Гісторыя Беларусі

Гісторыя Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя. Паўстанне 1863 г. пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. БССР у гады сусветнай вайны. Падатковая сістэма акупантаў. Разгортванне партызанскага руху.

Рубрика История и исторические личности
Вид лекция
Язык белорусский
Дата добавления 26.04.2015
Размер файла 267,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

У другой палове 1950-х гадоў пашырыліся правы рэспублік. У рэспубліканскае падпарадкаванне былі перададзены некаторыя буйныя прамысловыя прадпрыемствы, а з сакавіка 1957 года рэспублікі атрымалі права самастоўна вырашаць сістэму ўнутранага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу. Прымаліся асобныя грамадзянскі, крымінальны, працэсуальны кодэксы.

Без перагібаў не абышлося і ў гэты перыяд. Прынятая на XXII з'ездзе партыі ў 1961 г. новая праграма партыі мела намер пабудаваць камунізм у СССР да 1980 г., на працягу жыцця аднаго пакалення. З гэтага моманту партыйнае кіраўніцтва афіцыйна атрымала права адміністрацыйнага кантролю над усімі сферамі жыцця краіны і грамадзяніна.

У кастрычніку 1964 года з-за шматлікіх пралікаў у кіраванні краінай Першы сакратар ЦК Кампартыі М.Хрушчоў быў вызвалены ад займаемай пасады, кіраваць партыяй і краінай быў пастаўлены Л.Брэжнеў. У 1965 г. на Беларусі кампартыю ўзначаліў П.Машэраў. Пасля змены кіраўніцтва ў сакавіку і верасні 1965 г. пленумы ЦК КПСС разгледзелі пытанні аб развіцці сельскай гаспадаркі і паляпшэнні кіравання эканомікай.

Канчаткова былі ліквідаваны апошнія прыкметы савецкага прыгонннага права для калгаснікаў - яны атрымалі пашпарты, права на пенсію, на гарантаваную аплату працы. Большая свабода была дадзена ў развіцці ўласнай гаспадаркі. У 1966-1970 гг. у краіне пачаўся перыяд застою. Узмацніўся пераслед інакшдумаючых (дысідэнтаў). Яшчэ больш узрасла роля партыі ў кіраванні ўсімі сферамі жыцця ў краіне. Гэты статус і кіруючая роля кампартыі былі замацаваны ў шостым пункце Канстытуцыі СССР 1977 года. Па традыцыі - праз год была прынята Канстытуцыя БССР - “Канстытуцыя развітога сацыялізму”.

У красавіку 1985 г. на пост Генеральнага сакратара ЦК КПСС быў абраны М.С.Гарбачоў. Ён хутка абвясціў курс рэформаў, якія атрымалі назву “перабудова”. Перабудова ў СССР была накіравана на маштабныя змены адразу ва ўсіх сферах, уключаючы дэмакратызацыю грамадства. Ініцыятарам перабудовы была КПСС, на канферэнцыях, з'ездах, пленумах ЦК распрацоўваліся мерапрыемствы па яе рэалізацыі ў жыцці. Асобнымі мерапрыемствамі перабудовы стала палітыка галоснасці, дзяржразліку, адраджэння прыватнай ініцыятывы ў рамках кааператыўнага руху. Палітыка галоснасці прадугледжвала паступовае адмаўленне ад кантролю КПСС за ідэалагічнымі працэсамі ў грамадстве. Цэнзура над публікацыямі была зменшана, дазволены сходы для абмеркавання палітычных працэсаў. Акрамя кантралюемых камуністычнай партыяй і ўрадам грамадскіх арганізацый сталі ўзнікаць самастойныя дыскусійныя клубы і нефармальныя аб'яднанні, у якіх можна было праявіць асабістую грамадскую ініцыятыву.

Першай тэмай для шырокага абмеркавання ў прэсе сталі культ асобы Сталіна і палітычныя рэпрэсіі 30 - пач. 50-х гг. Выкрыццё культу асобы Сталіна ў найвышэйшых партыйных органах сярэдзіны 50-х гг. мела адносна абмежаваны характар. Аднавіліся працэсы рэабілітацыі бязвінна рэпрэсіраваных. Але яшчэ не дазвалялася рэзка крытыкаваць сучасную палітыку партыі.

Страшэнныя экалагічныя і эканамічныя наступствы для ўсёй тэрыторыі Беларусі мела аварыя на чацвёртым энергаблоку Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (ЧАЭС), якая адбылася 26 красавіка 1986 г. На тэрыторыю Беларусі прыпала 70% радыёактыўнага забруджвання. Асабліва ў цяжкім становішчы апынулася насельніцтва паўднёвага ўсходу БССР - усяго 2.100.000 чалавек. З абароту было выведзена 20% сельгасугоддзяў і 14% ляснога фонду. Толькі 4 мая 1986 г. было прынята рашэнне аб высяленні жыхароў трыццацікіламетровай зоны вакол ЧАЭС. Вынікі катастрофы ўсяляк замоўчваліся. Насельніцтва не атрымоўвала аператыўнай інфармацыі. У 1989 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў праграму доўгатэрміновых дзеянняў па ліквідацыі наступстваў аварыі, разлічаную да 1995 г. Аднак цалкам яна так і не была выканана.

У 1988-1989 гг. ліквідацыя былых аўтарытарных механізмаў запалохвання і кантролю прывяла да таго, што ў рамках палітыкі галоснасці дэмакратычна настроеныя грамадзяне пачалі крытыкаваць сістэму кіраўніцтва партыі над выбарнымі органамі ўлады. Нарасталі нацыянальныя працэсы ў рэспубліках, з'явілася палітычная і нацыянальная апазіцыя, якая пачала заклікаць да выхаду з СССР. Кіраўніцтва асобных савецкіх рэспублік прыслухоўвалася да гэтых заклікаў, наладжвала кантакты з апазіцыянерамі, збірала рэсурсы, неабходныя для набыцця самастойнасці.

У БССР працэс дэмакратызацыі грамадства ішоў значна больш марудна, чым у іншых рэспубліках. Тым не менш, тут таксама ўзнікалі апазіцыйныя грамадскія арганізацыі - “Талака”, “Тутэйшыя”, “Паходня” і інш. У 1990 годзе новы ВС БССР прыняў закон аб арганізацыях, які дазволіў стварэнне грамадскіх і палітычных арганізацый, партый.

У сакавіку - красавіку 1990 г. у БССР адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет рэспублікі, а таксама ў мясцовыя саветы. Упершыню за многія дзесяцігоддзі яны праходзілі на альтэрнатыўнай аснове. 10 лютага 1990 г. на Усебеларускім дэмакратычным форуме быў створаны Беларускі дэмакратычны блок, які аб'ядноўваў прадстаўнікоў дэмакратычна арыентаваных арганізацый. У выніку ў зноў выбраным Вярхоўным Савеце з'явіліся апазіцыйныя фракцыі БНФ і "Дэмакратычны клуб". 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет прыняў дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. У тых умовах гэта былo хутчэй толькі пажаданнем. Аднак мела надзвычай важныя наступствы.

Між тым унутрыэканамічная і палітычная сітуацыя ў СССР значна пагоршылася. Пачаліся міжнацыянальныя сутыкненні. Фактычна ішла грамадзянская вайна паміж Арменіяй і Азербайджанам. Незалежнасць сваёй рэспублікі абвясціў парламент Літвы. Вясной 1991 г. антысавецкія мітынгі прайшлі і на Беларусі. М.Гарбачоў рабіў непаслядоўныя крокі ў вырашэнні канфліктаў. Так, выкарыстанне ваенных часцей супраць мірнага насельніцтва для вырашэння праблемы апазіцыйных настрояў не дало станоўчых вынікаў. Аўтарытэт саюзнага кіраўніцтва моцна аслаб. З цяжкасцю ішлі перагаворы з кіраўніцтвам рэспублік аб заключэнні новага саюзнага дагавора. Канчаткова лёс Савецкага Саюза вырашыла спроба дзяржаўнага перавароту ў жніўні 1991 г. ў Маскве, які паказаў поўную бяздзейнасць цэнтральных уладаў.

У снежні 1991 г. на сустрэчы кіраўнікоў Беларусі (С.Шушкевіч), Расіі (Б.Ельцын) і Украіны (Л.Краўчук), якая праходзіла ў Віскулях (Белавежская пушча) было прынята рашэнне аб дэнансацыі дагавора 1922 г. аб стварэнні СССР. Замест яго 8 снежня 1991 г. стваралася Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД), каардынацыйным цэнтрам якой стала сталіца Беларусі - Мінск.

Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я гг. Спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі

У паслеваенны перыяд, у 50-я гг., перад гаспадаркай БССР стаялі вялікія задачы, сярод якіх галоўнымі былі павышэнне матэрыяльнага і культурнага ўзроўню жыцця савецкага народа; актыўнае ўключэнне ў навукова-тэхнічную рэвалюцыю; вывад з крызісу сельскай гаспадаркі.

Часткова гэтыя задачы былі закладзены ў пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі БССР на пятую пяцігодку (1951-1955 гг.).

