята 73% рабочых, валавай прадукцыі яна вырабляла 58% усёй прамысловасці. Дамінуючымі галінамі былі харчовая, вытворчасць адзення, гарбарна-футравая, апрацоўка металаў, дрэва, воўны, мінералаў. Большая частка дробнай вытворчасці - гэта недзяржаўны сектар. У 1925 г. быў створаны «Белсаматужпрамсаюз», які займаўся пытаннямі каардынацыі і кааперыравання дробнага таваравытворцы. Дзейнасць прыватнакапіталістычных прадпрыемстваў абмяжоўвалася і рэгулявалася дзяржавай. Іх патрэбы ў абсталяванні, матэрыялах, атрыманні крэдытаў у апошнія гады існавання НЭПа задавальняліся ў апошнюю чаргу, да таго, прыватныя прадпрыемствы выплачвалі вялікія падаткі. Таму ўдзельная вага прыватнай прамысловасці паступова зніжалася. Прадпрыемствы, якія здаваліся ў арэнду, былі невялікія (каля 15 чалавек). Найбольшую распаўсюджанасць набыла арэнда ў харчовай, гарбарнай, лесапільнай, смалакурна-шкіпідарнай і цэглавай прамысловасцях. Памер арэнднай платы вызначаўся ў залежнасці ад кошту маёмасці.

Магчымасці далейшага развіцця прамысловасці на базе створаных яшчэ ў часы імперыі вытворчых магутнасцях былі абмежаванымі. Для забеспячэння эканамічнай стабільнасці неабходна было правядзенне індустрыялізацыі. 3 1926 г. разгарнулася будаўніцтва шэрага буйных прадпрыемстваў: Бабруйскага дрэваапрацоўчага камбінату, Гомсельмашу, Магілёўскай фабрыкі штучнага шоўку, запалкавай фабрыкі «Чырвоная Бярэзіна» ў Новабарысаве, металаапрацоўчага завод «Камунар» у Мінску, БелДРЭС, а так сама вялікай колькасці цэглавых заводаў.

Крызісы НЭПа. Прычыны згортвання новай эканамічнай палітыкі

Восенью 1923 г. - распачаўся першы крызіс. Пачынаючы са жніўня 1922 г. сталі ўтварацца «нажніцы цэн» - калі кошты на прамысловыя вырабы пераўзышлі кошты на сельскагаспадарчую прадукцыю ў параўнанні з даваенным узроўнем больш чым у 3 разы. Сялянам стала нявыгадна прадаваць сваю прадукцыю і купляць тавары прамысловасці. «Крызіс збыту» адбыўся, калі прамысловыя прадпрыемствы яшчэ толькі пачалі аднаўляцца, толькі пачалі наладжваць выпуск прадукцыі, яле яна ўжо не раскупалася, а склады прадпрыемстваў затаварваліся. Прычынамі крызісу было больш хуткае аднаўленне сельскай гаспадаркі, манапольнае ўзняцце цэн на прамысловыя вырабы з боку трэстаў і сіндыкатаў; рэзкае зніжэнне цэн на хлеб пасля добрага ўраджаю 1923 года, а, так сама, неразвітасць гандлёвага апарату і памяншэнне крэдытавання гандлю ў верасні-кастрычніку 1923 годзе.

Меры па пераадоленню крызісу былі пераважна эканамічныя: дзяржава ўстанавіла дырэктыўныя цэны на прадметы спажывання, была праведзена грашовая рэформа 1924 г.

Рубеж 1925/26 гг. - гэта другі крызіс, сутнасць якога была ў вострым дэфіцыце тавараў. Дэфіцыт узнік у выніку хуткага росту вытворчых сіл. Прычыны крызісу былі ў праліках у планаванні. Дзяржава не змагла закупіць хлеб у сялян па нізкіх цэнах, таму што 1925 г. быў неўраджайны. Рынак прамтавараў БССР залежыў ад іх паступлення з-за мяжы, а памеры экспарту хлеба былі невялікімі. Да таго, значна вырасла пакупніцкая здольнасць сельскага і гарацкога насельніцтва, якую прамысловасць не паспявала задавальняць.

Меры пераадолення былі пераважна эканамічныя: быў скарочаны імпарт, замарожаны новабудоўлі, павялічаны ўскосныя падаткі; з 1925 г. уведзены дзяржаўны продаж гарэлкі; павялічана нарыхтоўчая цана на зерне, адноўлена дзейнасць закансерваваных тэхнічна адсталых прадпрыемстваў.

Крызіс 1925 года паказаў розніцу паміж мэтамі савецкай дзяржавы і прыватнага сектара, дрэннае валоданне кіраўніцтвам эканамічнымі рычагамі.

Рубеж 1927/28 гг. - трэці крызіс, які меў больш сацыяльна-палітычную сутнасць. Прычынамі крызісу было невыкананне дзяржаўнага плана хлебанарыхтовак па танных коштах, што вызвала недахоп сродкаў для індустрыялізацыі.

Меры пераадолення мелі надзвычайны характар, блізкі да метадаў «ваеннага камунізму». Такім чынам, НЭП страціў актуальнасць.

