Гісторыя Беларусі
Гісторыя Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя. Паўстанне 1863 г. пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. БССР у гады сусветнай вайны. Падатковая сістэма акупантаў. Разгортванне партызанскага руху.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | лекция |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 26.04.2015 |
Размер файла | 267,1 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
У лістападзе 1996 г. быў праведзены другі рэферэндум па ініцыятыве Прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, па выніках якога народам быў адобраны прапанаваны прэзідэнтам варыянт змяненняў у Канстытуцыі. Улада прэзідэнта - кіраўніка дзяржавы была значна пашырана. Замест Вярхоўнага Савета ўводзіўся новы двухпалатны парламент. Дата нацыянальнага свята пераносілася з 27 ліпеня на 3 ліпеня - дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Народ не абодрыў свабодную, без адмежаванняў, куплю-продаж зямлі і адмену смяротнага пакарання. У лістападзе адбыўся Першы Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь, які адобрыў “Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця на 1996-2000 гады”, якая падугледжвала дасягнення ў 2000 годзе паказчыкаў эканамічнага развіцця 1991 года - лепшага за гады існавання БССР.
Пачынаючы з 1996 г., адзначаецца рост валавага нацыянальнага прадукта. На парламенцкіх выбарах 2000 г. насельніцтва падтрымала палітыку прэзідэнта, у Нацыянальнае Сабранне прайшлі толькі адзінкі апазіцыйна настроеных дэпутатаў. Спробы апазіцыі правесці альтэрнатыўныя прэзідэнцкія выбары былі беспаспяховымі. У 2001 г. прэзідэнт Беларусі А.Р.Лукашэнка быў абраны на другі тэрмін. Паскорыліся інтэграцыйныя працэсы. 2 красавіка 1997 года ў Маскве было падпісана пагадненне аб стварэнні Саюза Беларусі і Расіі, а 8 снежня 1999 года - Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі.
Урад краіны праводзіць палітыку будаўніцтва сацыяльна-арыентаванай дзяржавы, якая будуецца на прынцыпах канстытуцыйных гарантый асабістых правоў і свабод грамадзян, свабоды прадпрымальніцтва, выбару прафесіі і месца працы, роўнасці ўсіх формаў уласнасці, гарантыі яе недатыкальнасці і выкарыстання ў інтарэсах асобы і грамадства, забеспячэння ўзаемасувязі дабрабыту работніка і вынікаў яго працы, сацыяльнай абароны непрацаздольных і іншых сацыяльна ўразлівых пластоў насельніцтва, сацыяльнага партнёрства (паміж дзяржавай, прафсаюзамі і саюзамі прадпрымальнікаў). “Беларуская мадэль” дзяржавы дазваляе, з аднаго боку, захаваць сацыяльныя заваёвы народа, а з другога - выкарыстоўваць рынкавыя механізмы для павышэння эфектыўнасці эканамічнай сістэмы, яе ўспрымальнасці да навукова-тэхнічнага прагрэсу. Ствараючы ўмовы для рынкавай эканомікі, дзяржава імкнецца да дасягнення такіх прынцыповых мэтаў, як рост дабрабыту народа, высокая ступень занятасці, спрыяльная для жыцця навакольнага асяроддзя.
Сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2003 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі
27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР абвясціў суверэнітэт БССР, а ў кастрычніку 1990 г. ён прыняў “Праграму пераходу да рыначных адносін у БССР”, якая была распрацавана СМ БССР на аснове радыкальнай праграмы “500 дзён”. Асноўнымі прынцыпамі беларускай урадавай праграмы было гарантаванне свабоды прадпрымальніцтва, свабода эканамічнага выбару, свабоднае цэнаўтварэнне, максімальная адкрытасць рынкавай сістэмы Беларусі, суверэннае права рэспублікі распрацоўваць і ажыццяўляць свае законы і нарматыўна-прававыя акты.
У кастрычніку 1991 г. паміж Расіяй, Беларуссю, Арменіяй, Кыргыстанам, Таджыкістанам, Туркменістанам і Ўзбекістанам, Украінай, Малдовай і Азербайджанам быў падпісаны дагавор аб адзінай эканамічнай прасторы. Ен прадугледжваў правядзенне ўзгодненай палітыкі ў галінах транспарту, энергетыкі, інфармацыі, развіцця прадпрымальніцтва, фінансаў, падаткаў і цэн, грашовай і банкаўскай сістэм, мытных правіл і тарыфаў, стандартаў, статыстыкі, бухгалтарскага ўліку, развіццё замежных эканамічных адносін; прызнанне прыватнай уласнасці, свабоды прадпрымальніцтва і свабоднай канкурэнцыі.
Была распрацавана дзяржаўная праграма па стабілізацыі эканомікі і сацыяльнай абароне насельніцтва. Былі створаны рэспубліканскі фонд стабілізацыі эканомікі, рэфармавалася грашова-крэдытная сістэма. Насельніцтву было дазволена выкупляць ва ўласнасць кватэры, дачы, гаражы і г.д. Пачалося стварэнне суб'ектаў рынкавай эканомікі - незалежных, самастойных, эканамічна адказных таваравытворцаў, якія павінны былі займацца прадпрымальніцтвам ва ўмовах здаровай канкурэнцыі. Пачалося раздзяржаўленне і прыватызацыя, якія павінны былі скончыцца на на працягу 5-10 гадоў.