На жнівеньскай (1953 г.) сесіі ВС СССР старшыня СМ СССР Г.М. Малянкоў выступіў з абгрунтаваннем эканамічнай палітыкі новага палітычнага кіраўніцтва краіны па сацыяльнай пераарыентацыі народнай гаспадаркі. Адначасова з высокімі тэмпамі развіцця цяжкай прамысловасці трэба было больш хутка развіваць вытворчасць тавараў народнага спажывання; павялічваць капіталаўкладанні ў сельскую гаспадарку; правесці зніжэнне цэн. У Дзяржаўным бюджэце СССР на 1953 г. былі прадугледжаны вялікія датацыі на вытворчасць тавараў народнага спажывання.

Для падтрымкі сельскай гаспадаркі прадугледжвалася павысіць нарыхтоўчыя цэны ў некалькі разоў. Спісваліся нядоімкі з калгасаў і калгаснікаў па сяльгаспадатку за папярэднія гады, адначасова яго памеры зніжаліся, а з 1958 г. ён быў адменены. Была ўмацавана матэрыяльна-тэхнічная база, павялічаны капіталаўкладанні на патрэбы вёскі.

У верасні 1953 г. была распрацавана сістэма эканамічных і сацыяльных мер па далейшаму развіццю сельскай гаспадаркі, пачалося асваенне цаліны. Але гэта адзначала, што кіраўніцтва адмовілася ад інтэнсіўных метадаў пад'ёму сельскай гаспадаркі, таму замарудзіліся тэмпы росту прадукцыйнасці працы ў традыцыйных сельскагаспадарчых рэгіёнах. Тым не менш, у БССР вырасла ўраджайнасць, павялічылася пагалоўе жывёлы і нарыхтоўка мяса, малака. Аднак па шэрагу паказчыкаў заданні і гэтай пяцігодкі не былі выкананы.

У прамысловасці за гады пяцігодкі ўвайшло ў строй 1.010 новых прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку каля 150 буйных (падшыпнікавы завод, камвольны камбінат, гадзіннікавы завод і завод будаўнічых матэрыялаў у Мінску, цукровы завод у Скідзелі, завод швейных машын у Оршы, шоўкаткацкая фабрыка ў Віцебску). Вырасла прадукцыйнасць працы, аб'ём прадукцыі прамысловасці за 1951-1955 гг. павялічыўся ў Беларусі больш чым у 2 разы пры плане 75-80%. Было пераадолена адставанне лёгкай і харчовай прамысловасці, у 1955 г. выраблена ў 2 разы больш тавараў народнага спажывання, чым у 1950 г.

Было лібералізавана працоўнае заканадаўства. Адменены рэпрэсіўныя законы 1938-1940 гг., якія забаранялі звальняцца са сваіх прадпрыемстваў і ўстаноў, абмяжоўвалі правы працыючых.

У гады шостай пяцігодкі (1956-1960 гг.) паскорана развіваліся лёгкая, харчовая, дрэваапрацоўчая галіны прамысловасці, якія выпускалі тавары народнага спажывання; далей развівалася энергетыка, машынабудаванне, хімічная, радыётэхнічная вытворчасці.

Былі ўведзены буйныя прадпрыемствы - Васілевічская ДРЭС, аўтамабільны завод у Жодзіне, першы калійны камбінат у Салігорску, нафтаперапрацоўчы завод у Полацку, суперфасфатны завод у Гомелі. Пашыралася ўкараненне элементаў НТР (навукова-тэхнічнага прагрэсу) у розных галінах прамысловасці.

10 мая 1957 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў Закон аб ліквідацыі агульнасаюзных прамысловых міністэрстваў (міністэрства электрастанцый, абароннае, авіяцыйнае, судабудаўнічае, радыётэхнічнае, хімічнае заставаліся). Замест міністэрстваў ствараліся саўнаргасы - саветы народнай гаспадаркі ў рамках буйных адміністрацыйных раёнаў. Так галіновае кіраўніцтва мянялася на тэрытарыяльнае. У межах БССР быў створаны адзін саўнаргас. У выніку рэформы аблегчылася развіццё мясцовай і лёгкай прамысловасці, але ўскладнілася развіцце цяжкай.

Сельская гаспадарка Беларусі з сярэдзіны 50-х гг. упершыню пасля вайны стала рэнтабельнай. У калгасах сталі стварацца грашовыя і прадуктовыя фонды для гарантавання рэгулярнай аплаты працы. З 1956 г. калгаснікі пачалі кожны месяц атрымліваць грашовыя авансы на працадні. У 1958 г. былі ліквідаваны МТС, тэхніка была прададзена калгасам.

50-я гг. былі паспяховымі для эканомікі нашай рэспублікі. Тэмпы эканамічнага росту былі высокімі. Дасягнута гэта за кошт прыросту рэсурсаў і за кошт лепшага іх выкарыстання. Прадукцыйнасць працы за дзесяцігоддзе ўзрасла на 62%. Была забяспечана таварна-грашовая збалансаванасць (на здаровую аснову пастаўлена грашовае абарачэнне і фінансы), зніжаліся цэны. Тэмпы прыросту нацыянальнага даходу склалі каля 10% у год за кошт цяжкай індустрыі разам з галінамі, якія выпускалі тавары народнага спажывання, сельскай гаспадаркі, жыллёвага будаўніцтва.

Прамысловасць Беларусі ў 60-я гг. Гаспадарчая рэформа і яе асноўныя вынікі

Першая палова 60-х гг. характэрызуецца пагаршэннем эканамічнай сітуацыі ў прамысловасці краіны. Залішняя цэнтралізаванасць кіраваннем эканомікі, крызісны стан у сельскай гаспадарцы СССР, нізкая адукаванасць кіраўніцтва ў пытаннях эканамічнага развіцця, змены ў сусветных цэнах на сыравіну, паліўна-энергетычныя рэсурсы - усё гэта паўплывала на стан народнай гаспадаркі.

Пад час сямігодкі (1959-1965 гг.) хуткае развіццё павінна была атрымаць хімічная прамысловасць (асабліва вытворчасці мінеральных угнаенняў). Быў уведзены першы Салігорскі калійны камбінат, будаваліся другі і трэці камбінаты, азотна-тукавы завод у Гродна, суперфасфатны ў Гомелі. Пабудаваныя комплекс Светлагорскага завода штучнага валакна, Магілёўскі камбінат па вытворчасці лаўсану, Новаполацкі нафтаперапрацоўчы завод, Пінскі завод штучнай скуры, Лідскі завод па вытворчасці лакаў і фарбаў. Удзельная вага хімічнай прамысловасці ў вытворчых фондах прамысловасці Беларусі падвоілася. Апераджальнае развіццё атрымалі новыя неметалаёмістыя галіны - прыборабудаванне і электроніка, высокія тэмпы развіцця захавала машынабудаванне і металаапрацоўка.

Адбылося павелічэнне ў паліўным балансе долі нафты і прыроднага газу. Спрыяла гэтаму адкрыццё Рэчыцкага радовішча нафты і пачатак у 1964 г. прамысловай здабычы нафты ў БССР. Пачалася газіфікацыя кватэр у гарадах і на вёсцы.

На прыканцы сямігодкі адбылася змена кіраўніцтва краіны. З-за пралікаў быў адхілены ад кіравання краінай Н.Хрушчоў, а ў кастрычніку 1964 г. Першым сакратаром ЦК КПСС быў абраны Л.І.Брэжнеў, Старшынёй СМ СССР быў прызначаны А.М.Касыгін. Апошні пачаў рэфармаванне гаспадаркі.

Вераснёўскі (1965 г.) пленум ЦК КПСС прыняў пастанову “Аб паляпшэнні кіравання прамысловасцю, удасканаленні планавання і ўзмацненні эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці”. Удасканальвалася сістэма планавання ў прамысловасці, скарачаліся планавыя паказчыкі. Асноўным зараз лічыўся аб'ём рэалізаванай прадукцыі, а не аб'ём валавай прадукцыі. Уводзіўся гаспадарчы разлік. Прадпрыемствам дазвалялася: самастойна распараджацца часткай прыбытку. Былі адноўлены міністэрствы па галінах прамысловасці, якія неслі адказнасць за стан галіны, высокі тэхнічны ўзровень прадукцыі, увядзенне стандартызацыі і ўніфікацыі вырабаў, укараненне НТР у вытворчасць.

Першыя гады рэформы эканоміка станоўча адрэагавала на мерапрыемствы ўрада. Але паступова палітычная сітуацыя мянялася, згортваліся дэмакратычныя працэсы ў грамадстве, адначасова згортвалася і эканамічная рэформа. Гэта прывяло да стагнацыі, застою, а потым да самога крызісу.