Агульныя прычыны крызісаў - памкненне партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва да паскоранай мадэрнізацыі грамадства пад лозунгам «рыўка ў сацыялізм», што дэфарміравала эканоміку. Існуючая ў краіне аўтарытарная палітычная сістэма неадпавядала рыначным метадам кіравання эканомікай. Адсутнічалі трывалыя сувязі з сусветнай эканомікай, бо існавала манаполія дзяржавы на знешні гандаль.

Гаспадарчае развіццё было падпарадкавана інтарэсам унутрыпартыйнай барацьбы. Апарат кіравання, больш звыклы да метадаў “ваеннага камунізму” праяўляў у большасці некампетэнтнасць. Адбываўся хуткі рост адміністрацыйна-бюракратычнага апарату, які бачыў у адраджэнні рынку небяспеку сваім прывілеям. Да таго ж, ў масавай свядомасці савецкіх грамадзян узніклі супярэчлівыя меркаванні. Па сутнасці, пасля рэвалюцыі 1917 г. адбылася “рэстаўрацыя” капіталізму. Як вынік - незадаволенась працоўных НЭПам, арыентацыя іх на агульную грамадзянскую роўнасць.

Былі і станоўчыя вынікі правядзення НЭПа на Беларусі. Была адноўлена сельская гаспадарка рэспублікі, адноўлена прамысловасць, узрасла колькасць прадпрыемстваў і працуючых на іх. Спажывецкі рынак быў напоўнены асноўнымі таварамі, павялічыўся абарот гандлю. Тым не менш, Беларусь заставалася індустрыяльна слабаразвітай рэспублікай СССР, удзельная вага яе прамысловасці ў 1926 годзе склала менш аднаго працэнта ад усёй прамысловасці СССР.

Кантрольныя пытанні да тэмы

1. Якія паўнамоцтвы меў саюзны ўрад СССР, і якія пытанні пакідаліся ўрадам рэспублік згодна Канстытуцыі 1924 года?

2. У чым сэнс палітыкі беларусізацыі? Якія яе асноўныя накірункі?

3. Пералічыце прычыны ўвода новай эканамічнай палітыкі.

4. Якія мерапрыемствы ў рамках НЭП прымаліся для развіцця сельскай гаспадаркі?

5. Чым палітыка Дз.Прышчэпава адрознівалась ад аграрнай рэформы Сталыпіна?

6. Якія мерапрыемствы прымаў урад па развіцці гандлю?

7. Што такое “саўзнак”? Якія грошы прыйшлі на змену “саўзнакам”?

8. Якія мерапрыемствы былі праведзены ў 1921-1927 гг. па кіраванню ў прамысловасці?

9. Колькі крызісаў было на працягу правядзення НЭП, і чым яны былі выкліканы?

10. Якія вынікі для Беларусі меў НЭП?

11. Якія літаратурныя аб'яднанні беларускіх пісьменнікаў вы ведаеце?

12. Якую структуру мела сістэма адукацыі ў 1920-я гады ў БССР?

ТЭМА 8. БЕЛАРУСЬ У 1930-Я гг. СТАНАЎЛЕННЕ ТАТАЛІТАРНАЙ СІСТЭМЫ ГРАМАДСТВА. КАЛЕКТЫВІЗАЦЫЯ, ІНДУСТРЫЯЛІЗАЦЫЯ

Лекцыя 8. Беларусь у 1930-я гг. Станаўленне таталітарнай сістэмы грамадства. Калектывізацыя, індустрыялізацыя

Асноўныя паняцці:

звужванне дэмакратыі; таталітарны рэжым; бюракратызацыя; рэпрэсіі; палітычныя працэсы; «нацдэмы»; Канстытуцыя БССР 1937 г.; "ворагі народа"; рэпрэсіі; “тэорыя Вышынскага”; "Саюз вызвалення Беларусі"; палітаддзелы пры МТС; “закон аб 5 каласках”; праграма «аптымальнага спалучэння»; праграма “вялікага скачка”; таталітарная сістэма кіравання; пяцігадовы план развіцця гаспадаркі; калектывізацыя; раскулачванне; Статут сельскагаспадарчай арцелі; МТС; грамадскія фонды спажывання; закрытыя рабочыя кааператывы; падсобная гаспадарка; калектыўныя агароды; картачная сістэма.

Грамадска-палітычнае жыццё БССР (1928-1939 гг.)

У канцы 1920-х гг. пачаўся курс на згортванне беларусізацыі. Усталёўваліся загадныя метады кіравання ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. Бюракратычны апарат зліўся з партыйным і пераўтварыўся па сутнасці ў асобны сацыяльны клас. У выніку зрошчвання дзяржаўнага і партыйнага апарату рэзка знізілася роля выбарных Саветаў. Выканаўчая ўлада стала кантраляваць органы заканадаўчай улады. Тэрытарыяльныя рэспубліканскія прафсаюзы ліквідаваліся, у БССР быў прызначаны ўпаўнаважаны ВЦСПС. У кіраванні спалучаліся метады татальнай цэнтралізацыі, адміністрацыйна-загадныя метады кіравання і дзяржаўны тэрор у дачыненні да незадаволеных і патэнцыяльна незадаволеных асоб. Адбылася змена сацыяльных слаёў насельніцтва і яго інстытутаў, на якія зараз абапіраліся ўлады - гэта люмпенізаванае насельніцтва, бюракратыя, армія, праваахоўчыя і карныя структуры.