Утваралася сістэма дзяржаўнага рэгулявання эканомікі, асноўныя элементы якой: ўласная банкаўская і крэдытная сістэмы (Нацыянальны банк Беларусі, Знешэканомбанк, Ашчадны і шэраг камерцыйных банкаў); уласны бюджэтны і падатковы механізм; планавае рэгуляванне (комплексны прагноз эканамічнага і сацыяльнага развіцця рэспублікі), абласцей, раёнаў і гарадоў; распрацоўка механізма цэнаўтварэння, і сістэмы аплаты працы. Складвалася рынкавая інфраструктура (спажывецкі рынак, рынак сродкаў вытворчасці, фінансавы рынак, рынак працоўнай сілы) і механізм яе дзеяння.
Не заставалася забытай і сацыяльная абарона насельніцтва. Яна праводзілася праз вызначэнне мінімума аплаты працы і прыняцце законаў «Аб сацыяльнай абароне малазабяспечаных грамадзян», «Аб індэксацыі прыбыткаў насельніцтва», «Аб абароне правоў інвалідаў» і інш. Быў створаны Пенсійны фонд і фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.
Асаблівасцю эканамічнага развіцця Беларусі ў пачатку 90-х гг. было тое, што крызісныя з'явы тут выявіліся пазней, чым у іншых рэспубліках СССР. У 1990 г. выдаткі дзяржавы на сацыяльна-культурныя мерапрыемствы поўнасцю пакрываліся прыбыткамі, якія перавышалі выдаткі на 2,6%. Практычна адсутнічалі беспрацоўе і інфляцыя. У 1991-1992 гг. па індэксу развіцця чалавечага патэнцыялу Беларусь займала 40-е месца сярод 174 краін свету і адносілася да групы краін з яго высокім узроўнем.
Толькі ў 1991 г. у Беларусі ўпершыню адбылося абсалютнае падзенне вытворчасці прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі (ВНП склаў 98%, а нацыянальны даход 97% ад 1990 г.). У наступныя гады адбылося рэзкае абвастрэнне эканамічнага крызісу, што супала з першымі гадамі незалежнага існавання Беларусі і наклала негатыўны адбітак ў масавай свядомасці на ідэю незалежнасці краіны. Народная гаспадарка рэспублікі стаяла на мяжы абвалу.
За 1991-1994 гг. адбылося падзенне выпуску прамысловай прадукцыі на 31%. Спад меў усеагульны характар (закрануў усе галіны вытворчасці). Узнікла праблема збыту прадукцыі, рэзка падаражалі матэрыяльные рэсурсы, звычайнай з'явай сталі хранічныя неплацяжы. У спадчыну ад савецкай эканомікі дастаўся нізкі ўзровень канкурэнтаздольнасці прадукцыі, што было вынікам скарачэння інвестыцый у навуку і новыя тэхналогіі. Страчваліся традыцыйные рынкі збыту.
У сельскай гаспадарке зніжэнне аб'ёмаў вытворчасці склала 14% з прычыны дрэннага забеспячэння рэсурсамі, недахопа рэспубліканскіх крыніц фінансавання, негледзячы на тое, што ў 1990-1994 гг. калгасам выдзялялася 50-60% рэспубліканскага бюджэта, нізкага ўзроўня закупачных цэн, засухі 1994 г.
Праводзілася палітыка штучнага стрымлівання цэн на сельскагаспадарчыя тавары, тавары прамысловасці, паслугі сувязі і транспарту, камунальнай гаспадаркі і г.д. Адбылося рэзкае зніжэнне даходаў насельніцтва. На 1994 г. рэальная зарплата склала чвэрць ад узроўню снежня 1991 г. Узнікла вялікая знешняя запазычанасць, асабліва перад Расіяй за энергарэсурсы. За 1994 г. яна вырасла ў 10 разоў і дасягнула 500 млн. долараў. Наглядалася высокая інфляцыя, асабліва пасля лібералізацыі цэн, праведзенай у 1992 г.
У 1994 г. ВВП у адносінах да 1990 г склаў толькі 72%, аб'ём прамысловай вытворчасці 67%, капітальныя ўкладанні 57%, рэйтынг Беларусі па індэксу развіцця чалавечага патэнцыялу знізіўся да 62-га месца сярод 175 краін свету.
Ва ўмовах жорсткага крызісу былі праведзены першыя прэзідэнцкія выбары. Каманда першага Прэзідэнта Беларусі А.Р. Лукашэнкі прапанавала Праграму неадкладных мер па выхаду эканомікі Рэспублікі Беларусь з крызісу (1994 г.). Яна прадугледжвала аздараўленне фінансавай і грашова-крэдытнай сістэм (у першую чаргу), нармалізацыю знешнеэканамічных адносін, стабілізацыю нацыянальнай валюты, сацыяльную падтрымку найбольш неабароненых слаёў насельніцтва, узмацненне дзяржаўнага рэгулявання ў эканоміцы, пераадоленне спаду вытворчасці.