Сельская гаспадарка Беларусі ў 60-80-я гады

Сакавіцкі (1965 г.) пленум ЦК КПСС прыняў пастанову Аб неадкладных мерах па далейшым развіцці сельскай гаспадаркі СССР”. Уводзіўся цвёрды і нязменны план нарыхтовак на пяць гадоў наперад для кожнага калгаса, саўгаса, раёна, вобласці, рэспублікі. Павялічваліся закупачных цэн на прадукцыю ў сярэднім у 1,5-2 разы. Адмяняліся абмежаванні на ўтрыманне жывёлы ў асабістай дапаможнай гаспадарцы калгаснікаў, рабочых і служачых. Паляпшалася матэрыяльна-тэхначнага забеспячэння калгасаў. Пачалося правядзенне меліярацыі, вапнавання кіслых глеб, паляпшэнне лугоў і пашаў. Усе гэтыя работы праводзіліся дзяржавай.

Калгасы і саўгасы ўмацоўваліся на прынцыпах гаспадарчага разліку, адмянялася рэгламентацыя гаспадарчай дзейнасці (Статут сельскагаспадарчай арцелі 1969 г.). У сельскую гаспадарку ўкараняліся дасягненні навукі і перадавога вопыту, павышалася роля спецыялістаў і навукоўцаў. На Беларусі пачалося будаўніцтва буйных адкормачных комплексаў у жывёлагадоўлі. У розных раёнах рэспублікі былі пабудаваны птушкафабрыкі на 6 млн. галоў птушкі, кароўнікі на 958 тыс. галоў, свінарнікі на 856 тыс. галоў.

Праводзілася меліярацыя, асушана 957 тыс. га зямельных плошчаў. Буйныя памеры набыла хімізацыя - пастаўкі ўгнаенняў сельскай гаспадарцы ўзраслі амаль у 1,9 раза, у т.л. калійных больш чым у 2,6 разоў. Для ўнясення ўгнаенняў і апрацоўкі палёў хімікатамі пачала выкарыстоўвацца авіяцыя. Як вынік павялічыўся валавы збор збожжа ў 1,5 раза (за пяцігодку), прадукцыя жывёлагадоўлі ўзрасла на 34%. Ураджайнасць вырасла з 10 ц/га (сярэдзіна 60-х гг.) да 17-40 ц/г ў 1970 г.

Сітуацыя ў карэнным чынам змянілася. Калгасы цяпер не былі крыніцай, за кошт якой будавалася прамысловасць. Сельская гаспадарка стала адным з буйнейшых аб'ектаў капіталаўкладанняў.

У канцы 1970 гадоў у СССР рэзка акрэслілася харчовая праблема. Краіна не забяспечвала сябе прадуктамі харчавання. Агульны кошт імпарту харчавання ў СССР павялічыўся ў 6 разоў з 1970 г. і дасягнуў 10 млрд. руб., гэтыя лічбы перавысілі памеры бюджэту БССР.

У маі 1982 г. была прынята Харчовая праграма СССР на перыяд да 1990 года, згодна з якой ствараліся Аграрна-прамысловыя комплексы (у БССР - “Белаграпрам”). АПК аб'яднаў у межах аднаго рэгіёну калгасы, саўгасы, прадпрыемствы, якія перапрацоўвалі сельскагаспадарчую прадукцыю, а таксама прадпрыемствы машынабудаўнічай і хімічнай вытворчасці, што працавалі на сельскую гаспадарку. Але Харчовая праграма не планавала карэннай перабудовы гаспадарчага механізму на вёсцы, таму яна была правалена. Як вынік гэтага, у сярэдзіне 80-х гг. было ўведзена нармаванае забеспячэнне па шэрагу прадуктаў.

Сельскагаспадарчая палітыка партыі ў тыя часы не жадала вырашаць дзве галоўныя праблемы вескі - адхіленне селяніна ад зямлі і ад вынікаў сваёй працы.

Супярэчнасці развіцця прамысловасці, транспарце, сувязі ў 70-я - першай палове 80-х гг. Нарастанне крызісных з'яў

У пачатку 70-х гг., з узмацненнем кансерватыўнай плыні ў кіраўніцтве партыі, пачалося згортванне гаспадарчай рэформы. Гэта адбілася на тэмпах росту асноўных эканамічных паказчыкаў, аднак планы дзевятай (1971-1975 гг.), дзесятай (1976-1980 гг.) і адзінаццатай (1981-1985 гг.) пяцігодак выконваліся.

За годы пяцігодак было ўведзена 170 буйных прадпрыемстваў, у тым ліку шынны камбінат у Бабруйску, нафтаперапрацоўчы завод у Мазыры, металургічны ў Жлобіне, сінтэтычных валокнаў у Гродна, інструментальны ў Оршы, чацвёрты калійны камбінат у Салігорску, дзесяткі прадпрыемстваў лёгкай і харчовай прамысловасці. Прадукцыя прамысловасці Беларусі ў 1985 г. павялічылася больш чым у 3 разы (ад 1970 г.), вытворчасць сродкаў вытворчасці ў 3,3 разоў, прадметаў спажывання ў 2,6 разоў. Валавы грамадскі прадукт і нацыянальны даход узрос у 2,5 разоў (гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў у СССР).

Ажыццяўляліся агульнасаюзныя комплексныя праграмы па тэхнічным пераўзбраенні прамысловасці. Але адначасова ўдзельная вага ручной працы ў прамысловасці складала 35-40%, у будаўніцтве - 50-55%, у сельскай гаспадарцы - 60-70%.

Фінансавая сістэма БССР заставалася стабільнай. У дзяржаўным бюджэце БССР даходы склалі 3,5 млрд. руб. у 1970 г. і 8,1 млрд. руб. у 1985 г.; выдаткі адпаведна 3,3 млрд. руб. у 1970 г. і 7,67 млрд. руб. у 1985 г. Так, даходная частка бюджэта значна перавышала расходную.

Разам з відавочнымі поспехамі трэба адзначыць, што эканоміка страціла былы дынамізм. Асабліва бычна гэта было ў параўнанні з краінамі Захаду, якія далёка выйшлі наперад. Існуючы гаспадарчы механізм стаў тормазам на шляху эканамічнага развіцця краіны, што абумовіла паступовы ўваход савецкай эканомікі ў глыбокі крызіс.

Спробу выправіць эканамічнае становішча зрабіў Ю.У.Андропаў. 12 лістапада 1982 г. ён узначаліў палітычнае кіраўніцтва СССР пасля смерці Л.І.Брэжнева. Пад час кіравання Андропава была дадзена рэалістычная ацэнка стану эканомікі, прыняты жорсткія адміністрацыйныя меры па навядзенню парадка і выкараненню карупцыі і перагледзены некаторыя ідэалагічныя догмы. Так сама вырашаліся пытанні аб пашырэнні самастойнасці прамысловых прадпрыемстваў, калгасаў і саўгасаў. Як вынік, тэмпы развіцця эканамікі выраслі да 4,2%. Але пасля смерці Ю.У.Андропава ў 1984 г. кіраўніцтва вярнулася да ранейшых парадкаў. Эканамічныя паказчыкі зноў знізіліся.

Развіццё сацыяльнай сферы. Жыццёвый узровень беларусаў у 60-80-я гады

На працягу 50-60-х гг. значны эканамічны ўздым суправаджаўся павышэннем матэрыяльнага і культурнага ўзроўню жыцця беларускага народа і высокімі тэмпамі развіцця сацыяльнай сферы.

1 сакавіка 1951 г. у чацьвёрты раз за пасляваенныя гады было праведзена зніжэнне рознічных цэн (адбыліся так сама ў 1956, 1957, 1958, 1962 і 1965 гг. на асобныя віды тавараў). Вырасла зарплата, а ў 1957 г. працоўны дзень быў скарочаны на 2 гадзіны ў перадсвяточныя і пераднядзельныя дні (у выніку чаго фактычна зарплата павялічылася на 12,5%). У 1964 г. павышана зарплата на 25-30% працаўнікам сацыяльнай сферы (600 тыс. работнікаў адукацыі, аховы здароўя, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, гандлю і грамадскага харчавання). Адбывалася паступовае скарачэнне разрыву паміж максімальным і мінімальным узроўнем зарплаты. Але яно прывяло да ўраўняння ў аплаце працы і падзення прэстыжу прафесіі інжынера і настаўніка, урача і вучонага. У 1957 г. у краіне быў уведзены пяцідзённы працоўны тыдзень з двумя выхаднымі днямі пры захаванні існуючага ўзроўню зарплаты.

Адбыўся рост грамадскіх фондаў спажывання. Дзяржава аплочвала 2/3 выдаткаў грамадзян на жыллё, пенсіі, адукацыю, медыцынскае абслугоўванне і культурную сферу і г.д.

14 чэрвеня 1956 г. новы пенсійны закон павялічыў памеры пенсій і пашырыў кола асоб, якія сталі мець права на пенсію. Мінімальны памер пенсіі быў устаноўлены ў 30 руб., максімальны - 120 руб. Расходы бюджэта на выплаты пенсій выраслі ў два разы. У 1965 г. быў прыняты закон аб пенсіях калгаснікам (гэта 500 тыс. чалавек), а ў 1967 г. быў прыняты Указ ВС СССР «Аб далейшым паляпшэнні пенсійнага забеспячэння», па якому яшчэ 250 тыс. працоўных сталі атрымліваць павышаныя ці звычайныя пенсіі.