Адначасова Канстытуцыя СССР 1936 года і напісаная на яе аснове Канстытуцыя БССР 1937 года былі амаль не самымі дэмакратычнымі ў свеце. Яна вызначала вышэйшым органам улады Вярхоўны Савет. Дэкларавала шматлікія дэмакратычныя свабоды. Аднак выбары ў Вярхоўны Савет БССР 1938 года і давыбары 1940 года ў Заходняй Беларусі прайшлі на безальтэрнатыўнай аснове, была зафіксавана 100% яўка выбаршчыкаў.

Усталяванне ў СССР дыктатуры Сталіна прывяло да масавых чыстак партыйных арганізацый ад “ворагаў народа” і палітычных рэпрэсій. “Ворагі народа” былі патрэбны, каб спісаць на іх няўдачы ў эканамічным развіцці. Гэта так сама было падставай для ліквідацыі палітычных праціўнікаў улады, паралізавання пратэстных настроеў у насельніцтва. Да тагож з абвінавачаных можна было стварыць шматмільённую працоўную армію рабоў (ГУЛАГ), на якую не распаўсюджваліся сацыяльныя гарантыі і працоўнае заканадаўства.

І.Сталін заявіў, што рэпрэсіі ў галіне сацыялістычнага будаўніцтва з'яўляюцца неабходным элементам. Карані рэпрэсій 1930-х гадоў ляжалі ў вераснеўскай пастанове СНК РСФСР яшчэ 1918 года, якая ўводзіла “чырвоны тэрор”. Падрыхтоўка да вынішчэння “класавых ворагаў” пачалася ў пачатку дзесяцігоддзя. Так, міліцыя была выведзена з падпарадкавання мясцовых уладаў і перададзена АДПУ СССР, якое ў ліпені 1934 года было перайменавана ў НКУС СССР. У рамках НКУС ствараліся Асобыя нарады, якія мелі права караць без судовых пастаноў. Пасля забойства Кірава ў снежні 1934 года спрашчалася следства па “тэрарыстычных” справах, якія праводзіліся без адвакатаў і пракурораў, “нарадамі” з 3-5 асоб. Спрошчанае следства было ў 1937 годзе пашырана на справы па шкодніцтву і дыверсіям. Смяротны прысуд выконваўся адразу. Да арыштаваных дазвалялася (а з 1939 года патрабавалася) прымяненне фізічнага ўздзеяння. Судовая “тэорыя Вышынскага” - Генеральнага пракурора СССР - дазваляла выносіць абвінаваўчыя пастановы на падставе прызнанняў падсудных. Нават дзеці падпалі пад рэпрэсіі - бо з 1935 года ўводзілася крымінальная адказнасць з узросту ў 12 год.

Рэпрэсіі ў СССР пачаліся яшчэ ў 20-я гады, у дачыненні да праваслаўнага, каталіцкага і інш. духавенства. На рубяжы дзесяцігоддзяў рыпрэсіравалі кулакоў, а на пачатак 1930-х гадоў рэпрэсіі перакінуліся на іншыя слаі грамадства, у тым ліку блізкія да ўлады. Так, па справе 1930 г. аб неіснуючым “Саюзе вызвалення Беларусі” было арыштавана 108 чалавек, у тым ліку дзяржаўныя і культурныя дзеячы, галоўным чынам, рээмігранты В.Ластоўскі, Дз.Прышчэпаў, А.Смоліч, М.Гарэцкі і інш. З кожным годам карны механізм паскараўся, дасягнуўшы піка ў 1937 годзе.

Пачала рэпрэсіі партыйная сістэма, але хутка пачаліся чысткі партыйнага апарата, сярод радавых членаў партыі і кіраўніцтва. З 1933 па 1937 год колькасць членаў партыі на Беларусі паменьшылася з 65 да 31 тыс. чалавек. Напярэдадні ліпеньскага пленума 1937 года быў арыштаваны першы сакратар партыі В.Ф.Шаранговіч, даведзены да самагубства А.Чарвякоў. У Маскве ў чэрвені 1937 года арыштавалі старшыню СНК БССР М.М.Галадзеда (пазней выкінуўся з акна НКУС БССР). Да пачатку 40-х былі рэпрэсіраваны кіраўнікі партыі на Беларусі Я.Б.Гамарнік, К.В.Гей, М.Ф.Гікала, пры якіх і распачаліся рэпрэсіі. Амаль усе наркомы БССР, камсамольскія лідары, кіраўнікі прафсаюзаў і прадпрыемстваў народнай гаспадаркі былі рэпрэсіраваны. На месцах у сельскай мясцовасці пры МТС былі ў студзені 1933 года створаны палітаддзелы пры МТС. Гэтыя надзвычайныя партыйныя органы прызваны былі замацаваць калгасы палітычна, дзеля чаго праводзілі чыстку сярод сялян-камуністаў, у выніку колькасць іх паменшылася амаль напалову. Адначасова палітаддзелы вышуквалі “падкулачнікаў” - бо сапраўдных кулакоў ліквідавалі ў пачатку калектывізацыі, наглядалі за выкананнем “закону аб 5 каласках” - закон ад 7 жніўня 1932 года “Аб ахове маёмасці дзяржаўных прадпрыемстваў, калгасаў, кааператываў і ўмацаванні сацыялістычнай уласнасці”. Ва ўмовах страшэннага голаду 5 каласкоў, падабраных на ўжо ўбраных калгасных палетках з'яўляліся падставай для растрэлу з канфіскацыяй маёмасці (у 1933-34 гадах асуджана каля 10 тыс. чалавек).