Рэалізацыя праграмы дазволіла ў 1994-1995 гг. на зменшыць інфляцыю, знізіць дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту, затармазіць падзенне ўзроўню жыцця народа, прыпыніць абвальны спад вытворчасці.
Актуальнай стала новая задача - стварыць перадумовы для пераходу ад спаду вытворчасці да яго стабілізацыі і некатораму росту. У гэтых мэтах былі распрацаваны і зацверджаны Асноўныя накірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996-2000 гг. Прыярытэты праграммы - гэта экспарт, жыллё, харчаванне.
У якасці перспектыўнай была прынята мадэль сацыяльна арыентаванай рынкавай эканомікі, якая павінна будавацца па прынцыпах канстытуцыйных гарантый асабістых правоў і свабод грамадзян, свабоды прадпрымальніцтва, выбару прафесіі і месца працы, роўнасці ўсіх форм уласнасці, гарантыі яе недатыкальнасці і выкарыстання ў інтарэсах асобы і грамадства, забеспячэння ўзаемасувязі дабрабыту работніка і вынікаў яго працы, сацыяльнай абароны непрацаздольных і іншых сацыяльна ўразлівых пластоў насельніцтва, сацыяльнага партнёрства (паміж дзяржавай, прафсаюзамі і саюзамі прадпрымальнікаў). Сацыяльная арыентацыя рынкавай эканомікі дазваляе, з аднаго боку, захаваць сацыяльныя заваёвы народа, а з другога - выкарыстоўваць рынкавыя механізмы для павышэння эфектыўнасці эканамічнай сістэмы, яе ўспрымальнасці да навукова-тэхнічнага прагрэсу. Ствараючы ўмовы для рынкавай эканомікі, дзяржава ў сваёй эканамічнай палітыцы павінна імкнуцца да дасягнення такіх прынцыповых мэтаў, як рост дабрабыту народа, высокая ступень занятасці, спрыяльная для жыцця навакольнага асяроддзя.
У канцы 1990-х гг. згодна з апублікаванымі дадзенымі Беларусь па індэксе развіцця чалавечага патэнцыялу займала ўжо 57-е месца ў свеце. Гэта быў лепшы паказчык сярод дзяржаў СНД (Расійская Федэрацыя - 62-е месца, Казахстан - 73-е, Украіна - 78-е), хаця ў апошнія гады нас значна апярэдзілі краіны Прыбалтыкі і дзяржавы Усходняй Еўропы, якія мелі аднолькавыя з намі стартавыя пазіцыі ў пачатку 1990-х гг. і якія правялі рэфармаванне эканомікі метадам “шокавай тэрапіі”.
Уключэнне Беларусі ў эфектыўны міжнародны працэс падзелу працы патрабуе адпаведных унутраных прадпасылак: развітага навукова-тэхнічнага і прамысловага патэнцыялу, высокага ўзроўню адукацыі насельніцтва, нацыянальнай тэхнічнай і гуманітарнай інтэлігенцыі, доступу да знешніх крыніц інфармацыі, капіталу і рэсурсаў. Усе гэтыя ўмовы ў той ці іншай ступені прысутнічаюць у Беларусі. Задача складаецца ў іх выкарыстанні і найлепшым камбінаванні з мэтай адстояць свае нацыянальныя інтарэсы ў глабальнай міжнароднай канкурэнцыі і выкарыстаць канкурэнтныя перавагі для ўмацавання свайго становішча ў сусветнай эканамічнай сістэме.
“Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2010 г.” зацверджаны СМ РБ у красавіку 2000 г. У дакуменце вызначаны стратэгічныя мэты, задачы, базавыя прынцыпы і асноўныя прыярытэты на новае тысячагоддзе. У праграме ўлічваюцца асаблівасці Беларусі як малой краіны з адкрытай эканомікай, улічваецца працэс глабалізацыі сусветнай эканомікі, адзначаецца неабходнасць удзелу беларускіх прадпрыемстваў у фінансава-прамысловых групах (ФПГ) і транснацыянальных кампаніях (ТНК) з мэтай прыцягнення ў гаспадарку краіны новых тэхналогій і інвестыцый.
Паскарэнне працэсаў інтэграцыі Беларусі ў сусветную эканоміку з'яўляецца важнай перадумовай для паспяховай сістэмнай трансфармацыі яе эканомікі і далейшага прагрэсу чалавечага патэнцыялу.
У сацыяльнай палітыке стратэгічнымі мэтамі з'яўляюцца: аздараўленне народа; павышэнне ўзроўню яго дабрабыту на аснове збалансаванага і ўстойлівага эканамічнага росту; забеспячэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця чалавека.