Хуткае развіццё ў 50-60-я гг. набыла сферы абслуговання. Рознічны тавараабарот дзяржаўнага і кааператыўнага гандлю рэспублікі за 60-я гг. вырас у 5 разоў. У 1965 г. у рэспубліцы працавала 22.879 магазінаў і 5.874 прадпрыемстваў грамадскага харчавання. Бытавое абслугоўванне развівалася згодна з пастановай 6 сакавіка 1957 г. «Аб паляпшэнні бытавога абслугоўвання насельніцтва». На 1960 г. у рэспубліцы дзейнічала 4.500 майстэрань, цэхаў і атэлье бытавога абслугоўвання, а ў канцы 60-х гг. было ўжо 8063 прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання.

Жыллёва-камунальнае будаўніцтва разгортвалася згодна з ліпеньскай (1957 г.) пастановай Урада СССР і лістападаўскай - Урада БССР аб паскарэнні жыллёвага будаўніцтва. Праводзілася шырокае таннае будаўніцтва для насельніцтва (4-5 павярховыя дамы спрошчанай планіроўкі з мінімумам камунікацый). У 1956 г. у рэспубліке было ўведзена ў эксплуатацыю 953 тыс. кв.м, у 1958 г. - больш 1,8 млн. кв.м, а за 1959-1965 гг. пабудавана 15,6 млн. кв.м.

У выніку адбылося павелічэнне працягласці жыцця (да 73 гадоў), паменьшылася смяротнасць, павысіўся прырост насельніцтва (11 на 1000), памяньшылася сацыяльная напружанасць, бо задавальняліся не толькі мінімальныя патрэбы людзей, і вырашалася жыллевае пытанне, а калгаснікі былі ўключаны ў асноўныя мерапрыемствы па паляпшэнню матэрыяльнага становішча насельніцтва рэспублікі.

Разам з тым гэта быў супярэчлівы перыяд. Спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі і рэфарматарства 50-х гг. саступілі месца кансерватыўным эканамічным поглядам, якія прывялі гаспадарку краіны да стагнацыі, застою і цяжкага эканамічнага крызісу.

Эканамічныя цяжкасці 70-80 гг. адбіваліся на ўзроўні дабрабыту насельніцтва і сацыяльнай палітыкі. Рэальная зарплата не павышалася, а часам нават зніжалася. Зніжалася доля фонду зарплаты ў нацыянальным даходзе. Наглядаліся ўраўняльныя тэндэнцыі ў аплаце працы. Але быў павышаны мінімальны памер пенсіі рабочых і служачых. У 1971 г. для калгаснікаў быў устаноўлены такі ж парадак вылічэння пенсій, як і для рабочых і служачых.

У 1975 г. былі ўведзены дадатковыя льготы інвалідам вайны і сем'ям загінуўшых ваеннаслужачых, устаноўлена 100% аплата адпачынку па цяжарнасці і родах жанчынам, павялічана колькасць аплатных дзён па догляду за хворым дзіцем. У другой палове 70-х гг. была павялічана дапамога інвалідам з маленства I і II груп, палепшаны матэрыяльна-бытавыя ўмовы ўдзельнікаў Вялікай Айчынай вайны.

Інфляцыя праявіліся на рубяжы 80-х гг. У выніку чаго былі істотна павышаны рознічныя цэны на шэраг прэстыжных тавараў (ювелірныя вырабы, крышталь, дываны і інш.), і на многія тавары масавага попыту (мэблю, некаторыя швейныя вырабы, шарсцяныя хусткі, бензін, будаўнічыя матэрыялы, многія гаспадарчыя тавары, кандытарскія вырабы і інш.). Узраслі тарыфы на паслугі сувязі, бытавыя і камунальныя паслугі.

Узрос агульны дэфіцыт прадметаў спажывання. Павелічэнне грашовай масы аперажала вытворчасць тавараў спажывання. Паступова нарастала незбалансаванасць рынку. Уводзіліся прывілегіі для партыйна-дзяржаўнага апарату, што абвастрала сацыяльную напружанасць у грамадстве.

Больш рэзка акрэслілася жыллёвая праблема. Тэмпы ўводу жылля не паспявалі за ростам гарадскога насельніцтва. Недахоп квартэр выклікаў дэфіцыт рабочых, высокую цякучасць кадраў, вытворчыя магутнасці прадпрыемстваў цалкам не выкарыстоўваліся. Не адпавядала сучасным патрабаванням сістэма аховы здароўя з-за рэшткавага прынцыпу выдзялення рэсурсаў і састарэлайць матэрыяльна-тэхнічнай базы.

У разглядаемы перыяд эканамічнае развіццё Беларусі праходзіла супярэчліва. 3 аднаго боку ўзрос эканамічны патэнцыял, эканоміка Беларусі развівалася больш хуткімі тэмпамі ў параўнанні з агульнасаюзнай. Узрос дабрабыт народа. 3 другога боку нарасталі цяжкасці, супярэчнасці ў эканамічным і сацыяльным развіцці краіны. Знізіліся тэмпы развіцця ўсіх галін народнай гаспадаркі. У пачатку 80-х гг. савецкае грамадства апынулася на парозе крызісу. Карэнная перабудова гаспадаркі, а за ёй і грамадства станавілася аб'ектыўнай неабходнасцю.

Эканоміка БССР у другой палове 80-х гадоў, рэформы гаспадарчай сістэмы

Асноўная мэта эканамічнага развіцця на другую палову 80-х гг. - гэта пераход да эфектыўнай эканомікі. На красавіцкім (1985 г.) пленуме ЦК КПСС задачаміы развіцця народнай гаспадаркі СССР былі вызначаны неабходнасць перабудовы гаспадарчага механізму і паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

Першы этап рэфармавання мае храналагічныя рамкі 1985-1987 гг. Прадугледжвалася, што на аснове мадэрнізаванага машынабудавання будзе праведзена тэхнічнае пераўзбраенне ўсёй народнай гаспадаркі. У 1986-1990 гг. на машынабудаванне выдзялялася ўдвая больш грошай для таго, каб у 1990 г. 90% прадукцыі машынабудавання адпавядала сусветнаму ўзроўню. Планавалася ў 2 разы павялічыць выкарыстанне новых тэхналогій, у 2,3 раза павялічыць выпуск вылічальнай тэхнікі, парк прамысловых робатаў павялічыць у 3 разы. Планавалася так сама правесці перабудову кіравання эканамікай, пашырыць правы прадпрыемстваў, укараніць гаспадарчы разлік, развіваць ініцыятыву ў структурах кіравання, павышаць яго эфектыўнасць.

З 1986 г. ў выглядзе эксперыменту было ўведзена самафінансаванне. Сутнасць самафінансавання - пасля адлічэнняў часткі прыбытку згодна з устаноўленымі нарматывамі ў бюджэт і ў міністэрства, большая частка прыбытку заставалася ў распараджэнні прадпрыемства. Але адначасова працягвала існаваць старая схема эканамічных рэгулятараў і адміністрацыйна-камандная сістэма кіравання. У выніку, да восені 1986 г. відавочных зрухаў у гаспадарке не адбылося.

Першы этап рэфармавання быў правалены. Прычын было шмат - вялізныя матэрыяльныя страты ад аварыі на ЧАЭС і землятрусаў у Арменіі і Таджыкістане скарацілі інвестыцыі і выклікалі рэзкі выбух інфляцыі. Скараціліся даходы ад продажу нафты, зніжэнне сусветных цэн на нафту і газ склала 2-3 разы. У выніку антыалкагольнай кампаніі так сама знізіліся паступленні ў бюджэт. Непаслядоўнасць, нерашучасць, палавінчатасць прымаемых мер (дзяржпрыёмкі, дзяржзаказу, барацьбы з непрацоўнымі даходамі). Савецкія эканамісты былі няздольныя распрацаваць і ўкараніць нетрадыцыйныя падыходы ў эканамічную палітыку і сістэму кіравання гаспадаркай краіны.

На другім этапе рэфармавання (з чэрвеня 1987 г.) была пастаўлена задача правесці радыкальную эканамічную рэформу. Трэба было змяніць сістэму планавання праз пераход да дзяржзаказу, спачатку абавязковага, а потым добраахвотнага. Павысіць самастойнасць прадпрыемстваў, стымуляваць іх да самастойнасці, самафінансавання, самакіравання, самаакупнасці, увесці ў дзеянне дагаварные і самастойна вызначаные цэны, увесці аптовы гандаль сродкамі вытворчасці.

Былі прыняты законы і дакументы: «Аб дзяржаўным прадпрыемстве» (ВС СССР), «Аб карэннай перабудове кіравання эканомікай» з 12 асобных дакументаў (СМ СССР і ЦК КПСС). Мэты гэтага працэсу - ажыццявіць пераход ад адміністрацыйных да эканамічных метадаў кіравання гаспадаркай. Першы год радыкальнага рэфармавання адгукнуўся павелічэннем тэмпаў эканамічнага росту, паскарэннем дынамікі прадукцыйнасці працы. Але адначасова наглядаўся крызіс спажывецкага рынку і значны рост рознічных цэн. Захоўвалася традыцыя планавання, і ў 1988-1990 гг. не ўдалося заменшыць дзяржаўны заказ, ён ахопліваў 90% вытворчасці. Быў правалены аптовы гандаль рэсурсамі і сродкамі вытворчасці. Захавалася размеркаванне па фондах і нарадах па фіксаваных цэнах. Непаслядоўнасць наглядалася ў вінансавай палітыке. З чэрвеня 1988 г. адбыўся пераход да рэгіянальнага ці рэспубліканскага гаспадарчага разліку. Гэты працэс суправаджаўся канфліктамі паміж цэнтральнымі і мясцовымі рэспубліканскімі ўладамі (з сярэдзіны 1990 г.).