Цяжкія страты панесла навука - 26 акадэмікаў і 6 членаў-карэспандэнтаў АН БССР, у тым ліку прэзідэнты акадэміі П.В.Горын, І.З.Сурта, акадэмікі Я.М.Афанасьеў, Т.Ф.Домбаль, П.Я.Панкевіч, І.А.Пятровіч, Б.Тарашкевіч. Былі абвінавачваны ў стварэнні тэрарыстычнай арганізацыі і расстраляны сыны першага прэзідэнта акадэміі навук У.Ігнатоўскага Юрый і Валянцін. Расстраляны так сама пісьменнікі М.Гарэцкі, М.Зарэцкі, М.Чарот, П.Галавач і інш. Не пазбеглі арышту Я.Колас і Я.Купала.

З далучэннем да БССР Заходняй Беларусі там адразу падвегліся рэпрэсіям асаднікі, леснікі, каталіцкае духавенства, супрацоўнікі польскай адміністрацыі. Каля 50 тыс. чалавек, ці больш за 9 тыс. сямей было адразу выселена ў Сібір. Ахвярамі ўнутранага тэрору сталі многія палітычныя і культурныя дзеячы, вучоныя, артысты, пісьменнікі, святары і простыя людзі.

Рэгламентацыя паўсядзённага жыцця савецкіх людзей узмацнялася. У чэрвені 1940 года Указ ВС СССР уводзіў 8-мі гадзінны працоўны дзень і 7-мі дзённы працоўны тыдзень. Адначасова забаранялася самавольна пакідаць прадпрыемствы і ўстановы. Яшчэ раней сялянам было забаронена пакідаць без дазволу калгасы. Па сутнасці, гэта было мадэрнізаванае прыгонніцтва.

Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай. Індустрыялізацыя

Пасля правалу “сусветнай рэвалюцыі” ў кіраўніцтве краіны стала пашырацца ідэя аб магчымасці пабудовы сацыялізму ў адной асобна ўзятай краіне. Існавала дзве праграмы сацыялістычнага будаўніцтва, розніца паміж імі знаходзілася ў пытанні аб суадносінах долі назапашання і спажывання.

Праграма «аптымальнага спалучэння» М.І.Бухарына і спецыялістаў Дзяржплана (А.І.Рыкаў, М.П.Томскі і інш.) прадугледжвала павышэнне жыццёвага ўзроўню і культуры рабочых і сялянскіх мас; рост дзяржаўнай прамысловасці ў народнай гаспадарцы; больш высокія, чым у капіталістычных краінах, тэмпы развіцця гаспадаркі; павышэнне ўдзельнай вагі сацыялістычнага гаспадарчага сектара; аптымальнае спалучэнне ў развіцці цяжкай і лёгкай прамысловасці; аптымальнае спалучэнне ў развіцці прамысловасці і сельскай гаспадаркі. У межах выканання праграмы прадугледжвалася захаванне асабістай уласнай гаспадаркі ў сельскай гаспадарцы; пераадоленне павышэння прамысловых ці рэзкага зніжэння сельскагаспадарчых цэн; пераадоленне значнага павышэння падатковага абкладання сялянства; павышэнне пакупной здольнасці чырвонца; прыцягненне дробных зберажэнняў грамадзян для ўнутраных інвестыцый (да індустрыялізацыі); устанаўленне сувязі эмісіі грошай з ростам тавараабароту; распрацоўка пяцігадовага плана як дакладнага прагноза асноўных тэндэнцый у развіцці эканомікі з папраўкамі пад уплывам міжнародных і ўнутраных умоў.

Гэта была праграма развіцця рэгулюемага рынку з выкарыстаннем таварна-грашовых адносін і пераадоленнем дыспрапорцый развіцця эканамічнымі метадамі. Праграма прадугледжвала існаванне агульнадэмакратычных нормаў, магчымасць з'яўлення новых палітычных аб'яднанняў.

Праграма “вялікага скачка” І.Сталіна (В.Куйбышаў, В.Молатаў, А.Андрэеў, Л.Кагановіч, С.Кіраў, А.Мікаян, Г.Арджанікідзе і інш.) мела крыху іншыя мэты: паскораную індустрыялізацыю народнай гаспадаркі; паскоранае каапераванне сялянства і сярэдніх слаёў горада; пад'ём дабрабыту і культуры мас; пабудову сацыялізму. Праграма будавалася на прынцыпах адмаўлення адначасовага і раўнамернага развіцця ўсіх галін гаспадаркі; выкарыстання энтузіязму рабочага класу; умацавання партыйна-дзяржаўнай сістэмы, усталявання адміністрацыйна-каманднай сістэмы кіраўніцтва гаспадаркі; адмены плюралізму ў грамадска-палітычным жыцці.