Іх дасягненне звязана з паскарэннем росту і паляпшэннем якасных параметраў усяго народнагаспадарчага комплексу краіны. Неабходна пераўзброіць вытворчасць на аснове навейшых тэхналогій, каб перайсці на выпуск прадукцыі сучаснага ўзроўню. Толькі ўдзел у сусветным падзеле працы дасць магчымасць вырашыць ў бліжэйшай будучыні стратэгічныя задачы і перш за ўсё забеспячэнне росту даходаў насельніцтва, стварэнне годных умоў жыцця і асяроддзя пражывання чалавека.
У адрозненне ад эканамічна развітых краін структура выдаткаў дамашніх гаспадарак у Беларусі характарызуецца высокай доляй затрат на харчовыя тавары, нізкай - на набыццё тавараў культурна-бытавога і гаспадарчага прызначэння і яшчэ больш нізкай - на платныя паслугі. Удзельная вага кошту прадуктаў харчавання ў бюджэце сям'і ў 1999 г. склала 59,5% спажывецкіх выдаткаў. Другі па значэнні артыкул выдаткаў насельніцтва - пакупка нехарчовых тавараў. Нязначныя выдаткі ў сярэдняй беларускай сям'і на культуру, адукацыю, адпачынак і спорт.
Дзяржава вызначыла асноўныя прыярытэты сацыяльнай палітыкі - гэта рост рэальных даходаў насельніцтва праз увязванне зарплаты з ростам эфектыўнасці вытворчасці, распрацоўка дасканалага пенсійнага заканадаўства, калі дзяржава гарантуе пенсійнае забеспячэнне, але грамадзянін так сама нясе асабістую адказнасць за фарміраванне свайго пенсійнага фонду, рэформу сацыльных ільгот, адмену неапраўданых сацыльных выплат. Адначасова пашыраюцца платныя паслугі ў сферы аховы здароўя (акрамя пешай дапамогі і базавага комплекса паслуг) і адукацыі (акрамя абавязковай сярэдняй адукацыі).
На Другім Нацыянальным сходзе была прынята Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001-2005 гг. Яе выкананне павінна стварыць ўмовы, якія забяспечваюць стабілізацыю і ўстойлівы эканамічны рост і на яго аснове - павышэнне ўзроўню жыцця народа. Валавы ўнутраны прадукт павінен павялічыцца за гэты час у 1,24-1,33 разоў, прадукцыя прамысловасці - у 1,24-1,28, у тым ліку спажывецкіх тавараў - у 1,28-1,33 разоў, сельскай гаспадаркі - у 1,2-1,3, а прадукцыя сфер паслуг - у 1,4-1,5 разоў. Палепшыцца галіновая структура ВВП: доля прамысловасці складзе 31-32%, сельскай гаспадаркі - 8,8-9%, будаўніцтва - 6-6,3%, а доля сферы паслуг узрасце да 37-37,5%. Прадукцыйнасць грамадскай працы павялічыцца на 28-36%. Матэрыялаёмістасць вытворчасці тавараў і паслуг знізіцца на 4-5%, а энергаёмістасць ВВП - на 15-20%. Асноўнымі прыярытэтамі на гэты тэрмін вызначаны жыллёвае будаўніцтва, пашырэнне экспарту беларускіх тавараў, забеспячэнне прадуктовай бяспекі, правядзенне іннавацыйнай палітыкі - мадэрнізацыі вытворчасці, прыцягненне ўнутраных і замежных інвестыцый, распрацоўка механізмаў інтэгрыравання ў сусветную эканоміку. У сацыяльнай сферы прыярытэты - гэта здароўе нацыі і рост даходаў насельніцтва.
Дасягненню прадуктовай бяспекі павінна садзейнічаць выкананне “Праграмы павышэння эфектыўнасці аграпрамысловага комплексу да 2005 года”. Галоўная задача - гэта ліквідацыя зерневай залежнасці краіны. Так, валавыя зборы зерня павінны скласці 8-9 млн. тон штогод, бульбы - 9-10, гародніны - 1,5-1,7, цукровых буракоў - 2-2,2 млн.тон, малака - 7-7,5 млн.тон, мяса - 1,3-1,5 млн.тон. Выкананне гэтых паказчыкаў дазволіць цалкам забяспечыць краіну харчаваннем і пятую частку накіроўваць на экспарт. Асноўны ўпор зроблены на захаванне на вёске буйнатаварнай вытворчасці (мадэрнізіраваных калгасаў), пашырэння навукаёмкіх тэхналогій, выкарыстоўванне палепшаных сартоў насення і парод жывёлы.
Зразумела, аб тым, што мы зможам жыць у багацці, не можа быць размовы. Але пасля пэўнага перыяду, хаця і з мінімальным запасам трываласці, мы ўсё жа зможам развівацца на ўласнай аснове, прыцягваючы крэдыты і інвестыцыйныя рэсурсы.
Кантрольныя пытанні да тэмы
1. У выніку якіх падзей Беларусь абвясціла і замацавала дзяржаўны суверэнітэт?
2. Калі Рэспубліка Беларусь стала прэзідэнцкай рэспублікай?