Палавінчатасць і непаслядоўнасць рэформаў дало магчымасць гаварыць аб “забалтыванні” рэформы. Прынятыя законы і рашэнні не выконваліся. Народная гаспадарка, як і раней, арыентавалася не на спажыўца, а на прамежкавыя валавыя паказчыкі.

З 1990 г. пачалося разбурэнне адзінай эканамічнай прасторы СССР, якое суправаджалася некантралюемым падзеннем вытворчасці. Супрацьстаянне цэнтра і рэгіёнаў прывяло да правядзення рэгіёнамі асобнай гаспадарчай і цэнавай палітыкі. За 1989-1991 гг. падзенне нацыянальнага прыбытку СССР дасягнула 33 %, што адпавядае ўзроўню вялікай амерыканскай дэпрэсіі 1929-1933 гг. Аднак на Беларусі крызісныя з'явы пачалі наглядацца толькі з 1991 года.

Адзіная альтэрнатыва адміністрацыйна-каманднай сістэме кіравання - гэта рынкавая эканоміка. Да восені 1990 г. склалася тры варыянты пераходу да рынкавых адносін, гэта радыкальная праграма «500 дзён» (аўтары С.Шаталін і Р.Яўлінскі), кансерватыўная ўрадавая праграма (аўтар М.І.Рыжкоў) і ліберальная прэзідэнцкая праграма (аўтар М.С.Гарбачоў).

Праграмма «500 дзён» прадугледжвала правядзенне шырокай прыватызацыі, закрыццё неэфектыўных прадпрыемстваў, прыняцце заканадаўчай базы аб рынкавай эканоміке, гарантаванне права прыватнай ўласнасці, лібералізацыю цэн, заахвочванне прадпрымальніцтва, стабілізацыю рынку спажывецкіх тавараў, ліквідацыю структуры адміністрацыйна-каманднай сістэмы і інш. Ліберальная і кансерватыўная праграмы прадугледжвалі паступовы пераход да рынку, мадыфікацыю і захаванне адміністрацыйна-каманднай сістэмы, абмежаванне “шокатэрапіі”, захаванне адзінай эканамічнай прасторы СССР і інш. Ліберальная праграма была падтрымана ВС СССР (19 кастрычніка 1990 г.), радыкальная - рэгіёнамі СССР.

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР абвясціў суверэнітэт БССР, а ў кастрычніку 1990 г. ён прыняў “Праграму пераходу да рыначных адносін у БССР”, якая была распрацавана СМ БССР на аснове радыкальнай праграмы “500 дзён”. Асноўнымі прынцыпамі беларускай урадавай праграмы было гарантаванне свабоды прадпрымальніцтва, свабода эканамічнага выбару, свабоднае цэнаўтварэнне, максімальная адкрытасць рынкавай сістэмы Беларусі, суверэннае права рэспублікі распрацоўваць і ажыццяўляць свае законы і нарматыўна-прававыя акты.

Кантрольныя пытанні да тэмы

1. Чым характаразуюцца першыя пасляваенныя гады ва ўнутранным жыцці БССР?

2. Хто такі Цанава і чым ён вядомы ў гісторыі Беларусі?

3. Дзеля чаго БССР было дазволена выходзіць на міжнародныя зносіны?

4. Калі быў асуджаны культ асобы Сталіна?

5. Калі беларускую партыйную арганізацыю пасля перапынку ўзначаліў беларус? Хто гэта быў?

6. Якія дадатковыя правы набылі рэспублікі ў 1950-1960-я гады?

7. Калі была прынята Канстытуцыя развітога сацыялізму і чым яна адрознівалася ад іншых?

8. У чым была сутнасць палітыкі “перабудовы”?

9. Калі на Беларусі прайшлі першыя выбары на безальтэрнатыўнай аснове ў Вярхоўны Савет БССР?

10. Дзеля чаго ў канцы 1950-х ствараліся саўнаргасы? Які вынікі мела гэта рэформа?

11. У чым была сутнасць гаспадарчых рэформ А.М.Касыгіна? як яны праявіліся ў БССР?

ТЭМА 12. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XX СТАГОДДЗЯ

Лекцыя 12. Культура Беларусі ў другой палове ХХ стагоддзя

Асноўныя паняцці:

Пастанова ЦК ВКП(б) «Аб часопісах «Звязда» і «Ленінград»; «нацыяналізм» і «касмапалітызм»; дыскусія па мовазнаўству 1950 г.; усеагульнае сямігадовае навучанне; “сацыялістычны рэалізм”; ансамбль Плошчы Перамогі; манументалізм - “сталінскі ампір”; генпланы рэканструкцыі гарадоў; рэабілітацыя дзеячаў навукі і культуры; “адліга”; фундаментальныя даследаванні ў навуке; гістарычная праблематыка ў літаратуры; кінастудыя «Беларусьфільм»; беларуская школа балета; вакальна-інструментальныя ансамблі; мемарыяльныя ансамблі; фестывалі мастацтваў; культура беларускага замежжа.

За гады 2-й сусветнай вайны была знішчана амаль уся матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў навукі і культуры, не прыйшлі з вайны многія адукаваныя і прафесійна падрыхтаваныя людзі. У такіх умовах адразу пасля вызвалення пачынаецца культурнае аднаўленне БССР.

Але першыя пасляваенныя гады адзначыліся новай хваляй шырокамаштабных рэпрэсій на Беларусі, звязаных з дзейнасцю паплечніка Берыі Я.Цанавы. На 25 год лагероў была асуджана Ларыса Геніюш. Зноў арыштаваны пісьменнікі А.Александровіч, Б.Мікуліч, А.Пальчэўскі, С.Грахоўскі, С.Шушкевіч, А.Звонак і інш. У аснову кампаніі супраць інтэлігенцыі была пакладзена пастанова ЦК ВКП(б) Аб часопісах "Звязда” і “Ленінград” (1946) і інш. Для актывізацыі барацьбы з “нацыяналізмам” і “касмапалітызмам” у БССР быў прысланы прадстаўнік ЦК кампартыі М.Гусараў. Крытыкаваліся як асобныя творцы (М.Танк, К.Буйло), так і цэлыя выданні. У скажэнні жыцця беларускай вёскі быў абвінавачаны і зняты з пасады рэдактара часопіса “Маладосць” аўтар аповесці “Дабрасельцы” А.Кулакоўскі. Наступленне накіроўвалася і на дзеячаў беларускай навукі. Ад яго пацярпелі прэзідэнт АН БССР А.Жэбрак (1947), славуты генетык, які не падтрымліваў лысенкаўскія метады ў біялогіі; наркам асветы П.Саевіч (1951), абвінавачаны ў “югаслаўскім шпіянажы”. Ішоў працэс падпарадкавання партыі ўсіх сфер жыцця. Рэальную ўладу ўтрымлівалі партыйныя камітэты. Узмацняліся русіфікатарскія тэндэнцыі ў палітыцы цэнтральных органаў улады, гэтаму спрыяла дзейнасць на Беларусі прысланых з Масквы партыйных і савецкіх работнікаў, асабліва пасля дыскусіі па мовазнаўстве ў 1950 г.

Але адбывалася аднаўленне сістэмы адукацыі. Да 1950 г. ўдалося аднавіць даваенную сетку агульнаадукацыйных школ, ішло павелічэнне колькасці сярэдніх школ. Да сярэдзіны 50-х гг. быў завершаны пераход да ўсеагульнага сямігадовага навучання. У 1944-1945 гг. працавалі 22 ВНУ. Хутка адраджалася акадэмічная навука, флагманам якой стала аднавіўшая сваю работу ў 1944 г. АН БССР. К канцу 1950 г. ў рэспубліцы дзейнічала 77 навуковых устаноў.

Развіццё беларускай літаратуры ішло ў вельмі складаных умовах. Дыктат камуністычнай партыі, перавага стылю “сацыялістычнага рэалізму” прывёў да таго, што многія літаратурныя творы вызначаліся бесканфліктнасцю і ідэалізацыяй савецкага ладу (раманы А.Стаховіча, М.Паслядовіча і інш.). Галоўная тэма беларускай літаратуры - гэта вайна (І.Мележ, М.Лынькоў, І.Шамякін і інш). Гэтаму ж былі прысвечаны і першыя пасляваенныя п'есы К.Крапівы, А.Маўзона, А.Кучара.