У студзені 1928 г., прынятае рашэнне Палітбюро ЦК УКП(б) аб правядзенні хлебанарыхтоўкі адміністрацыйна-прымусовымі мерамі выклікала адкрытае сутыкненне дзвюх праграм. Прыхільнікі Бухарына былі зняты з пасад і пазней знішчаны. У краіне ўсталявалася таталітарная сістэма кіравання. Таталітарызм - гэта цэласная ідэалагічная, палітычная і арганізацыйная структура, у якой эканоміка мае падпарадкаваную да ідэалогіі ролю.

Асаблівая ўвага пачала надавацца планаванню развіцця эканомікі, якое набыло статус абавязковых для выканання дакументаў. Раней, у 1926 г., Дзяржплан і ВСНГ падрыхтавалі два варыянты пяцігадовага плана развіцця гаспадаркі - максімальны і мінімальны. Першы прадугледжваў рост прамысловай вытворчасці на 180% (амаль што ў 3 разы), рост вытворчасці сродкаў вытворчас- ці - 230%, рост прадукцыйнасці працы ў індустрыі - 110%, рост вытворчасці ў сельскай гаспадарцы - 55%, рост рэальнай зарплаты, падваенне нацыянальнага даходу. Мінімальны план прадугледжваў скарачэнне гэтых паказчыкаў максімальнага на 20%. Гэта былі збалансаваныя планы, нягледзячы на высокія тэмпы развіцця. Пасля асабістага ўмяшальніцтва І.Сталіна, абавязковым для выканання застаўся толькі максімальны варыянт, у які ўнеслі карэктывы ў бок павелічэння паказчыкаў.

У маі 1929 г. IX Усебеларускі з'езд Саветаў зацвердзіў першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР на 1928-1932 гг. Яго асноўным прынцыпам была збалансаванасць і дакладная абгрунтаванасць мэт і задач пяцігодкі. Вынікі пяцігодкі можна падзяліць на станоўчыя (да фарсіравання індустрыялізацыі) і адмоўныя (з абвяшчэннем “вялікага скачка” - на XII з'ездзе КП(б)Б у чэрвені 1930 г.).

Капіталаўкладанні ў прамысловасць за пяцігодку склалі 243 млн. руб., гэта ў 5,3 разы болей чым за папярэднія 10 гадоў. Пераважнае развіццё атрымалі дрэваапрацоўчая, запалкавая, папяровая, харчовая, льняная і швейная галіны прамысловасці. Было пабудавана 78 буйных і 480 дробных і сярэдніх новых прамысловых прадпрыемстваў, сярод якіх швейная фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі» і панчошна-трыкатажная фабрыка «КІМ» у Віцебску, фабрыка штучнага валакна і трубаліцейны завод у Магілёве, бабруйскі, барысаўскі і гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, буйнейшая ў рэспубліцы ГРЭС і інш. У 3,8 раза павялічыўся аб'ём вытворчасці прамысловай прадукцыі, але больш хуткімі тэмпамі развіваліся галіны лёгкай, а не металаапрацоўчай прамысловасці. Узніклі новыя галіны прамысловасці: сельскагаспадарчае машынабудаванне, станкабудаванне, хімічная (вытворчасць штучнага валакна і хіміка-фармацэўтычная), вытворчасць стандартных будынкаў, вытворчасць маргарыну і інш.

Адбыліся змены ў структуры прамысловасці. На буйных прадпрыемствах выраблялася 57,3% прадукцыі, на іх занята больш паловы прамысловых рабочых. У 1931 г. аб'ём валавай прадукцыі прамысловасці перавысіў аб'ём валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі - Беларусь стала індустрыяльна-аграрнай рэспублікай.

Аднак, адначасова эканамічныя стымулы і гаспадарчы разлік саступаюць месца каманднай эканоміцы, выкарыстоўваюцца валюнтарысцкія метады кіраўніцтва эканомікай. Увогуле выкананне пяцігадовага плана было правалена нават па мінімальным паказчыкам, але абвешчана аб яго выкананні за чатыры гады і тры месяцы. Пачаліся чысткі сярод мясцовых партыйных, дзяржаўных і гаспадарчых кадрах, абвінавачванні іх у нацыянал-ухілізме і шкодніцтве на падставе невыканання планаў.

Другі пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР на 1933-1937 гг. быў зацверджаны ў студзені 1934 г.

Згодна з ім вядучае месца надавалася развіццю цяжкай прамысловасці, ствараліся два энергетычных вузла - Гомельскі і Мінскі. Далейшае развіццё атрымала лёгкая і харчовая прамысловасць. Шырока выкарыстоўваліся метады сацыялістычнага спаборніцтва і ўдарніцтва.