3. Якія змяненні былі ўненсены ў Канстытуцыю па выніках другога народнага рэферэндума ў 1996 годзе?
4. Якую мадэль гаспадарчага ўкладу будуець беларускі ўрад у Рэспубліке Беларусь? У чым яе сутнасць?
5. Згодна з якой праграмай развівалася гаспадарка Беларусі ў другой палове 1990-х гадоў? Ці выкананы яе параметры?
6. Згодна з якой праграмай развіваецца гаспадарка Беларусі ў 2001-2005 гадах? Якія яна мае прагнозныя паказчыкі?
7. Якія асноўныя задачы паставіў прэзідэнт у правядзенні ў Беларусі сацыяльнай палітыкі?
Экзаменацыйныя пытанні
1. Гісторыя Беларусі - састаўная частка сусветнай гісторыі. Фармацыйны і цывілізацыйны падыход да гістрарычнага працэсу.
2. Гістарычныя крыніцы, гісторыяграфія беларускага мінулага.
3. Праблема паходжання чалавека. Працэс засялення тэрыторыі Беларусі. "Неалітычная рэвалюцыя".
4. Фіна-вугорскія плямёны, індаеўрапейцы. Паходжанне беларусаў.
5. Узнікненне сярэдневяковых дзяржаў у Еўропе, першыя славянскія дзяржавы. Полацкае і Тураўскае княствы.
6. Эканамічнае развіццё беларускіх зямляў у IX - XIII стагоддзях. Асноўныя заняткі насельніцтва, развіццё сельскай і гарадской эканомік.
7. Узнікненне і распаўсюджанне хрысціянства. Увядзенне хрысціянства ў усходніх славян,на тэрыторыі Беларусі.
8. Знешнепалітычныя і ўнутрыпалітычныя, эканамічныя ўмовы ўзнікнення ВкЛ.
9. Узмацненне і рост ВКЛ, яго паліэтнічны характар. Крыжакі и татара-манголы ў яго гісторыі.
10. Войны ВКЛ с Маскоўскай дзяржавай XIV-XVI стагоддзяў, іх прычыны і наступствы для ВкЛ.
11. Уваходжанне ВкЛ у склад Рэчы Паспалітай. Люблінская унія.
12. Эканоміка Беларусі XVI стагоддзя. Эканамічныя сувязі с Заходняй и Усходняй Еўропай.
13. Эканамічныя рэформы XVI стагоддзя (Валочная памера 1557 года) на беларускіх землях.
14. Антыфеадальная вайна 1648 - 1651 гг. Вайна Рэчы Паспалітай і Расіі 1654 - 1667 гг. і яе палітычныя і эканамічныя наступствы.
15. Паўночная вайна 1700 - 1721 гг. Спусташэнне Беларусі.
16. Релігійная сітуацыя на беларускіх земляху у XIII - XVIII стагоддзях у кантэксце еўрапейскіх падзей. Рэфармацыя. Берасцейская царкоўная унія.
17. Упадак Рэчы Паспалітай і ВКЛ. Шляхецка-магнацкая анархія.
18. Культура Беларусі XIII - XVIII стагоддзяў, яе ўзаемасувязі з культурными традыцыямі іншых краін і народаў.
19. Эканамічнае развіццё беларускіх земляў у XVII-XVIII стагоддзях. Аднаўленне разбуранай падчас войнаў гаспадаркі, яго асноўныя перадумовы. Узнікненне мануфактурнай вытворчасці.
20. Беларускія сярэдневяковыя гарады. Магдэбурскае права.
21. Падзелы Рэчы Паспалітай. Далучэнне беларускіх зямель да Расіі (1772, 1793, 1795 г.). Паўстанне Т. Касцюшка, распаўсюджанне ідэй французскай рэвалюцыі на Беларусі.
22. Русіфікатарская палітыка царызма на далучаных тэрыторыях (канец XVIII - XIX стагоддзі).
23. Напалеонаўскія войны і Расія, Беларусь.
24. Вызваленчая барацьба супраць самадзяржаўя у 20-е - 50-е гады XIX стагоддзя. Тайныя таварыствы.
25. Паўстанне 1830 - 1831 гг. у кантэксце еўрапейскіх падзей.
26. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель у першай палове XIX стагоддзя.
27. Паўстанне 1863 - 1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі. К. Каліноўскі.
28. Культурнае жыццё Беларусі ў складзе Расійскай імперыі (XIX - пачатак XX стагоддзя).
29. Уваходжанне Беларусі ў капіталізм. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ўдругой палове XIX стагоддзя.
30. Адмена прыгонніцтва ў Расійскай імперыі. Асаблівасці гэтага працэса на Беларусі.
31. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў перыяд імперыялізма (1900- 1914 гг.).
32. Выспяванне рэвалюцыйных тэндэнцый у расійскім і беларускім грамадстве ў другой палове XIX- пачатку XX стагоддзя. Распаўсюджанне сацыялістычнай ідэалогіі (Еўропа, Расія, Беларусь).
33. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. на Беларусі.