Тэатральнае мастацтва таксама адчувала на сабе ўціск партыйнага кіраўніцтва. Калі ў сезоне 1944-45 гг. у БССР працавала 12 тэатраў, то ў 1950 г. іх засталося толькі 8. У касмапалітызме былі абвінавачаны тэатральныя рэжысёры В.Галаўчынер, Я.Рамановіч. Пачаліся нападкі на п'есы А.Макаёнка, оперу Я.Цікоцкага “Алеся”, кампазітара П.Падкавырава. У той жа час на сцэне ззялі таленты актораў Б.Платонава, Г.Глебава, Л.Ржэцкай, Л.Аляксандроўскай.

Адной з галоўных тэм мастацтва становіцца гераізм савецкіх людзей у гады вайны, увасабленне героя з багатым унутраным светам. Героіку савецкіх людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны ўвасабляюць мастакі Я.Ціхановіч, І.Давідовіч, Я.Зайцаў, В.Волкаў. З пачатку 50-х гадоў пачынаюць набываць папулярнасць жанравыя карціны (Г.Бржазоўскі, А. і І.Ткачовы, П.Гаўрыленка). Ярка праявіўся талент скульптара З.Азгура. Ён стварае цэлую серыю партрэтаў гістарычных дзеячаў і герояў сучаснасці. Значным дасягненнем стаў ансамбль Плошчы Перамогі (1954), створаны З.Азгурам, А.Бембелем, А.Глебавым, С.Селіханавым.

Манументалізмам адзначаецца і пасляваенная архітэктура (кампазіцыі праспекта Скарыны, Прывакзальнай плошчы). Пануе так званы імперскі стыль - “сталінскі ампір”. Ствараюцца генпланы рэканструкцыі гарадоў. Значная ўвага надаецца аднаўленню прамысловых прадпрыемстваў і жылога фонду (пераважна малапавярховыя дамы). Такім чынам, асаблівасцю пасляваеннага развіцця культуры стаў партыйны дыктат, барацьба з прагрэсіўнай інтэлігенцыяй, русіфікацыя. Але важна адзначыць, што адбылося аднаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы адукацыі, навукі і культуры.

Супярэчлівы характар насіла культурнае жыццё рэспублікі і ў далейшы перыяд: 50-80 гады ХХ ст. З аднаго боку, ішла дэмакратызацыя, звязаная з наступленнем “адлігі”, рэабілітацыя дзеячаў навукі і культуры, аслабленне партыйнага ўціску, а з другога, - русіфікацыя ўсіх сфер жыцця, абгрунтаваная тэзісам аб пабудове камуністычнага грамадства, дзе будуць зліты мовы і культуры ўсіх савецкіх народаў, ваяўнічы атэізм, шаблоннасць. У адукацыі ў гэты час праходзіць некалькі рэформ. У 1958 г. адбываецца пераход да ўсеагульнага 8-гадовага навучання і ўвядзенне ў сярэдняй школе адзінаццацігадовага тэрміну з вытворчым навучаннем. Дзесяцігадовае навучанне вярнулася ў 1964-1984 гг., а ў 70-я гг. была ўведзена ўсеагульная сярэдняя адукацыя моладзі. У прафесійна-тэхнічнай адукацыі стваралася адзіная сістэма гарадскіх і сельскіх прафесійна-тэхнічных вучылішчаў. У 1950 г. ў БССР працавала больш за сто тэхнікумаў, 29 ВНУ. Але вышэйшая і сярэдняя спецыяльная адукацыя адзначалася экстэнсіўнасцю, калі пры пастаянным павелічэнні колькасці выпускнікоў не заўсёды захоўвалася якасць іх навучання.

Адной з адмоўных рыс адукацыі таго часу стала звужэнне сферы выкарыстання беларускай мовы. У БССР не было ніводнай сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай навучальнай установы з беларускай мовай навучання. Бацькі атрымалі права вызваляць дзяцей ад вывучэння беларускай мовы ў школе. Дапускалася выкладанне беларускай мовы па-руску. У сярэдзіне 80-х гг. усяго каля 19% дзіцячых садкоў і 23% школ працавалі на беларускай мове. У выніку такой моўнай палітыкі стварыліся вельмі неспрыяльныя ўмовы для развіцця беларускай культуры.

Навука гэтага перыяду характарызуецца станаўленнем фундаментальных даследаванняў. У сістэме АН БССР адкрываюцца інстытуты фізікі і матэматыкі, генетыкі, цепла- і масаабмену і інш. Ствараюцца цэлыя навуковыя школы (у галіне звычайных дыфференцыяльных ураўненняў -- школа Н.П.Яругіна, спектраскапіі і лазераў - Б.І.Сцяпанава, цепла- і масапераносу - А.В.Лыкава, тэарэтычнай фізікі - Ф.І.Фёдарава, антрапагенэзу - Г.І.Гарэцкага, кардыялогіі - Г.І.Сідарэнкі, вылічальнай матэматыкі - У.І.Крылова, геалогіі і тэктонікі - Р.Г.Гарэцкага). Шырока вядомымі ў свеце сталі біёлаг В.Купрэвіч, матэматык У.Платонаў, фізік М.Барысевіч. Пераважнае развіццё ў рэспубліцы атрымалі тэхнічная і фізіка-матэматычная навукі, што звязана з развіццём навукова-тэхнічнага прагрэсу. Аднак толькі нямногія навуковыя распрацоўкі знаходзілі прымяненне на практыцы.

У беларускім рэчышчы развіваецца літаратура. Узмацняецца яе сувязь з жыццём. Але захоўваецца партыйнае кіраўніцтва, цэнзура, асабліва пашыраныя ў другой палове 60-х гг. У якасці вядучага жанру прозы ўсталёўваецца раман. Галоўнай застаецца тэма мінулай вайны, але зараз мастакі слова большую ўвагу надаюць раскрыццю ўнутранага свету чалавека ў такіх экстрэмальных умовах (раманы А.Адамовіча, В.Быкава, І.Навуменкі, І.Чыгрынава, дакументалістыка С.Алексіевіч і інш.). Гістарычная праблематыка таксама прыцягвае да сябе пільную ўвагу (раманы Л.Дайнекі, В.Іпатавай, У.Караткевіча, К.Тарасава, п'есы А.Макаёнка, А.Петрашкевіча).

Шмат твораў прысвячалася праблемам сацыялістычнай рэчаіснасці (Я.Брыль, Г.Далідовіч, К.Крапіва, І.Мележ, І.Шамякін). Паэзія адзначана творамі Р.Барадуліна, П.Броўкі, Н.Гілевіча, П.Глебкі, П.Панчанкі і інш. Беларускія літаратары цесна супрацоўнічалі з кінастудыяй “Беларусьфільм”, якая аднавіла сваю работу ў 1944 г. Кожны год на ёй выпускалася каля 70 фільмаў розных накірункаў. Сярод найбольш вядомых - мастацкія стужкі “Міколка-паравоз”, “Белыя росы”, “Крушэнне імперыі”, “Альпійская балада”.

З 60-х гг. беларускія тэатры захапляюцца маральна-этычнай праблематыкай. Ставяцца п'есы беларускіх драматургаў (А.Дударава, А.Макаёнка, М.Матукоўскага), рускіх і сусветных класікаў, савецкіх аўтараў. Сусветнае прызнанне атрымлівае балетная трупа Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета пад кіраўніцтвам В.Елізар'ева, свайго роду заснавальніка беларускай школы балета ("Стварэнне свету" А.Пятрова і інш.). К сярэдзіне 80-х гг. у БССР працавалі 2 музычныя, 6 лялечных, 9 драматычных тэатраў, але толькі тры з іх былі беларускамоўныя.

У музычным мастацтве развіваюцца жанры сімфоніі і інструментальнай музыкі (кампазітары У.Алоўнікаў, М.Аладаў, А.Багатыроў, І.Лучанок, У.Мулявін, П.Падкавыраў, Я.Цікоцкі). Наладжваецца цеснае супрацоўніцтва з тэатрамі (оперы М.Аладава, Дз.Лукаса, Р.Пукста, Дз.Смольскага, Ю.Семянякі). Кампазітары звяртаюцца да ваенна-патрыятычнай тэматыкі, увасаблення вобразаў рэальных гістарычных асоб. Большасць кампазітараў працуе ў розных жанрах. У 70-80-я гг. з'яўляюцца новыя тыпы музычных і танцавальных калектываў (вакальна-інструментальныя ансамблі “Песняры”, “Верасы”, “Сябры”, фальклорна-харэаграфічны ансамбль “Харошкі”).

Дзяржава садзейнічае масаваму развіццю самадзейнай мастацкай творчасці: многія аматарскія калектывы сталі вядомы далёка за межамі рэспублікі. У 1983-1985 гг. у БССР было створана 652 калектывы мастацкай самадзейнасці, якія аб'ядноўвалі 18 тысяч удзельнікаў.