Пад час выканання плана другой пяцігодкі былі пабудаваны новыя буйныя прадпрыемствы: Гомельскі шклозавод, Крычаўскі цэментны завод, Аршанскі льнокамбінат, Магілёўскі трубаліцейны завод, Магілёўскі аўтарэмонтны, дрэваапрацоўчы камбінат, завод ізаляцыйных пліт у Нова-Беліцы, ацэтонавы завод у Быхаве і інш. Усяго пабудавана 1700 прадпрыемстваў, каля 90 - рэканструявана. Уведзены новыя электрастанцыі: Мінская ЦЭЦ-2, Слуцкая, Мазырская, Полацкая, Барысаўская, Заслаўская, Дзяржынская, Дрысенская, Нараўлянская.

Валавая прадукцыя гаспадаркі павелічалася ў 1,9 раза (запланавана ў 3,8 разы). Адбыліся змены ў структуры рабочага кла- са - 2/3 ад яго колькасці - гэта былыя сяляне, якіе не мелі дастатковай кваліфікацыі. Адначасова атрымалі шырокае распаўсюджанне судовыя працэсы над шкоднікамі, яны былі “знойдзены” ў Віцебскім чыгуначным дэпо, на фабрыцы «Сцяг індустрыялізацыі», Гомельскім вагонарамонтным заводзе і г.д. Атрымала шырокае развіццё “лагерная эканоміка”. У 30-40-я гг. 600 тыс. беларусаў працавалі ў рамках лагернай сістэмы НКУС, але на тэрыторыі БССР вялікіх лагераў не было.

Трэці пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР на 1938-1942 гг. быў зацверджаны XVII з'ездам КП(б)Б у чэрвені 1938 г. Ён прадугледжваў павелічэнне нацыянальнага даходу ў 2 разы; рост аб'ёму валавай прадукцыі прамысловасці ў 1,5 разоў; рост вытворчасці харчовых прадуктаў у 2,5 разоў; рост узроўню народнага спажывання ў 1,5-2 разы; пераважнае развіццё машынабудавання і хімічнай прамысловасці, будаўнічай індустрыі; далейшае развіццё дрэваапрацоўчай, лёгкай, харчовай прамысловасці, транспарту і сувязі.

Пад час пяцігодкі адбылося хуткае развіццё транспарту. Праведзены чыгуначныя лініі Камунар-Орша, Орша-Лепель, Гомель-Чарнігаў, Асіповічы-Магілёў. У аўтамабільным транспарце на 1940 г. колькасць грузавых аўтамабіляў павялічылася ў 37,5 разоў ў параўнанні з 1928 г. Працягласць аўтамабільных дарог з цвёрдым пакрыццём склала 11,2 тыс.км. Было адкрыта Дняпроўска-Дзвінскае рачное параходства, пабудаваны Гомельскі рачны порт. Адкрыўся рачны пасажырскі маршрут Гомель-Кіеў. У 1940 г. адноўлены Днепра-Бугскі канал, рачны флот папоўніўся новымі судамі. З'явіўся авіятранспарт. У Мінску быў пабудаваны аэрапорт, пачала дзейнічаць авіялінія Мінск-Масква.

У 1940 г. ужо 80% прадукцыі народнай гаспадаркі БССР прыходзілася на прамысловасць. Гэта 33,8% выпрацоўваемай у СССР фанеры, 27% - запалак, 30% - штучнай аліфы, 25% - дражджэй, 11% - маргарыну, 10% - торфу, 10% - металарэзных станкоў. Аднак, наглядалася адставанне ў развіцці энергетыкі, папяровай прамысловасці, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, павялічылася колькасць незавершаных аб'ектаў будаўніцтва.

У верасні 1939 г. адбылося далучэнне Заходняй Беларусі да БССР. Тэрыторыя БССР павялічылася ў 1,9 разоў, колькасць насельніцтва вырасла ў 1,6 разоў. Пачалася індустрыялізацыя ў Заходніх абласцях. Яе асноўнымі мэтамі было ліквідацыя беспрацоўя, стварэнне сацыялістычнага рабочага класа - апоры бальшавіцкага рэжыму. Народная гаспадарка рэспублікі ў 1940 г. злілася ў адзінае цэлае.

Да пачатку 40-х гг. на Беларусі (як частцы СССР) была рэалізавана сталінская мадэль дзяржаўнага сацыялізму. Індустрыялізацыя садзейнічала яе ўмацаванню. Былі нацыяналізаваны сродкаў вытворчасці, адбылася цэнтралізацыя кіравання ўсёй прамысловасцю. Прыватны і саматужна-рамесны сектар вытворчасці быў выціснуты з эканомікі БССР. Дзяржаўны манапалізм уладкаваўся ў вытворчасці і размеркаванні. Вырасла колькасць бюракратыі, усталяваўся загадны стыль кіраўніцтва эканомікай.