34. Першая сусветная вайна - нацыянальная катастрофа пачатку ХХ стагоддзя. Беларусь у гады вайны.
35. Беларусь у Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. і ў гады грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі.
36. Станаўленне Савецкай ўлады на Беларусі. Ваенна-камуністычная дактрына бальшавізма, курс на сусветную рэвалюцыю (1917 - пачатак 20-х гадоў).
37. Праблема беларускай дзяржаўнасці, беларускі нацыянальны рух пачатку ХХ стагоддзя. БНР.
38. Палітычная барацьба вакол стварэння БССР (1918 - 1920 гг.). Савецка-польская вайна, уваходжанне Заходняй Беларусі ў склад буржуазнай Польшчы.
39. Заходняя Беларусь у 20-е - 30-х гадах ХХ стагоддзя. Палітыка польскіх улад, нацыянальна-вызваленчая барацьба.
40. Эканоміка Заходняй Беларусі як частка сусветнай капіталістычнай эканомікі.
41. Новая эканамічная палітыка бальшавікоў. Уваходжанне БССР у склад СССР. Вяртанне Савецкай Расіяй БССР усходніх беларускіх зямель.
42. Сусветны гаспадарчы крізіс і бальшавісцкі «вялікі скачок» у канцы 20-х - 30-е гады (калектывізацыя, індустрыялізацыя).
43. Рэпрэсіўныя рэжымы ў сусветнай гісторыі. Палітычныя рэпрэсіі ў БССР (у 20-х - 30-х гадах ХХ стагоддзя).
44. Культура Беларусі савецкага часу (1917 - 1991 гг.).
45. Умацаванне фашызма ўЕўропе. Нацысцкі «новы пападак» на Беларусі (1941 - 1944 гг.). Беларуская калабарацыя і яе крах (1941 - 1945 гг.).
46. Франтавыя дзеянні на Беларусі ў 1941, 1943 - 1944 гг.
47. Партызанская вайна на беларусі ў 1941 - 1944 гг. Дзейнасць Арміі Краёвай.
48. Эканамічнае развіццё БССР у 1945 - 80 гг. Спробы гаспадарчых рэформ.
49. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1945 - 1985 гг.
50. Гаспадарчыя і палітычныя рэформы у СССР (1985 - 1991 гг.) і на Беларусі. Палітычная барацьба ўрэспубліке у канцы 80-х - пачатку 90-х гг.
51. Свет і Беларусь у сучасных умовах. Беларусь ва ўмовах дзяржаўнай незалежнасці (эканоміка, палітыка, культура).
52. Будаўніцтва Рэспублікай Беларусь мадэлі сацыяльна-арыентаванай дзяржавы. Асаблівасці "беларускай мадэлі".
ЛІТАРАТУРА
1. Аасвета і педагагічная думка ў Беларусі: Са старажытных часоў да 1917 г. / М.А.Ткачоў, У.С.Пасэ, Г.Р.Сянькевіч і інш.; Пад рэд. М.А.Лазарука і інш. Мн.: Нар. асвета, 1985. 464 с.
2. Анішчанка Я.К. Беларусь ў часы Кацярыны II (1772-1796) / Пад рэд. У.А.Сосна. Мн.: Веды, 1998. 220 с.
3. Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя. Мінск, 1993.
4. Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: А.А.Воінаў і інш. Мн.: БелЭн, 1993. 620 с.
5. Бектинеев Ш.И. Денежное обращение Великого княжества Литовского XII-XV вв. Мн., 1994.
6. Белоруссия в эпоху капитализма: Сборник документов и материалов. В 2 т. Мн.: Наука и техника, 1983-1990.
7. Белоруссия в эпоху феодализма: Сборник документов и материалов. В 4 т. Мн.: Изд-во АН БССР, 1959-1979.
8. Болбас М.Ф. Развитие промышленности в Белоруссии (1795-1861 гг.) Мн., 1966.
9. Галубовіч В.І. Эканамічны стан, побыт і гандаль старажытнай Беларусі (IX - XIII стст.). Мінск, 1997.
10. Гарбачова В.В. Паўстанне 1830-1831 гадоў на Беларусі. Мн.: БДУ, 2001. 186 с.
11. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. / Рэд кал. С.В.Марцалеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: Навука і тэхніка, 1980-1994.
12. Гісторыя беларускага тэатра: У 3 т. / Рэдкал. У.І.Няфёд (гал. рэд.) і інш. Мн.: Навука і тэхніка, 1983-1987. Т. 1-3.
13. Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. / Гал. рэд. Калегія: І.М.Ігнаценка (старш.) і інш. Мн.: Навука і тэхніка, 1971-1975.
14. Гісторыя сялянства Беларусі. У 3 тамах. Т. 1. Гісторыя сялянства Беларусі ад старажытных часоў да 1861 г. Мінск, 1997.
15. Голубеў В.Ф. Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі. XVI-XVIII стст. Мн. 1992.
16. Грицкевич А.П. Частновладельческие города Белоруссии в XVI-XVIII вв. Мн., 1976.
17. Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі. Мн.: АН БССР, 1940-1954. Т. 2-4.