У гады “адлігі” пачалі сваю працу таленавітыя мастакі А.Кішчанка, Я.Шчамялёў, Г.Вашчанка, У.Стальмашонак, М.Савіцкі. Пашыраецца так званы “суровы стыль”, які праўдзіва адлюстроўвае жыццё (М.Савіцкі -- цыкл “Лічбы на сэрцы” і інш. работы). Пераважае ваенная (М.Данцыг, В.Грамыка) і гістарычная (А.Марачкін, Я.Шчамялёў) тэматыка. Ствараюцца цэлыя серыі партрэтаў знакамітых людзей Беларусі (З.Паўлоўскі, У.Стальмашонак, І.Ахрэмчык, В.Сахненка). У 50-60 гг. набывае папулярнасць новы жанр гарадскога пейзажа (П.Масленікаў, М.Данцыг), развіваецца нацюрморт (В.Жалток, Я.Радзялоўская, С.Каткова). Але некаторыя мастакі, нязгодныя з стэрэатыпнасцю ў жывапісе, вымушаны былі пакінуць краіну і набылі шырокую вядомасць за яе межамі (В.Баброў, А.Ісачоў, Н.Паўлоўскі, г.Хацкевіч). У выяўленчым мастацтве замацавалася сістэма творчых заказаў, што, безумоўна, зніжала ўзровень мастацкіх твораў. Беларуская графіка гэтага часу прадстаўлена серыямі па гісторыі і сучаснасці, з выкарыстаннем розных прыёмаў (работы У.Басалыгі, С.Геруса, В.Шаранговіча).

Значныя змены адбываюцца ў гэты час у архітэктуры. Пачынаецца масавае будаўніцтва жылля; распрацоўваюцца генпланы забудовы гарадоў, у якіх плануецца месца пад цэлыя жылыя раёны і мікрараёны. Распаўсюджваецца буйнапанэльнае будаўніцтва. Хуткія тэмпы, імкненне да зніжэння кошту жылля прывялі да тыпізацыі забудовы; гарады страцілі сваё адметнае аблічча. У 70-я гг. паступова пераадольваецца жорсткі рацыяналізм, выкарыстоўваюцца новыя праекты на аснове блок-секцыйных метадаў. Знешні выгляд гарадоў вызначаюць буйныя прамысловыя комплексы. Новым аб'ектам для беларускіх будаўнікоў становіцца сталічны метрапалітэн (з 1977 г.). Архітэктары працуюць над стварэннем мемарыяльных ансамбляў і комплексаў (манумент “Мінск -- горад- герой”, комплексы “Хатынь”, “Брэсцкая крэпасць-герой”, “Прарыў”).

У той жа час у сярэдзіне 50-х гг. узмацнілася палітыка канфрантацыі дзяржавы ў адносінах да рэлігіі і вернікаў, што звязана з ідэяй пабудовы на працягу аднаго пакалення ў краіне камунізму, дзе рэлігіі няма месца. Пасля пастановы СМ СССР (1961 г.) пачалася кампанія па масавым закрыцці і нават знішчэнні храмаў, рэпрэсіі ў адносінах да служыцеляў культаў.

Культура БССР сярэдзіны 50-80 гг. была цесна звязана з культурамі саюзных рэспублік і краін сацыялістычнага лагера. Ладзіліся тыдні і дэкады культуры Беларусі ў іншых краінах, фестывалі мастацтваў (“Дружба народаў”, “Беларуская музычная восень” і інш.), на гастролі выязжалі славутыя беларускія творцы, умацоўваліся сувязі творчых саюзаў і мастацкіх калектываў.

Неад'емнай часткай агульнай беларускай культуры з'яўляецца культура беларускага замежжа. Далёка ад радзімы працуюць таленавітыя навукоўцы і творцы: нобелеўскі лаўрэат, вучоны І.Прыгожын, літаратары Н.Арсеннева, М.Сяднёў, М.Галіна (родны брат Я.Коласа), У.Дудзіцкі, Р.Жук-Грышкевіч, архітэктар і мастак М.Навумовіч, гісторыкі Я.Запруднік, В.Жук-Грышкевіч, літаратуразнаўца З.Кіпель, дырэктар Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Йорку В.Кіпель і многія іншыя.

Такім чынам, беларуская культура перыяду 40-80 гг. прайшла вельмі складаны і цяжкі шлях праз празмернае партыйна-савецкае кіраўніцтва, класавы падыход. Абмяжоўвалася свабода творчасці, і, што найбольш цяжка для нацыянальнай культуры, выцісканне беларускай мовы было ўведзена ў ранг дзяржаўнай палітыкі. Культура, навука і адукацыя не атрымлівалі дастатковага фінансавання, што сур'ёзна адбілася на іх узроўні і якасці. У той жа час увесь свет ведае нашых навукоўцаў, літаратараў, мастакоў, акцёраў, што сведчыць аб глыбіні і высокім прафесійным узроўні культуры.

Кантрольныя пытанні да тэмы

1. Якая пастанова 1940-х гадоў была пакладзена ў аснову праследвання савецкай інтэлігенцыі?

2. Як у 40-я гады адбывалася адраджэнне сістэмы адукацыі?

3. Якая тэма ў беларускай літаратуры 1940-1950-х гадоў была галоўнай?

4. Якая тэма была галоўнай у вяўленчым мастацтве пасляваеннага дзесяцігоддзя?

5. Якія адмоўныя рысы наглядаліся ў развіцці беларускай культуры 50-60-х гадоў?

6. Хто распрацоўваў гістарычную праблематыку ў беларускай літаратуры 70-80-х гадоў?

7. Які стыль панаваў у манументальных пабудовах пасляваеннага дзесяцігоддзя?

8. Які вядучы жанр прозы акрэсліўся ў 1960-я гады?

9. Якія вакальна-інструментальныя ансамблі з'явіліся ў 70-80-я гады?

ТЭМА 13. БЕЛАРУСЬ - НЕЗАЛЕЖНАЯ ДЗЯРЖАВА (1991-2003 ГГ.). ПАБУДОВА БЕЛАРУСКАЙ МАДЭЛІ САЦЫЯЛЬНА-АРЫЕНТАВАНАЙ ДЗЯРЖАВЫ. КУЛЬТУРНАЕ, ЭКАНАМІЧНАЕ, ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ КРАІНЫ

Лекцыя 13. Беларусь - незалежная дзяржава (1991-2003 гады). Пабудова Беларускай мадэлі сацыяльна-арыентаванай дзяржавы. Культурнае, эканамічнае, палітычнае жыццё краіны

Асноўныя паняцці:

Путч; незалежнасць Беларусі; нацыянальныя сімвалы; закон “Аб грамадскіх арганізацыях”; З'езд беларусаў свету; Канстытуцыйная камісія; Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь; прэзідэнцкая рэспубліка; рэферэндумы; Першы Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь; “Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця на 1996-2000 гады”; Нацыянальнае Сабранне; Саюз Беларусі і Расіі; Саюзная дзяржава Расіі і Беларусі; “Беларуская мадэль”; мадэль сацыяльна арыентаванай рынкавай эканомікі; адзіная эканамічная прастора; Праграма неадкладных мер па выхаду эканомікі Рэспублікі Беларусь з крызісу 1994 г.; Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001-2005 гг.

Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Грамадска-палітычнае жыццё

25 жніўня 1991 г. пасля няўдалага путча ў Маскве нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон “Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце БССР” і пастанову “Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР”. Такім чынам, фактычна была абвешчана незалежнасць Беларусі. 19 лістапада 1991 г. БССР была перайменавана ў Рэспубліку Беларусь (у скарочаным варыянце - Беларусь), былі вызначаны нацыянальныя сімвалы - бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”. Быў выбраны новы старшыня Вярхоўнага Савета - С.С. Шушкевіч.

Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі спрыяла далейшаму развіццю дэмакратычных адносін. Хутка развівалася незалежная прыватная прэса. Быў спрошчаны выезд грамадзян за мяжу. Ужо ў першыя гады незалежнасці было зарэгістравана 29 палітычных партый і 7 грамадска-палітычных рухаў, якія з'явіліся пасля прыняцця закона “Аб грамадскіх арганізацыях”. У 1994 г. парламент прыняў закон аб палітычных партыях, які гарантаваў грамадзянам нашай краіны права свабоды палітычных поглядаў і актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці.

У 1992 г. былі ўсталяваны дыпламатычныя адносіны з ЗША, Германіяй, Вялікабрытаніяй, Францыяй, Японіяй, Ізраілем, Польшчай і іншымі краінамі, нармалізаваны адносіны з беларускай дыяспарай, падпісаны найважнейшыя міжнародныя дамовы, якія гарантавалі далейшае развіццё Беларусі як мірнай дэмакратычнай дзяржавы. У 1993 годзе адбыўся З'езд беларусаў свету.

У верасні 1991 года пачалося стварэнне беларускай арміі, у 1992 годзе было заснавана міністэрства абароны, абвешчана абаронная дактрына Беларусі, згодна з якой Беларусь абвяшчалася безядзернай краінай.