Масавая калектывізацыя. Яе наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі

Да канца 20-х гг. сельскагаспадарчая вытворчасць пераважала ў народнай гаспадарцы БССР. Але агульны ўзровень развіцця сельскай гаспадаркі заставаўся нізкім, у 20-я гг. частымі былі неўраджаі. Тэмпы росту таварнай прадукцыі, пачынаючы з 1927-1928 гг. зніжаліся, бо дробнатаварная аднаасобная гаспадарка знаходзілася на мяжы сваіх вытворчых магчымасцяў. Узніклі супярэчнасці паміж патрабаваннямі да вёскі і яе магчымасцямі. На гэты час перад сельскай гаспадаркай былі пастаўлены задачы - задаволіць павышаны попыт горада і прамысловасці на сельскагаспадарчую прадукцыю і сыравіну, удзельнічаць у фінансаванні індустрыялізацыі (праз рэалізацыю сялянам прамысловых тавараў).

Да 1927 г. гэтыя задачы вырашаліся пераважна рынкавымі метадамі. Пасля хлебанарыхтоўчага крызісу зімой 1927/28 гг., метады кіравання вёскай кардынальна змяніліся. Шляхі пераадолення крызісу кіраўніцтва бачыла ў бязлітасным знішчэнні ўнутраных ворагаў, сярод якіх на першым месцы стаялі кулакі. Быў адкінуты і першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР на 1928-1933 гг., які прадугледжваў дасягнуць пад'ёму вытворчасці ў асабістым сектары. Да калектывізацыі планавалася прыцягнуць эканамічнымі метадамі кожную дзесятую сялянскую гаспадарку.

Артыкул І.Сталіна «Год вялікага пералому» (7 лістапада 1929 г.) абгрунтаваў неабходнасць масавай калектывізацыі. Публікацыя І.Сталіна стала пераломнай з'явай у палітыцы ў адносінах да вескі. Пачалася масавая калектывізацыя метадам адміністрацыйнага прымусу. Яна суправаджалася палітыкай “раскулачвання”. Пад час яе першай хвалі ў лютым - мае 1930 г. у БССР было раскулачана больш за 15 тыс. гаспадарак. Выкарыстоўвалі гвалтоўныя метады - арышт, пазбаўленне права голасу, высылку. Дапамагчы хуткаму правядзенню калектывізацыі і раскулачванню былі прызваныя ўпаўнаважаныя, “брыгады дапамогі калектывізацыі”, “дваццаціпяцітысячнікі” з ліку прамысловых рабочых. Гвалтоўныя метады калектывізацыі мелі вынікам супраціўленне сялян. Адбыўся масавы забой свойскай жывёлы, якая падлягала абагульненню. А за 1930 г. адбылося 520 антысавецкіх узброеных сялянскія выступленняў.

Дэталі стварэння калектыўных гаспадарак распрацаваны не былі. Жывёла і інвентар абагульняліся бясплатна. Унесены пай не ўлічваўся пры размеркаванні вырабленай прадукцыі. Адсутнічалі формы рацыянальнай арганізацыі вытворчасці працы, яе ўліку і аплаты.

За тры месяцы 1930 г. (студзень - сакавік) у Беларусі ў калгасы прыцягнулі каля 430 тыс. сялянскіх гаспадарак, працэнт калектывізацыі (колькасць калектывізаваных сялянскіх гаспадарак) склаў 58%. На гэтай хвалі студзеньскі (1930 г.) пленум ЦК КП(б)Б пастанавіў скончыць суцэльную калектывізацыю да 1931 г., у той час як Масквой завяршэнне калектывізацыі для Беларусі прадугледжвалася ў 1932-1933 гг.

...

Подобные документы

  • Нацыянальнае самавызначэнне Беларусі. Абвяшчэнне Народнай Рэспублікі. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Палітыка "Ваеннага камунізму". Беларусь у час савецка-польскай вайны 1919–1920 гадоў. Гаспадарка ў час грамадзянскай вайны.

    реферат [29,0 K], добавлен 25.01.2011

  • Пад'ём польскага нацыянальна-вызвольнага руху і паўстанне 1863 г. Адмена расейскім урадам прыгоннага права ў Беларусі і Літве, ажыўленне апазіцыйнага руху ў Расійскай імперыі і краінах Заходняй Еўропы. Затрымка станаўлення беларускай інтэлігенцыі.

    реферат [23,4 K], добавлен 17.12.2010

  • Гісторыя вывучэння навукі пра глебы Беларусі. Работы па даследаванні глебаў у першыя пасляваенныя гады, сканцэнтраванны ў аддзеле глебазнаўства Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР. Глебазнаўства ў навучальных установах Беларусі.

    реферат [40,3 K], добавлен 17.01.2016

  • Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Пачатак Вялікай Айчынай вайны. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.

    курсовая работа [67,3 K], добавлен 12.02.2011

  • Вызваленчая барацьба ў 60-90-я гг. XIX ст. Лагеры "белых" і "чырвоных" напярэдадні паўстання 1863 г. Цэнтральны нацыянальны камітэт для кіравання падрыхтоўкай паўстання. Эвалюцыя рабочага руху і прапаганда марксізму. Рэвалюцыйна-дэмакратычны Рух.

    реферат [37,4 K], добавлен 25.01.2011

  • Сітуацыя напярэдадні вайны 1812 г. Поспехі Напалеона ў пачатку рускай кампаніі, хроніка падзей вайны в Беларусі. Стаўленне насельніцтва Беларусі да захопнікам. Рабаўніцкія стаўленне акупантаў да мясцовага насельніцтва. Развіццё партызанскага руху.