18. Дакументы па гісторыі Беларусі, якія зберагаюцца ў цэнтральных дзяржаўных архівах СССР / Рэд.-склад. А.М.Міхальчанка, Т.А.Вараб'ёва. Мн.: БелСЭ, 1990. 261 с.
19. Довнар-Запольский М.В. Государственное хозяйство Великого княжества Литовского при Ягеллонах. Киев, 1901.
20. Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі / Пер. з рус. Т.М.Бутэвіч і інш.; Прадм. Дз.У.Карава, Я.І.Бараноўскага. Мн.: БелЭн, 1994. 510 с.
21. История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И.Н.Кузнецов, В.Г.Мазец. Мн.: Амалфея, 2000. 672 с.
22. Канфесіі на Беларусі (канец XVIII - XX ст.) / В.В.Грыгор'ева, У.М.Завальнюк, У.І.Навіцкі, А.М.Філатава; Нав. рэд. У.І.Навіцкі. Мн.: Экаперспектыва, 1998. 340 с.
23. Копысский З.Ю. Экономическое развитие городов Белоруссии в XVI-первой половине XVII в. Мн., 1966.
24. Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусі. Мн.: Экаперспектыва, 1996. 453 с.
25. Мальдзіс А. Як жылі нашы продкі ў XVIII стагоддзі. Мн.: Ліманарыўс, 2001. - 384 с.
26. Мелешко В.И. Очерки аграрной истории Восточной Белоруссии (вторая половина XVII-XVIII вв.). Мн., 1975.
27. Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. Мн.: БелЭн, 1995. 672 с.
28. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. / Рэд. М.П.Касцюк і інш. Мн.: Беларусь, 1994-1995.
29. Пилипенко М.Ф. Возникновение Белоруссии. Новая концепция. Минск, 1991.
30. Пичета В.И. Аграрная реформа Сигизмунда Августа в Литовско-Русском государстве. М., 1958.
31. Рябцевич В.Н. Нумизматика Беларуси. Мн., 1995.
32. Спиридонов М.Ф. Закрепощение крестьянства Беларуси (XV-XVI вв.). Мн., 1993.
33. Статут ВкЛ 1529 г. Мн., 1960.
34. Статут ВкЛ 1588 г. Мн., 1989.
35. Ткачоў М.А. Замкі Беларусі (XIII - XVII cтст.). Мінск, 1977.
36. Уния в документах: Сборник / Сост. В.А.Теплова, З.И.Зуева. Мн.: Лучи Софии, 1997. 518 с.
37. Ходзін С.М. Крыніцы гісторыі Беларусі (гісторыка-генетычнае і кампаратыўнае вывучэнне): Вучэб. дапаможнік. Мн.: БДУ, 1999. 193 с.
38. Хрестоматия по истории Белоруссии с древнейших времен до 1917 г. / Сост. А.П.Игнатенко, В.Н.Сидорцов. Мн.: Университетское, 1977. 472 с.
39. Чепко В.В. Сельское хозяйство Белоруссии в первой половине XIX в. Мн, 1966.
40. Эканамічная гісторыя Беларусі / Пад рэд. В.І. Галубовіча. Мінск, 1996.
41. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1-5; Т. 6. Кн. 1-2. Мн.: БелЭн, 1993-2003.
42. Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя. Мінск, 1989.
43. Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992.
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Нацыянальнае самавызначэнне Беларусі. Абвяшчэнне Народнай Рэспублікі. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Палітыка "Ваеннага камунізму". Беларусь у час савецка-польскай вайны 1919–1920 гадоў. Гаспадарка ў час грамадзянскай вайны.
реферат [29,0 K], добавлен 25.01.2011Пад'ём польскага нацыянальна-вызвольнага руху і паўстанне 1863 г. Адмена расейскім урадам прыгоннага права ў Беларусі і Літве, ажыўленне апазіцыйнага руху ў Расійскай імперыі і краінах Заходняй Еўропы. Затрымка станаўлення беларускай інтэлігенцыі.
реферат [23,4 K], добавлен 17.12.2010Гісторыя вывучэння навукі пра глебы Беларусі. Работы па даследаванні глебаў у першыя пасляваенныя гады, сканцэнтраванны ў аддзеле глебазнаўства Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР. Глебазнаўства ў навучальных установах Беларусі.
реферат [40,3 K], добавлен 17.01.2016Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Пачатак Вялікай Айчынай вайны. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.
курсовая работа [67,3 K], добавлен 12.02.2011Вызваленчая барацьба ў 60-90-я гг. XIX ст. Лагеры "белых" і "чырвоных" напярэдадні паўстання 1863 г. Цэнтральны нацыянальны камітэт для кіравання падрыхтоўкай паўстання. Эвалюцыя рабочага руху і прапаганда марксізму. Рэвалюцыйна-дэмакратычны Рух.
реферат [37,4 K], добавлен 25.01.2011Сітуацыя напярэдадні вайны 1812 г. Поспехі Напалеона ў пачатку рускай кампаніі, хроніка падзей вайны в Беларусі. Стаўленне насельніцтва Беларусі да захопнікам. Рабаўніцкія стаўленне акупантаў да мясцовага насельніцтва. Развіццё партызанскага руху.