Пасля распаду СССР перад Рэспублікай Беларусь паўстала задача пабудовы незалежнай дэмакратычнай дзяржавы. Важнай падзеяй стала распрацоўка асноўнага закона Рэспублікі Беларусь - Канстытуцыі. Канстытуцыйная камісія працавала да 1994 года. 15 сакавіка Вярхоўны Савет прыняў Канстытуцыю Беларусі, згодна з якой у краіне ўводзіўся пост Прэзідэнта. У гэтых умовах у чэрвені 1994 г. адбыліся выбары прэзідэнта Беларусі. На выбарах у другім туры перамог Аляксандр Лукашэнка, праграма якога прадугледжвала правядзенне радыкальных эканамічных рэформ, пабудову справядлівага грамадства і барацьбу з карупцыяй і цеснае эканамічнае супрацоўніцтва з Расіяй. Рэалізацыя праграмы цеснага супрацоўніцтва з Расіяй прывяла да падпісання 2 красавіка 1996 г. Дамовы аб стварэнні Саюза Беларусі і Расіі. Расія адкрыла для Беларусі свае рынкі і стала пастаўляць сыравіну і энергію па льготных цэнах. Беларусі былі спісаны даўгі больш чым на мільярд долараў за папярэднія пастаўкі энергарэсурсаў.

Канстытуцыя 1994 г. ўяўляла сабой варыянт прэзідэнцкай рэспублікі пры дамінуючай ролі парламента. Гэта не адпавядала палітычнай сітуацыі ў краіне, калі большасць насельніцтва выказвала давер прэзідэнту. Ступень даверу да калектыўнага прадстаўнічага органа была значна ніжэй. У выніку ў 1995-1996 гг. адбыўся шэраг сутыкненняў паміж выканаўчай і заканадаўчай галінамі ўлады, якія заканчваліся нязменна на карысць прэзідэнта. Так, на рэферэндуме 11 мая 1995 г. большасць грамадзян выказалася за змяненне сімволікі дзяржавы згодна з прапанаваным прэзідэнтам праектам. Тады ж было вырашана пытанне аб наданні рускай мове роўных правоў з беларускай, паскорылася інтэграцыя з Расіяй і былі ўнесены некаторыя змяненні ў Канстытуцыю, згодна з якімі Прэзідэнт атрымаў права распусціць ВС, калі апошні груба парушыць асноўны закон краіны. Адначасова з рэферэндумам былі праведзены выбары ў Вярхоўны Савет новага сазыва. Аднак толькі ў снежні, у выніку давыбараў, парламент прыступіў да работы - адмячалася нізкая яўка выбаршчыкаў на выбары народных дэпутатаў.

...

Подобные документы

  • Нацыянальнае самавызначэнне Беларусі. Абвяшчэнне Народнай Рэспублікі. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Палітыка "Ваеннага камунізму". Беларусь у час савецка-польскай вайны 1919–1920 гадоў. Гаспадарка ў час грамадзянскай вайны.

    реферат [29,0 K], добавлен 25.01.2011

  • Пад'ём польскага нацыянальна-вызвольнага руху і паўстанне 1863 г. Адмена расейскім урадам прыгоннага права ў Беларусі і Літве, ажыўленне апазіцыйнага руху ў Расійскай імперыі і краінах Заходняй Еўропы. Затрымка станаўлення беларускай інтэлігенцыі.

    реферат [23,4 K], добавлен 17.12.2010

  • Гісторыя вывучэння навукі пра глебы Беларусі. Работы па даследаванні глебаў у першыя пасляваенныя гады, сканцэнтраванны ў аддзеле глебазнаўства Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР. Глебазнаўства ў навучальных установах Беларусі.

    реферат [40,3 K], добавлен 17.01.2016

  • Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Пачатак Вялікай Айчынай вайны. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.

    курсовая работа [67,3 K], добавлен 12.02.2011

  • Вызваленчая барацьба ў 60-90-я гг. XIX ст. Лагеры "белых" і "чырвоных" напярэдадні паўстання 1863 г. Цэнтральны нацыянальны камітэт для кіравання падрыхтоўкай паўстання. Эвалюцыя рабочага руху і прапаганда марксізму. Рэвалюцыйна-дэмакратычны Рух.

    реферат [37,4 K], добавлен 25.01.2011

  • Сітуацыя напярэдадні вайны 1812 г. Поспехі Напалеона ў пачатку рускай кампаніі, хроніка падзей вайны в Беларусі. Стаўленне насельніцтва Беларусі да захопнікам. Рабаўніцкія стаўленне акупантаў да мясцовага насельніцтва. Развіццё партызанскага руху.

    реферат [25,3 K], добавлен 19.12.2010

  • Утварэнне Беларускай Сацыялістычнай Грамады, яе асноўныя праграмныя патрабаванні. Пачатак новага перыяду беларусскага нацыянальнага руху. Першыя беларускія арганізацыі. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Перамога рэвалюцыі на Беларусі.

    реферат [57,5 K], добавлен 15.07.2012

  • Утварэнне Рэчы Паспалітай. Войны сярэдзіны XVII - пачатка XVIII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў у другой палове XVI - першай палове XVII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх зямель у XVII-XVIII ст. Эканамічны ўздым на Беларусі ў XVIII ст.

    курсовая работа [96,9 K], добавлен 21.01.2011

  • Вынікі Другой сусветнай вайны і знешняя палітыка Велікабрытаніі. Развіццё знешнепалітычнага працэсу ў першай палове ХХ стагоддзя як фарміраванне перадумоў яго развіцця пасля Другой сусветнай вайны. Трансфармацыя знешнепалітычная статусу Вялікабрытаніі.

    дипломная работа [125,5 K], добавлен 25.04.2012

  • Складаныя міжнародныя абставіны напярэдадні Другой сусветнай вайны. Палітычнае размежаванне эміграцыі. Крызіс беларускай культуры. Нацыянальна-культурныя патрэбы беларускага дыяспары. Умацаванне беларускіх школ, пашырэнне выкарыстання беларускай мовы.

    реферат [23,9 K], добавлен 19.12.2010

  • Спадчына старажытнага свету, сяредніх вякоў і Беларусь. Эканамічнае і політичнае становішча Беларуссі ў складзе Рэчы Паспалітай. Нараджэнне індустыальнай цывілізацыі в Беларусі. Перыяд рэвалюцыі 1917 г. Станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь.

    курс лекций [318,3 K], добавлен 19.12.2011

  • Канфесіянальная гісторыя Беларусі - складаная і шматгранная. Канфессiйная сiтуацыя на Беларусi у другой палове XIX - пачатку XX ст. Канфесiйнае заканадауства у дачыненнi да культавага будаунiцтва. Становiшча у будаунiцтве розных культавых будынкау.

    дипломная работа [141,4 K], добавлен 12.05.2013

  • Дакументы, абагульняючыя вопыт Вялікай Айчыннай вайны. Спецыфіка гістарыяграфія кожнага з яе ўдзельнікаў, выяўленая пры тлумачэнні найважных праблем вайны з пункту гледжання сённяшніх інтарэсаў сваёй краіны. Перыядызацыя гiсторыii Другой сусветнай вайны.

    реферат [24,9 K], добавлен 21.05.2015

  • Вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў i аднаўлення савецкай улады. Белнацкам пры наркамнацы РСФСР. Пыняцце цэнтральнымі партыйнымі органамі рашэння аб утварэнні БССР. Утварэння Літоўска-Беларускай ССР 1919 г. Ліквідацыя Літбела і яе прычыны.

    реферат [37,0 K], добавлен 31.12.2010

  • Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны. Развіцце партызанскага руху супраць германскіх захопнікаў. Удзел партызан у вызваленні беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Роля камуністычнай партыі у арганізацыі партызанскіх атрадаў і дзейнасці падполля.

    контрольная работа [35,0 K], добавлен 12.09.2015

  • Вывучэнне тэндэнцый развіцця, сацыяльнага статусу і ролі нацыянальнай журналістыкі Беларусі як фактару фарміравання беларускай нацыі і дзяржаўнасці ў гады інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны, у перыяд аднаўлення народнай гаспадаркі, ў гады першых пяцігодак.

    реферат [30,4 K], добавлен 29.03.2011

  • Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.

    реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Вывучэнне паўстання 1863-1864гг., яго хода, вынікаў і значэння для ўсёй гісторыі Беларусаў. Стварэнне паўстанцкіх атрадаў. Аднаўленне незалежнасці Рэчы Паспалітай, стварэнне рэспубліканскага ладу кіравання і прававой роўнасці як асноўная мэта рэвалюцыі.

    курсовая работа [37,1 K], добавлен 24.11.2011

  • Прычыны глыбокага эканамічнага заняпаду Беларусі ў XVII-XVIII ст. Рэзкае скарачэнне колькасці насельніцтва. Развіццё сельскай гаспадаркі, гарадоў. Эканамічны ўздым у Беларусі ў другой палове XVIII ст., сацыяльна-эканамічнае значэнне яе далучэння да Расіі.

    реферат [20,0 K], добавлен 21.01.2011

  • Гістарычныя ўмовы, у якіх развівалася адукацыя на землях Беларусі у 30 гг. XIX ст. – 1917 г. Паўстанне 1863 года пад кіраўніцткам Кастуся Каліноўскага, першая сусветная вайна, цяжар жорсткай палітыкі расійскіх улад. Вынікі русіфікацыі беларускага народу.

    реферат [16,5 K], добавлен 17.02.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.