    реферат [25,3 K], добавлен 19.12.2010

  • Утварэнне Беларускай Сацыялістычнай Грамады, яе асноўныя праграмныя патрабаванні. Пачатак новага перыяду беларусскага нацыянальнага руху. Першыя беларускія арганізацыі. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Перамога рэвалюцыі на Беларусі.

    реферат [57,5 K], добавлен 15.07.2012

  • Утварэнне Рэчы Паспалітай. Войны сярэдзіны XVII - пачатка XVIII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў у другой палове XVI - першай палове XVII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх зямель у XVII-XVIII ст. Эканамічны ўздым на Беларусі ў XVIII ст.

    курсовая работа [96,9 K], добавлен 21.01.2011

  • Вынікі Другой сусветнай вайны і знешняя палітыка Велікабрытаніі. Развіццё знешнепалітычнага працэсу ў першай палове ХХ стагоддзя як фарміраванне перадумоў яго развіцця пасля Другой сусветнай вайны. Трансфармацыя знешнепалітычная статусу Вялікабрытаніі.

    дипломная работа [125,5 K], добавлен 25.04.2012

  • Складаныя міжнародныя абставіны напярэдадні Другой сусветнай вайны. Палітычнае размежаванне эміграцыі. Крызіс беларускай культуры. Нацыянальна-культурныя патрэбы беларускага дыяспары. Умацаванне беларускіх школ, пашырэнне выкарыстання беларускай мовы.

    реферат [23,9 K], добавлен 19.12.2010

  • Спадчына старажытнага свету, сяредніх вякоў і Беларусь. Эканамічнае і політичнае становішча Беларуссі ў складзе Рэчы Паспалітай. Нараджэнне індустыальнай цывілізацыі в Беларусі. Перыяд рэвалюцыі 1917 г. Станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь.

    курс лекций [318,3 K], добавлен 19.12.2011

  • Канфесіянальная гісторыя Беларусі - складаная і шматгранная. Канфессiйная сiтуацыя на Беларусi у другой палове XIX - пачатку XX ст. Канфесiйнае заканадауства у дачыненнi да культавага будаунiцтва. Становiшча у будаунiцтве розных культавых будынкау.

    дипломная работа [141,4 K], добавлен 12.05.2013

  • Дакументы, абагульняючыя вопыт Вялікай Айчыннай вайны. Спецыфіка гістарыяграфія кожнага з яе ўдзельнікаў, выяўленая пры тлумачэнні найважных праблем вайны з пункту гледжання сённяшніх інтарэсаў сваёй краіны. Перыядызацыя гiсторыii Другой сусветнай вайны.

    реферат [24,9 K], добавлен 21.05.2015

  • Вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў i аднаўлення савецкай улады. Белнацкам пры наркамнацы РСФСР. Пыняцце цэнтральнымі партыйнымі органамі рашэння аб утварэнні БССР. Утварэння Літоўска-Беларускай ССР 1919 г. Ліквідацыя Літбела і яе прычыны.

    реферат [37,0 K], добавлен 31.12.2010

  • Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны. Развіцце партызанскага руху супраць германскіх захопнікаў. Удзел партызан у вызваленні беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Роля камуністычнай партыі у арганізацыі партызанскіх атрадаў і дзейнасці падполля.

    контрольная работа [35,0 K], добавлен 12.09.2015

  • Вывучэнне тэндэнцый развіцця, сацыяльнага статусу і ролі нацыянальнай журналістыкі Беларусі як фактару фарміравання беларускай нацыі і дзяржаўнасці ў гады інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны, у перыяд аднаўлення народнай гаспадаркі, ў гады першых пяцігодак.

    реферат [30,4 K], добавлен 29.03.2011

  • Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.

    реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Вывучэнне паўстання 1863-1864гг., яго хода, вынікаў і значэння для ўсёй гісторыі Беларусаў. Стварэнне паўстанцкіх атрадаў. Аднаўленне незалежнасці Рэчы Паспалітай, стварэнне рэспубліканскага ладу кіравання і прававой роўнасці як асноўная мэта рэвалюцыі.

    курсовая работа [37,1 K], добавлен 24.11.2011

  • Прычыны глыбокага эканамічнага заняпаду Беларусі ў XVII-XVIII ст. Рэзкае скарачэнне колькасці насельніцтва. Развіццё сельскай гаспадаркі, гарадоў. Эканамічны ўздым у Беларусі ў другой палове XVIII ст., сацыяльна-эканамічнае значэнне яе далучэння да Расіі.

    реферат [20,0 K], добавлен 21.01.2011

  • Гістарычныя ўмовы, у якіх развівалася адукацыя на землях Беларусі у 30 гг. XIX ст. – 1917 г. Паўстанне 1863 года пад кіраўніцткам Кастуся Каліноўскага, першая сусветная вайна, цяжар жорсткай палітыкі расійскіх улад. Вынікі русіфікацыі беларускага народу.

    реферат [16,5 K], добавлен 17.02.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.