реферат [25,3 K], добавлен 19.12.2010Утварэнне Беларускай Сацыялістычнай Грамады, яе асноўныя праграмныя патрабаванні. Пачатак новага перыяду беларусскага нацыянальнага руху. Першыя беларускія арганізацыі. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Перамога рэвалюцыі на Беларусі.
реферат [57,5 K], добавлен 15.07.2012Утварэнне Рэчы Паспалітай. Войны сярэдзіны XVII - пачатка XVIII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў у другой палове XVI - першай палове XVII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх зямель у XVII-XVIII ст. Эканамічны ўздым на Беларусі ў XVIII ст.
курсовая работа [96,9 K], добавлен 21.01.2011Вынікі Другой сусветнай вайны і знешняя палітыка Велікабрытаніі. Развіццё знешнепалітычнага працэсу ў першай палове ХХ стагоддзя як фарміраванне перадумоў яго развіцця пасля Другой сусветнай вайны. Трансфармацыя знешнепалітычная статусу Вялікабрытаніі.
дипломная работа [125,5 K], добавлен 25.04.2012Складаныя міжнародныя абставіны напярэдадні Другой сусветнай вайны. Палітычнае размежаванне эміграцыі. Крызіс беларускай культуры. Нацыянальна-культурныя патрэбы беларускага дыяспары. Умацаванне беларускіх школ, пашырэнне выкарыстання беларускай мовы.
реферат [23,9 K], добавлен 19.12.2010Спадчына старажытнага свету, сяредніх вякоў і Беларусь. Эканамічнае і політичнае становішча Беларуссі ў складзе Рэчы Паспалітай. Нараджэнне індустыальнай цывілізацыі в Беларусі. Перыяд рэвалюцыі 1917 г. Станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь.
курс лекций [318,3 K], добавлен 19.12.2011Канфесіянальная гісторыя Беларусі - складаная і шматгранная. Канфессiйная сiтуацыя на Беларусi у другой палове XIX - пачатку XX ст. Канфесiйнае заканадауства у дачыненнi да культавага будаунiцтва. Становiшча у будаунiцтве розных культавых будынкау.
дипломная работа [141,4 K], добавлен 12.05.2013Дакументы, абагульняючыя вопыт Вялікай Айчыннай вайны. Спецыфіка гістарыяграфія кожнага з яе ўдзельнікаў, выяўленая пры тлумачэнні найважных праблем вайны з пункту гледжання сённяшніх інтарэсаў сваёй краіны. Перыядызацыя гiсторыii Другой сусветнай вайны.
реферат [24,9 K], добавлен 21.05.2015Вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў i аднаўлення савецкай улады. Белнацкам пры наркамнацы РСФСР. Пыняцце цэнтральнымі партыйнымі органамі рашэння аб утварэнні БССР. Утварэння Літоўска-Беларускай ССР 1919 г. Ліквідацыя Літбела і яе прычыны.
реферат [37,0 K], добавлен 31.12.2010Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны. Развіцце партызанскага руху супраць германскіх захопнікаў. Удзел партызан у вызваленні беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Роля камуністычнай партыі у арганізацыі партызанскіх атрадаў і дзейнасці падполля.
контрольная работа [35,0 K], добавлен 12.09.2015Вывучэнне тэндэнцый развіцця, сацыяльнага статусу і ролі нацыянальнай журналістыкі Беларусі як фактару фарміравання беларускай нацыі і дзяржаўнасці ў гады інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны, у перыяд аднаўлення народнай гаспадаркі, ў гады першых пяцігодак.
реферат [30,4 K], добавлен 29.03.2011Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.
реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010Вывучэнне паўстання 1863-1864гг., яго хода, вынікаў і значэння для ўсёй гісторыі Беларусаў. Стварэнне паўстанцкіх атрадаў. Аднаўленне незалежнасці Рэчы Паспалітай, стварэнне рэспубліканскага ладу кіравання і прававой роўнасці як асноўная мэта рэвалюцыі.
курсовая работа [37,1 K], добавлен 24.11.2011Прычыны глыбокага эканамічнага заняпаду Беларусі ў XVII-XVIII ст. Рэзкае скарачэнне колькасці насельніцтва. Развіццё сельскай гаспадаркі, гарадоў. Эканамічны ўздым у Беларусі ў другой палове XVIII ст., сацыяльна-эканамічнае значэнне яе далучэння да Расіі.
реферат [20,0 K], добавлен 21.01.2011Гістарычныя ўмовы, у якіх развівалася адукацыя на землях Беларусі у 30 гг. XIX ст. – 1917 г. Паўстанне 1863 года пад кіраўніцткам Кастуся Каліноўскага, першая сусветная вайна, цяжар жорсткай палітыкі расійскіх улад. Вынікі русіфікацыі беларускага народу.
реферат [16,5 K], добавлен 17.02.2012